bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

ИТиУвТС (з.), История Беларуси, Контрольная работа, вар.27, 2017
Подробности о скачивании 17.03.2018, 16:18
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования
«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ
ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»
Институт информационных технологий

Специальность: Электронные системы безопасности

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

По курсу: История Беларуси

Тема 27: «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі»

Студент-заочник 1 курса
Группы № 683371
Шараев Вячеслав Феликсович
Адрес: г. Витебск
Ул. Карла Маркса д.54 Кв.6
Тел. +375333614502

Минск, 2016
План

Уводзіны 3
1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 5
2. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. 9
3. Беларускі нацыянальны рух 14
Вывады 17
Спіс літаратуры 18

Уводзіны

Пачатак Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. На бок рабочых пераходзілі салдаты. Раніцай 27 лютага на бок рэвалюцыі перайшло 10 тыс. паўстаўшых салдат, а вечарам іх налічвалася ўжо болып за 60 тыс. Рабочыя і салдаты аб'ядноўваліся ў баявыя дружыны. 27 лютага гэтыя дружыны захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. Закончылася 300-гадовае панаванне дынастыі Раманавых. Сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццем Рассіі. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна легкай перамогі рэвалюцыі.
Арамя таго, ахапіўшыя ўсю краіну палітычны, эканамічны, нацыянальны крызісы актывізавалі барацьбу працоўных супраць царызму. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі розныя сацыяльныя сілы.
Доўгі час у савецкай гістарычнай літаратуры распаўсюджваўся тэзіс аб кіруючай ролі партыі бальшавікоў у рэвалюцыі. Гэты тэзіс не адпавядае сапраўднасці. Бальшавікі, сіл у якіх было мала, не маглі тады ўзняць народныя масы на барацьбу. У петраградскіх партыйных арганізацыях, якія дзейнічалі падпольна, налічвалася ўсяго 2 тыс. чалавек, а па ўсёй краіне — 
24 — 25 тыс. Кіраўніцтва імі было аслаблена. За мяжой, у Швейцарыі , дзейнічала Загранічная калегія ЦК (У.І. Ленін, Р.Я. Зіноўеў, Н.К. Крупская), якая фактычна выконвала ролю ЦК. У Петраградзе функцыі агульнарасійскага кіраўніцтва бальшавікамі выконвала Рускае бюро ЦК, у якое напярэдадні рэвалюцыі ўваходзілі А.Г.Шляпнікаў, П.А.Залуцкі, В.М.Молатаў. Бальшавікі чакалі рэвалюцыі і садзейнічалі ёй. Але памылкова лічыць, што яны рыхтавалі і кіравалі рэвалюцыяй. Аб гэтым пісаў У.І.Ленін, падкрэсліваючы, што нельга прадбачыць ход рэвалюцыі, яе нельга выклікаць. Можна толькі працаваць на карысць рэвалюцыі. Н.К. Крупская ў сваім лісце Л.Д. Троцкаму ў 1927 г. пісала, што ў час Лютаўскай рэвалюцыі ўздзеянне партыі бальшавікоў было нязначным. Яшчэ больш канкрэтна выказаўся кіраўнік Рускага бюро ЦК А.Г. Шляпнікаў. Ён пісаў, што Лютаўская рэвалюцыя не магла быць падрыхтавана партыяй бальшавікоў, бо рэвалюцыя была стыхійнай, а бальшавікі ўсё рабілі для таго, каб надаць гэтай стыхіі арганізаваны характар.
1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

