План 1. Актуальнасць i неабходнасцьвывучэння курса. Кароткаягістарыяграфія. Крыніцы. 2. Перыядызацыягiсторыii Другой сусветнайвайны.
1. Уводзіны Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны. Другая сусветная вайна была найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў. Падзеі на яе франтах былі цесна ўзаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены. Комплекснае вывучэнне разгортвання ваенных падзей, разуменне іх узаемаўплывовасці і ўздзеяння на лёс народаў Еўропы і на жыццядзейнасць народаў СССР, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа - важнейшая задача факультатыва. Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў, навуковае асэнсаванне падзей 1939 - 1945 гг. прадаўжаецца. У апошняе дзесяцігоддзе выяўлена вялікая колькасць, раней невядомых архіўных дакументаў, што прывяло да перагляду бясспрэчных, здавалася б, высноў. Нават праз 60 гадоў пасля гераічнай Перамогі многае застаецца яшчэ не да канца ясным. Да апошняга часу не знікаюць спрэчкі і навуковыя дыскусіі, асабліва наконт пачатковага перыяду вайны - найболыл складанага і яшчэ ў многім загадкавага. Узнікаюць пытанні: Якія прычыны прывялі да трагедыі 1941 г.? Якія урокі неабходна вынесці? Якія агульныя страты панёс Савецкі Саюз у вайне? Наркамат абароны СССР у 1945 г. парушыў маральна-этычную традыцыю цывілізаваных народаў, якая патрабавала апублікавання паімённых спісаў загінушшых і трапіўшых у палон пасля заканчэння вайны. Пасля Першай сусветнай вайны такія зветкі былі апублікаваныя. Афіцыйныя звесткі аб колькасці грамадзян Савецкага Саюза, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайне, пастаянна мяняліся. У 50-х гг. прыводзілася лічба 7 млн. чалавек, у 60-х гг. была названа лічба 20 млн., у канцы 80-х гг. сказана аб 27 млн. Аднак у друку можна сустрэць і 40 млн., і нават 100 млн., якія проста не адпавядаюць здароваму сэнсу і прыводзяцца дзеля дасягнення пэўных палітычных мэт. Дзеля справядлівасці адзначым, што ў асвятленні і ацэнках вайны прысутнічае падтасоўка і падгонка фактаў пад пэўныя ідэалагічна-палітыч-ныя канструкцыі. Калі ў савецкай гістарыяграфіі акцэнт рабіўся на і празмерным паказе кіруючай ролі КПСС, авангарднай ролі камуністаў у барацьбе супраць агрэсараў, гераізме і мужнасці народа, то ў апошні час, вайна ў многіх навуковых працах і падручніках асвятляецца ў негатыўных ацэнках, празмерным падкрэсліваннем промахаў, пралікаў і недахопаў палітычнага і ваеннага кіраўніцтва СССР. У шэрагу прац, тэлеперадачах і фільмах наогул адсутнічае гераічная барацьба савецкага народа, перабольшваецца ўклад саюзнікаў. Асабліва прыкра тое, што ўклад у Перамогу заходніх ваеначальнікаў празмерна ўзносіцца, а аб таленце і здольнасцях Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, К.К. Ракасоўскага і іншых, прыроднай смекалцы, гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях не гаворыцца. У апошнія гады Савецкаму Саюзу прыпісваецца адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых вымыслаў. Абвінавачанне Савецкага Саюза ў падрыхтоўцы нападу на Германію гучалі неаднойчы з вуснаў Гітлера. У першыню аб гэтым было заяўлена германскім паслом ў СССР Шуленбургам, якую ён афіцыйна зрабіў савецкаму ураду, а таксама і ў мемарандуме, які быў уручаны савецкаму паслу у Берліне, адразу пасля пачатку германскай агрэсіі ў 1941 г. Выхад у пачатку 90-х гг. кнігі В. Суворава (В. Рэзуна) "Ледокол" значна актывізаваў абмеркаванне праблемы. З'явілася немала прыхільнікаў яго канцэпцыі. Аднак, у шматлікіх працах даказана безпадстаўнасць, ідэалагічны заказ і правакацыйны характар гэтай кампаніі. Неабходна падкрэсліць, што такія аднабаковыя падыходы з'яўляюцца не навуковымі, супярэчаць асноўным прынцыпам