bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

16 вариант
Подробности о скачивании 27.05.2010, 12:46
Министерство образования Республики Беларусь

Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники

Кафедра автоматического управления

Курсовая работа

по курсу
История беларуси

на тему
«ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.»

Выполнил:
студент группы 900621 Деркач А.Е.

Проверил:
Русак Л.В.

Минск 2009

ТЭМА 16. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.

План

1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.
2. Дзекабрысты і Беларусь.
3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Паводле часу, харатару i зместу ен з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў. Пашырэнне ў Беларусі ідэяў асветніцтва, адукацыі, навукі, а таксама нагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану краю узнялі грамадска-палітычную актыўнасць перадавой часткі шляхты. Спробы змяніць накірунак развіцця падзеяў на беларускіх землях у часы раздзелаў Рэчы Паспалітай i вайны 1812 г. былі, як вядома, няўдалыя. Таму на парадку дня заставаліся усё тыя ж праблемы: вызваленне з расійскай няволі, лібералізацыя дзяржаўнага кіравання i паляпшэнне жыццёвых умоваў народа. Цэнтрам грамадска-палітычнага руху стала Вільня. Тут дзейнічаў універсітэт, выдаваліся газэты. Пасля выгнання Напалеона пры універсітэце ствараліся навукова-асветныя студэнцкія гурткі, якія паступова набывалі палітычную афарбоўку. Шубраўцы". Найраней пры непасрэдным удзеле прафесара Анджэя Снядэцкага, роднага брата віленскага рэктара, узнікла "Таварыства шубраўцау" (гультаёу). Яго сябры ўзялі сабе за мэту з дапамогай сатыры высмейваць п'янства, карцёжныя гульні, суцяжніцтва, фанабэрыстасць i іншыя заганы шляхціцаў i магнатаў. Пячатка з выявай скрыжаваных рыдлёўкі i мятлы у дубовым вянку сведчыла пра рашучаспь шубраўцаў вычысціць i вымесці з жыцця ўсякае смецце. Гурткоўцы мелі сваю газэту "Ведамасці Бруковыя" (Вулічныя). У ей супрацоўнічалі найлепшыя навуковыя i літаратурныя сілы ўсяго горада. Газэта (1815—1822) мела вялікі ўплыў на грамадскую думку краю. У ей выказваліся іранічнае стаўленне да шляхты і сімпатыі да простых людзей, а часам i ганьбаванне прыгонніцкага побыту. Друкаванае слова прызначалася для Беларусі i Літвы. Артыкулы пісаліся без азірання на Варшаву. I гэта выклікала незадаволенасць у Польшчы, дзе баяліся, што мясцовы сепаратызм пашкодзіць агульнапольскай справе. У той жа час лібералізм шубраўцаў неяк сумяшчаўся з антысемітызмам.
“Філаматы” Адначасова з шубраўцамі, але патаемна, дзейнічала "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое узнікла у 1817 г. Праз два гады такое ж таварыства было створанае навучэнцамі Свіслацкай гімназіі ў Гарадзенскай губерні. Філаматамі станавілія прадстаўнікі шляхецкай патрыятычнай моладзі. Яны імкнуліся шляхам адукацыі палепшыць стан Бацькаўшчьны, пад якой разумелася былое Вялікае Княства Літоўскае як правінцыя былой Рэчы Паспалітай. Вывучалася народнае жыццё, гісторыя i культура Бедарусі i Літвы. Вялікім аўтарытэтам у гурткоўцаў карыстаўся славуты прафесар гісторыі Iaaxiм Лялевель, які прытрымліваўся тэорыі натуральнага права кожнай асобы на вольнае, забяспечанае жьщцё. Сярод філаматаў былі знакамітыя