Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Кантрольная работа па дысцыпліне «ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА (У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)»
Факультэт неперарыўнага і дыстанцыйнага навучання Кафедра гуманітарных дысцыплін Спецыяльнасць: Праграммнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій
Тэма № 14 ГЕРМАНСКАЯ ПАЛІТЫКА ГЕНАЦЫДУ І “ВЫПАЛЕНАЙ ЗЯМЛІ”
Мінск 2013
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3 1 Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі 4 2 Палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” – план тэрору і здзекаў з мясцовага насельніцтва 7 ЗАКЛЮЧЭННЕ 11 СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 13
УВОДЗІНЫ
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на аккупіраванай сацыял-нацыяналістамі тэрыторыі Беларусі на працягу амаль чатырох гадоў была усталявана жорсткая нечалавечная палітыка генацыду і “выпаленай замлі”. Адміністрацыйны падзел тэрыторыі праводзіўся у рамках асобнага плану “Ост” і быў накіраваны на вынішчэнне, каланізацыю і эксплуатацыяю захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, асабліва ў галінах харчавання і прамысловасці, на карысць агрэссара. Стаўленне гітлераўцаў да жыхароў акупаваных терыторый як да “нізшай расы”, не вартай нават працаваць на карысць Германіі, не кажучы пра сваё жыцце, зрабіла вядомай ўсім лічбу – кожны трэці беларус стаў ахвярай Вялікай Айчыннай вайны. Мэта гэтай работы - раскрыць тэму ваенна-адміністрацыйнага падзелу акупіраванай тэрыторыі Беларусі і сутнасці палітыкі генацыду і “выпаленай зямлі”. Для напісання работы выкарыстоўваліся тэарэтычныя распрацоўкі і работы айчынных і замежных аўтараў у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, филасофіі нацыянал-сацыялізму, афіцыйныя статыстычныя матэрыялы і інш.
1 Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі
18 снежня 1940 года адбылося падпісанне Гітлерам Дырэктывы плана “Барбароса”, які прадугледжваў напад Германіі на СССР. 22 чэрвеня 1941 года з нападам Германіі на тэррыторыю заходняй СССР пачалася Вялікая Айчынная вайна. Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, нацыстамі уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. У адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным для терыторый Польшчы, Прыбалтыкі і СССР планам «Ост» прадугледжвалася стварэнне рэйхскамісарыятў “Остланд” і “Украіна” і новы адміністрацыйны падзел акупаваных тэрыторый заходніх рэгіёнаў СССР для найбольш эфектыўнага і “законнага” рабавання. Так, тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тэрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята «Остланд». Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна». Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Агульным кіраўніцтвам на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў «Остланд і «Украіна» займалася Міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый. Паліцэйская ўлада канцэнтравалася ў руках рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі Г. Гімлера.[8] Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі «Літва». Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі ўключаныя ў тылавой раён групы арміі «Цэнтр». Улада на гэтай тэрыторыі належала камандаванню ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій «Цэнтр», які падпарадкоўваўся нямецкай ваеннай адміністрацыі. На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені – найвышэйшай інстанцыяй быў генеральны камісарыят у Мінску, сярэдняя ступень – гэта галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. Ніжэйшую прыступку займалі акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10: Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі («Прыпяць»), Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі на чале з В.Кубэ. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі. Разам з органамі нямецкага кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Так, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак, без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акруг. Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі. Паралельна з арганізавыяй мясцовай улады нацысты не перашкаждалі стварэнню калабарацаяністамі розных груповак адміністрацыйна-ідэалагічнага напрамку з антысавецкімі ідэямі уз’яднання нацыянальнага духу беларускага насельніцтва акупаванай тэрыторыі. Так, былі створаны Беларуская народная самапомач (22 кастрычніка 1941 г.) з мэтай аказання дапамогі пацярпелым ад бальшавікоў, і Беларуская самаахова (лета 1942 г.) з ідэяй стварэння нацыянальнага беларускага войска. Пры гэтым нямецкая улада займалася актыунай прапагандай сярод моладзі і антыбальшавіцкіх слаеў беларускага насельніцтва: 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі, і 27 чэрвеня 1943 г. было абвешчана пра пачатак дзейнасці Беларускай рады даверу, а у снежні 1943 года адбылося стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады, у якой калабараціяністы бачылі пачатак адраджэння беларускай нацыянальнасці пад германскім пратэктаратам. [2] План «Ост» прадугледжваў таксама гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя «Ольденбург», якая дзейнічала як эканамічны штаб па рэалізацыі плана «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў адмысловых «дырэктывах». З дакументаў вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны мае неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, асабліва ў галінах харчавання і нафтавай прамысловасці.
