Министерство образования Республики Беларусь Белорусский Государственный университет информатики и радиоэлектроники
Кафедра гуманитарных дисциплин
Контрольная работа №1 По предмету: «ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ»
Выполнил: Специальность: Группа: Номер зачётки:
Проверил: Мякинькая Анна Владимировна
Минск 2010 ТЭМА 23. ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎНЫХ АГУЛЬНАРАСІЙСКІХ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ У КАНЦЫ 90-х ГАДОЎ XIX ст. -ПАЧАТКУ XX ст.
План 1. Пакажыце працэс утварэння сацыялістычных партый, іх праграмныя патрабаванні (РСДРП, эсэры, Бунд). 2. Ліберальна-дэмакратычныя, буржуазныя партыі (кадэты і інш.) і партыі кансерватыўна-манархічныя ("Саюз рускага народа").
1. Прыгонны лад, якi працяглы час з'яўляўся падмуркам усяго комплексу сацыяльна-эканамiчных адносiн у Расiйскай iмперыi, у ХIХ ст. канчаткова ператварыўся ў перашкоду развiцця краiны. Пагаршэнне эканамiчнага становiшча, нарастанне сялянскага антыпрыгоннiцкага руху ставіла ў парадак дня пытанне пра адмену прыгонніцтва. Ініцыятарамі гэтай рэформы яшчэ ў першай палове ХІХ ст. былі землеўласнікі Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Аднак улады Расійскай імперыі толькі пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне (1853-1856) зразумелі неабходнасць і непазбежнасць рэфармавання. У адпаведнасцi з імператарскім Манiфестам ад 19 лютага 1861 г., сяляне станавiлiся вольнымi людзьмi. Зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Аднак частку яе закон абавязваў прадаць былым прыгонным. Прадугледжвалася, што выкупiць свае надзелы сяляне змогуць не раней, чым праз 9 гадоў. Да таго часу захоўвалiся ўсе павiннасцi. Выкупныя плацяжы сялян значна перавышалi рэальны кошт зямлi. Фактычна сяляне павінны былі плаціць не толькі за зямлю, але яшчэ і за свабоду. Гістарычныя дакументы адлюстравалі незадавальненне былых прыгонных. Сяляне чакалi зусiм iншую "зямлю i волю". Працэс рынкавай пераарыентацыi сельскай гаспадаркі суправаджаўся разарэннем многiх маёнткаў. Гэта павінна было прывесці да пэўнага задавальнення сялянскага попыту на зямлю і ў перспектыве да фарміравання моцнага сярэдняга класу ў беларускай вёсцы. Аднак у Беларусi гэты працэс iшоў вельмі марудна. Пэўную замаруджанасць абумоўлівала палiтыка царызма, якi iмкнуўся да насаджэння ў Беларусi рускага памешчыцкага землеўладання. Палітычныя абмежаваннi забаранялi набываць зямлю мясцовым польскiм памешчыкам, беларускiм сялянам-католiкам i яўрэйскай грамадскасці. У выніку зямля амаль не паступала на продаж. Зямельны рынак быў бедным, бо названыя катэгорыі рабілі ўсё, каб не выпусціць яе са сваіх рук. Сацыяльна-палітычную апору самадзяржаўя складаў дваранска-манархічны лагер, асновай якога з'яўляліся дваране, прыдворныя колы і праваслаўнае духавенства. Прадстаўнікі гэтага лагера падкрэслівалі неабходнасць захавання непадзельнасці Расіі, адмаўлялі права народаў на самавызначэнне. Пасля паўстання 1863 – 1864 гг. паскорылася канцэптуальнае афармленне заходнерусізма, якому спрыяла разгорнутая русіфікацыя на Беларусі, што праводзілася пад лозунгам «распалячвання». Гэта быў час уздыму вызваленчага руху ў Польшчы, Беларусi i Лiтве. Ужо з канца 50-ых гадоў царскiя ўлады ў гэтым рэгiёне адчувалi рост варожасцi да сябе з боку карэннага насельнiцтва. Вялiкую ролю ў падрыхтоўцы паўстання ў Беларусi адыграла радыкальная плынь мясцовых лібералаў, сярод якiх вылучалася постаць