ўраджэнцы Беларусі: геній паэзіі Адам Міцкевіч, паэты Ян Чачот i Тамаш Зан, вядомы на ўвесь свет навуковец Ігнат Дамёйка. Пад 1820 г. арганізацыя распалася з-за нязгоды яе сяброў. Характарам дзейнасці «Таварыства аматараў навук» не адрознівалася ад такіх жа арганізацый у Польшчы і Літве. Навучэнцы гімназіі наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі свае літаратурныя творы. У іх творах, вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся, як засведчана ў матэрыялах следства, «патрыятычныя думкі ў польскім духу, успаміны пра славутых дзеячоў былой Польшчы, заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства, роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць начальству вучылішча». Пасля заканчэння гімназіі амаль усе члены «Таварыства аматараў навук» сталі членамі так званага «Маральнага таварыства». У ім ужо шырэй і смялей прапагандаваліся свабодалюбівыя ідэі, рэзка крытыкавалася царскае самадзяржаўе. У творах, як адзначана ў матэрыялах следства, «ёсць шмат вальнадумства... абразлівыя для нашага ўрада выразы... іх прамовы дзёрзкія і непрыстойныя». Па даручэнні «Таварыства філаматаў» М. Рукевіч, які пазней стварыў «Таварыства ваенных сяброў», накіраваў у 1823 г. члена беластоцкай вучнёўскай тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў Свіслацкую гімназію для стварэння там такога ж таварыства. Выкананню задачы Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся ў гімназіі. У 1824 г. у створаным пры гімназіі тайным таварыстве было больш як 20 чалавек. Таварыства атрымала назву «Заране». Яно адыграла даволі прыкметную ролю ў развіцці грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. Яго членамі былі вучні і гувернеры, прадстаўнікі мясцовай разначыннай інтэлігенцыі
"Прамяністыя". Праз пэўны час, увесну, па ініцыятыве Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота ўтвараецца таварыства "прамяністых" (ад слова "прамень"). Рэктар універсітэта Ш. Малеўскі даў дазвол на адкрытую дзейнасць гуртка пры ўмове, што яго склад будзе выключна студэнцкім. Таварыства падзялялася на 7 аддзяленняў, або ваяводстваў (па колькасці колерау вясёлкі - зялёныя, блакітныя i інш.). У адпаведнасці са статутам, мэта арганізацыі вызначалася працай над інтэлектуальным i маральнай развіццём навучэнцаў універсітэта. А ў восьмым артыкуле гэтага дакумента адзначалася, што гурткоўцы павінны жадаць дабра сваім суайчыннікам незалежна ад іх стану, захоўваць карысныя традыцыі продкаў, любіць сваю прыродную мову i вывучаць яе. Прыроднай мовай для большасці прамяністых была мова мясцовага народа. Гурткоўцы вельмі цікавіліся Беларуссю. Хутка стала вядома пра загарадныя гулянкі "прамяністых'', на якія збіраліся сотні прадстаўнікоў віленскай моладзі. Там, далей ад пільнага вока універсітэцкага начальства, вяліся палітычныя дыспуты, гучалі вершы, беларускія народныя песні. Удзел у дзейнасці таварыства нестудэнцкай моладзі стаў фармальнай падставай для яго закрыцця ўлётку 1820 года.