гістарызма. Акцэнт толькі на адмоўных, як і перабольшванне станоўчых, не дазваляе ўбачыць усёй шматмернай палітры разгортвання ваенна-палітычных працэсаў на рубяжы канца 30-х - першай палове 40-х гг. Важнейшая задача гістарычнай навукі - праўдзіва асвятляць мінулае, асабліва найболыы складаных, пераломных старонак, у тым ліку ваеннага часу, у які вырашаўся лёс усяго сусветнага грамадства. Кароткая гістарыяграфія праблемы. За пасляваенны перыяд сусветная і айчынная гістарыяграфія назапасіла велізарны пласт навуковых даследаванняў, якія прысвечаны разгляду ваенных падзей. Тысячы зборнікаў-артыкулаў, навуковых манаграфій, навукова-папулярных мемуараў, літаратура былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў з'явілася на кніжных паліцах заходніх краін. У далейшым гэта дазволіла отварыць буйныя абагульняючыя працы. Так, англійскія гісторыкі падрыхтавалі 66 тамоў, у ЗША выдаецца 99, у Японіі 100-томная гісторыя Другой сусветнай вайны. Шмат прац напісана ў Францыі, Бельгіі і, асабліва, у Германіі. У даследаваннях заходніх гісторыкаў з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый асвятляецца развіццё ваенных падзей. Амерыканскія, англійскія, французскія даследчыкі імкнуцца паказаць уклад іх дзяржаў у разгром нацысцкай Германіі і Японіі. Прычым, празмерна перабольшваецца роль Другога фронта і недаацэньваецца ўклад Чырвонай Арміі, на якую прыйшоўся найбольшы цяжар баявых аперацый па разгрому германскага вермахта. Значны ўклад у распрацоўку праблемы ўнеслі савецкія даследчыкі. За пасляваенныя гады выдадзена 6-томная Нсторня Велнкой Отечественной войны Советского Союза. 1941 - 1945. М., 1960 - 1965; йсторня Второй мнровой войны. 1939 - 1945. М., 1973 - 1982. Т. 1 - 12. Разгляду ваенных падзей прысвечаны некаторыя тамы фундаментальных даследаванняў. Напрыклад, Нсторня СССР с древннх времен до нашнх дней. Т. 10. М., 1973, йсторня Коммуннстнческой партнн Советского Союза. Т. 5. Кн. 1. М., 1970. Навукоўцы падрыхтавалі вялікую колькасць манаграфій і артыкулаў. Свет убачылі тысячы мемуараў военачальнікаў, партыйных і савецкіх дзеячаў, удзельнікаў і арганізатараў партызанскай і падпольнай барацьбы. Сярод іх работы І.В. Сталіна, Г.К. Жукава, П.К. Панамарэнкі, К.Т. Мазурава, М.І. Макарава, А.Ф. Юдзенкова, Д.З. Мурыева, А.М. Бычкова, Г.Д. Камкова і многіх іншых. Вялікая заслуга ў распрацоўцы праблемы належыць беларускім гісторыкам. У 1975 г. выйшла першая фундаментальная праца, якая заняла большую частку 4 тома "Гісторыя Беларускай СССР". Навуковае абагульненне вопыту барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена ў 3-томным выданні "Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашнстскихзахватчиков в годы Великой Отечественной.войны" Мн., 1983 - 1985. У ім падсумаваны напрацоўкі айчыннай гістарыяграфіі, якія былі зроблены да 1985 г. У даследаванні асвятляецца развіццё ваенных падзей з першыхдзён вайны і да поўнага выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі. Значную навуковую каштоўнасць маюць выдадзеныя ў рэспубліцы зборнікі архіўных дакументаў: Преступлення немецко-фашнстскнх оккупантов в Белорусснн. 1941 - 1944. Мн., 1965; Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944). Мн., 1952; Всенародное партнзанское двнженне в Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944): Документы н матерналы. ТЛ — 3. Мн., 1967, 1973, 1982; Комсомол Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны. Документы матерналы. Мн., 1988. У гэтых выданнях сканцэнтравана значная колькасць арыгінальных архіўных дакументальных матэрыялаў, якія даюць яскравае ўяўленне аб падзеях, што адбываліся на акупіраванай тэрыторыі Беларусі: удзел беларускіх людзей у барацьбе супраць