Рухаючай сілай Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з'яўляўся народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне выбіраліся новыя органы ўлады — Саветы. Аднак большасцю ў іх аказаліся меншавікі і эсэры. Гэта тлумачыцца наступнымі прычынамі:
1. Рэвалюцыя выклікала да актыўнага палітычнага жыцця шматмільённыя масы Расіі. Мітынговая хваля адмоўна ўздзейнічала на свядомасць людзей. У тых умовах бальшавікі разлічваць на значную падтрымку не маглі.
2. За гады Першай Сусветнай вайны значна памяняўся склад рабочага класа. Каля 40 % кадравых рабочых былі на фронце, многія сасланы ў Сібір, на катаргу. На заводах і фабрыках працавалі выхадцы з класа дробных уласнікаў, якія ішлі за меншавікамі і эсэрамі, пасылалі іх у Саветы.
3. За гады вайны бальшавіцкія арганізацыі былі падвергнуты жорсткім рэпрэсіям. Відныя дзеячы бальшавіцкай партыі знаходзіліся ў турмах, ссылках або за мяжой. Меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі дзейнічалі свабодна.
Народ, які пасылаў ў Саветы сваіх прадстаўнікоў, спадзяваўся на тое, што яны выканаюць усе яго патрабаванні. Аднак меншавіцка-эсэраўскае кіраўніцтва Саветамі баялася ўзяць уладу ў свае рукі, пайшло на змову з буржуазіяй, і ў выніку быў створаны Часовы буржуазны ўрад. Гэта адбылося наступным чынам. У той жа дзень, калі быў выбраны Петраградскі Савет (27 лютага), утвораны таксама з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы Часовы камітэт на чале з адным з кіраўнікоў акцябрыстаў М.Радзянкам. Мэта Часовага камітэта — "навесці парадак у краіне", што азначала ўзяць усю ўладу ў свае рукі. Але зрабіць гэта не ўдалося. Пад націскам рэвалюцынных мас Петраградскі Савет выдаў 1 сакавіка 1917 г. загад, паводле якога ўсе вайсковыя злучэнні пераходзілі ў падпарадкаванне Савета. Тады Часовы камітэт вырашыў дамовіцца з Петраградскім Саветам. У ноч з 1 на 2 сакавіка 1917 г. Часовы камітэт запрасіў на сваё пасяджэнне прадстаўнікоў Петраградскага Савета. Эсэраменшавіцкія лідэры, не абмеркаваўшы гэтага пытання на пасяджэнні Савета, прапанавалі Часоваму камітэту Дзяржаўнай думы ўтварыць Часовы ўрад. 2 сакавіка на аснове пагаднення паміж Часовым камітэтам Думы і меншавіцкаэсэраўскім кіраўніцтвам Петраградскага Савета быў утвораны буржуазны Часовы ўрад на чале з князем Г.Львовым. Пасаду міністра замежных спраў заняў лідэр кадэтаў П.Мілюкоў, вайсковых спраў — лідэр акцябрыстаў А.Гучкоў. Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.
Так утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне дзвюх дыктатур: з аднаго боку — дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралетарыяту і сялянства — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.
Падзеі 3–4 ліпеня 1917 г. (правал наступлення на фронце, расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе) змянілі сітуацыю ў краіне.
Двоеўладдзе скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны.
Важную ролю ў згуртаванні і арганізацыі рэвалюцыйных сіл, выпрацоўцы новай тактыкі адыграў VI з’езд РСДРП(б), які праходзіў паў-легальна з 26 ліпеня па 3 жніўня ў Петраградзе. Ён вылучыў лозунг поўнай ліквідацыі дыктатуры контррэвалюцыйнай буржуазіі і прыняў курс партыі на падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Спробай астанавіць рэвалюцыю з’явіўся карнілаўскі мяцеж, накіраваны на ўсталяванне ваеннай дыктатуры (канец жніўня 1917 г.). Разгром карнілаўскага мяцяжу з’явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва. Нежаданне меншавікоў і эсэраў выйсці з блока з кадэтамі паставіла перад бальшавікамі пытанне аб неабходнасці замацаваць пагадненне з левымі плынямі дробнабуржуазнай дэмакратыі.
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя.
Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з'яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фронтам генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Камандуючыя гэтымі франтамі гатовы былі паслаць найбольш надзейныя часці ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі.
Ворагі рэвалюцыі не спыняліся нават перад нацыянальнай здрадай. Генерал М.Ваейкаў заявіў: "Цяпер застаецца адно: адкрыць Мінскі фронт немцам. Няхай германскія войскі прыйдуць, каб уціхамірыць гэтую сволач". Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з загадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў. У некаторых палках і дывізіях салдаты дзейнічалі яшчэ болып рашуча.
Так, салдаты 709-га і 710-га палкоў і 178-й пяхотнай дывізіі, што дыслацыравалася ў вёсках каля Рагачова, адмовіліся падпарадкоўвацца афіцэрам, якія рыхтавалі іх да адпраўкі на фронт. Салдаты гэтых палкоў разам з сялянамі мясцовых вёсак канфіскавалі маёмасць у памешчыкаў, размеркавалі паміж сялянамі жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, збожжа, муку, мэблю агульным коштам на 1 млн. рублёў. Каб задушыць рэвалюцыйныя выступленні салдат, у Рагачоўскі павет былі накіраваны георгіеўскі батальён і дзве казацкія сотні, а таксама зняты з фронту з-пад Мінска другі лейбуланскі полк. Удзельнікі паўстання былі пакараны. Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Дютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917 г.
2. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалюцыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава.
6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета. У звароце гаварылася, што Віцебскі Савет створыць рабочыя дружыны і рабочую міліцыю, каб змагацца з контррэвалюцыяй, зоймецца забеспячэннем насельніцтва горада харчаваннем, установіць 8-гадзінны рабочы дзень і г. д. Неўзабаве Савет рабочых і Савет салдацкіх дэпутатаў аб'ядналіся, аформіўся адзіны Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі.
Але і там 5 сакавіка 1917 г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся. Аб'яднаны Савет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і яго палітычную лінію.
Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю. Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 салдацкіх дэпутатаў, 14 аб'яднаных Саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы.
Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах.
4 сакавіка 1917 г. на нарадзе прадстаўнікоў Мінскай гарадской управы, Мінскага ваеннапрамысловага камітэта, а таксама прадстаўнікоў згодніцкіх партый быў утвораны т. зв. "Часовы грамадскі камітэт парадку", у які ўвайшлі пераважна прадстаўнікі буржуазіі і памешчыкаў. Нарада даручыла камітэту ўзяць уладу ў свае рукі і наладзіць сувязь з Часовым урадам. Падобныя камітэты былі ўтвораны і ў іншых гарадах Беларусі. Яны рабілі ўсё магчымае, каб звузіць размах народнай рэвалюцыі.
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.
Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.
У першыя дні рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння эканамічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д. Калі ўласнікі прадпрыемстваў адмаўляліся выконваць гэтыя патрабаванні, рабочыя аб'яўлялі стачку, як гэта здарылася на фанернай фабрыцы ў Бабруйску.
У выніку стачкі рабочыя дамагліся павышэкня заработнай платы. Разам з тым прафсаюз фабрыкі выступіў супраць самавольнага скарачэння рабочага часу, пагадзіўся з магчымасцю звышурочных работ пры ўмове павышэння платы са згоды прафсаюза на 50 %.
Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах сялян. Па ініцыятыве бальшавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікаць сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях.
20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе купліпродажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу. Як бачна, з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі і сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Поўную перавагу эсэры мелі на Усерасійскім з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся ў маі 1917 г. 3 1115 дэлегатаў 537 з'яўляліся эсэрамі, 103 меншавікамі і толькі 20 бальшавікамі. Прапанаваны М.В. Фрунзе праект рэзалюцыі бальшавікоў аб перадачы ўлады Усерасійскаму Савету рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў на з'ездзе быў адвергнуты. За яго галасавалі толькі 17 дэлегатаў, супраць 800. З'езд абсалютнай большасцю галасоў выказаў давер Часоваму ўраду.
Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад 11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў з Саветам рабочых дэпутатаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяспечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцкакультурны рух, які спрабавалі арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у антываенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай большасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне. Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся ў красавіку 1917 г.
Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэраменшавіцкім. Ен прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кантроль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурнабытавыя патрэбы салдат.
На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атрымаў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат паза службай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грамадзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства. З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.
3. Беларускі нацыянальны рух

Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі – Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку – Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў – адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.
Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.
Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.
Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.
Перабудову цэнтральных органаў беларускага нацыянальнага руху, якая праходзіла летам 1917 г., можна разглядаць як пэўны крок у напрамку да яго далейшай класавай дыферэнцыяцыі. Прадстаўнікі левай плыні ўсё больш схіляліся ў бок бальшавікоў. Але некаторыя аспекты нацыянальнага пытання, якія абараняў З. Жылуновіч, адрозніваліся ад бальшавіцкіх. У прыватнасці, ён выступаў супраць забыцця беларускімі пралетарыямі свайго нацыянальнага пачуцця на карысць агульнарэвалюцыйных інтарэсаў.
Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), 
З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.
Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю – Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).
Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".
Як бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя сілы ў беларускім нацыянальным руху, сумясціць не ўдалося.
Вывады

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя — з'ява сусветнагістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога — адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. У 20-я гады дзень перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 12 сакавіка (па новаму стылю) быў "чырвоным днём" у савецкім календары. 3 цягам часу памяць аб гэтай рэвалюцыі пачала сцірацца. Ёй было адведзена вельмі сціплае месца "пралога Кастрычніка". Аднак Лютаўская рэвалюцыя заслугоўвае большага. Яна ператварыла Расію ў самую свабодную краіну таго часу.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Беларусі ў складзе Расіі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны, аднак пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі, як і па ўсёй краіне, значна ўзмацнілася палярызацыя сіл. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.

Спіс літаратуры:

1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. – Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. – Ч. 2. ХІХ – ХХ стагоддзі. – 2002. – 656 с.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Падруч. / Я.К. Новік [і інш.]; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: «Выш. шк.», 2003. – Ч. 2. Люты 1917 г. – 2002 г. – 472 с.
3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мн.: ТАА «ЦІПР», 2003. – 348 с.
4. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. 
Н.С. Шарова. – Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. – 192 с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / 
М.П. Касцюк [і інш.]; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: «Беларусь», 1994, 1995. – Ч. 2. – 1995. – 560 с.
Размещено
Категория: История Беларуси | Добавил: SilentNoise
Просмотров: 822 | Загрузок: 1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]