Лідэры "прамяністых" стварылі таемнае таварыства філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці). Яго старшынёй стаў той самы нястомны Тамаш Зан, а намеснікамі - Ян Чачот i Франц Малеўскі, сын рэктара утверсігэта. Арганізацыя ўжо мела выразна акрэсленую палітычную мэту - адраджэнне Рэчы Паспалітай, у якую павінна была ўвайсці i Беларусь. Адным з найважнейшых сродкаў падрыхтоўкі да барацьбы за нёзалежнасць лічылася навукова-асветная дзейнасць. Філарэты вялі статыстычнае вывучэнне края, агітавалі ў школах. Ідэі фліарэтызму Тамаш Зан выношваў яшчэ ў мінска гімназіі, дзе вучыуся ранёй. Аб'яднанне фліарэтаў было буйнейшае за усё папярэднія. У яго складзе налічвалася больш за 300 дзёйных сяброў. Сярод ix былі не толькі студэнты, але i памешчыкі; адвакаты, настаўнікі. Таварыствы філарэтаў узніклі сярод навучэнцаў Вышэйшага піярскага вучылішча ў Полацку, сярод вучнёўства Беластока. У 1823 г. віленскія арганізацыі бьлі выяўленыя i разагнаныя. Тамаш Зан быў зняволены у цытадэлі, бо, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе. Іншых кіраўнікоў выслалі ва унутраныя губерні Pacii. Гурткоўцаў, у тым ліку i Адама Міцкевіча, прымусілі пакінуць універсітэт i выехаць з Вільні. Страціў сваю пасаду i папячыцель навучальнай aкpyri Адам Чартарыскі. 3 1825 года юнакам забаранялася выязджаць на навучанне у замежныя універсітэты, у тым ліку польскія.
Віленскія таварыствы ўцягваі мясцовую моладзь у працэс пазнання беларускага народа. Ян Чачот, Адам Міцкевіч i іншыя ўпершыню надрукавалі беларускія легенды, песні, паданні на польскай мове, а асобныя творы – на беларускай (лацінскім шрыфтам). Пад ix ўплывам за паэтычнае пяро ўзяўся Паулюк Багрым, першы беларускі народны вершаскладальнік. У 1823 г. было выкрыта тайнае «Таварыства філаматаў» у Полацку. Полацкае піярскае вучылішча было ўзята пад строгі нагляд.
Акрамя адміністрацыйна-паліцэйскіх рэпрэсій, царскі ўрад ажыццявіў шырокія заканадаўчыя мерапрыемствы. Рэктару Віленскага універсітэта было строга загадана «iметь за ученiкамн скорейшiй i тщательный надзор». Літоўскі ваенны губернатар звярнуўся да падначаленых яму губернатараў з патрабаваннем узмацніць цэнзуру замежнага і мясцовага перыядычнага друку. Указам Аляксандра I жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася пасылаць юнакоў для навучання ў замежных універсітэтах. Дырэктарам вучылішчаў Віленскай вучэбнай акругі належала строга сачыць, як паводзяць сябе навучэнцы. Ва ўсіх падазроных выпадках дырэктарам было загадана дзейнічаць у цесным кантакце з мясцовай паліцыяй. Быў узмоцнены агульны нагляд за парадкам у вучылішчах, за кожным крокам навучэнцаў; была наладжана перлюстрацыя іх лістоў. Міністр асветы Галіцын загадаў сабраць падпіску з чыноўнікаў вучэбнай акругі «о непрiнадлежностi iх к тайным обществам» і пераслаць іх у міністэрства ўнутраных спраў.
Урад зацвердзіў новыя, рэакцыйныя правілы для навучэнцаў: у праграмы не былі ўключаны прыродазнаўчыя і грамадскія дысцыпліны. Дзеля паслаблення палітычнага ўплыву Вiленскага універсітэта на навучальныя ўстановы Беларусі цярскі ўрад у кастрычніку 1824 г. падначаліў вучылішчы Магілёўскай і Віцебсксай губерняў Пецярбургскай вучэбнай акрузе.
У 1825 г. былі зроблены захады, каб абмежаваць магчымасці юнацтва Беларусі атрымліваць вышэйшую адукацыю; цэсарэвіч Канстанцін загадаў губернатарам забараніць жыхарам Беларусі пасылаць дзяцей у вышэйшыя навучальныя ўстановы Царства Польскага.
Аднак рэпрэсіі царызму не змаглі затрымаць развіццё рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху.

