Уводзіны. Ашаламляльныя перамогі чырвонай Арміі прымусілі кіраўніцтва Англіі і ЗША паскорыць мерапрыемствы, накіраваныя на адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Гэта так сама адпавядала інтарэсам СССР, бо па словах І.Сталіна на Тегеранскай канферэнцыі Чырвоная Армія ўжо стамілася адна змагацца супраць германскай ваеннай машыны. Гісторыя пытання аб другім фронце пачынаецца яшчэ ў пачатку 1942 г., калі пасля перамогі пад Масквой склаліся выдатныя магчымасці для высадкі саюзнікаў у Паўночнай Францыі. Але спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы ў раёне горада Дз’еп скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Аперацыя была дрэнна распрацавана, у ёй удзельнічала мала войскаў, таму нямецкім войскам у Францыі без вялікіх намаганняў удалася нейтралізаваць гэтую спробу. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй. Праблема другога фронту, як галоўная задача на 1944 г., абмяркоўвалася на Тегеранскай канферэнцыі «Вялікай тройкі». Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней 1 мая 1944 г. Але толькі 6 чэрвеня аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагу ў колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. Як беларускія партызаны аказвалі дапамогу Чырвонай Арміі пад час вызвалення Беларусі, так і французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек, дапамагаў саюзным войскам. Так, 18 жніўня пачалося ўсеагульнае паўстанне ў Парыжы, і праз 4 дні горад быў у руках паўстанцаў. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. Гэтыя поспехі саюзнікаў шмат у чым залежалі ад дапамогі Чырвонай Арміі. Так, у другой палове снежня 1944 г. немцы пачалі наступленне ў Ардэнах, арміі саюзнікаў стаялі на мяжы разгрому. У выніку Чырвонай Арміі прыйшлося распачаць раней запланаванага Вісла-Одэрскую аперацыю, што азначала дадатковыя страты сярод савецкіх салдат. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ў Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітулявала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.
Міжнародныя канферэнцыі кіраўнікоў краін-саюзніц у гады Другой сусветнай вайны. Тэгеранская канферэнцыя. Вялікая работа праведзена дыпламатамі дазволіла правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні паміж І. Сталіным, Ф. Рузвельтам, У. Чэрчылем, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Тэгеранская канферэнцыя (28 лістапада - 1 снежня 1943). Бо адбывалася ў сталіцы Ірана Тэгеране. Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней 1 мая 1944 г. Але толькі 6 чэрвеня аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагу ў колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага вядзення вайны і пасляваеннага ўладкавання свету. Па выніках абмеркаванняў, нягледзячы на супярэчнасці, якія ўзніклі паміж кіраўнікамі саюзных дзяржаў (Чэрчыль прапаноўваў адкрыццё Другога фронту на Балканах, Сталін - у Паўночнай Францыі, адкуль адкрываўся самы кароткі шлях да межаў Германіі, СССР дамогся неабходных для яго рашэнняў ключавых пытанняў: - Было прынята канчатковае рашэнне аб высадцы ў Францыі ўтраўні 1944 г. саюзных войскаў; - Перанос межаў Польшчы на захад да Одэра і прызнанне будучага ўсходняй мяжы па "лініі Керзона"; - Прызнанне савецкіх прэтэнзій на Кенігсберг; - Прызнанне анэксіі прыбалтыйскіх дзяржаў СавецкімСаюзам. Сталін даў згоду на ўдзел СССР у вайне з Японіяй пасляразгрому нацысцкай Германіі. Пры абмеркаванні праблемы пасляваеннага ўладкавання свету згодыне было дасягнута і абмеркаванне было адкладзена. У. Чэрчыль і Ф. Рузвельт далі абяцанне ажыццявіць ўварванне праз Ла-Манш (г.