bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » ВОВ

Гисторыя ВОВ ТЭМА № 20. ПАРТЫЗАНСКІ І ПАДПОЛЬНЫ РУХ НАПЯРЭДАДНІ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ
Подробности о скачивании 19.12.2012, 00:48
Уводзіны
У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”. [1, с.35].
Адным з рашаючых фактараў перамогі Савецкага Саюза ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі з'явілася ўсенародная барацьба з захопнікамі. Гэтая барацьба ажыццяўлялася ў трох асноўных формах: узброенныя дзеянні партызан; дзейнасць падпольных груп і арганізацый; масавае супраціўленне насельніцтва, якое не ўваходзіла ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый, эканамічным, палітычным і ваенным планам акупантаў.
Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З.Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.[2] Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне.
Развіццю партызанскага руху на Беларусі спрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы былі i тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.[6]
1. Узаемадзеянне партызан і падпольшчыкаў з часцямі Чырвонай Арміі.

25 ліпеня 1941 года на Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні – верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц. П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.[3] Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусі дзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.[2]
Удары партызан па камунікацыях немцаў набылі вялікі размах у сакавіку 1943 года, калі савецкія войскі атакавалі паўднёвыя раёны Бранскай вобласці і дзеянні партызан сталі ўсё больш каардынавацца з аперацыямі Чырвонай арміі. Па ўсёй бачнасці, найбольш яркім праявай поспеху стала разбурэнне двух важных мастоў: мост праз Дзясну непадалёк ад Вигоничей быў разбураны ў ноч на 1 сакавіка, мост праз раку раўнуе побач з Синезерками - 13 сакавіка 1943 года. 1 Красавік 1943 года камандаванне 2-й танкавай арміі немцаў было вымушана прызнаць, што дзеянні партызан на час парушылі забеспячэнне войскаў, але партызанам не ўдалося дамагчыся таго выніку, якога баяліся немцы, улічваючы колькасць атрадаў, выразна арганізаванае камандаванне і добрае абсталяванне партызан.
У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннi i часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi. 3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлi ў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры i cумеснымi раптоўнымi ўдарамi вызвалялi населенныя пункты.[2]
Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г., паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя i іншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.[2]
У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным..[4]3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыў аператыуныя групы, якія былі накіраваны ў ваенныя саветы ўcix тpox Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта дало магчымасць партызанам лепш улічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі,

Уводзіны
У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”. [1, с.35].
Адным з рашаючых фактараў перамогі Савецкага Саюза ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі з'явілася ўсенародная барацьба з захопнікамі. Гэтая барацьба ажыццяўлялася ў трох асноўных формах: узброенныя дзеянні партызан; дзейнасць падпольных груп і арганізацый; масавае супраціўленне насельніцтва, якое не ўваходзіла ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый, эканамічным, палітычным і ваенным планам акупантаў.
Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З.Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.[2] Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне.
Развіццю партызанскага руху на Беларусі спрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы былі i тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.[6]
1. Узаемадзеянне партызан і падпольшчыкаў з часцямі Чырвонай Арміі.

25 ліпеня 1941 года на Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні – верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц. П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.[3] Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусі дзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.[2]
Удары партызан па камунікацыях немцаў набылі вялікі размах у сакавіку 1943 года, калі савецкія войскі атакавалі паўднёвыя раёны Бранскай вобласці і дзеянні партызан сталі ўсё больш каардынавацца з аперацыямі Чырвонай арміі. Па ўсёй бачнасці, найбольш яркім праявай поспеху стала разбурэнне двух важных мастоў: мост праз Дзясну непадалёк ад Вигоничей быў разбураны ў ноч на 1 сакавіка, мост праз раку раўнуе побач з Синезерками - 13 сакавіка 1943 года. 1 Красавік 1943 года камандаванне 2-й танкавай арміі немцаў было вымушана прызнаць, што дзеянні партызан на час парушылі забеспячэнне войскаў, але партызанам не ўдалося дамагчыся таго выніку, якога баяліся немцы, улічваючы колькасць атрадаў, выразна арганізаванае камандаванне і добрае абсталяванне партызан.
У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннi i часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi. 3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлi ў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры i cумеснымi раптоўнымi ўдарамi вызвалялi населенныя пункты.[2]
Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г., паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя i іншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.[2]
У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным..[4]3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыў аператыуныя групы, якія былі накіраваны ў ваенныя саветы ўcix тpox Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта дало магчымасць партызанам лепш улічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі, боепрыпасамi, больш дакладнымі сталі каардынацыя і ўзаемадзеянне з часцямі Чырвонай Арміі
Категория: ВОВ | Добавил: viva-7
Просмотров: 2311 | Загрузок: 27
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]