Дзекабрысты і Беларусь.

Беларусь у розны час наведвалі выдатныя прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія мелі тут сувязь з перадавымі людзьмі. Пасля паўстання щ 1820 г. большасць афіцэраў гвардзейскага Сямёнаўскага палка, размешчанага каля Пецярбурга, выступіла супраць здзеку з салдатаў. Аляксандр I быў незадаволены i ўрэшце вырашыў суняць дзёрскасць вайсковай моладзі паходам на Беларусь. 3 лета 1821 г. па лета 1822 г. 60-тысячнае рускае войска кватаравала па гарадах, мястэчках, вёсках i маёнтках Віцебскай, Віленскай, Гарадзенкай i Мінскай губерняў.У Пецярбурзе разлічвалі i на тое, што рускія гвардзейцы зробяць на беларускае грамадства добрае ўражанне, знойдуць паразуменне з мясцовай арыстакратыяй. Русіфікаваць i падпарадкавапь захоплены край царызм мог у той час толькі з дапамогай войска. Беларускае насельніцтва сустрэла рускую армію стрымана. Юнкер Аляксандр Адаеўскі здзіўляўся, як моцна адчуваецца розніца паміж Расіяй i Беларуссю адразу за мяжой Пскоўскай губерні, i шкадаваў, што белавалосыя паненкі пазбягаюць афцэраў. На рускіх тут глядзелі, як на чужынцаў. Мікіта Мураўёў, адзін з арганізатараў пецярбургскага "Паўночнага таварыства", маці, што мясцовыя жыхары столькі ж ведаюць рускіх, колькі кітайцаў. Ідэі патрыятызму i рэфармізму былі ў аднолькавай ступені блізкія арыстакратыі i рускай, i польскай культуры, калі яна дбала пра лепшую долю народа. Відаць, невыпадкова, што першы варыянт рускай канстытуцыі Мікіта Мураўёў напісаў у Беларусі. Вынікі паходу былі зусім не тыя, якіх чакаў імператар. Гвардзейцы вярнуліся у сталіцу яшчэ больш перакананымі праціўнікамі існуючых парадкаў. Яны сталі добрымі вучнямі ў справе еўрапеізацыі рускага грамадства, якая ішла праз Беларусь. Сямёнаўскага палка ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга быў пераведзены гвардзейскі корпус, сярод афіцэраў якога былі члены тайных арганізацый. Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся М. Мураўёў, кіраўнік «Паўночнага таварыства». У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ён напісаў першы варыянт капстытуцыі, які вядомы ў гісторыі як «мінскі варыянт». Працяглы час (1820—1821 гг.) у Полацку, Бешанковічах і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I. Гарбачэўскі, член таварыства «Злучаных славян», юнаком жыў у Вііцебску. Зразумела, што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі аднадумцаў.
Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі наладзіць сувязь з яго кіраўнікамі, імкнучыся злучыць рускі і польскі вызваленчы рух для агульнага ўдару па царызму.
Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Аднак у правінцыяльных саветах таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім, куды ўваходзілі беларускія і літоўскія губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін Радзівіл, Карл Прозар і інш.
Буйныя памешчыкі, якіх была большасць у правінцыяльных саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, што ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці згадзіцца на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання непрымальным.
В. Лукасінскі імкнуўся да аб'яднання сіл з рускімі рэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў. Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстамі ён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага таварыства» Крыжаноўскага. Аднак арышт кіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства» летам 1822 г. перашкодзіў наладжванню сувязей з дзекабрыстамі. Пасля арышту на чале “Патрыятычнага таварыства” сталі буйныя польскія землеўладальнікі. Новыя кіраўнікі, з'яўляючыся прыхільнікамі саюзу з дзекабрыстамі, адстойвалі свае тэрытарыяльныя патрабаванні і не мелі намеру ажыццяўляць сацыяльныя рэформы.
