Увядзенне Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах. Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.