Вікенція Канстанціна (Кастуся) Калiноўскага (1838-1864). Менавiта ён у 1861 г. заснаваў у Гродне рэвалюцыйную арганiзацыю i быў галоўным аўтарам славутай "Мужыцкай праўды". Газета заклікала сялян уздымацца на барацьбу супраць расійскага прыгнёту. Паўстанне было разгромлена. Беларусь уступiла у змрочную паласу рэпрэсiй i ўзмоцненай русiфiкацыi краю. У цяжкiх i неспрыяльных умовах праходзiў працэс утварэння беларускай нацыi. Пачатак распаўсюджання марксізму ў Беларусі і зараджэнне мясцовага сацыял-дэмакратычнага руху звязаны таксама з першай польскай рабочай партыяй «Пралетарыят». Яна ўзнікла ў верасні 1882 г., калі была апублікавана праграма, у якой давалася марксісцкая характарыстыка капіталістычнага ладу і фармулявалася мэта барацьбы пралетарыяту — пабудова сацыялізму. Аўтары праграмы (Л.Варыньскі і іншыя відныя польскія сацыялісты) у цэлым ужо стаялі на платформе марксізму, але яны не бачылі яшчэ неабходнасці буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі, не ставілі пытання аб саюзніках пралетарыяту, ігнаравалі нацыянальнае пытанне і ў якасці праграмных мэтаў партыі ўключалі анархісцкае патрабаванне поўнай самастойнасці палітычных груп, а ў якасці тактычных сродкаў – палітычны і эканамічны тэрор. Праўда, гэтым сродкам надавалася толькі дапаможная роля, а галоўныя свае намаганні партыя накіроўвала на развіццё класавай свядомасці рабочых і масавага рабочага руху. Сацыялістычны і сацыял-дэмакратычны рух на тэрыторыі Беларусі зарадзіўся на пераломе XIX–XX стагоддзяў. Тут актыўна працавалі Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд), Польская сацыялістычная партыя, Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя, Партыя расійскіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, а таксама бальшавікі і меншавікі (І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі адбыўся ў 1898 годзе ў Мінску). Дзейнічалі і іншыя левыя партыі . Аднак ніводная з гэтых партыяў не выказвала спецыфічна беларускіх інтарэсаў. У 1905 – 1907 гг. актывізаваў сваю дзейнасць рэвалюцыйна – дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі такія партыі, як РСДРП, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў і інш. У рэвалюцыйна-дэмакратычным лагеры пераважалі сацыялістычныя ідэалы. На пераход да сацыялізму арыентаваліся партыя эсэраў, меншавікі, бальшавікі, анархісты, члены Бунда і іншыя. Усе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі альтэрнатывай капіталізму лічылі сацыялізм. Гэта было абумоўлена гістарычнымі традыцыямі, стагоддзямі выпрацаванай сістэмай каштоўнасцей: адсутнасцю дробнай уласнасці на зямлю, дэмакратычных прынцыпаў, мізэрнай колькасцю сярэдняга гарадскога насельніцтва і інш. Сацыялізм стаў той ідэяй, якая аб’ядноўвала ўсе палітычныя партыі і плыні рэвалюцыйнай дэмакратыі, што выступілі за звяржэнне самадзяржаўя. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры) узнікла ў канцы 1901 – пачатку 1902 г. у выніку аб’яднання шэрагу народніцкіх груп і гурткоў. На Беларусі гурткі эсэраў дзейнічалі з 1901 г. Паводле звестак ІІ з’езда эсэраў Паўночна–Заходняй вобласці ў кастрычніку 1906 г. у беларускіх губернях налічвалася 8 863 членаў партыі. У Беларусі партыя эсэраў была пераважна партыяй сярэдніх пластоў грамадства – сялянства, інтэлігенцыі, дробных рамеснікаў, гандляроў і іншых, якія складалі 75 % яе членаў. Сеткай эсэраўскіх арганізацый была ахоплена значная частка тэрыторыі Беларусі. Арганізацыя была адной з слабых старон партыі эсэраў. Эсэры, паводле прызнання іх лідэра У.