Название дисциплины: История Беларусии; 2) специальность: ИСиТвЭ; 3) форма обучения: заочная; 4) тип работы:контрольная; 5) год выполнения работы: 2011; ТЭМА 4. ПРЫЧЫНЫIПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ВЯЛ1КАГА КНЯСТВА ШТОУСКАГА: РОЗНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ План 1. Традыцыйная (літоуская) канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у дарэвалюцыйнай расійскай i савецкай гістаграфіі. 2. Новая (беларуская) канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у кнізе МЛ. Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". 3. Цэнтрысцкая канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у працах беларускіх гісторыкаў.
1. Традыцыйная (літоуская) канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у дарэвалюцыйнай расійскай i савецкай гістаграфіі. У гісторыі Вялікага княства Літоўскага (далей – ВКЛ) да сённяшніх дзён існуе кола праблем, якія выклікаюць пытанні ў даследчыкаў. Сярод іх – прычыны ўтварэння і працэс фарміравання ВКЛ. І калі наконт прычын ужо маецца пэўная агульнасць поглядаў, то працэс фарміравання яшчэ застаецца адным з самых складаных момантаў. Складанасць гэта вынікае з таго, што сярод вучоных няма ўзгодненага пункту гледжання на этнічную аснову дзяржаўнасці адной з буйнейшых дзяржаў сярэдневяковай Еўропы – Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У аснове розных канцэпцый – супярэчнасць, сутнасць якой заключаецца ў тым, што вярхоўная ўлада ў першыя стагоддзі яго існавання належала часцей за ўсё літоўскім князям, а культура, юрыспрудэнцыя, дзяржаўная мова, асноўныя землі былі ўсходнеславянскімі, у пераважнай большасці – беларускімі. Сярод мноства фактараў, якія садзейнічалі ўзнікненню новай дзяржавы, можна выдзеліць наступныя: 1. Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Усё гэта спрыяла ўзбагачэнню мясцовай эліты, якая і стала ініцыятарам утварэння новай дзяржавы, каб абараніць сваю маёмасць і статус. Акрамя таго, назапашаныя і новыя рэсурсы дазвалялі арганізаваць абарону і пашырэнне дзяржавы. 2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. Сацыяльныя супярэчнасці і сілавыя спосабы іх вырашэння выклікалі патрэбу ў грамадскім парадку. У самім саслоўі феадалаў таксама абвастрылася барацьба за панаванне. Усё гэта выклікала грамадскую патрэбу ва ўтварэнні дзяржавы, якая б заканадаўча абмежавала грамадска небяспечныя разбуральныя працэсы, якія праяўляліся ў знішчэнні людзей і матэрыяльных каштоўнасцей. 3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Такая небяспека зыходзіла найперш ад мангола-татараў і крыжакоў, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў. Існуюць тры найбольш акрэсленыя канцэпцыі працэсу ўтварэння ВКЛ. Першая з іх умоўна называецца традыцыйнай (“літоўскай”) канцэпцыяй. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што літоўскія князі заваявалі беларускія землі, падпарадкавалі іх сабе, скарыстаўшыся аслабленнем Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем. І толькі вялікі рускі народ у другой палове XVIII ст. вызваліў беларусаў з пад ярма чужынцаў. Другой з’яўляецца так званая новая (“беларуская”) канцэпцыя, найбольш поўна абгрунтаваная М. Ермаловічам у кнізе “ Па слядах аднаго міфа” (Мн., 1989). Ён пісаў, што гістарычныя крыніцы не пацвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а, наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ермаловіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам і паміж Слонімам і Маладзечна. Такім чынам, з пункту гледжання прыхільнікаў новай канцэпцыі, ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава. Трэцяя “цэнтрысцкая” канцэпцыя імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што ВКЛ на розных этапах свайго існавання было дзяржавай, у якой дамінавалі розныя этнічныя прыярытэты. Працяглы час (сярэдзіна ХІІІ – сярэдзіна ХV стст.) яно было літоўска-беларускай дзяржавай, у якой літоўскае палітычнае лідэрства ўраўнаважвалася беларускай палітычнай арганізацыяй. З сярэдзіны ХV ст. і ў ХVI ст. ВКЛ існавала як беларуска-літоўская дзяржава, дамінантай у якой быў беларускі пачатак. Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследавання гэтага складанага пытання можна выдзеліць тры розныя падыходы. Першы падыход прадстаўлены ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яго ў тым, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі. Ролю аб'яднальнага цэнтра рускіх княстваў традыцыйная гістарыяграфія замацоўвала за Маскоўскім княствам, якое знаходзілася ў складзе Уладзімірскага. Тут была "сапраўдная" Русь, якая, памацнеўшы, уступіць у барацьбу з варожай Літвойза старажытную спадчыну. Далучэнне дробных княстваў да маскоўскіх уладанняў заўсёды лічылася з'явай выключна прагрэсіўнай, своеасаблівай праявай гістарычнай заканамернасці, перавагі цэнтралізацыі над феадальнай раздробленасцю. Рост тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага звычайна даследчыкаў засмучаў, таму што тым самым аддалялася здзяй-сненне Масквой яе гістарычнай місіі. Маскоўскія князі падаваліся "збіральнікамі", а літоўскія — чужынцамі-захопнікамі, спусташальнікамі Рускай зямлі. Гэты падыход адлюстроўваў навуковы погляд, стан гістарычных крыніц і ведаў і быў агульнапрынятым. Таму шмат хто і сёння здзівіцца, калі дазнаецца, што для праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага рускімі былі перш за ўсё яны самі і ўся Русь, паводле іх меркаванняў, аб'ядноўвалася менавіта ў Літоўска-Рускай дзяржаве. Аб гэтым сведчаць шматлікія помнікі і летапісы. На-прыклад, у "Летапісе Рачынскага" зазначана, што ў 1512 г. "князь велікіе московскіе Васілій, забывші переміря і прісягі свое, до паньства Русского войско свое высылал і шкоды непрыятельскім обычаем чыніл" (гаворка ішла пра паход князя Васілія ў Вялікае княства Літоўскае, на Смаленск). Жыхароў паўночнага ўсходу, аб'яднаных вакол Масквы, прадстаўнікі рускіх зямель Вялікага княства Літоўскага называлі няйнакш як пскавічамі, маскавітамі, цверычамі, але не рускімі. Гэта, праўда, не перашкаджала ім памятаць аб былым адзінстве Русі. Такое становішча тлумачыцца тым, што ў перыяд свайго росквіту Вялікае княства Літоўскае распасціралася ад Балтыі да Чорнага мора і ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоўя. Яўнымі былі і рэальныя суадносіны ў ім літоўскага і славянскага элементаў. Уласна Літва займала ў ім усяго 1/12 краіны, 3/4 насельніцтва складала тая частка старажытнарускай народнасці, якая ўжо ў ВКЛ паступова трансфармавалася ў беларускую, рускую і ўкраінскую народнасці. Літоўцы з'яўляліся ў гэтай дзяржаве нацыянальнай меншасцю. Такія суадносіны тэрытарыяльнага і этнічнага кампанентаў у Вялікім княстве Літоўскім далі падставу некаторым аўтарам для рэзкай ломкі традыцыйнай канцэпцыі. У процілегласць традыцыйнай, якую сёння часта называюць літоўскай, узнікла зваротная канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, прапагандуемая ў творах М.Ермаловіча, якога падтрымліваюць некаторыя іншыя даследчыкі. Яна выступае супраць пераважнай ролі літоўскага кампанента ў працэсе заснавання Вялікага княства Літоўскага. Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот, заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была папулярнай сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі, некаторых палітыкаў з мо-манту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ёй.