захопнікаў; рабаванне акупантамі маемасці і матэрыяльных каштоўнасцей; масавае насілле і знішчэнне беларускага насельніцтва; дзейнасць калабарацыяністаў; баявыя аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленню Беларусі. Безумоўную навуковую цікавасць выклікаюць даведнікі, што выйшлі ў рэспубліцы: Подпольные партнйные органы Компартнн Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1975; Подпольные комсомольскне органы Белорусснн в годы Велнкой Отечественной войны (1941-1944). Мн., 1976.; Партнзанскне формнровання Беларуснн в годы Велнкой Отечественной войны (нюнь 1941 - нюль 1944). Мн., 1983. і іншыя. Названыя працы даюць уяўленне аб структуры партыйнага і камсамольскага падполля; партызанскіх фарміраванняў, часу іх заснавання і дзейнасці, колькаснага складу, дынамікі кіруючага складу партыйных і камсамольскіх органаў, а таксама і камандавання партызанскіх фарміраванняў. Беларускія гісторыкі паглыблена і плённа вывучаюць станаўленне і развіццё партызанскага руху, асноўныя напрамкі баявой, дыверсійнай, разведвальнай дзейнасці беларускіх партызан. У працах абгрунтаваны вывад аб тым, што партызанская барацьба на акупіраванай тэрыторыі Беларусі займала важнае месца ў агульнай барацьбе савецкіх людзей супраць агрэсараў, садзейнічала разгрому германскага вермахта: вызваленню рэспублікі. Значны ўклад унеслі працы М.К. Андрушчанкі, В.Д. Далгатовіча, К.І. Дамарада, А.І. Залескага, В.І. Ермаловіча, , А.А. Кавалені, К.І. Казака, І.С. Краўчанкі, Р.Р. Кручка, У.І. Лемяшонка, П.П. Ліпілы, А.Ф. Хацкевіча, Я.С. Паўлава, А.М. Літвіна С.У. Жумара, А.А. Фактаровіча, А.В. Шаркова, М.Ф. Шумейкі, Э.Ф. Языковіч, М.А. Якубоўскага і многіх іншых. У апублікаванай літаратуры значнае месца адведзена паказу барацьбы падпольшчыкаў у населеных пунктах рэспублікі. Дадзеная праблема прысутнічае ў большасці даследаванняў айчынных гісторыкаў. У спецыяльных працах: Герон подполья. М., 1965., М., 1968., М., 1972; Витебское подполье. Мн., 1974; 0 партийном подполье в Минске в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1961 і іншых разглядаюцца складаныя пытанні станаўлення, развіцця і дзейнасці патрыятычнага падполля ў гарадах і весках нашай рэспублікі. Палітыка германскіх улад на акупіраванай тэрыторыі Беларусі асвятляецца ў працах многіх гісторыкаў. Дадзенаму пытанню прысвечаны спецыяльныя працы В.П. Раманоўскага, А.А. Фактаровіча, А.І. Залескага, А.М. Літвіна, Э.Р Іоффэ і многіх іншых. У адносінах да цывільнага насельніцтва, выкрываюцца масавыя злачынствы акупантаў, паказваецць дзейнасць калабарацыяністаў. Значнае месца ў даследчай практыцы айчыных навукоўцаў адведзена вывучэнню пытанняў агітацыйна-прапагандысцкай работы на акупіраванай тэрыторыі. Значны ўклад унеслі працы М.Е. Дастанкі, Г.Дз. Кнацько, І.С. Краўчанкі, А.А. Кавалені, У.І. Лемяшонка, В.І. Ермаловіча, С.У. Жумара і інш. Дзейнасць моладзі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі адлюстравана ў даследаваннях Р.І. Абловай, А.Д. Журава, А.Ю. Васько, А.А. Кавалені М.Я. Нікалаева, С.С. Рудзенковай, Г.І. Сцяпанава, Р.М. Шавялы і інш. Кароткі агляд апублікаванай літаратуры паказвае, што ў айчыннай гістарыяграфіі існуе вялікая колькасць прац па праблеме Вялікай Айчынай вайны. Гісторыкі значную ўвагу ўдзялялі асэнсаванню пытанняў падпольнай і партызанскай барацьбы, злачыннай сутнасці акупацыйнага рэжыму, агітацыйна-прапагандысцкай рабоце, удзелу моладзі ў барацьбе з агрэсарамі і іншых. 