Члены «Паўднёвага таварыства» паспрабавалі наладзіць сувязь з польскім таварыствам, у прыватнасці з тымі яго аддзяленнямі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі. Дзеля гэтага ў канцы лета 1823 г. М. Бястужаў ездзіў у Вільню, дзе сустрэўся з адным з кіраўнікоў Літоўскага савета К. Радзівілам.
Летам 1823 г. 9-я пяхотная дывізія, у склад якой уваходзілі Палтаўскі і Чарнігаўскі палкі, дзе служылі М. Бястужаў і С. Мураўёў, знаходзілася ў лагерах ля Бабруйска. У Бабруйск для агляду войск меў намер прыехаць Аляксандр I. Кіраўнікі «Паўднёвага таварыства» хацелі выкарыстаць прыезд цара, каб ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Яны мелі намер арыштаваць цара і яго світу, абвясціць рэспубліку, затым накіравацца з войскам з Бабруйска на Маскву, адначасова пачаўшы паўстанне ў Пецярбурзе. Гэты план не падтрымалі Пестэль і іншыя члены «Паўночнага таварыства», лічачы, што для гэтага яшчэ не было спрыяльных умоў. Пры ажыццяўленні «бабруйскага» плана дзекабрысты спадзяваліся на дапамогу польскага тайнага таварыства.
Афіцыйныя перагаворы паміж прадстаўнікамі «Патрыятычнага таварыства» С. Крыжаноўскім і А. Ябланоўскім і кіраўніком «Паўднёвага таварыства» П. Пестэлем адбываліся на пачатку 1824 г. у Кіеве.
Шмат увагі надавалі дзекабрысты і польскія рэвалюцыянеры палітычным настроям афіцэраў і салдат Асобнага літоўскага корпуса, часці якога былі размешчаны ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Падольскай губернях і Беластоцкай акрузе. Тут вялі прапаганду іх прадстаўнікі. Калі б войскі гэтага корпуса перайшлі на бок паўстаўшых, гэта мела б вялікае значэнне для перамогі паўстання.
У 1825 г. па ініцыятыве былога члена «Таварыства філаматаў» М. Рукевіча ў Асобным літоўскім корпусе, раскватараваным у Гродзенскай губерні, было створана «Таварыства ваенных сяброў». Адну з галоўных роляў у ім адыгрываў К. Ігельстром. Членамі таварыства з'яўляліся былы філамат З. Навіцкі, паручнікі Вягелін і Вільканец, падпаручнікі Пятроўскі, Гофман і інш. «Таварыства ваенных сяброў» было строга цэнтралізаванай канспіратыўнай арганізацыяй. З-за меркаванняў канспірацыі сапраўдныя мэты і задачы таварыства не былі вядомы яго членам. Кіраўнікі завуалявалі гэтую мэту, карыстаючыся выразам «усеагульнае дабро». Пад гэтым падразумявалася, відаць, знішчэнне самадзяржаўя, ліквідацыя феадальна-прыгонніцкага ладу, дэмакратычныя пераўтварэнні.
Кіраўнікі таварыства разгарнулі работу сярод перадавой моладзі навучальных устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах.
14 снежня 1825 г. дваранскія рэвалюцыянеры ўзнялі паўстанне. Яны вывелі на Сенацкую плошчу частку войскаў, маючы намер з іх дапамогай скінуць самадзяржаўе. Але паўстанне, не падтрыманае народнымі масамі, было разгромлена ў той жа дзень.
Праз дзесяць дзён пасля паўстання на Сенацкай плошчы члены «Таварыства ваенных сяброў» у час прывядзедня да прысягі піянерскага батальёна ў Бабруйску адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне распрапагандаваныя салдаты. Капітан Ігельстром, адмовіўшыся ад прысягі, з крыкам «ура!» павёў першую роту. За ёю накіраваліся іншыя роты. Прысяга ў той дзень была сарвана. Члены «Таварыства ваенных сяброў» спрабавалі далучыць да сябе суседнія вансковыя часці, але неўзабаве былі арыштаваны.
Па справе «Таварыства ваенных сяброў» засудзілі 13 чалавек, чацвёра з іх былі прыгавораны да пакарання смерцю, але пасля канфірмацыі Мікалая I смяротны прыгавор быў заменены катаржнымі работамі.