2 Палітыка генацыду і “выпаленай зямлі” – план тэрору і здзекаў з мясцовага насельніцтва
Палітычная тэорыя нацыстаў грунтавалася на “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў, іх праве на сусветнае панаванне: “Мы, национал-социалисты, являемся хранителями высших арийских ценностей на земле.” [3, с.357] Ідэі А.Гітлера прадугледжвалі пашырэнне прасторы для нямецкага насельніцтва, яго узмацненне, экплуатацыю іншых рас з тыпічнымі “нардычнымі” рысамі і іх анямечванне, знішчэнне “кволых” рас, якія не мелі тыпічны “нардычных” рысаў. Пры гэтым нацыяналісты прытрымліваліся поглядаў, што “"германизировать" вообще можно только землю, а не людей”. [3, с.209] Так, лічылася, што татальнаму знішчэнню падлягае усе яўрэйскае насельніцтва як “хвароба” усяго чалавецтва - антысемітызм нацыстаў у наш час адзначаецца ва ўсіх гістарычных дакументах. Наконт славянаў можна адзначыць, што нацысты лічылі частку насельніцтва прыдатнай для анямечвання. Пры гэтым А.Гітлер рэзка адмоўна ставіўся менавіта да бальшавіцкай улады, іншы раз адзначаючы яўрэйскі уплыў у яе кіраванні: “В течение столетий Россия жила за счет именно германского ядра в ее высших слоях населения… Конец еврейского господства в России будет также концом России как государства.”[3, с.362] Згодна з планамі гітлераўцаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі. У адпаведнасці з планам «Ост» прадугледжвалася на працягу 30 гадоў прымусова выселіць 2/3 насельніцтва за Урал, у тым ліку 75% з Беларусі. Прыкладна 10-15% падлягалі анямечванню. Астатнюю частку насельніцтва планавалі знішчыць ці ператварыць ў танную працоўную сілу для нацысцкай Германіі. [1, с.118] Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванні «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы № 21 («план Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941, і ў шэрагу іншых дакументаў. На нарадзе, праведзенай А. Гітлерам 16 ліпеня 1941 года, была распрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый. Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У Беларусі пад нацысцкай акупацыяй знаходзілася каля 7 млн чалавек, ці 12,7% ад усяго насельніцтва. [1, с.118] Дзеля ператварэння ў жыцце сваіх планаў нацысты праводзілі палітыку тэрору і здзекаў з мясцовага насельніцтва, ствараючы атмасферу прыгнету, жаху, падазроўнасці шляхам знішчэння насельніцтва і ваеннапалоных у канцэнтрацыйных лагерах, турмах, гета. Адначасова ажыццяўляўся вываз насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. Усе гэтыя злачынствы гітлераўцаў прызнаны ў сілу сваёй накіраванасці і небяспекі Статутам Нюрнбергскага Трыбунала злачынствамі супраць чалавецтва і чалавечнасці: яны маюць на ўвазе пераслед па расавых прыкметах, знішчэнне пэўных сацыяльных груп на захопленых нацыстамі тэрыторыях, дэпартацыя мясцовага насельніцтва, медыцынскія эксперыменты на жывых людзях, канфіскацыю і знішчэнне маёмасці, ўзяцце закладнікаў, канфіскацыю і знішчэнне нацыянальных культурных каштоўнасцяў, кірунак насельніцтва на прымусовыя работы, гвалтоўнае "анямечванне". Пры гэтым нацысты, ажыццяўляючы злачынствы супраць чалавечнасці, сістэматычна разбуралі эканоміку заваяваных краін, пазбаўляючы іх насельніцтва самых неабходных сродкаў існавання. [7] За гады акупацыі (1941–1944 гг.) Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы. Цалкам было знішчана 6 177 і часткова 2 648 школьных памяшканняў, 24 навуковыя ўстановы, 200 бібліятэк, 4 756 тэатраў і клубаў, 1 377 бальніц і амбулаторый, 2 188 дзіцячых устаноў.