зн. адкрыць Другі фронт) ў траўні 1944 г. 3 студзеня 1944 г. Чырвоная армія перайшла былую савецка-польскую мяжу, якая існавала да верасня 1939 г. У сувязі з гэтым 11 студзеня 1944 г. урад СССР выступіў з заявай, у якой адзначалася, што Польская дзяржава павінна адрадзіцца не шляхам захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель, а ў выніку вяртання ў склад Польшчы спрадвечных польскіх тэрыторый, захопленых немцамі. Разглядаючы "лінію Керзана"ў якасці найбольш прымальнай мяжы паміж СССР і Польшчай, кіраўніцтва Савецкага Саюза разам з тым выказала гатоўнасць унесці змяненні на карысць Польшчы ў тых раёнах, дзе польскае насельніцтва складала большасць. Цяпер, калі саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі прыйшлі да прынцыповай згоды адносна будучай савецка-польскай мяжы, заставалася пераканаць "лонданскіх" палякаў у неабходнасці прызнаць ялцінскія пагадненні. Аднак у гэтай справе афіцыйныя Лондан і Вашынгтон сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Польскі эмігранцкі ўрад С. Мікалайчыка, нягледзячы на націск з боку англічан і амерыканцаў, прадэманстраваў незалежнасць і адмовіўся прызнаць "лінію Керзана"ў якасці ўсходняй мяжы Польскай дзяржавы. Пакуль саюзнікі імкнуліся паўплываць на палякаў і схіліць іх на карысць "лініі Керзана", кіраўніцтва СССР вырашыла зрабіць стаўку на левыя прасавецкія сілы польскага нацыянальнага руху, галоўным каардынацыйным органам якіх з'яўлялася Краёвая Рада нарадова (КРН), якая знаходзілася пад савецкім кантролем. 23 студзеня 1944 г. КРН выступіла з падтрымкай заявы СССР ад 11 студзеня, прапанаваўшы вырашаць памежную праблему сродкамі сяброўскага пагаднення паміж Польшчай і СССР. Этнічны прынцып ва ўрэгуляванні савецка-польскай мяжы быў пацверджаны і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), створаным нз аснове КРН. У маніфесце ПКНВ ад 22 ліпеня 1944 г. гаварылася: "Усходняя мяжа павінна стаць лініяй добрасуседскага сяброўства, а не перашкодай паміж намі і нашымі суседзямі, яна павінна быць урэгулявана ў адпаведнасці з прынцыпам: польскія землі - Польшчы, украінскія, беларускія і літоўскія землі - Савецкай Украіне, Беларусі і Літве". Адмовіўшыся ад прэтэнзій на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, кіраўніцтва КРН усё ж паспрабавала максімальна адсунуць савецка-польскую мяжу на ўсход. Яшчэ 15 ліпеня 1944 г., за два дні да пачатку фарсіравання савецкімі войскамі Буга і ўступлення на польскую зямлю, упаўнаважаны КРН Э. Асубка-Мараўскі і старшыня Галоўнага кіраўніцтва Саюза польскіх патрыётаў В. Васілеўская накіравалі I. Сталіну ліст, уякім паставілі пытанне аб перадачы Польшчы заходняй часткі Беластоцкай вобласці. Меркаванні лідэраў польскага левага руху, выкладзеныя ў звароце да I. Сталіна, атрымалі далейшае развіццё і пазней сталі афіцыйнай пазіцыяй польскай дэлегацыі на перамовах паміж урадам СССР і ПКНВ, якія адбыліся ў Маскве 24-26 ліпеня 1944 г. Лінія мяжы, прапанаваная польскай дэлегацыяй, базіравалася на этнаграфічным прынцыпе. Савецкі варыянт акрамя этнаграфічнага моманту ўключаў таксама стратэгічныя меркаванні. Пакідаючы за СССР Кёнігсберг, савецкі праект прадугледжваў перадачу Польшчы Беластокскай вобласці і Сувалак. Вялікую складанасць выклікала пытанне аб прыналежнасці Белавежскай пушчы. Паколькі тут не існавала этнічных праблем, польская дэлегацыя настойвала на тым, каб Белавежская пушча засталася на польскім баку. Дыскусія пра прыналежнасць пушчы прыняла настолькі вострыя формы, што для вырашэння гэтага пытання спратрэбіўся ўдзел I. Сталіна. На сустрэчы з кіраўніком СССР палякі абгрунтоўвалі сваю прапанову тым, што лясы Белавежскай пушчы стануць крыніцай драўніны для польскай прамысловасці, а таксама нацыянальным польскім паркам. I. Сталін, як сведчаць мемуары ўдзельнікаў падзей, першапачаткова не хацеў саступаць, настойваючы на стратэгічнай мяжы, папярэдне выпрацаванай савецкім бокам. Аднак пасля настойлівых просьбаў усіх членаў польскай дэлегацыі паабяцаў разважыць і, параіўшыся з беларусамі, прыняць канчатковае рашэнне. Хутчэй за ўсё, нарада з беларускімі ўладамі I. Сталіну не спатрэбілася. Важнае тэрытарыяльнае пытанне было вырашана хутчэй, чым палякі маглі на тое спадзявацца. Не паспелі яны вярнуцца ў гасцініцу, як туды патэлефанаваў В. Молатаў і паведаміў кіраўніку польскай дэлегацыі Э. Асубка-Мараўскаму аб тым, што I. Сталін пагадзіўся пакінуць за Польшчай частку Белавежскай пушчы. 