2. Новая (беларуская) канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у кнізе МЛ. Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". Адзін з тэзісаў традыцыйнай (літоўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ аб заваяванні беларускіх зямель Літвой гісторык М.І.Ермаловіч лічыць міфам. Ён у 1966 — 1968 гг. напісаў на гэту тэму кнігу "Па слядах аднаго міфа", якая з-за кансерватызму часткі гісторыкаў і партыйна-дзяржаўных дзеячаў не выдавалася болып за 20 гадоў. Упершыню кніга выдадзена выдавецтвам "Навука і тэхніка" ў 1989 г. У ёй найбольш поўна выкладзена ўяўна названая намі новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе таксама называюць левай, рамантычнай і нават міфалагізатарскай канцэпцыяй. Асноўнымі тэзісамі новай (беларўскай) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ з'яўляюцца наступныя: 1. Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх зямель, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага княства Літоўскага. Такое сцвярджэнне ўзнікла ў сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права Вялікага княства Літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Грознага. Гэта версія праз "Хроніку" М.Стрыйкоўскага перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынята шмат якімі даследчыкамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася. 2. Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтва-рэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва - гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы, як Літоўскай. 3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджа-лася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзя-волтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было най-перш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі за-ваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр-жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэрыторыя, не мова і культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага некаторыя гісторыкі стараюцца не заўважаць. 3. Цэнтрысцкая канцэпцыя утварэння Вялікага княства Літоускага у працах беларускіх гісторыкаў. Традыцыйная (літоўская) і новая (беларуская) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ - дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Есць яшчэ і "памяркоўная" канцэпцыя — цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Яе сутнасць зводзіцца да наступнага. Вялікае княства Літоўскае ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. — 70-я гады ХГУст., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу і Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга ці проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.І.Ермаловіча, але лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягну-лася аж да Вільні ( не да Маладзечна, а да Вільні!). Вядучай сілай ва ўтварэнні ВКЛ сталі беларускія і літоўскія феадалы. Але літоўскія феадалы да сярэдзіны XV ст. адыгрывалі рашаючую ролю ў жыцці краіны, яны ў большай колькасці былі прадстаўлены ў вышэйшым дзяржаўным органе - паны-радзе. Паводле даных історыкаў, у канцы XIV ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцаў было 84%, беларусаў - 9%, у другой чвэрці ХУст. літоўцаў - 67%, беларусаў - 17%. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць ім славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385 г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569 г. літоўскія феадалы пераважалі над беларускімі і польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталідызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказа-лася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-раман-тыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XV ст. Вялікае княства Літоўскае - гэта літоўска-беларуская дзяржава. Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе нядрэнна, даволі свабодна. Аде пасля Крэўскай уніі 1385 г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах ХУст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская і літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапус-калася ў паны-раду. 3 сярэдзіны ХУст. роля беларускай знаці ўзрас-тае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай уніі 1569 г. бела-русы і ўкраінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV і ў XVI стст. Вялікае княства Літоўскае існуе як беларуска-літоўская дзяржава. Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) і цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, правамерна паставіць пытанні: "Чаму ў іх не хапіла месца ўкраінцам і рускім?" Хіба ж гэтыя народы не мелі дачынення і не пакінулі свой след у гісторыі дзяржавы? На нашу думку, Вялікае княства Літоўскае было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў - беларускага, украінскага, рускага і літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528 г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі і Падляшша складала болып за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ — больш за 2,5 млн, у 1569 г. - адпаведна 2,5 і 3,5 млн чалавек. Літоўскае нарельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае — амаль 80% усяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.
Спісок іспользованой літературы
1) Літаратура Гісторыя Беларуси У 2 ч. 4.1.-Мн., 2000. С.75-101. 2) Ермаловіч M.I. Па слядах аднаго міфа.-Мн., 1989. С.21-35, 57-85. 3) Насевіч В.Л. Пачатак Вялікага княства Літоускага: Падзеі i асобы.-Мн., 1993. С.27-66. 4) Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т. Т.1-6.-Мн., 1991-2001. 5) Гісторыя Беларусі” ў 2-х частках Я.К