[6, с.109] Ніякія гістарычныя або мастацкія каштоўнасці на акупаваных тэрыторыях не мелі для нацыстаў значэння. Праводзячы палітыку генацыду, нацысты ставілі перад сабой задачу знішчэння адных народаў, "біялагічнага паслаблення" іншых, анямечвання трэціх. Так, за годы нямецкай акупацыі Беларусі было вынішчана больш за 2,2 міліены беларусаў, у тым ліку каля 800 тысяч яўрэеў, каля 400 тысяч жыхароў Беларусі вывезена у нямецкае рабаванне.[1, с.133] Палітыка генацыду і ідэі “вышэйшай арыйскай расы” рабілі магчымым тое, што у канцэнтрацыйных лагерах вырабляліся розныя эксперыменты над людзьмі. Зняволеных змяшчалі ў камеры для выпрабавання ўплыву рознага ціску на людзей (для патрэб ваенна-паветраных сіл), выраблялі досведы з пераахаладжэннем, штучным замарожваннем. Для апрабавання новых медыцынскіх сродкаў штучна выклікаліся розныя захворвання: малярыя, сыпны тыф, інфекцыйная жаўтуха і інш. Вырабляліся рэгенерацыя костак, цягліц, стэрылізацыя. На жывых людзях правяралася ўздзеянне на арганізм ядаў і дзеянне запальных бомбаў. Некаторыя медыкі выкарыстоўваліся нацысцкімі ўстановамі ў якасці катаў і іх памочнікаў, садзейнічалі нацысцкаму рэйху ў ажыццяўленні гітлераўскай індустрыяльзаваная праграмы знішчэння людзей. У выніку палітыкі “выпаленай зямлі” цэлыя раёны Беларусі былі ператвораныя ў зоны пустыняў. Разам з існаваннем гета і канцлагераў, такіх як Трасцянец, Мінскае гета, Лясная, Калдычаўскі лагер смерці, Азарычы і іншыя - дзе толькі па лічбам ахвяр Мінскага гета массава было закатавана і знішчана больш за 100 тысяч чалавек, праводзіўся шэраг шырокамаштабных і лакальных карных аперацый. [1, с.129] Так, улетку 1942 нацыстамі была прадпрынятая буйная карная аперацыя «Балотная ліхаманка». Яна ахоплівала тэрыторию Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Усе вёскі ў лясных і балотстых месцах падлягалі знішчэнню. У ходзе гэтай аперацыі загінула больш за 10 тыс. мірных грамадзян, а звыш 1200 чалавек вывезена ў Нямеччыну. [4, с.102] У пачатку 1943 нацысты ажыццявілі шэраг карных аперацый супраць парцізанаў Расонскага-Асвейскай зоны. Адна з іх пад назвай «Зімовае чараўніцтва» праводзілася з 14 лютага па 30 сакавіка 1943. Акрамя адчувальнага ўрону партызанам з боку карнікаў, велізарныя страты былі нанесеныя насельніцтву. Так, у ходзе аперацыі было знішчана 3,5 тыс. мірных жыхароў, 2 тыс. чалавек сагнана ў Нямеччыну, больш за 1 тыс. дзяцей адпраўлена ў Саласпiлскi лагер смерці.[4, с.103] Разам з карнымі аперацыямі фашысты праводзілі лакальныя акцыі, асноўнай мэтай якіх з'яўлялася пакаранне насельніцтва за падтрымку партызан, невыкананне распараджэнняў акупацыйных уладаў, паставак сельскагаспадарчай вытворчасці. Найбольш шырокія маштабы выкарыстанння тактыкі "выпаленай зямлі" характарны для асенне-зімовага перыяду 1943-1944 года, калі пачалося вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў. Роля вермахта ў ажыццяўленні такіх аперацый моцна ўзрасла: ствараліся адмысловыя каманды падпальшчыкаў, у задачу якіх уваходзіла пры адыходзе праводзіць поўнае спусташэнне пакідаемых тэрыторый. Менавіта тады былі абрабаваныя, разбураны і спалены сотні беларускіх вёсак, а насельніцтва вынішчана ці загнана ў рабаванне ў Нямеччыну. Так, у 1941-1944 гадах на тэрыторыі Беларусі было спалена 9200 вёсак. Пацярпелі ўсе рэгіёны Беларусі, але больш за ўсё Віцебская і Мінская вобласці. З больш чым 5 тыс. знишчаных вёсак 3% было знішчана ў 1941 годзе, 16% - у 1942 году, 63% - у 1943, 18% - ў 1944 годзе.[4, с.103]