27 ліпеня 1944 г. савецка-польскае пагадненне,якое вызначала мяжу паміж дзвюма дзяржавамі, было падпісана. Артыкул 1 дакумента замацоўваў"лінію Керзана" ў якасці асновы пры правядзенні дзяржаўнай мяжы паміж СССР і Польскай Рэспублікай. Пры гэтым урад СССР пагадзіўся на пэўныя выпраўленні гэтай лініі "на карысць Польшчы, саступіўшы Польскай Рэспубліцы: а) тэрыторыю, размешчаную на ўсход ад лініі Керзана да ракі Заходні Буг і ракі Салокія, на поўдзень ад горада Крылоў; б) частку тэрыторыі Белавежскай пушчы на участку Няміраў - Ялаўка, размешчаную на ўсход ад лініі Керзана, з пакіданнем Няміраўца, Гайнаўкі, Белавежы і Ялаўкі на баку Польшчы". Выявіў сур'ёзныя разыходжанні: Ф. Рузвельт выступаў за расчляненне Германіі; В. Черчілль - за стварэня Дунайскай федэрацыі, да якой павінны увайсці і частка нямецкіх земляў; Сталін - за захаванне адзінства Германіі. Прынята рашэнне аб прадастаўленні дапамогі Ірана і вываду войскаў саюзнікаў на яго тэрыторыі пасля вайны. Меркавалася пазбавіць Японію яе каланіяльных валадарстваў, перадаць Кітаю Маньчжурыі і Тайвань, прадаставіць незалежнасць Карэі. Перамогі савецкіх войскаў у Сталінградскай бітве (пачатак карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай вайне), войскаў саюзнікаў у бітве пад Эль-Аламейном ў Паўночнай Афрыцы, у марской бітве ў атола МЗСі ў барацьбе за кс. Гуадалканал сведчылі аб пераломе ў Другой сусветнай вайне ў карысць краін антыгітлераўскай кааліцыі. Перамога пад Курскам і потым у бітве за Днепр завяршылі карэнный пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Выгнанне італа-нямецкіх войскаў з Паўночнай Афрыкі (травень 1943 г.),стабілізацыя становiшча ў Атлантыцы і Ціхім акіяне, прыпынак японскіх войскаў ля межаў Індыі, сведчылі аб завяршэнні карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне ў цэлым. Вызначальным фактарам сталі падзеі на савецка-германскім фронце - галоўным фронце ўзброенай барацьбы супраць Германіі і яе саюзьнікаў.Наступальная стратэгія Германіі пацярпела канчатковае паражэнне. Да канца1943 ў стане вайны з дзяржавамі знаходзілася 37 краін. Пачаўся распад фашысцкага блока (капітуляцыя Італіі).
Крымская канферэнцыя. З 4 па 11 лютага 1945 г. у вызваленым Крыму, у Лівадзійскім палацы імператара Мікалая II, прайшла другая канферэнцыя «Вялікай тройкі». На гэтай сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. На канферэнцыі было падпісана сакрэтнае пагадненне аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля капітуляцыі Германіі. Саюзнікі згадзіліся з умовамі, на якіх Сталін разрываў нейтралітэт у адносінах з Токіа, гэта вяртанне Сахаліна і Курылаў, а так сама эканамічная экспансія СССР у Кітаі і Карэі. У рамках падрыхтоўкі Крымскай канферэнцыі і з мэтаю высвятлення пазіцый СССР і ЗША па «белым плямам», якія засталіся ад Думбартан-Оксе, у студзені 1945 г. у Вашынгтоне адбыліся дзве сустрэчы савецкага пасла А. А. Грамыкі са спецыяльным памочнікам дзяржсакратара ЗША па пытаннях пасляваеннага планавання Л. Пасвольскім. Накіроўваючыся ў Крым, Ф. Рузвельт быў настроены рашуча супрацьдзейнічаць савецкай просьбе аб членстве саюзных рэспублік у новай арганізацыі. У размове з группай уплывовых амерыканскіх сенатараў ён гаварыў, што дастаткова толькі разгарнуць сцягі ўсіх 48 штатаў, каб І. В. Сталін хутка і неарганізавана адступіў. Афіцыйная пазіцыя адміністрацыі ЗША працягвала базіраваца на пасылцы, якая не заслугоўвала даверу, аб тым, што савецкая прапанова