Заданне 1. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. Тэзісны план. 1. Шлях развіцця мовы абумоўліваецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа. 2. Першы перыяд (Х – ХІVстст.) - агульнаславянскі перыяд. 3. Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахоплівае ХІV – ХVІІІстст. – старажытнабеларускі перыяд. 4. Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з ХІХ стагоддзя і доўжыцца па наш час. Гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы. 5. Нашым народам створаны адзін з найбагацейшых у Еўропе фальклор і адметнае беларускае пісьменства, якія ўяўляюць сабой духоўную каштоўнасць сусветнага маштабу.