М.Чарнова, грашылі «арганізацыйным нігілізмам». Аснову партыі састаўлялі яе мясцовыя арганізацыі: камітэты і групы, якія фарміраваліся, як правіла, па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Арганізацыі часцей за ўсё фарміраваліся зверху ўніз: спачатку ўзнікала правячае «ядро», а затым вербаваліся массы. У адносінах да тэорыі эсэры былі плюралістамі. Яны лічылі, што партыя не можа кіравацца адной якой-небудзь тэорыяй. Аб’ядноўвала эсэраў непрыняцце марксізма. Неабходнай умовай партыі лічылася вера ў яе канчатковую мэту – сацыялізм. Аснову эсэраўскай ідэалогіі састаўляла перанятая імі ў народнікаў ідэя аб магчымасці асаблівага шляху Расіі да сацыялізма, не чакаючы, калі перадумовы для гэтага будуць створаны капіталізмам. Гэта ідэя базіравалася на сцвярджэнні аб асобым тыпе расійскага капіталізму .Галоўнай сілай эсэры лічылі сялянства. Лічылі, што сяляне па свайму становішчу блізкія да рабочых, што яны складаюць адіны працоўны народ. Лічылі, што селянін па сваёй прыродзе не толькі працаўнік, але і ўласнік . Галоўную місію інтэлігенцыі бачылі ў тым, каб несці ідэі сацыялізму да сялянства і пралетарыята . Праграма партыі падзялялася на праграму-мінімум і праграму-максімум. Партыя ставіла за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасці, рэарганізацыю вытворчасці і ўсяго грамадскага ладу на сацыялістычных прынцыпах пры поўнай перамозе рабочага класа (праграма-максімум). Праграма-мінімум змяшчала патрабаванні: дэмакратычная рэспубліка, усеагульнае выбарчае права, свабода слова, друку, сходаў, адукацыі за дзяржаўны кошт, скасаванне пастаяннай арміі. Эсэры выступалі за сацыялізацыю зямлі (выключэнне яе з тавараабароту і ператварэнне з прыватнай ўласнасці ва ўсенародны набытак), параўнальнае размеркаванне без выкупу, шырокае развіццё сельска-гаспадарчых кааперацый. У нацыянальным пытанні адстойвалі ідэю федэратыўных адносін паміж нацыяльнасцямі, прызнання за імі «безумоўнага права на самавызначэнне». Асноўным сродкам барацьбы лічылі індывідуальны тэрор. У 1906 г. з партыі вылучыліся групы, на аснове якіх утварыліся партыі эсэраў-максімалістаў і народных сацыялістаў (энэсаў). Існавала яшчэ адна партыя ў рэвалюцыйна-дэмакратычным лагеры – РСДРП, якая складалася з дзвюх фракцый: меншавікоў і бальшавікоў. І разглядаць іх лепш за ўсё паралельна. У выніку раскола, які адбыўся спачатку сярод дэлегатаў ІІ з’езда РСДРП (ліпень – жнівень 1903 г.), а затым у эмігранцкіх групах і сацыял-дэмакратычных арганізацыях, у самой Расіі ўтварыліся дзве фракцыі РСДРП – бальшавізм і меншавізм. Раскол на з’ездзе знайшоў свой працяг у фарміраванні дзвюх унутраных платформ, дзвюх фракцый – бальшавікоў і меншавікоў. Але разыходжанні не насілі праграмнага характару. Плыні то амаль зліваліся, то зноў разыходзіліся. Узнікненне і станаўленне арганізацый Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) на Беларусі адбылося ў рэчышчы агульнага працэсу фарміравання РСДРП. Гісторыкі прыходзяць да высновы, што РСДРП аж да 1917 г. з’яўлялася адзінай партыяй, у якой бальшавікі і меншавікі былі фракцыямі, плынямі. Іх узнікненне і барацьба былі адлюстраваннем уласцівых сацыл-дэмакратычнаму руху рэвалюцыйнай і рэфармісцкай тэндэнцый, народжаных самім працэсам эканамічнага і палітычнага развіцця Расіі. У 1903 – пачатку 1904 гг. узніклі і сфарміраваліся ў даволі вялікія, з разгалінаванай структурай