bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » ВОВ

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА По курсу Вялiкая Айчынная вайна вар 15
Подробности о скачивании 30.05.2011, 18:23
Министерство образования республики Беларусь
Учреждение образования
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»
Институт информационных технологий

Специальность
КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

По курсу Вялiкая Айчынная вайна

Вариант №15

Студент-заочник 1-ого курса

Минск, 2011

ПЛАН

Уводзiны 3
1. Угон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны 4
2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі 7
Заключэнне 10
Спiс выкарыстанай лiтаратуры 11


УВОДЗIНЫ

Мэта данай працы – разгледзіць узмацненне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыi Беларусi.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад нямецка-фашысцкай акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка ўвогуле была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.
Нават дзіву даешся, як людзі, такія як і мы з вамі, няглупыя і для свайго часу адукаваныя, якія хацелі жыць, любіць і радавацца, маглі папасці пад уплыў харызмы і фанатызму адзінай асобы - бальнога шавініста А.Гітлера - і яго аднадумцаў.


1. УГОН НАСЕЛЬНІЦТВА НА ПРЫМУСОВЫЯ РАБОТЫ Ў ГЕРМАНІЮ I ПАДНАЧАЛЬНЫЯ ЁЙ КРАІНЫ

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён акупацыі распачалі палітыку генацыду згодна з распрацаванымі яшчэ да нападу на СССР планамі.
Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% (!) насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі.
Яшчэ ў маі 1940 г. Г.Гімлер паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з’яўляецца ачышчэнне далучаных да Рэйху тэрыторый на Усходзе ад асоб «чужой расы». Ён жа патрабаваў не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў. А ў «Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне «Барбароса» і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад 13 мая 1941 г.» паведамлялася: «За дзеянні, учыненыя супраць варожых грамадзянскіх асоб, не існуе ніякага прымусовага праследавання нават у тым выпадку, калі дзеянні з’яўляюцца адначасова ваенным злачынствам або правапарушэннем» [4, c. 51].
Насельніцтва Беларусі разглядалася германскімі кіраўнікамі выключна як працоўная сіла і аб’ект эксплуатацыі для эканомікі Германіі.
Акупанты выкарыстоўвалі ўсе справы: ад дабраахвотнай вербоўкі да гвалтоўнага вывазу. Дабраахвотная вербоўка для вывазу ў Германію пачалася ў снежні 1941 г., а са студня 1942 г., калі пачаў усе больш паглыбляцца крызіс германскай эканомікі, германскае кіраўніцтва паставіла задачу шырокага прымусовага вывазу беларускага насельніцтва – “остарбайтэраў”.
Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз беларусаў і другіх савецкіх людзей на работы ў Германію.
Прымусовы вываз ішоў пастаянна, але магчыма вызначыць некаторыя найбольш значныя хвалі [3, c. 124]:
- вясна-лета 1942 г. - значная частка гарадскога насельніцтва,
- другая палова 1943 г. – вываз працаздоленых 1925-1926 гг. Нараджэння,
- восень 1943 – першая палова 1944 гг. – адступленне германскай арміі і масавы вываз мірнага насельніцтва Беларусі.
Страшна аб гэтым гаворыць, але ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі быў створаны і актыўна працаваў спецыяльны апарат вярбоўкі: камісар па адбору працоўнай сілы, службовы па кіраўніцтву працоўнай сілай, спецыяльныя каманды па вярбоўцы працоўнай сілы.
Значным злачынствам нацыстаў быў вываз на прымусовыя работы, донарства і вопыты дзяцей.
Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. Так, на Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”.
Беларускае насельніцтва працавала не толькі ў Германіі, але і ў іншых захопленых германцамі краінах: Францыі, Бельгіі і інш.
Даследчыкі падлічылі, што за час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. (гэта толькі халодныя лічбы, але колькі смярцей, болі і жахаў стаіць за імі!) [3, c. 124].
Такім чынам, палітыка фашыстаў у граніцах плана “Ост” уключаў не толькі фактычнае знішчэнне савецкага народа, але і ўгон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны, які насіў часам дабраахвотны, часам прымусовы, але заўжды масавы і планамерны характар. За час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. Дзяцей; вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. остарбайтэраў. Але людзі выкарыстоўваліся не толькі ў якасці працоўнай сілы, але і для донарства і вопытаў, аб чым сведчыла інфармацыя, якая пабачыла свет на Нюрнбергскім працэсе.