з’яўляецца «капрызным жэстам або няўдалым жартам». Аднак на гэты раз амерыканцы былі настроены весці рэзкую палеміку з савецкімі прадстаўнікамі па гэтым пытанні. У Ялце наркам замежных спраў СССР В. М. Молатаў прапанаваў кампрамісную формулу. Савецкі ўрад адмовіўся ад свайго максімалісцкага патрабавання членства для ўсіх 16 рэспублік і вылучыў просьбу аб уключэнні ў лік заснавальнікаў Арганізацыі трох або па меньшай меры дзвюх рэспублік: Украіны, Беларусі і Літвы. У выніку цяжкіх перамоў была дасягнута дамоўленасць, замацаваная ў сакрэтным пратаколе Крымскай канферэнцыі, падпісаным міністрамі замежных спраў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі. У раздзеле І «Сусветная арганізацыя» пад пунктам «2в» гаварылася наступнае: «Калі будзе праходзіць канферэнцыя па сусветнай арганізацыі, дэлегаты Злучанага Каралеўства і Злучаных Штатаў Амерыкі падтрымаюць прапанову аб допуску да першапачатковага членства дзвюх Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, а менавіта Украіны і Беларусі». Пратакол быў упершыню апублікаваны на Захадзе (у ЗША) 24 сакавіка 1947 г., а ў СССР — у 1955 г. Аднак дыпламатычная барацьба за ўключэнне БССР і УССР у склад першапачатковых членаў яшчэ не была завершана. Заставалася адкрытым пытанне аб удзеле абедзвюх рэспублік ва ўстаноўчай канферэнцыі ў Сан-Францыска, паколькі ў Крыму ЗША і Вялікабрытанія далі абавязацельствы толькі падтрымаць прапанову СССР аб іх допуску да першапачатковага членства. Свет не ведаў пра сакрэтную дамоўленасць у Ялце, таму Рузвельт і Чэрчыль яшчэ павінны былі зведаць непрыхільную рэакцыю парламентарыяў, грамадскай думкі, сваіх саюзнікаў на апублікаванне дамоўленасці аб Украіне і Беларусі. Гэтую праблему належыла вырашыць у перыяд падрыхтоўкі і правядзення канферэнцыі ў Сан-Францыска. У сакавіку 1945 г., яшчэ да таго, як Ф. Рузвельт раскрыў перад амерыканскай дэлегацыяй сакрэтную ялцінскую дамоўленасць, савецкая дыпламатыя зрабіла нечаканы для ЗША і Вялікабрытаніі ход, які яшчэ больш абвастрыў становішча вакол падрыхтоўкі канферэнцыі ў Сан-Францыска. Урады БССР і УССР, не атрымаўшы запрашэння на канферэнцыю, па ўказанні з Масквы вырашылі накіраваць на канферэнцыю свае дэлегацыі. Намер Савецкага ўрада паслаць дэлегацыі БССР і УССР на канферэнцыю выклікаў занепакоенасць у Вашынгтоне. Устрывожаны дзярждэпартамент зрабіў энергічныя намаганні, каб не дапусціць яго рэалізацыі. 19 сакавіка дзярждэпартамент падрыхтаваў праект паслання Ф. Рузвельта І. В. Сталіну, у якім прэзідэнт прасіў савецкага кіраўніка «зрабіць крокі да праяснення непаразумення, да якога прывяло паведамленне пасла Грамыкі». Гэтае пасланне, аднак, не было адпраўлена ці па рэкамендацыі дзярждэпартамента, ці па рашэнні самаго Ф. Рузвельта, які вырашыў больш важным пазбегнуць абвастрэння разнагалоссяў з Масквой. Замест гэтага Белы Дом прыняў рашэнне аб тым, каб Э. Стэцініўс абмеркаваў гэтае пытанне з А. А. Грамыкам з мэтаю «устаранення любога непаразумення». Размова паміж імі адбылася 20 сакавіка. Э. Стэцініўс пачаў з тага, што дзярждэпартамент звярнуўся да яго с просьбай прыпыніць адпачынак, прыбыць у Вашынгтон і асабіста правесці размову па гэтым пытанні з савецкім паслом. Ён сказаў, што раніцай ён размаўляў па гэтым пытанні з прэзідэнтам і што «ні прэзідэнт, ні ён не мелі на ўвазе, што на канферэнцыю ў Сан-Францыска будуць запрошаны дэлегацыі Украінскай і Беларускай рэспублік». Адміністрацыя ЗША лічыць, што рашэнне Крымскай канферэнцыі не прадугледжвае ўдзелу дэлегацый Украіны і Беларусі ў канферэнцыі ў Сан-Францыска і што гэтыя рэспублікі могуць быць дапушчаны ў якасці членаў Асамблеі пасля канферэнцыі. Э. Стэцініўс падкрэсліў, што «удзел дэлегацый Украіны і Беларусі можа стварыць небяспечнае становішча, здольнае ўвогуле нанесці непаправімую шкоду ўсёй справе стварэння міжнароднай арганізацыі».