29 снежня 1825 г. члены «Паўднёвага таварыства» ўзнялі паўстанне Чарнігаўскага палка. Праз шэсць дзён, не падтрыманае народнымі масамі, яно было падаўлена.
Апошняя спроба ажыццявіць рэвалюцыйныя ідэі дзекабрыстаў была зроблена Палтаўскім палком у Бабруйску. У лютым 1826 г, у час агляду палка прапаршчык С. Трусаў, прыняты ў «Таварыства злучаных славян», выбег уперад з шабляй у руцэ і крыкнуў салдатам: «Рабяты! Рушым са штыкамі, знойдзем волю і незалежнасць ні адкога, у нас гасудар не ёсць гасудар Мікалай Паўлавіч, а тыран». Аднак узняць паўстанне не ўдалося з-за непадрыхтаванасці выступлення. Планы дзекабрыстаў. Дзекабрысцкі рух заўжды агортваецца у савецкай рускай i беларускай гістарыяграфіі рамантызмам, але ён ніколі не меў нічога агульнага з беларускім нацыянальным рухам. Дэмакратызм праектаў канстытуцыі дзекабрыстаў спалучаўся з вялікадзяржаўным рускім шавінізмам. Лідэр "Паўднёвага таварыства" Павел Песцель абараняў ідэю адзінай i непадзельнай Pacii i толькі для Каралеўства Польскага рабіў выключэнне. Яно магло атрымаць незалежнасць, застаючыся ў цесным палітычным i ваенным саюзе з Расіяй. Каб заручыцца падтрымкай польскага "Патрыятычнага таварыства" у звяржэнні самаўладдзя, Песцель пагаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі. Пасля перамогі вайсковай рэвалюцыі планавалася перадаць палякам усю Гарадзенскую, Віленскую i большую частку Мінскай губері. Гэта быў першы план падзелу беларускіх земляў паміж Расіяй i Польшчай без ведама беларусаў. Песцелеўская праграма ўвогуле дэкларавала поўную русіфікацыю нярускага насельніцтва. Усе мовы i ўсе саманазвы народаў Pacii у адпаведнасці з яго планамі забараняліся. Песцель прызнаваў існаванне беларусаў, але толькі як частка рускага народа. У праекце канстытуцыі Мікіты Мураўёва прадугледжваўся федэратыўны лад Pacii. Імперыю павінны былі ўтвараць асобныя дзяржавы, якія, аднак, уяўлялі сабой не што іншае, як тэрытарыяльна-гаспадарчыя адзінкі на ўзор паўночна-амерыканскіх штатаў. Беларускія землі планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільне i Дняпроўскую са сталіцай у Смаленску. Мікіта Мурауёу лічыу Расію рускай дзяржавай i нацыянальнага пытання фактычна не ўзнімаў.
Водгук дзекабрызму у Беларусь. Праграма дзекабрыстау знаходзіла падтрымку у асяроддзі заангажаванай у польскую палітыку шляхты заходніх беларускіх земляў ды pycкix афцэраў. Менавіта яны i стварылі ў 1825 г. на Беласточчыне тайную арганізацыю у падтрымку дзекабрыстаў. Галоўная ўлада належала беластоцкаму шляхціу, былому філамату Міхалу Рукевічу. Яго найбліжэйшымі памочнікамі былі капітан Канстанцін Ігельстром і паручнік Аляксандр Вягелін. Арганізацыя налічвала 45 сяброў, мела сувязь з польсюм "Патрыятычным таварыствам" i аб'яднаннямі рускіх дзекабрыстаў. 24 снежня 1825 г. у мястэчку Бранск, што пад Беластокам, члены дзекабрысцкага "Таварыства ваенных сяброў" сарвалі прысягу піянерскага батальёна новаму цару. Спроба далучыць да сябе суседнія вайсковыя злучэнні не мела поспеху. Кіраўнік арганізацыі былі арыштаваныя i caсланыя у Ciбip на Нерчынскія руднікі, дзе працавалі і жылі разам з іншымі дзекабрыстамі Расіі.
Такім чынам, пасля вайны 1812 г. у Расіі назіраўся уздым рэфармісцкага руху. Рускія дваране-рэфарматары не маглі сваімі імперскімі амбіцыямі i няўвагай да Беларусі прывабіць мясцовую шляхту, якая заставалася ў сферы ўплыву польскага вызваленчага руху i звязвала з ім больш спрыяльныя для свайго краю перамены. Няўдалае выступленне дзекабрыстаў толькі ўзмацніла самаўладдзе i звязвала перамены да лепшага у бліжэйшы час нереальнымі. А гэта яшчэ больш збліжала прадстаўнікоў шляхты Беларусі, Літвы i Польшчы i падштурхоўвала ix да супольнай узброенай барацьбы за вызваленне з царскай няволі.

Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказалася Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі.
Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пера-важна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.
Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю. Адтуль паўстанцкая эміграцыя засылала сваіх эмісараў для працягу барацьбы.
Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі Іаахіма Лялевеля, які настойваў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў.
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам - на згубу, панам - для навукі", - заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Братні саюз літоўскай моладзі" ("Саюз свабодных братоў"), якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.
1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.
Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
Усё гэта падштурхнула Мікалая I да барацьбы супраць паланізацыі Беларусі. Здавалася б, падтрымка беларускага рэгіналізму набывала для царскага рэжыму палітычны сэнс. Але у кіраўніцтве Расіі не знайшлося ніводнага чалавека, які падтрымліваў бы такі накірунак.
З'яуленне русіфікатара. Калі да паустання 1831 г. царскі ўрад карыстауся пераважна палітычнымі сродкамі pyciфiкaцыi, гэта значыць абмяжоўваўся дасягненнем лаяльнасці i пакорлівасці расійская дзяржаве, дык у далейшым — пераважна сродкамі iдэaлaгiчнымi. Імперская ідэалогія патрабавала аднастайнасці не толью у палітычным, але i ў нацыянальна-культурным жыццi. На думку ўрада, у Pacii не тольюкібеларусы, але i украінцы павінны былi пачувацца рускімі. Тады дзяржава будзе моцная, i імперыя утрымаецца. Гэтага дамагалься нават рускія рэвалюцыянеры. I невыпадкова, што першым праграму pyciфiкaцыi заходіх губерняў склаў для мiкaлaeўcкaгa ўрада былы дзекабрыст Міхаіл Мураўёў. Амаль усё, што Мурауёу прапаноўваў у cвaix запісках 1831 г. да цара, праводзілася потым рускім урадам у жыццё.
Насаджэнне рускай мовы i рускай адмістрацьй. Справамі русіфікацыі Беларусі кіраваў створаны у 1832 г. Заходні камітэт. Ен адразу ўвёуў замест польская рускую мову не толькі для вуснага карыстання, але i для справаводства ва ycix дзяржаўных установах краю. Аднак сярод мясцовых чыноўнікаў. Мала хто ўмеў добра чытаць i пісаць па-руску, што давала падставу замяняць ix ураджэнцамі ўнутранай Pacii. Для заахвочвання да пераезду у Беларусь перасяленцам давалі вышэйшыя пасады i большыя аклады, чым у центральных губернях. Толькі ахвотнікаў працаваць у расійскай адміністрацыі чужога краю знаходзілася не надта шмат. Увядзенне расшскага заканадауства. Мясцовым уладам не падабалася, што справаводства у Бeлapyci ажыццяўлялася паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага. Miхаіл Мураўёў i беларускі генерал-губернатар Н.М. Хаванскі дамагаліся ўвядзення расійскага заканадаўства i адмены Статута. I ён быў скасаваны спачатку ў Віцебскай i Магілёўскай (1831), а потым ва ycix астатніх заходніх губернях Pacii (1840). На той час вядомы рускі рэфарматар Міхаіл Спяранскі завершыў працу над сітэматызацыяй расійсгах законаў. Адначасова з Mixaілам Спяранскім вядомы вучоны-юрыст, прафесар Віленскага утверситэта Ігнат Даніловіч падрыхтаваў да друку так званы "Заходні звод законаў", у аснову якога быў пакладзены Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты звод прызначаўся для Беларускага краю. Але Мікалай I забракаваў працу Ігната Дaнiлoвiчa за яе "польскі характар". Яна хоць i выконвалася на замову ўрада i найбольш адпавядала мясцовым умовам жыцця, але мела "недахоп" - грунтавалася на нормах старажытнабеларускага права. Хутка жыццё паказала, што увесці рускія законы у Бeлapyci - з яе багатымі юрыдычнымі традыцыямі - адначасна немагчыма. Таму мясцовыя прававыя асаблівасці ўносіліся ў агульны звод законау Расійскай імперыі. Такім чынам дзейнасць беларускіх законаў захоўвалася пад выглядам рускіх. У1840 г. Мікалаю I трапіў на вочы праект загада, дзе гаворка шла пра губерні бeлapycкiя (Віцебскую, Магілёўскую, Смаленскую) i літоўскія (Віленескую, Гарадзенскую i Мінскую). Цар выкрасліў этнaгpaфiчныя назвы, аддаў загад перапісаць з пазначэннем кожнай ryбepнi асобна i распарадзіўся, каб такі парадак захоўваўся i надалей. I сапраўды, у далейшым урад пазбягаў называць адзначаныя губерні бeлapycкiмi ці лiтoўcкiмi. Tрошкі пазней для ix прынялі назву "Паўночна-Заходні край". Такім чынам i на нашыя землі пашырылася aгyльнaiмпepcкae пpaвiлa не надаваць адміністрацыйным назвам этнаграфічную афарбоўку. Пад забарону падпалі найперш назвы “Литва” i “літоўскі”. Афіцыйна яны ў дачыненні да заходніх земляў былога Вялікага Княства Літоўскага ужо ніколі не ўжывaлicя. Што да назваў “Беларусь”, “беларускі”, то яны зберагалія i патрошкі распаўсюдзіліся i на былыя літоўскія губерні, але ужо ў другой палове XIX ст.
