bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

Ист Бел контрольная 7 вар
Подробности о скачивании 06.05.2013, 00:05
№ VII. НАПАДЗЕННЕ ГЕРМАНІІ НА САВЕЦКІ САЮЗ.
1. Суадносінысілпераднападам.
У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свецеўскладнілася. На Далёкім УсходзеЯпонія пачалаагрэсію супрацьКітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія –пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. –уАўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Але для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвалазаймацьварожуюпазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.
Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.
1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам "Вейс" Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значнаўступала нямецкайў колькасныхі якасныхадносінах, таму на працягутыдняваенныедзеянні былі фактычнаскончаны разгромам гэтайкраіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.
3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт такім чынам перарос у сусветную вайну.
17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.
На далучаных тэрыторыях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўтвараліся часовыя органы ўлады, пачаліся выбары дэлегатаў на Народныя сходы. Народны сход заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Ён прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады і аб’яднанні з БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая Vсесія Вярхоўнага Савета СССР і12 лістапада нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР заканадаўча замацавалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Замест ваяводстваў былі ўтвораны 5 вобласцей, пачаліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні: нацыяналізаваны 1700 прадпрыемстваў, разгарнуліся іх рэканструкцыя, будаўніцтва новых фабрык і заводаў, ліквідавана беспрацоўе, сялянам перададзена каля 1 млн. гектараў памешчыцкай зямлі, адкрыты каля 6 тысяч школ, 12 тэхнікумаў, 5 ВНУ, але ў той жа час пачаліся сталінскія рэпрэсіі.
Вільня і Віленскі край, якія таксама былі далучаны да СССР згодна з дагаворам, заключаным 10 кастрычніка 1939 г. паміж СССР і ўрадам Літвы, адыйшлі да Літоўскай рэспублікі. У абмен на права СССР будаваць свае ваенна-марскія базы на тэраторыі Літвы.
На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.
СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.
Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.
22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на СССР. На Беларусь наступала, самая моцная група армій “Цэнтр” (армія – каля 60 тысяч салдат і афіцэраў плюс баявая тэхніка). Ёй процістаялі войскі Заходняй Асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала Паўлаўва. Акруга налічвала каля 600 тыс. салдат і афіцэраў і вялікую колькасць баявой тэхнікі. Суадносіны сіл нямецкай і савецкай арміі былі прыблізна аднолькавыя, але ў першыя дні вайны большасць баявой тэхнікі СССР было знішчына на аэрадромах і стаянках таму, што войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць танкі і самалёты не былі запраўлены а боекамплект ў іх не быў закладзены. З-за таго, што нападзенне было нечаканым ў радах савецкай арміі пачалась паніка, дывізіі, арміі, палкі згубілі сувязь са сваімі штабамі і доўгі час былі поўнасцю адрэзаны ад знешняга света. Па гэтай прычыне летам 1941 г. каля 500 тысяч салдат і афіцэраў Заходняй Асобай ваеннай акругі трапілі да немцаў ў палон. Вораг наносіў ўдары па флангах армій абыходзячы ачагі моцнага супраціўлення і імкнучыся акружыць іх. Такая тактыка дала магчымасць немцам хутка рухацца ў глыб краіны і рабіла марным гераічнае супраціўленне чырвонай арміі, так Мінск быў захоплены немцамі ўжо на 6 дзень вайны а Брэсцкая крэпасць супраціўлялась месяц.
Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.
Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслакавана — 2,9 млн. чалавек.
На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