3 90-х гадоў, пачынаецца новы перыяд у айчыннайгістарыяграфіі. Навукоўцысталіімкнуцца да комплекснагавывучэнняпытанняў Другой сусветнай і ВялікайАйчыннайвойнаў. Асаблівуюўвагудаследчыкізвяр-таюць на асэнсаваннеяшчэмаладаследаваныхпраблемкалабарацыянізма, страт беларускаганасельніцтва, дзейнасцігерманскіх і савецкіхспецслужбаў, удакладненняшматлікіхфактаўбаявой і дыверсійнайдзейнасціпартызан і падполыпчыкаў (большдэталёвы і глыбокіаналізгістарыяграфіі, якая адлюстроўвае стан навуковайраспрацоўкігісторыівайныглядзі: "Беларусь у гады ВялікайАйчыннайвайны. Мн., 1999). Гістарыяграфія, крыніцы За 65 год, што прайшлі пасля завяршэння Другой сусветнай, заходняя і айчынная гістарыяграфія назапасіла шмат навуковых даследаванняў. Гэта публікацыі дакументаў, артыкулы, навуковыя манаграфіі, мемуары былых вайскоўцаў і палітычных дзеячаў і г.д. У шэрагу краін удзельніц вайны ствараюцца буйныя абагульняючыя працы: у Вялікабрытаніі падрыхтавана 66 тамоў Гісторыі Другой сусветнай вайны, у ЗША выдаюцца 99, у Японіі 100 тамоў. Шмат прац напісана ў Германіі. У савецкай і айчыннай гістарыяграфіі можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў у вывучэнні і апісанні падзей Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў: • Першая палова 1940-х гг. Гэта літаратура вайны – інфармацыйная, агітацыйна-прапагандысцкая, яна мела мабілізацыйную і патрыятычную функцыю. Прац навуковага характару яшчэ не было. Але да навуковых прац можна далучыць распрацоўкі савецкага Генеральнага штаба – які планаваў правядзенне буйных вайсковых аперацый; • Другая палова 1940-х – сярэдзіна 50-х гг. Пасля вайны пачынаецца навуковае даследаванне падзей вайны – але ва ўмовах культу асобы Сталіна пераважае суб’ектывісцкі падыход, перабольшванне ролі І.В.Сталіна ў дасягненні Перамогі над Германіяй; • Другая палова 50-х – сярэдзіна 60-х гг.У даследаваннях гэтага перыяду вядучае месца адводзіцца кіруючай ролі КПСС у барацьбе на франтах, на акупаванай тэрыторыі і працы ў савецкім тыле. Распрацоўваюцца пытанні героікі савецкага народа; • Другая палова 60-х – пачатак 80-х гг. У гэты час напісаны фундаментальныя абагульняючыя працы. Але даследчыкі не здолелі выйсці за рамкі ідэалагічных і палітычных ацэнак, панаваўшых у савецкай гістарыяграфіі. Гэтыя працы адпавядаюць крытэрыям усебаковага і аб’ектыўнага разгляду шматлікіх праблем вайны; • Другая палова 80-х – па наш час. Гэта перыяд крытычнага і комплекснага асвятлення падзей вайны, асабліва маладаследаваных праблем. Гістарыяграфія Для беларусаў пачатак другой сусветнай вайны – гэта ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Гэтай падзеі прысвечаны шэраг прац, якія былі апублікаваныя як напярэдадні Айчыннай вайны, так і ў наш час. Гэта артыкулы гісторыкаў У.Палуяна, У.Ладысева, Л.Лыча, В.Селяменева, Я.Бараноўскага, А.Вялікага ў зборніках: «Назаўсёды разам. Да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР» (Мн., 1999) і «Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Гісторыя і сучаснасць». Матэрыялы міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі 17-18 верасня 1999 г. (Мн., 2000). Даследаванні па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны можна падзяліць на некалькі тэматычных групаў. Адна з найбольш вялікіх – гэта гістарыяграфія вайсковых аперацый. Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952). У гэтых працах разглядаліся толькі перамогі над вермахтам у 1943-1944 гг. У 60-80-х гг. з’явіліся працы, у якіх аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г.: В.А.Анфілаў «Начало Великой Отечественной войны» (М., 1962), «Провал «блицкрига» (М., 1974), М.К.Андрушчанка «Народное ополчение Белорусси» (Мн., 1980), «На земле Белорусии летом 1941 г.» (М., 1985), Я.С.Паўлаў «В суровом сорок первом» (Мн., 1985) і іншыя. Найбольш распрацаванай тэмай (і не выпадкова) з’яўляецца гісторыя партызанскага руху на Беларусі. Першыя працы належаць партыйным і дзяржаўным кіраўнікам, арганізатарам партызанскага руху – П.