Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІІ РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»
Факультэт: ФЗО Спецыяльнасць: ВМСiС Вырабiл: Знак Я.I.
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА Дысцыпліна: Гісторыя Беларусі Змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Беларусыі пасля ўваходження яе ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст.)
Мінск, 2014
Змест
Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя 3 Аснова канфесійнай палітыкі 5 Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Наступствы вайны для насельніцтва Беларусі 8 Заключэнне 10
Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя
Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку. Яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі. На новадалучаных беларускіх землях, ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле праходзяць частыя і шматлікія змены. Больш-менш устойлівыя адміністрацыйныя межы на Беларусі ўсталяваліся толькі з пачаткам панавання імператара Аляксандра І і праіснавалі да пачатку 1840-х гг. Адбываліся нязначныя змены межаў паміж некаторымі паветамі, у выніку якіх асобныя паселішчы пераходзілі з аднаго павета ў іншы. Яны, як правіла, афармляліся рашэннямі мясцовай адміністрацыі. Канчаткова адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел пачаў афармляцця пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў.. У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. "Жалованная грамота дворянству" 1785 г. ўраўноўвала беларускую шляхту ў правах з расійскім дваранствам. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацярыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Нягледзячы на значныя саступкі, шляхта Беларусі імкнулася да адраджэння ВКЛ. Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем і цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. З-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы сялянам адразу пасля далучэння была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй Рассіі. Пасля ўваходжання ўсходніх раёнаў Беларусі ў склад Рассіі імператрыца Кацярына ІІ загадала: “Суд і расправу ў тых правінцыях па асабістых справах павіны праводзіць па іх законах і звычаях і іх мовай ва ўсіх тых выпадках, каторыя не датыкаюцца нашай улады”. У губерні быў галоўны суд, куды паступалі скаргі на рашэнні і прыгаворы земскіх. Галоўны суд быў выбарным судом. У залежнасті ад катэгорыі, гэтыя справы разглядаліся ў дэпартаменце крымінальных ці грамадзянскіх спраў. Апеляцыі галоўнага суда падаваліся ў сенат. У паветах Беларусі ў адрознянне ад Расіі асноўным саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. Працаваў суд 3 разы ў год па 2-3 тыдні. Суд разглядаў крымінальныя справы і некаторыя грамадзянскія. Апеляцыі на рашэнні земскага суда падаваліся ў галоўны суд на працягу 6 тыдняў. Земскія суды дзейнічалі да 1831г. і былі заменяны павятовымі судамі ў складзе павятовага судзі і двух засядацелей, якія кіраваліся ў сваёй дзейнасці толькі расійскім заканадаўствам. Усе судовыя адміністрацыйныя і грамадскія акты павіны былі складацца толькі на русскай мове. Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчкаў, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Цяпер яны маглі прадавацца ўласнікам без зямлі і адлучацца ад сям’і. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць. Наступным крокам царскага ўрада стаў распрацаваны пасля паўстання 1830-1831 гг. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях. Паўстанне 1830-1831 гг. пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях і Беластоцкай вобласці. Дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.
Аснова канфесійнай палітыкі
Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай 70% жыхароў Беларусі складалі уніяты, 15% - католікі, 6% - праваслаўныя, 7% - іудзеі, 2% - пратэстанты. Самай масавай верай было уніяцтва. Яго базу складала сялянства. Моцны уплыў меў таксама касцел. Спачатку, каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах "уз'яднання" уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся "пераварочвацца", заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. З гэтага часу на беларуских землях запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый. Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай, у адносинах да каталикау. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам – але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Адносіны паміж канфесіямі былі складанымі – з-за пераходу вернікаў з адной канфесіі ў другую. Афіцыйна гэта забаранялася, за выключэннем перахода ў праваслаўе. Адначасова назіраліся прыклады пераводу ўніятаў у каталіцкую веру, асабліва пашыраныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Аднак далей, адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з'яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў. Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўга абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну. Аснову канфесійнай палітыкі складала імкненне зацвердзіць пануючае становішча праваслауя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. Дзейнасць іерархаў уніяцкай царквы, прыхільнікаў уз’яднання з праваслаўем, прымае больш мэтанакіраваны і актыўны характар. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзейнасцю па ўз’яднанню дзвюх цэркваў. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек. З падзелам Рэчы Паспалітай Беларускія землі спынілі накірунах развіцця па шляху магнацка-шляхецкай рэспублікі і апынулася ў складзе абсалютысцкай дзяржавы. Распачаўся складаны працэс перэарыянтацыі з заходняга на ўсходні вектар развіцця, які доўжыўся цэлае стагоддзе. У адзначаны перыяд адбываецца крызіс феадальна-прыгонніцкага грамадства і яго трансфармацыя ў індустрыяльную цывілізацыю. Наспяванне нацыянальнага пытання абумовіла з'яўленне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і ідэі пабудовы незалежнай дзяржавы. Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства прывяла да агульнага уздыму грамадскага руху, абвастрэння палітычнай барацьбы, з'яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый. Са з'яўленнем на палітычнай арэне рабочага класа адбылося пашырэнне сацыялістычнага руху, адной з формай якога з'явілася першая беларуская партыя. Абвастрэнне крызісу ў царскай Расіі прывяло да першай сацыяльнай рэвалюцыі. На Беларусі, як па ўсёй Расіі, пракацілася хваля выступленняў рабочых і сялян, якая вымусіла цара падпісць Маніфест аб палітычных свабодах і стварэнні парламента. Выбарчыя кампаніі ў Думу царскія ўлады выкарыстоўвалі для таго, каб адцягнуць народныя масы ад удзелу ў рэвалюцыі. Кожны раз як склад і дзейнасць Думы не адпавядала інтарэсам самадзяржаўя яна распускалася. Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі. Актыўны ўдзел студэнцтва і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў прычынай перагляду ўсяе сістэмы адукацыі, вынікам чаго было закрыццё полскіх устаноў і заменай іх рускімі, што адбілася на іх колькасці і якасці. Дзяля стварэння сацыяльнай апоры улад было вырашана павялічыць колькасць праваслаўнага насельніцтва, галоўным чынам за кошт пераводу уніятаў у праваслаўе.
Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Наступствы вайны для насельніцтва Беларусі
Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў Рэчы Паспалітай, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. На Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, Яны вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над новымі тэрыторыямі.У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі, якія лічылі сябе палякамі, рушылі праз мяжу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Распачаўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад Напалеона палітычнымі контркрокамі. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай. Аднак ажыццяўленне праекта зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі. Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. 10 чэрвеня Напалеон абвясціў Расійскай імперыі вайну, а 12 чэрвеня ён пачаў вайсковыя дзеянні супраць Расіі. Армія Напалеона пераправілася праз Нёман і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. На першым этапе вайны асноўныя баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Беларусі. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. У Віцебску Напалеон прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву. Амаль уся Беларусь кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалам ВКЛ і старостам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне. З пачаткам французкай інтэрвенцыі значная частка беларуска-літоўскай шляхты парушыла дадзеную раней прысягу вернасці цару і адкрыта выступіла на боку Напалеона. Для беларускага насельніцтва вайна з'явілася адной з самых вынішчальных на тэрыторыі Беларусі. Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. У адрозненне ад Беларусі на этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключна з дваранамі, што прадвызначыла яе паражэнне. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Восенню 1812 г. напалеонаўская армія пачала адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. Вайна нанесла Беларусі вялікія чалавечыя і эканамічныя страты. Загінула шмат людзей. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: "Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана.
Заключэнне
Палітыка расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі была патаемна прадумана яшчэ да далучэння беларусскіх зямель у склад Расійскай імперыі. Аб гэтым сведчыць Наказ Кацярыны 2 ад 28.05.1772 г. генерал-губернатару, графу З. Г.Чарнышову. У праводзімай расійскім урадам адміністрацыйнай палітыцы адносна “далучаных тэрыторый”вылучаюцца тры перыяды. Першы – кацярынінскі (1772-1796гг.) – гэта спроба поўнай уніфікацыіі нівеліроўкі асаблівасцей беларускіх земляў. Рабілася ўсе, каб паступова зліць іх з астатнімі часткамі імперыі. Прычым землі першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына 2 лічыла”исконно русскими” і “губернямі, вернутымі ад Польшчы”. Другі перыяд – паўлаўска-аляксандраўскі (1796-1825 гг) – гэта адраджэнне старога адміністрацыйнага ўладкавання і кіравання. Трэці перыяд – мікалаеўскі (1825-1856 гг.) – час больш жорсткай уніфікацыі, нівеліроўкі, русіфікацыі . Пасля уключэння зямель Беларусі ў склад Расіі, рускі урад паступова займаўся ўладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, заснаванай на расійскім заканадаўстве. Але пры гэтым часова захоўваліся мясцовыя правы і органы кіраваня і суда. Гэта прыводзіла да прававой блытаніны і стварала магчымасці бюракратычнай валакіты. Кадры адміністрацыі складаліся з прыезджых рускіх чыноўнікаў і ў большасці з мясцовых, русіфікацыя якіх ішла не так хутка, як хацелася царскаму ўраду Расіі.