салд. і аф.
Дывізій
Гармат і мінам
Танкаў
Самалетаў

ЗахАВА
672 000
55
10087
2201
1909

Вермахт
820 000
47
10763
1 177
1468

Стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае камандаванне ў адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узбро-еных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і на-чальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцы-ятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў раз-гортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знахо-дзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаема-дзеянне радоў войск. Тым не менш упартыя баі супраць захопнікаў былі. яны разгарнуліся на мяжы. Легендарны подзвіг здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці. якімі камандавалі маёр Гаўрылаў і палкавы камісар Фамін, Яны ў поўным акружэнні больш месяца абаранялі крэпасць. Кароткай, але ўпартай была бітва за Мінск. За тры дні савецкія войскі знішчылі больш за 300 нямецкіх танкаў і бронемашын. Вечарам 28 чэрвеня нямецкія танкі ўварваліся у Мінск.
З першых дзён вайны пачаліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. На ўсход паспелі вывезці больш за 400 прамысловых прадпрыемстваў, маемасць многіх калгасаў саўгасаў і МТС (машына-трактарныя станцыі)і каля 1,5 млн. чалавек. На будаўніцтва абаронных збудаванняў мабілізоўваліся жыхары гарадоў. Яны рылі акопы і процітанкавыя рвы. Для барадьбы з нямецкімі парашуцістамі ствараліся знішчальныябатальены. У іх ўступіла каля 13000 тыс чалавек. 3 тых, хто не падлягаў прызыву ў армію па ўзросту ці па стану здароўя ствараліся атрады народнага апалчэння. У іх ўступілі 46 тысяч чалавек.
Чырвоная Армія паспрабавала спыніць нямецкае наступление на Бярэзіне. У раёне Барысава і Бабруйска разгарэліся Цяжкія баі. Пад Оршай упершыню былі выкарастаны рэактыўныя мінаметы, знакамітыя “Кацюшы”. Батарэя такіх установак пад камандаваннем капітана Флёрава нанесла удар па чыгуначнаму вузлу ў Оршы. 23 дні працягвалася гераічная абарона г. Maгілева. Толькі калі ўзнікла рэальная пагроза акружэння горада ён быў пакінуты Чырвонай Арміей. Тыдзень працягвалася абарона Гомеля, але 19 жніўня горад быў пакінуты савецкімі войскамі. Такім чынам Упартыя баі за Беларусь, нягледзячы на паражэнне Чырвонай Арміі сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”, які прадугледжваў выхад на лінію Астрахань – Волга – Архангельск праз 6 – 8 тыдняў.
Асноўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі летам 1941 г. былі. Пралікі савецкага кіраўніцтва на чале са Сталіным у тэрмінах нападу Германіі на СССР, нечаканасць нападзення і багаты вопыт Вядзення сучаснай вайны, які ўжо мела нямецкая армія. Важнай прычынай катастрофы першых дзён вайны былі масавыя рэпрэсіі супраць вышэйшага каманднага складу Чырванай арміі. Перад самай вайной было безвінна расстраляна 75 % афіцэраў чырвонай арміі.