К.Панамарэнку, М.В.Зімяніну, Ц.С.Гарбунову. З канца 40-х гг. пачалі з’яўляцца і навуковыя даследаванні С.Ф.Ажгірэя, Н.Е.Гракава, Ф.В.Круглікава, П.Я.Цярэнцева і інш. У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца калектыўная праца беларускіх гісторыкаў «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков» у двух тамах. У манаграфіі выкарыстана вялікая база крыніц, грунтоўна распрацаваны пытанні стварэння і дзейнасці партызанскіх фарміраванняў, упершыню асветлена дзейнасць Арміі Краёвай. У 50-80-я гады з’явілася звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуараў, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі. Выключную каштоўнасць для далейшых даследаванняў маюць: зборнік дакументаў і матэрыялаў у трох тамах «Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (нюнь 1941 – нюль 1944)», «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков» у трох тамах, а так сама чацвёрты том «Гісторыі Беларускай ССР» выдадзены ў 1975 г., які цалкам прысвечаны падзеям другой сусветнай вайны на Беларусі. Яшчэ адна група даследаванняў прысвечана дзейнасці нямецкага акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Па адзначанай праблеме выдадзены дзесяткі зборнікаў дакументаў і матэрыялаў, манаграфій. Сярод іх працы М.М.Загарулькі, А.Ф.Юдзянкова «Крах экономических планов фашистской Германии на временно оккупированной территории СССР» (М., 1970), І.С.Краўчанкі, А.І.Залескага, В.П.Раманоўскага «Немецко-фашистский оккупационный режим (1941-1944 гг.)» (Мн., 1965), А.А.Фактаровіча «Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии» (Мн., 1979) і інш. Беларускія эмігранты – былыя дзеячы калабарацыі – займаліся выданнем зборнікаў дакументаў, мемуараў і навуковых прац: «Другі ўсебеларускі кангрэс» (Мюнхен, 1954), «За дзяржаўную незалежнасць Беларусі» (Лондан, 1960), К.Акула «Змагарныя дарогі» (Мюнхен, 1962), Я.Малецкі «Пад знакам Пагоні. Успаміны» (Таронта, 1976), I.Касяк «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (Нью-Йорк, 1956), Шнэк У. «Беларуская Краёвая Абарона» (Мельбурн, 1984) і інш., у якіх са свайго пункту гледжання асвятлялі падзеі падчас акупацыі яе гітлераўскай Германіяй. У апошні час пачалі з’яўляцца працы, прысвечаныя ліквідацыі шматлікіх «белых плям» падзей вайны на Беларусі. Гэта тычыцца гісторыі польскай Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі, пра дзейнасць якой выйшлі працы Ю.Весялкоўскага «Што прывяло Армію Краёву на Беларусь» (Лондан, 1995), В.І.Ермаловіча, С.У.Жумара «Огнём и мечом: хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939-1953 гг.)» (Мн., 1994) і Я.І.Сямашкі «Армія Краёва на Беларусі» (Мн., 1994). Праблеме беларускага калабарацыянізму прысвечана кніга А.К.Салаўёва «Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах» (Мн., 1995), манаграфія А.А.Кавалені «Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі 1941-1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць» (Мн., 1999). Сістэма акупацыйнай прапаганды на Беларусі ў 1941-1944 гг. была прааналізавана ў манаграфіі С.У.Жумара «Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны» (Мн., 1996). Усе гэтыя пытанні разглядаліся ў працы Ю.Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мн.,1993). Новыя падыходы ў навукоўцаў з’яўляюцца ў даследаваннях традыцыйных тэм савецкай партызанкі і падполля. У 1992 г. выйшла праца К.І.Дамарада «Партийное подполье и партизанское движение в Минской области 1941-1944», у 1995 г. калектыўная праца «Мінскае антыфашысцкае падполле». На старонках гэтых кніг вяртаецца добрае імя Кавалёву – аднаму з кіраўнікоў савецкага падполля ў г. Мінску. Па новаму разглядаюцца ў даследаваннях і армейскія аперацыі на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.: у І.В.Цімаховіча «Битва за Белоруссию 1941-1944 гг.» (Мн., 1994), У.І.Лемяшонка «Вызваленне - без грыфа «Сакрэтна!» (Мн., 1996), I.А.Басюка «Навагрудскі кацёл» (Мн., 1998). Разам з тым многія «белыя плямы» яшчэ чакаюць сваіх даследчыкаў. Па сутнасці – сапраўднае вывучэнне падзей Другой сусветнай вайны на Беларусі толькі пачынаецца.
