Уводзіны 1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў 2. Дзекабрысты і Беларусь 3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. На грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі
Заключэнне Спіс літаратуры
Уводзіны
У перщай палове ХІХ ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй. У 1816–1819 гг. з’яўляюцца шматлікія праекты дзяржаўных пераўтварэнняў, асабістую свабоду атрымліваюць сяляне ў Прыбалтыцы. У 1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім. Аднак найбольш радыкальная і актыўная частка шляхецтва былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння, тым больш што расійскі імператар неаднойчы рабіў намёкі на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У выніку на яе тэрыторыі, у тым ліку і ў Беларусі, узнікаюць канспіратыўныя рэвалюцыйныя суполкі. У кантрольнай рабоце мы непасрэдна разгледзім пытанні, у якіх асветлім асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, дадзім адзнаку дзейнасці філаматаў і філарэтаў, а таксама вызначым ролю дзекабрыстаў у Беларусі таго часу. У апошнім пытанні азначым уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг. і еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў
З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Паводле часу, харатару i зместу ен з’яўляўся часткай таго грамадска-палiтычнага руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў. На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Так Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Адначасова яна выклікала рэзкае супрацьдзеянне правячых колаў большасці еўрапейскіх краін.