"Разбор" шляхты. Паўстанне 1831 г. вымусіла царскі ўрад заняцца шляхецкім станам у Белаpyci грунтоўна. Усе папярэднія захады цалкам так i не супакоілі мясцовую шляхту. Мікалай I paбiy вялiкія намаганні, каб ліквідаваць шляхецкую апазіцыю. Царская адміністыя тычалася толькі земляў былога Каралеўства Польскага і не распаўсюджвалася на Беларусь. Паўстанцаў зaбipaлi у рэкруты. Царскі указ 1831 г. зноў ажывіў "разбор" шляхты. Усе, хто не меў арыгінальных дакументаў аб сваім паходжанні, "вычышчаліся" са щляхецкага стану. Копіі, нават судоў былой Рэчы Паспалітай, не прызнаваліся ў якасці доказу шляхетнасці. Такія "недаказаныя" шляхціцы пераводзіліся ў падатковыя станы. У 1831—1832 гг. шляхецкую годнасць страцілі каля 10 тыс. чалавек. У розных паветах было скарочана ад паловы да дзвюх трацінаў шляхты. Скарачэнне цягнулася некалькі дзесяцігоддзяу.
Актыўны ўдзел студэнцкай i вучнёускай моладзі ў паўстанні стаў адной з прычынаў перагляду Мікалаем I усёй ciстэмы адукацыі у Беларусі. Найперш ён закрыў Віленскі універсітэт, цэнтр культуры беларускага, літоўскага i польскага народаў. Праўда, факультэты медыцынскі i багаслоускі былі ператвораныя ў Медыка – хірургічную акадэмію i духоўную вучэльню. Пры акадэмй iснаваў вeльмi рэдкі па тых часах ветэрынарны аддзел. Аднак i гэтая вышэйшая навучальная установа у 1842 г. была закрытая за ўдзел яе студэнтаў у польскім вызваленчым руху. Тады ж духоўную вучэльню для каталікоў перавялі ў Пецярбург. А усе універсітэцкія каштоўнасці (бiблiятэкa, абсталяванне кабінетаў, музей) былі перавезеныя з Вільні ў Кіеў, дзе з 1834 г. дзейнічаў універсітэт Святога Уладзіміра. Так жыхары Беларусі страцілі магчымасць атрымліваць утверсітэцкую адукацыю на радзіме i больш не мелі яе на працягу ўсяго царскага перыяду сваей гісторыі. У мэтах русіфікацыі мясцовай моладзі ўрад выдзеліў у 1833 годзе 50 казённых стыпендыяў у Пецярбургскім i Маскоўскім універсітэтах для добранадзейных гадаванцаў беларускіх гімназіяў. Пазней мясцовым абітурыентам адпускалася па 5 стыпендыяў у кожным з тагачасных расійскіх універсітэтаў.
Нарэшце у 1848 г. i у Беларусі ўзнікла руская вышэйшая навучальная установа - Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Ён месціўся ў Аршанскім павеце i быў адзіным інсытутам такога кшталту на ўсю Расію. Інстытут стаў найважнейшым цэнтрам агранамічнай навукі ў імперыі. Яго студэнты праходзілі практыку ў маёнтках мясцовых землеўладальнікаў. Гаспадары засвойвалі метады навуковай аграноміі, а практыканты - шляхецкі дух вольнасці, з якім безвынікова змагаўся царызм. У студэнцкім асяроддзі ўзрасталі патрыятычныя настрой і яны ужо сілкаваліся не толькі з Варшавы, але і з Пецярбурга i Кіева. Горы-Горацкі інстэтут пераймаў эстафету вальнадумства ў былога Віленскага універсітэта. Былы студэнт інстытута С. Дымковіч арганізаваў у 50-х гадах у Горы-Горках патаемную беларускую школу.
Ідэя адраджэння Вялікага княства Літоўскага паступова адыходзіла ў гісторыю, а беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII - першай паловы XIX стст. яшчэ не аформілася. Але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

Спiс лiтаратуры:
1. Біч М. Беларускае адраджэнне ў ХІХ– пачатку ХХ ст. Мн., 1993.
2.Нарысы па гiсторыi Беларусi. Т. 1. – Мн., 1994.
3.Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік/ А. А. Абецадарская, Л. А. Жылуновіч, А. П. Ігнаценка і інш.; Пад рэд. А. П. Ігнаценкі, Я. Ю. Несцяровіча – Мн.: “Экоперспектыва” 1994. – 208с.
4. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 2004 г./Я. К. Новік [і інш].; пад рэд. Я. К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Выш. шк., 2006. – 472 с.
5.Шыбека З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795 – 2002). – Мн.: “Энцыклапедыкс”, 2003 – 409 с.
6.Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Мн., 1994.

Категория: История Беларуси | Добавил: KLINSKI
Просмотров: 2398 | Загрузок: 15
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]