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У ходзе напісання кантрольнай работы па тэме «Германская палітыка генацыду і “выпаленай зямлі”» былі разгледжаны пытанні ваенна-адміністрацыйнага падзелу акупіраванай тэрыторыі Беларусі і сутнасці палітыкі генацыду і “выпаленай зямлі”. Вынікі работы дазваляюць зрабіць наступныя высновы і ацэнкі: 1. Дзеля ажыццяўлення плану каланізацыі акупаваных тэрыторый з мэтай пашырэння жыццевай прасторы для жыхароў Германіі на тэрыторыі Беларусі быў створаны новы адміністрацыйны падзел, які прадугледжваў актыўнае уключэнне калабарацыянізму. Пры гэтым рэальная улада заставалася у агрэсара, які скарыстаў ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі і апазіцыі да савецкай улады, каб забяспечыць сабе апору сярод мясцовага насельніцтва. 2. Ідэі А.Гітлера прадугледжвалі усталяванне германскай дыктатуры і росквіт нямецкай нацыі як адзіных нашчадкаў вышэйшай арыйскай расы любымі сродкамі. Ён быў упэўнены, напрыклад, што яўрэі ніколі добраахвотна не адмовяцца ад сваіх імкненняў да сусветнай дыктатуры і ніколі не пойдуць у гэтых адносінах на самаабмежаванне – таму іх трэба было знішчыць. Сярод астстніх нацый нацысты вылучалі найбольш прыдатных для анямечвання і праводзілі палітыку перасялення. Паралельна з масавым знішчэннем у канцынтрацыйных лагерах нацысты удасканальвалі свае веды і уменні ў медыцыне і іншых галінах навукі, выкарыстоўваючы жывых людзей, якіх не прылічалі да сабе роўных, як звычайны сродак для дасягнення сваіх мэтаў. Нюрнбергскі працэс адназначна адлюстроўвае стаўленне сусветнага грамадства да злачынстваў супраць чалавецтва і чалавечнасці, якія былі ажыццяўлены нацыстамі пад лозунгамі аб росквіце усяго чалавецтва ў нашчадках арыяў – германскай расе. Лічбы ахвяр Другой міравой і асабліва Вялікай Айчыннай вайны паказваюць, на што можа быць здатны чалавек, апантаны ідэяй настолькі, што ідзе на любыя сродкі. Магчыма, сеняшнія працэсы глабалізацыі, інтеграцыі, Internet-тэхналогій і сацыяльных сецяў усё больш спрыяюць узаемапранікненню адной нацыі у другую, выціранню межаў паміж дзяржавамі і нацыянальнасцямі, паступова скарачаючы рызыку ўзнікнення падобнага роду цяжкіх ідэй нацыяналізму, якія, укладзеныя ў вусны вялікага аратара, маглі б прывесці да незваротных наступстваў. Галоўным вынікам трагедыі генацыду для чалавецтва з’яўляецца разуменне унікальнасці кожнага асобнага чалавека і грамадзяніна сваёй дзяржавы і неабходнасць заўжды разважаць, што з’яўляецца асновай загаду, які гучыць з боку ўлады.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. адукацыі / А. А. Каваленя, У. І. Лемяшонак, Б. Дз. Далгатовіч і інш.; Пад рэд. А. А. Кавалені, М. С. Сташкевіча. – Мінск, 2004. 2 Гісторыя Беларусі ў картах (1917-1945 гг.) [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://jivebelarus.net/history/new-history/History-of-Belarus-in-the-maps-1917-1945.html?page=12 - Дата доступу: 14.06.2013. 3 Гитлер, А. Моя борьба [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://vk.com/doc138356024_177873725?hash=a52e535389c919415c&dl=28aabb49a7217e1962 - Дата доступу: 14.06.2013 4 Иоффэ, Э. Поиск истины [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_947040.pdf - Дата доступу: 14.06.2013 5 Лицкевич, О. Людские потери Беларуси в войне [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://beldumka.belta.by/isfiles/000167_812917.pdf - Дата доступу: 14.06.2013 6 Новік, Я. К. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый / Я. К. Новік, Н. Я. Новік. – Мінск, 2006. 7 Нюрнбергский процесс. Преступления против человечности (том 5) [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://lib.ru/MEMUARY/1939-1945/NURNBERG/np5.txt - Дата доступу: 14.06.2013 8 Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі [Электронная крыніца] - Рэжым доступу: http://www.istoriya.org/vav/30-rezhim/73-skladvanne-sistemy.html - Дата доступу: 14.06.2013.