2. Мерапрыемствыўрадаў СССР i БССР па пераводукраіны на ваенныярэйкі.
У першы дзень вайны Савецкі ўрад звярнуўся да народа з заклікам "за-бяспечыць перамогу над ворагам" шляхам арганізацыі належнай абароны. 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае становішча.
Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэк-тыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяр-жаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаў-нага камітэта абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. У гады вайны Камітэт накі-роўваў дзейнасць усіх ведамстваў і ўстаноў на максімальнае выкарыстанне матэрыяльных, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення пе-рамогі над ворагам. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 16 ліпеня 1941 г. у Чыровонай Арміі аднаўляецца інстытут ваенных камісараў — "прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войсках'", а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.
У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў з заклікам: “згуртаваць свае рады вакол нашай слаўнай большавіцкай партыі, вакол нашаго Савецкага ўрада, вакол нашага вялікага правадыра таварыша Сталіна. Наша справа правільнае. Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі."
На другі дзень вайны 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоў-нага Камандавання на чале з народным камісарам абароны С.К.Цімашэнка. Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні Дзяржаўнага Камітэта Абароны І. В. Сталіна, у якім ён звяртаўся да "таварышаў, грамадзян, братоў і сясцер, байцоў арміі і флота" згуртавацца перад таварам смяротнай небяспекі, мабілізаваць усе сілы на разгром агрэсара.
Створаная ва ўмовах ваеннага часу дзяржаўная сістэма кіравання пачала рэагаваць на ўзнікшую пагрозу ў адпаведным ёй духу і традыцыях, якія ўяў-лялі сабой спалучэнне надзвычайных мабілізацыйных, рэпрэсіўных і палі-тычных мер. Узмацняецца тэндэнцыя да цэнтралізацыі, да канцэнтрацыі ўла-ды ў руках Сталіна. Усе грамадзяне краіны, усе партыйныя, савецкія, кам-самольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. У гады вайны ДКА пераўтварыўся ў галоўны кіруючы штаб, які накіроўваў высілкі ўсіх ведамстваў і устаноў на выкарыстанне ма-тэрыялыіых, духоўных і ваенных магчымасцей краіны для дасягнення пера-могі над ворагам: вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, пра-водзіў мабілізацыі людскіх рэсурсаў краіны для патрэб фронта і народнай гаспадаркі, вёў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамы-словасці, а таксама — арганізоўваў эвакуацыю прамысловасці, перавод прад-прыемстваў у вызваленые Чырвонай Арміяй раёны і аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны.
У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905—18 гг. нараджэння. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Масавым была падача заяў аб добраахвотным уступленні ў рады Узброеных Сіл СССР. На працягу аднаго тыдня ва Узброеныя Сілы было мабілізавана 5, 3 млн. чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўніла-ся 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. За гады вайны ў армію было прызвана больш за 20 млн. чалавек.
Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны.Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае па-становы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе зні-шчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх зна-ходзілася каля 400 тыс. чалавек.
На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб'яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзі-ны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспуб-ліцы было створана з добраахвотнікаў 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя ба-тальёны ўдзельнічалі ў абарончых баях, ліквіавалі групы прыціўніка, якія паррваліся ў савецкі тыл, змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, "воўчыя ямы", ліквідавалі вынікі налётаў ва-рожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, з'яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.
Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непа-срэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апал-чэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў не было адназначнай з'явай. 3 аднаго боку, безумоўна, яно з'яўляася адлюстраваннем патрыятычнага пад'ёму насельніцтва. У той жа час дрэнна ўзброеныя і навучаныя апалчэнчскія дывізіі ў баях неслі вялікія страты. Істотны ўрон нананосіўся і народнай гаспадарцы, паколькі ад вытворчасці аддрываліся вялізная колькасць рабочых рук. Невыпадкова, што па меры зніжэння напру-жання на франтах, кіраўніцтва краіны ўсё радзей звярталася да набору апал-чэння ці пераўтварала яго ў рэгулярныя часці.
Задачай велізарнага дзяржаўнага значэння стала эвакуацыя — комплекс надзвычайных мерапрыемстваў па перабудове народнай гаспадаркі на ваен-ны лад, а таксама разгортванні ў савецкім тыле галін ваенна-прамысловай базы краіны Ваенная агрэсія Германіі супраць СССР паставіла народную гас-падарку краіны ў надзвычай складаныя ўмовы. Страта эканамічнага патэн-цыяла на захадзе краіны, прывяла да пераўтварэння Урала, Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень—снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2 593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1 523 буйныя. 3 тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў саюзнага і рэспубліканскага падпарадкавання і 14 прамысловых арцелей.
Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Зах. Сібір (8) і інш. Большая частка з перабазіраваных на ўсход заводаў і фабрык да канца 1941 г. наладзіла выпуск абароннай прадукцыі. Аднак ваенныя разбурэнні, страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу, цяжкасці пераводу на ваенныя рэйкі прывялі спачатку да таго, што ў СССР у другой палове 1941 г. адбылося крытычнае падзенне аб'ёмаў прамысловай вытворчасці.
Толькі ў сярэдзіне 1942 г. у СССР быў завершаны пераход гаспадаркі на ваенны лад. У параўнані з 1940 г. валавая прадукцыя індустрыі вырасла: у Паволжы — у 3,1 разы, Заходняй Сібіры — у 2,4 разы, Усходняй Сібіры — у 1,4 разы, у Сярэдняй Азіі і Казахстане — у 1,2 раза. У агульнасаюзнай вытворчасці нафты, вугалю, чыгуну, сталі і інш. важнейшых відаў прамысловай прадукцыі доля ўсходніх раёнаўСССР звыш 50 і да 100%.
Акупацыя важных эканамічных раёнаў, дзе да вайны пражывала 40 % насельніцва, выраблялася 33 % валавай прадукцыі ўсёй прамысловасці, а таксама штогод пастаўлялася 38 % зерня, 60 % свіней і 38 % буйной рагатай жывёлы, ставіла перад кіраўніцтвам СССР задачу па неадкладным пераводзе народнай гаспадаркі на ваенныя рэйкі. Першым дакументам, накіраваным на перавод народнай гаспадаркі СССР на ваенный лад, стаў Указ "Аб ваенным палажэнні", прыняты Прэзідыумам ВС СССР 22 чэрвеня 1941 г. Адпаведна дакументу, у краіне ўводзілася абавязковая працоўнуюя павіннасць, устанаў-ліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысло-вых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання. Паводле Указа "Аб рэжыме рабочага часу рабочых і служачых у ваенны час" ад 26 чэрвеня 1941 г. ўводзіліся звышурочныя работы.
30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прымаюць мабілізацыйны народнагаспадарчы план на III квартал 1941 г.: намячалася ў самыя кароткія тэрміны пачаць мабілізацыю матэрыяльных і працоўных рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. План прадугледжваў тэрміновую эвакуацыю насельніцтва, устаноў, прамысловых прадпрыемстваў і маёмасці з раёнаў, якім пагражала германская акупацыя. Апрача ўсяго дакументам за-цвярджаўся кардынальны перавод народнай гаспадаркі краіны на ваенны лад. Аднак гэты паварот не ўдалося здзейсніць у дастатковай меры па прычыне таго, што ў першыя месяцы вайны краіна панесла велізарныя матэрыяльныя і людскія страты.

Такім чынам, большасць мерапрыемстваў, распачатых савецкім кіраў-ніцтвам у сувязі з вайной, былі накіраваны на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, умацаванне дысцыпліны і рэпрэсіўных мер, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам. Між тым краіна адгукнулася на нападзенне ўсеагульным пытрыятычным пад'ёмам і паступова пераўтварылася ў ваенны лагер.
Категория: История Беларуси | Добавил: mandarin123
Просмотров: 1473 | Загрузок: 11
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]