Патсдамская канферэнцыя. Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еуропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў – СССР, ЗША, Вялікабрытаніі – на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня – 2 жніўня 1945 г.) Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з̒явіліся развіццем рашэнняў канферэнцыі у Ялце. Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамская пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы. У адпаведнасті з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагаднені прадугледжвалі правядзенне ў жыцце так званых прынцыпаў «чатырох Д». Быў пацвержаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброенных сіл – наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоуная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ею. Ваеннамарскі і гандлевы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй. Прынцып дэманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных абʼяднанняў. Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнкі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіалы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацыскія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага трыбунала. У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітырызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет – вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ен павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгадненняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікау. Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету. У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага разбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам – ахвярам германскай агрэсіі. Патсдамская канферэнцыя вырашала і некаторыя тэрытарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг і прылеглы да яго раен былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр – Заходняя Нейсе. Частка ўсходней Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга былі таксама перададзены Польшчы. На Патсданскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган – Савет міністрау замежных спраў з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі – Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вайны у верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі была разбіта японская армія. 2 верасня 1945г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу. Пытанні тэрытарыальнага ўрэгулявання ў Еуропе былі канчаткова вырашаны пасля падрытоўкі і заключэння мірных дагавораў збылымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях авета міністрау замежных спраў. Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947г. Італія захоўвалася ў асноуным у тэрытарыальных межах на 1 студзеня 1938г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны згорадам Трыест была выдзелена ў свабодную тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі. У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941г., вобласць Петсамо вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раен Поркала-Уд. Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940г., з захаваннем у яе складзе Паудневай Дабруджы. Паўночная Трансільванія СА складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.
Заключэнне Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад. Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі. Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В.Глебаў, М.А.Макараў. І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі. Вайна, якую распачала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, не была звычайнай вайной нават па самым жорсткім паняццям новага XIX стагоддзя. Гэта была вайна на знішчэнне цэлых народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх, якія на той час будавалі сацыялістычнае грамадства. Метады гэтай вайны прынцыпова адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных кампаніях. Па сутнасці гітлераўскае кіраўніцтва паставіла перад нашай краінай пытанне аб жыцці і смерці, і ў выніку атрымала адказ усіх народаў Савецкага Саюза ў форме Вялікай Перамогі. Пад час вайны шмат памылак дапусціла кіраўніцтва СССР, і асабліва асабіста І.Сталін і вышэйшы генералітэт. Але гэта было наша кіраўніцтва, а як вядома, народ мае тых кіраўнікоў, якіх заслугоўвае, і нашы народы атрымалі Перамогу так, як маглі. Пасляваенная савецкая прапаганда перамогу прысудзіла выключна перавагам сацыялістычнага строю, але гэта не зусім так. Калі вырашаецца пытанне аб існаванні цэлых народаў, менавіта імкненне народаў да выжывання становіцца галоўным і рашаючым фактарам жыццяздольнасці краіны. Толькі разам, аб’яднаўшыся, народы СССР здолелі супрацьстаяць агрэсіі паловы Еўропы. Міжнародныя канферэнцыі кіраўнікоў краін-саюзніц у гады Другой сусветнай вайны. Зыгралі вялікую ролю ў пераломе вайны і рашэне праблем, што ўзнікалі пасля заканчэння вайны ў Еуропе. Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі. А так сама сталі прадметам абмеркаванняў пытаняў аб раздзелу Германіі і шмат іншых спорных пытаняў. Вялікая Айчынная вайна была так сама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай антычалавечай ідэалогіі. Менавіта ў ваенныя гады камуністычная ідэалогія змагла паказаць сваю жыццяздольнасць і пашырыць уплыў сярод савецкага народа. Важную ролю ў ідэалагічнай працы выконвае сістэма інфармавання аб падзеях у грамадстве, дзяржаве, на франтах. Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. Не здарма ў самыя цяжкія дні для СССР, у лістападзе 1941 г., быў праведзена ваенны парад на Краснай плошчы. Галоўная яго мэта – разысціся ў выглядзе шматтысячных копій дакументальных стужак па Савецкаму Саюзу і падняць баявы дух у арміі і тыле. Кінапракат выканаў сваю задачу на выдатна.
Літаратура: 1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279. 2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990. 3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны: курс лекцый) Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн., 2006. 4. Велікая Отечественная война советского народа (в контексте Второй міровой войны): учебное пособіе для студентов учрежденій, обеспечівающіх полученіе высшего образованія.- Мн., 2004. 5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991-2001.