bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

«АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ АГРАРНАЙ РЭФОРМЫ НА БЕЛАРУСІ Ў 60–70 гг. ХІХ ст.»
Подробности о скачивании 25.12.2013, 20:05
Тэма: «АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ АГРАРНАЙ РЭФОРМЫ НА БЕЛАРУСІ Ў 60–70 гг. ХІХ ст.»
План:
1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.
2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ва ўсходніх і заходніх губернях Беларусі.
3. Уплыў паўстання 1863–1864 гг. на правядзенне рэформы.

1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Яскравым сведчаннем крызiсу прыгоннiцкай сiстэмы стала Крымская вайна. Расiя не здолела супрацьстаяць высокаразвiтым капiталiстычным краiнам Заходней Еўропы i пацярпела паражэнне. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.
Ва ўрадавых колах у рэшце зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў i гэта лепш зрабiць “зверху”. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў. 20 лiстапада 1857 г. Аляксандр II падпiсаў i накiраваў рэскрыпт (прадпiсанне) на iмя У.І. Назiмава аб заснаваннi ў Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскай губернях з прадстаўнiкоў мясцовых памешчыкаў трох губернскiх камiтэтаў i адной агульнай камiсii ў Вiльні для падрыхтоўкi мясцовых праектаў паляпшення быту памешчыцкiх сялян. Крыху пазней падобныя камiтэты былi створаны i ў iншых губернях Расii.
19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты (усяго iх было 17), якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў: ад свайго iмя заключаць розныя грамадзянскiя i маёмасныя пагадненнi, адчыняць гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Агульныя “Палажэннi” ўводзiлi новую сiстэму кiравання вескай. Сяляне, якiя жылi на зямлi аднаго памешчыка, складалi сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбiраўся стараста. Некалькi сельскiх абшчын, якiя адносiлiся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралi воласць. На валасным сходзе сельскiя старасты i ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбiралi валасное праўленне, валаснога старшыню i суддзю. Сельскiя i валасныя праўленнi займалiся раскладкай i сборам подацей, выконвалi распараджэннi мясцовых улад, рэгулявалi пазямельныя адносiны сялян, сачылi за парадкам у весцы. За своечасовае выкананне ўсiх павiннасцей сяляне неслi адказнасць на аснове кругавой парукi, а валасны суд дзейнічаў паводле норм i традыцый звычаевага права.
Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы. Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслi губернатары. Першай iнстанцыяй па ўрэгуляванню адносiн памiж сялянамi i памешчыкамi з’яўлялiся мiравыя пасрэднiкi, якiя выбіраліся з мясцовых дваран і зацвярджаліся сенатам. Асноўным абавязкам мiравых пасрэднiкаў было садзейнiчанне складанню ўстаўных грамат – нарматыўных актаў, дзе вызначалiся пазямельныя адносiны сялян i памешчыкаў. На складанне i падпiсанне ўстаўных грамат адводзiлася два гады.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых “Палажэнняў”. У Магiлеўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў. Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. У Гродзенскай, Вiленскай i Мiнскай губернях iснавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакiдаўся iх дарэформенны надзел. Адрэзкi дазвалялася рабiць, калi ў памешчыка заставалася меней 1/3 ўсей зямлi, але сялянскi надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.
Да правядзення выкупной аперацыi (на працягу не менш за 9 гадоў) сяляне лiчылiся часоваабавязанымi i за карыстанне атрыманай зямлей павiнны былi адбываць паншчыну або плацiць памешчыку аброк.
Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавыя для ўсей Расii. Выкупная сума вызначалася праз шасцiпрацэнтную капiталiзацыю гадавога аброку. Напрыклад, калi аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублеў у год, то агульная сума, якую селянiну трэба было заплацiць складала 100 рублеў (6 руб. – 6 %, 100 % – 100 руб.). Ад 20 да 25 % гэтай сумы сяляне плацiлi непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкi атрымлiвалi ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якiя можна было прадаваць, цi закладваць. У вынiку такой аперацыi сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Такiм чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былi заплацiць за зямлю, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлi (на Беларусi – у 3–4 разы). Атрымлiвалася, што сяляне выкупалi не толькi зямлю, але i кампенсавалi памешчыку страту iх уласнасцi над асобай селянiна.
Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, – прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.
Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.
На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Аднак мiравыя суддзi, у адрозненне ад центральных губерняу Расіі, тут не выбiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя з’явiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863–1864 гг. – самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.
Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863–1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.
Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання – гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.
Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (выключэнне рабiлася толькi для карэннага насельнiцтва Сярэдняй Азii, Казахстана, Сiбiры i Поўначы). Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 – на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii – 1,5 года, гарадскiя вучылiшчы – 3, пачатковыя школы – 4 гады.
Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку
Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80–90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў. Першымi ахвярамi рэакцыi сталi друк i школа. У 1882 г. быў устаноўлены жорсткi адмiнiстрацыйны нагляд за газетамi i часопiсамi. У 80-я гг. урадам прымаецца шэраг пастаноў, якiя ўводзiлi шмат абмежаванняў у сiстэму адукацыi. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакiравання i узмацняла над iм кантроль з боку ўрадавай адмiнiстрацыi. Права ўдзелу у выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія – дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.
Становiшча на Беларусi ўскладнялася яшчэ i тым, што тут дзейнiчалi розныя абмежаваннi ў дачыненнi да польскага (каталiцкага) i яўрэйскага (іудзейскага) насельнiцтва. У 1865 г. палякам дазвалялася мець маенткi толькі па спадчыне. Польскiя памешчыкi пазбаўляліся магчымасцi карыстацца льготнымi пазыкамi Дваранскага банка. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзiла ў мяжу яўрэйскай аселасцi, а ў 1882 г. яўрэям было забаронена сялiцца за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць i купляць зямлю. У пачатку 90-х гг. на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расii, у вынiку чаго была створана штучная перанаселенасць беларускiх гарадоў. Яўрэяў не прымалi на работу ў дзяржаўныя ўстановы, палiцыю, на афiцэрскiя пасады ў армii, на чыгуначны транспарт. Iснавала працэнтная норма прыему яўрэяў у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.

