bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

ПМС (з.), История Беларуси, Контрольная работа, вар.8, 2022
Подробности о скачивании 24.11.2022, 17:31
АГРАРНАЯ РЭФОРМА ЖЫГІМОНТА ІІ АЎГУСТА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (1557 г.). СТАНАЎЛЕННЕ ФАЛЬВАРАЧНА-ПАНШЧЫННАЙ ГАСПАДАРКІ І МАСАВАЕ ЗАПРЫГОНЬВАННЕ СЯЛЯН

План

1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім («валочная памера»), яе прычыны і сутнасць.
2. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.


Уводзіны

Калі паглядзець на гісторыю сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, то 13—16 стагоддзі можна ахарактарызаваць як перыяд устанаўлення феадальных адносін і бурнага развіцця сельскай гаспадаркі. Таксама вялікае значэнне ў эканамічным развіцці таго часу мела аграрная рэформа 1557 года. Яе галоўным дакумунтам з’яуляўся «Устава на валокі».
У ты час велікакняжацкі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. З гэтай мэтай Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. правеў аграрную рэформу, якая мела назву «Валочная памера». У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў, на якой працавалі сяляне. З канца ХІV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Паступова змяняўся і прававы статус сялян. Яны страчвалі права распараджацца зямлёй і станавіліся землекарыстальнікамі ў феадалаў. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся.
У прадстаўленай працы аб'ектам даследавання з'яўляецца развіццё і ўсталяванне феадальных адносін. Мэтай працы з'яўляюцца: паказаць уплыў аграрнай рэформы на сацыяльна-эканамічнае жыцце Беларусі, а так сама апiсаць працэс запрыгонвання сялян. Дадзеная мэта вызначае наступныя задачы:
- прааналізаваць падзеі аграрнай рэформы 1557 года;
- ахарактарызаваць працэс юрыдычнага афармлення прыгоннага права.
Структура дадзенай працы складаецца з уводзін, асноўнай часткі, заключэння і літаратуры. Асноўную частку працы састаўляюць наступныя раздзелы:
1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім.
2. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.

1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім («валочная памера»), яе прычыны і сутнасць.

Велікакняжацкі двор таксама стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя-літоўскага ў залёжнаець ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбытковаець маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні на дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Валочная памера».
«Устава на валокі», адзін з галоуньх дакументау аграрнай рэформы. У гаспадарскіх уладаннях памера пачалася ў шырокіх маштабах з 1551 у адпаведнасці з распараджэннем Жыгімонта II Аўгуста. Вядома, што напачатку валочнай памеры падлягалі тыя гаспадарскія землі, дзе здауна існавалі двары — гаспадаркі, заснаваныя на працы прьгонньх сялян, правобразы будучьх фальваркау. Пры яе правядзенні напачатку былі дапушчаны пэўнья парушзнні і недакладнасці, таму вялікі князь быў вьмушаньы даць указанне аб праверцы (рзвізіі) правядзення памеры. У 1557 i ў 1558 у яе ўнесены некаторья папраўкі, і надалей яна стала інструкцыяй не толькі для рэвізораў, а і для упрауляючых гаспадарскімі ўладаннямі. Гэты дакумент выізначаў аснаўныя мэты аграрнай рэформы, прадугледжваў шэраг загадаў тэхнічнага (перамер зямлі), сацьяльнага (змены ў становішчы феадальназалежнага насельніцтва), эканамічнага (стварэнне новых гаспадарак, змены ў сістэме падатковага абкладання) характару. Паводле ўставы выпраўляліся недахопы і памылкі папярэдняй памеры, уводзілася аднастайнасць яе правядзення на тэрыторыі ўсяго ВКЛ. У якасці пазямельнай меры ўводзілася волока (21,36 га), яна ж станавілася і стандартнай адзінкай падатковага абкладання сялян. Адначасова перад рэвізорамі і мернікамі ставілася задача пашырэння ранейшых і стварэння новых двароў (фальваркаў) як гаспадарак па вытворчасці таварнага збожжа, заснаваных на працы прыгонных сялян. Фальваркі ствараліся ў мясцовасцях з урадлівай глебай і зручных для вывазу збожжа за мяжу. Рэвізія памеры на падставе «Устава на валокі» скончана ў 1568. На тэрыторыі Беларусі яна ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні, якія знаходзіліся ў Ашмянскім, Берасцейскім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Віленскім, Гарадзенскім, Лідскім, Менскім, Новагародскім, Пінскім і Слонімскім пав. Ва ўсходніх валасцях рэформа пачала праводзіцца ў 1560 паводле інструкцыі, якая значна адрознівалася ад «Устава на валокі». Завяршылася аграрная рэформа ва ўсходней Беларусі ў 1630—40-я г.
Аграрная рэформа ў дзяржаўных уладаннях, праведзеная паводле «Устава на валокі», дала пачатак перабудове сельскай гаспадаркі ВКЛ. Увядзенне валокі як аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладання павіннасцямі, дакладны і загадзя вызначаны яе памер сведчылі пра пераход эканомікі на новы ўзровень, спрыялі гаспадарчай стабілізацыі дзяржавы. Паводле прыкладу гаспадара многія прыватныя і духоўныя землеўладальнікі пачалі праводзіць валочную памеру, ствараючы нават свае адмысловыя ўставы. Рэалізацыя палажэнняў «Устава на валокі» затармазіла дыферэнцыяцыю сялянства, стварыла прыкладна роўныя ўмовы для атрымання зямельнага надзелу і адбывання павіннасцей з яго. Дакладна вызначаныя павіннасці, дастаткова роўны іх цяжар (2 дні паншчыны з валокі на тыдзень) не выклікалі значных пярэчанняў падданых. Закладзеныя ва ўставу эканамiчнай ідэі спрыялі росту прыбыткаў класа феадалаў, а разам з тым стварылі ўмовы гаспадарчай стабільнасці і вызначанасці для феадальна-залежнага насельніцтва, спрыялі ўмацаванню эканомікі краіны ў цэлым.

2. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Працавалі на зямлі сяляне. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Але з канца ХІV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Прыватныя ж землі падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі. Паступова змяняўся і прававы статус сялян.
Яны страчвалі права распараджацца зямлёй і станавіліся землекарыстальнікамі ў феадалаў. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся.
Поўнай уласнасцю феадалаў была «чэлядзь нявольная», якая ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў. Чэлядзь не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. Крыніцамі набору яе былі: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі, чэлядзь выконвала і іншую працу ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі, жанчыны ткалі лён і г.д.
Асноўную частку насельніцтва складалі «цяглыя» сяляне. Яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым складзе.
Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная церазпалосіца ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Уся зямля, як тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям’і, ці «дыму», так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары вёскі (лясы, балоты, азёры, рэкі і г.д.), лічылася маёмасцю складаных сялянскіх згуртаванняў – абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцей, а пазней стала ўдзельнічаць і ў землеўпарадкаванні сялянства.
За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязаны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную, грашовую і прадуктовую. Адработачная рэнта была найбольш распаўсюджанай на тэрыторыі Беларусі, яна назавалася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адпрацаваць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы ў тыдзень разам з канём і сваім інвентаром: сякерай, касой, бараной. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі. Некаторая частка сялян у якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі, ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты.
Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: «талокі» – агульныя сязонныя гаспадарчыя работы, «гвалты», ці «згоны» – агульныя тэрміновыя работы, прывязаныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і г.д.
К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцей было дзякла – даніна прадуктамі. Яно было мядовым, бабровым, кунічным, збожжавым, піўным, сенным і г.д. У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на «пахожых» і «непахожых». Спачатку ўсе сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да іншага, права сыходу з абшчыны. З развіццём інстытута феадальнага права на зямлю выяўлялася акрэсленая зацікаўленасць феадалаў у яго ліквідацыі. Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ. Ён сцвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, станавіліся «непахожымі», старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне зямлёй селяніна.
Разам з «непахожымі» ў феадальных маёнтках жылі і сяляне «пахожыя», ці вольныя.
«Людзі служэбныя», ці «служкі», складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем’ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз’язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі.
Пасля аграрнай рэформы, аб якой казалась вышэй, кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Сяляне гублялі права пераходу да іншага гаспадара і станавіліся прыгоннымі. Цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па 2 дні ў тыдзень у фальварку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, хатняй птушкай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля рэформы зямля рабілася маёмасцю сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім ВКЛ.

Заключэнне

Такім чынам у феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля, на якой працавали сяляне. З канца ХІV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная.
Увядзенне валокі як аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладання павіннасцямі, дакладны і загадзя вызначаны яе памер сведчылі пра пераход эканомікі на новы ўзровень, спрыялі гаспадарчай стабілізацыі дзяржавы. Рэалізацыя палажэнняў «Устава на валокі» затармазіла дыферэнцыяцыю сялянства, стварыла прыкладна роўныя ўмовы для атрымання зямельнага надзелу і адбывання павіннасцей з яго.
Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў ВКЛ. Канчатковым юрыдычным афармленнем прыгоннага права стала рэформа 1557 года, згодна з якой усе сяляне станавіліся залежнымі ад феадала і павінны былі плаціць яму чынш і адпрацоўваць паншчыну.

Літаратура

1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1 – 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск, 2005, 2006, 2010.
2. Гісторыя Беларусі: падручнік: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Выш. шк., 2007. – С. 119 – 128.
3. Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік. – Мінск: Выш.шк., 2009. – С. 91 – 95.
Категория: История Беларуси | Добавил: Nik
Просмотров: 288 | Загрузок: 1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]