2. Калабарацыянізм i яго праявы ў Беларусі

Пэўную ролю ў нямецкай акупацыйнай палітыцы адыгралі калабарацыяністы – адзіныя асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі, якія супрацоўнічалі з захопнікамі. У гады акупацыі на тэрыторыі БССР дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый.
У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго ці прапануючы яму супрацоўнічаць з імі, ці прапануючы пэўныя льготы.
Але сення ўжо нельга маўчаць і аб беларусах, якія да 1939 г. жылі на тэрыторыі Польшчы, і другіх беларусах, якія жылі ў Германіі, Чэхаславакіі, іншых Еўрапейскіх краінах і былі супраць савецкай улады, таму і рабілі стаўку на гітлераўскую Германію, бо – як заўжды спадзяваліся беларускія людзі падчас ўсіх ваеных канфліктах, якія праходзілі на яе тэрыторыі, – адрадзіць беларускую дзяржаўнасць.
Але справядліва адзначыць, што ўвогуле большая частка беларускага насельніцтва была вымушана супрацоўнічаць з германскім урадам.
Ва ўсякім разе, з’ява супрацоўніцтва з нямецка-фашыстскімі захопнікамі ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам [3, c. 124-125], [4, c. 53], [6, c. 343].
Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Праўда, беларускі калабарацыянізм не адыгрываў істотнай ролі ва ўмацаванні пазіцый акупацыйных улад.
У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару.
Найбольшае развіццё гэтая з’ява атрымала ў генеральнай акрузе "Беларусь", дзе праводзіліся мерапрыемствы па асабістай ініцыятыве генеральнага камісара Вільгельма Кубэ. Апора была ім знойдзена ў беларускіх нацыянальных дзеячах, расчараваных сталінскім рэжымам, якія імкнуліся пры супрацоўніцтве з немцамі адрадзіць беларускую дзяржаўнасць. Для беларусізацыі розных бакоў жыцця грамадства ў 1941 г. была ўтворана Беларуская Народная Самапомач (БНС) на чале з І.Ермачэнкам. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС) [4, c. 54], [6, cc. 343-344].
Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.
У снежні 1943 г. абвясцілі аб утварэнні мясцовага "ўрада", – Беларускай цэнтральнай рады (БЦР, Р. Астроўскі), якая займалася пераважна справамі адукацыі і культуры, сацыяльнага забеспячэння мясцовага насельніцтва. Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі Готбергам статуту.
З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ, М. Ганько, Н. Абрамава), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”.
У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.
Падпарадкаваныя Беларускай цэнтральнай Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.
Такім чынам, у гады акупацыі на тэрыторыі БССР (Остланд) дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Беларускае насельніцтва – як і ў сітуацыі з остарбайтэрствам – мела два варыянты супрацоўніцтва з акупантамі: прымусовы (пераважна) і дабраахвотны (радзей, але і так было) характар.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Палітыка фашыстаў у граніцах плана “Ост” уключаў не толькі фактычнае знішчэнне савецкага народа, але і ўгон насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію i падначальныя ёй краіны, які насіў часам дабраахвотны, часам прымусовы, але заўжды масавы і планамерны характар. За час акупацыі з Беларусі было вывезена больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. Дзяцей; вярнулася ж дамоў пасля перамогі менш за 120 тыс. остарбайтэраў. Але людзі выкарыстоўваліся не толькі ў якасці працоўнай сілы, але і для донарства і вопытаў, аб чым сведчыла інфармацыя, якая пабачыла свет на Нюрнбергскім працэсе.
У гады акупацыі на тэрыторыі БССР (Остланд) дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Беларускае насельніцтва – як і ў сітуацыі з остарбайтэрствам – мела два варыянты супрацоўніцтва з акупантамі: прымусовы (пераважна) і дабраахвотны характар.


СПIС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛIТАРАТУРЫ

1. Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944-1956. Даведнік. - Мн.: Светач, 1999. - 144 с.
2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - М.: Полымя, 1997. - 540 с.
3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Дгурой сусветнай вайны): Вучэбны дапаможнік / В.Ф.Голубеў, А.В.Кур’яновіч, В.Ф.Кушнер, Ф.В.Гарбачоў і інш.; Пад рэд. Ю.М.Бохана і В.Ф.Кушнера. – Мн.: Экаперспектыва, 2005. – 279 с.
4. Гісторыя Беларусі: Вучэбна-метадычны комплекс / Дз.С.Сама-хвалаў, А.А.Крыварот / Пад агуд.рэд. Дз.С.Самахвалава. - Мн.: МІК, 2004. - 176 с.
5. Ігнатоўскі У.М. Каторкі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. - Мн.: Беларусь, 1991. - 490 с.
6. Шыбека З. Нарысы гісторыі Беларусі (1795-2002). - Мн.: Энцыклапедыкс, 2003. - 460 с.
Категория: ВОВ | Добавил: Trofim_TD
Просмотров: 1918 | Загрузок: 32
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]