2.Перыядызацыя Другой сусветнай вайны Другая сусветная вайна цягнулася амаль шэсць год з 1 верасня 1939 года па 2 верасня 1945 года. У яе была ўцягнутая 61 дзяржава, у якіх пражывала больш за 80% насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на большасці марскіх і акіянскіх прастораў. У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў: • Першы перыяд(1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 гг.) характарызуюцца актыўнай дзейнасцю Германіі ў Еўропе. Пад час яго германскія войскі пры дапамозе саюзнікаў захапілі амаль усю Еўропу. У азіяцкім рэгіёне Японія праводзіла агрэсіўную захопніцкую палітыку ў Кітаі пры неўмяшальніцтве вядучых краін рэгіёну – Вялікабрытаніі і ЗША; • Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 – 18 лістапада 1942 гг.) характарызуецца пачаткам ваеннага супрацьстаяння Германіі і СССР, пад час якога планы «маланкавай вайны» правальваюцца. Пачынаецца Вялікая Айчынная вайны савецкага народа. Значна пашыраецца кола ўдзельнікаў вайны – да яе далучаюцца ЗША, якія зведалі агрэсіўны напад Японіі. Складваецца моцная антыгітлераўская кааліцыя; • Трэці перыяд (19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 гг.)– гэта карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне. У выніку перамог СССР на ўсходнім фронце, ЗША ў Ціхім акіяне, Англіі і ЗША ў Афрыцы – адбываецца пераход стратэгічнай ініцыятывы да саюзнікаў; • Пад час чацвёртага перыяду (1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 гг.) адбываецца поўны разгром германа-італьянскага блока, быў адчынены другі фронт (заходні) у Еўропе, капітулявала Германія. У гэты перыяд скончылася Перамогай Вялікая Айчынная вайна. Адначасова пачынае складвацца сістэма пасляваенных адносін паміж дзяржавамі свету; • У завяршальны пяты перыяд (9 мая – 2 верасня 1945 г.) адбываецца разгром імперыялістычнай Японіі, народы Азіі вызваляюцца ад японскіх акупантаў. Але адначасова, ўпершыню ў гісторыі, без усялякіх падставаў, супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваецца ядзерная зброя. І гэта робіць не краіна-агрэсар, а ЗША – адна з краін-пераможцаў. Такім антычалавечным фактам была завершана Другая сусветная вайна. Перыядызацыя падзей вайны на Беларусі супадае з разгледжанай намі агульнай перыядызацыяй. Больш падрабязна выдзяляюць перыяды, звязаныя з акупацыяй, існаваннем акупацыйнай сістэмы і вызваленнем беларускай тэрыторыі. Асобныя перыядызацыі існуюць у дачыненні развіцця партызанкі і падполля, дзейнасці калабаранцкіх арганізацый і па некаторым іншым праблемам.
Заключэнне Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад. Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі. Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В.Глебаў, М.А.Макараў. І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі. Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі пасля вайны адчынены мемарыялы загінуўшым на тэрыторыі гэтых краін савецкім салдатам. У рэспубліках былога СССР уведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў. Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. І ужо за гады вайны з’явілася шмат часовых абеліскаў і проста крыжоў над магіламі нашых салдат. У сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месцаў і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». А пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза». Менавіта ў ім упершыню 3 ліпеня аб’яўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа. Закон прадугледжваў узвядзенне помніка Перамогі ў Мінску і шматлікіх помнікаў на магілах воінаў і партызан, над якімі бралі шэфства школы, прамысловыя прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі. У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу – помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Мемарыял быў адчынены 5 ліпеня 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стаў адразу вядомы ва ўсім свеце. Менавіта гэты мемарыял сімвалізуе ўсе тыя незвычайныя, невыносныя пакуты, якія зведаў беларускі народ. Уражлівае помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыноў змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі. Малодшы з іх – Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, паўтарыўшы подзвіг А.Матросава. Асобае месца ва ўшанаванні подзвігу салдата, які змагаўся супраць нацызму і фашызму, займае Брэсцкая крэпасць. Мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» – нагрудная скульптура воіна і штык-абеліск вышынёй 100 м. Побач – трыбуны і трохярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці, непадалёк гарыць Вечны агонь Славы. Мемарыял ствараўся як помнік гераізму савецкіх салдат, але не трэба забывацца і на тое, што ў верасні 1939 г. крэпасць зведала тыднёвую жорсткую асаду нямецкіх войск, і абаранялі яе беларусы, салдаты польскай арміі. Як даніна ўдзячнасці беларусаў Чырвонай Арміі вырас і 5 жніўня 1969 г. быў адкрыты велічны Курган Славы. Сотні тысяч людзей прыняло ўдзел яго насыпанні. Сімвалам славы беларускіх воінаў і партызанаў з’яўляецца ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, дзе Вечны агонь– гэта жывы напамінак аб патрыётаў, аддаўшых жыццё за Беларусь. Помнікаў трохгадовай партызанскай барацьбы з’яўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971 г. паблізу Ушач у Віцебскай вобласці. На вяршыні ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву. Імёны воінаў, партызан, падпольшчыкаў увекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. Своеасаблівым летапісам народнага подзвігу стала кніга«Навечна ў памяці народнай», у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі з’яўляецца 146-тамовае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранаў, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.
Літаратура
1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: Энцыклапедыя. – Мн, 1990. 2. Белорусские остарбайтеры: Угон населения Белоруссии на принудительные работы в Германию (1941–1944): Документы и материалы: В 2 кн. – Мн., 1996 – 1997. 3. Великая Отечественная война 1941–1945: Энциклопедия. – М.., 1985. 4. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): Док. и материалы. В 3 т. – Мн., 1967 – 1982. 5. Военная энциклопедия. М., 1997. 6. Нюрнбергский процесс над главными немецкими военными преступниками: Сб. материалов: В 8 т. – М., 1987. 7. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 1944). – Мн., 1995. 8. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): Краткие сведения об орг. структуре партиз. соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе. – Мн., 1983. 9. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1944): Крат. сведения об орг., структуре и составе. – Мн., 1975. 10. Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941 – 1944): Крат. сведения об орг., структуре и составе. – Мн., 1976. 11. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 19411944: Документы и материалы. – Мн., 1965. 12. Преступные цели – преступные средства: Док.об оккупац. политике фашист. Германии на террит. СССР 1941 – 1944 гг.– М., 1985.