2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ва ўсходніх і заходніх губернях Беларусі.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых “Палажэнняў”. У Магiлеўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў. Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. У Гродзенскай, Вiленскай i Мiнскай губернях iснавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакiдаўся iх дарэформенны надзел. Адрэзкi дазвалялася рабiць, калi ў памешчыка заставалася меней 1/3 ўсей зямлi, але сялянскi надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.
Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу.
Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сiстэма была найбольш распаўсюджана ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлi iнвентаром сялян, якiя атрымлiвалi за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзi ў арэнду. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца.
Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадапчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.
Паводле мясцовага “Палажэння” для заходнебеларускіх і літоускіх губерняў, у аснову вызначэння памераў аброку і паншчыны была пкаладзена агульная вартасць павіннасцей з надзельнага ўчастка, азначных уінвентары маёнтка. Гранічныя вялічыны сялянскіх плацяжоў у параунанні з інвентарнай некалькі зніжалася, вызначаўся максімум іх не вышэй, чым 3 руб. З дзесяціны палявога ўдзелу ў год.
Аднак і такі аброк быў не пад сілу для аброчных сялян. З часу адмены прыгону па 1863 г. у Гродзенскай губерні яны плацілі аброку штогод у сярэднім 2 руб. 35 кап. з дзесяціны надзелу, у Мінскай - 2 руб. 12 кап., у Віленскай - 2 руб. 11 кап. Такім чынам, аброчныя плацяжы іх у сярэднім амаль у два разы перавышалі даходнасць сялянскай зямлі.
Да рэформы 1861 г. асноўная маса панскіх сялян Беларусі адбывала паншчыну. З адменай прыгону паншчынная павіннасць на ўсходзе Беларусі была некалькі аблегчана. Як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, да зацвярджэння ўстаўных грамат паншчыны павінна была не перавышаць пяці дзён у тыдзень. Але многія памешчыкі насуперак “Палажэнню” захоўвалі яе ў дарэформенных памерах або нават павялічвалі. У мясцовасцях з абшчынным карыстаннем усёй зямлёй сяляне, звязаныя кругавой парукай, павінны былі адбываць паншчыну і за адсутных аднасяльчан. З зацверджаннем устаўных грамат за вышэйшы душавы надзел сяляне Усходняй Беларусі абавязаны былі адпрацоўваць 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 13-18 дзён з дзесяціны. Пры паніжэнні памераў душавога надзелу паншчына памяншалася, аднак не суразмерна скарачэнню плошчы надзельнай зямлі. Як і пры аброчнай павіннасці, большая колькасць паншчынных дзён прыпадала на першыя дзесяціны надзелу.Праз два гады пасля абвяшчэння рэформы сяляне атрымалі права пераходу з паншчыны на аброк, пры ўмове адсутнасці нядоімак па падатках дзяржавеі і павіннасцей памешчыку, а таксама выплаты аброку апошняму за паўгода наперад.
3. Уплыў паўстання 1863–1864 гг. на правядзенне рэформы
Паўстанне 1863-1864 гг. на сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства.
Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся на 20 %; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; абеззямеленым у 1846–1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцiнны сямейны надзел, i ў поным аб’еме вярталася зямля, адабраная ў сялян з 1857 г.; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
Каб адцягнуць сялян ад паўстання, царызм вымушаны быў пайсці на ўступкі і змяніць некаторыя ўмовы рэформы ў заходніх губернях:
1. У Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губерняў і паветах Віцебскай губерні назначалася паверка павіннасцей, прызначаных сялянам па ўстаўных граматах.
2. Былі заменены валасныя старшыні. У кожным павеце ствараліся паверачныя камісіі для праверкі грашовых павіннасцей і складання выкупных актаў. Яна складаліся з трох чалавек: прадстаўнікоў МУС, Міністэрства фінансаў і міравога пасрэдніка.
Не распаўсюджваўся ўказ і на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай губерні таму, што ўрад баяўся выклікаць у сялян суседніх рускіх губерняў імкненне пазбавіцца часоваабавязанага стану. І таму, што землеўладанне памешчыкаў-католікаў было тут больш слабым.
3. М. Мураўёў 14 жніўня 1863 г. выдаў цыркуляр, па якім паверачныя камісіі атрымалі магчымасць разглядаць скаргі сялян на няправільнае састаўленне ўстаўных грамат. Камісіям давалася права выпраўляць усе заўважаныя недакладнасці і выдзяляць сялянам землі ў адпаведнасці з ”мясцовым палажэннем”:
Паняцце сям'і ўдакладнялася: жанатыя дзеці складалі асобую сям'ю і адпаведна гэтаму атрымоўвалі асобны ўчастак. У выніку землеўладанне сялян павялічылася ў Віленскай губерні на 16%, Віцебскай - 17%, Гродзенскай - 12%, Мінскай - на 41%. За сялянамі замацоўвыалася права карыстацца сервітутамі, пашамі, сенажацямі, лясамі.
4. Душавыя надзелы пасля 1863 г. у пяці заходніх губернях былі большыя, а плацяжы - меншыя.
5. Надзвычайнае значэнне для сялян Беларусі мелі сервітуты. У выніку рэформы сялянам было забаронена карыстацца лесам, сенакосам, выпасам. Але Мураўёў пад націскам паўстання выдаў цыркуляр, у якім памешчыцкім сялянам дазвалялася карыстацца выпасамі ў панскіх лясах. Сяляне маглі пасвіць сваю жывёлу там, дзе яны пасвілі яе пры прыгонным праве, калі за карыстанне гэтымі выпасамі яны не адбывалі асобнай павіннасці.
6. 25 ліпеня 1864 г. урад выдаў указ аб пазямельным уладкаванні вольных сялян. Тыя, хто быў паселены на панскіх землях заходніх губерняў, былі прылічаны да сялянскага саслоўя, а хто быў абеззямелены памешчыкамі пасля 20 лістапада 1857 г., надзяліліся зямлёй з правам выкупу. Але становішча іх заставалася складаным.
8. Вызваленне прыватнаўласніцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці і перавод іх у разрад уласнікаў паставілі на чаргу пытанне аб пазямельным уладкаванні астатніх груп сельскага насельніцтва. Калі дзяржаўныя сяляне і вольныя людзі больш упарта і паслядоўна змагаліся за зямлю, то і ўрад вымушаны быў пайсці на задавальненне іх патрабаванняў.
Вынік:
У выніку ажыцяўлення адзначаных мерапрыемстваў умовы правядзення рэформы ў Беларусі сталі больш спрыяльнымі для сялян. Аднак яна па-ранейшаму насіла грабежніцкі характар. Далёка не ўсе адрэзкі былі вернуты сялянству. У Гродзенскай губерні колькасць надзельнай зямлі па выкупных актах адносна абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў скарацілася на 67,7 тыс. дзесяцін (8,8%).
У Магілёўскай губерні землеўладанне сялян, паводле выкупу, у параўнанні з памерамі іх землекарыстання напярэдадні адмены прыгону зменшылася на 39,9 тыс. дзесяцін (4,9%). Пераважная большасць абеззямельных атрымала па 3 дзесяціны на двор. Такі надзел быў зусім недастатковы для вядзення гаспадаркі і забеспячэнння сялянскай сям'і. Мізэрныя надзелы толькі прымацоўвалі сялян да панскіх маёнткаў, забяспечваючы іх таннымі рабочымі рукамі. Многія памшчыкі адмаўляліся надзяляць абеззямеленых сялян зямлёй. Частку былых прыгонных пазбавілі надзелу.
Землеўласнікі захавалі за сабой лепшыя ворныя ўгоддзі, сенажаці, амаль увесь лес. Праверачныя камісіі ў выкупных актах агаворвалі права сельскай грамады на карыстанне сервітутамі і агульнымі пашамі няпоўна, недакладна, што памешчыкі выкарыстоўвалі для розных злоўжыванняў.
Нягледзячы на значнае зніжэнне памераў выкупу, сялянства намнога пераплаціла за яго ў сувязі са спагнаннем высокіх працэнтаў па выкупной пазыцы.

ЛІТАРАТУРА

1. 1. Гісторыя Беларусі: Падручнік. У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 3-е выд. – Мінск, 2007.
2. Гісторыя Беларусі: Падручнік. У 2 ч. Ч.2. Люты 1917 г. – 2006 г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 3-е выд. – Мінск, 2007.
3. Гісторыя Беларусі: у 2 ч.: курс лекцый. – Мінск, 2000; 2002.
4. Гісторыя Беларусі. З 1795 г. да вясны 1917 г.: вучэб. дапам./ рэдкал.: І.П. Крэнь, І.І. Коўкель. – Мінск, 2001.
Категория: История Беларуси | Добавил: xenitron
Просмотров: 3102 | Загрузок: 7
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]