Віленская, Віцебская, Дзвінская, Мінская арганізацыі РСДРП і іншыя. Унутрыпартыйная барацьба – агульная рыса ўсіх арганізацый РСДРП у краіне. Першая расійская рэвалюцыя – наступны этап фарміравання РСДРП. Колькасны склад арганізацый РСДРП на Беларусі да канца 1905 г. вырас прыкладна ў 4 разы і дасягнуў 4,5 тыс. чал.. У канцы мая – пачатку ліпеня 1906 г. была створана абласная арганізацыя – Абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі . У арганізацыях РСДРП у Беларусі меншавісцкі ўплыў быў значна большы. Як меншавікі, так і бальшавікі, бачылі ў марксізме адзіную навуковую тэорыю ў сферы сацыяльных пытанняў. Характэрнай рысай меншавікоў было тое, што ў адрозненні ад бальшавікоў яны дапускалі ў сваім асяроддзі поўную свабоду меркаванняў і магчымасць самага рознага тлумачэння асноўных пастулатаў марксісцкай тэорыі. Меншавікі, як і бальшавікі, заўсёды заставаліся прыхільнікамі марксіцкага падыхода да гісторыі грамадства, ніколі не ставілі пад сумнеў неабходнасць і прагрэсіўнае значэнне класавай барацьбы і рэвалюцый. Меншавікі надавалі вялікае значэнне сацыяльна-палітычнай самастойнасці мас, у прыватнасці развіццю рэвалюцыйнага супраціўлення . У сваёй практычнай дзейнасці меншавікі, як і бальшавікі, кіраваліся праграмамі РСДРП, прынятай у 1903 г. Яна складалася з дзвюх частак: праграмы-мінімум і праграмы-максімум (сацыялістычная рэвалюцыя, дыктатура пралетарыята, беставарная планавая гаспадарка, знішчэнне класаў). Праграма-мінімум прадугледжвала гвалтоўнае ўстараненне самадзяржаўя, сазыў Устаноўчага сходу, стварэнне ў Расіі дэмакратычнай рэспублікі, прадстаўленні ўсім грамадзянам дэмакратычных свабод, аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы і іншае. Аграрны раздзел праграмы РСДРП уключаў патрабаванне вяртання сялянам так называемых адрэзкаў (зямель, адрэзаных у іх пасля рэформы 1861 г.) . Ля вытокаў пераважнай большасці арганізацый РСДРП на Беларусі стаялі рускія, польскія і яўрэйскія інтэлігенты – выхадцы з гарадскіх разначынных слаёў (зрэдку дваранства), служачых, асоб свабодных прафесій. Гэта адлюстравалася і ў складзе арганізацый РСДРП. У тых, што ўзніклі ў губернскіх цэнтрах, на буйных чыгуначных вузлах, паступова сфарміраваліся праслойкі завадскіх, чыгуначных рабочых – рускіх, беларусаў, яўрэяў. У арганізацыях невялікіх гарадоў і мястэчак пераважалі рамеснікі, у большасці яўрэі, у вясковых – сяляне – беларусы. Безумоўна, такі сацыяльны і нацыянальны склад арганізацый адбіваўся на іх палітычных пазіцыях, на фарміраванні плыняў. Такім чынам, агульныя для ўсёй РСДРП тэндэнцыі фракцыйнага размежавання ў арганізацыях Беларусі праявіліся з адставаннем па часе і пры значна большым росце меншавісцкай плыні. У перыяд пераходу да масавай агітацыі нацыяналістычныя і сепаратысцкія тэндэнцыі праявіліся і ў яўрэйскім сацыял-дэмакратычным руху. У 1895 г. на першамайскім сходзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратаў у Вільні Ю.Мартаў выказаў думку аб неабходнасці стварэння «спецыяльна яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі, якая з'яўлялася б кіраўніком і выхавацелем яўрэйскага пралетарыяту ў барацьбе за эканамічнае, грамадскае і палітычнае вызваленне». Ідэя стварэння спецыяльна яўрэйскай рабочай арганізацыі ва ўмовах тэрытарыяльнай рассеянасці яўрэйскіх рабочых азначала адрыў іх ад агульнай масы рабочых дадзенага прадпрыемства, горада, раёна. Гэта вяло б да разбурэння ўсякіх перадумоў аб'яднання рабочых для барацьбы супраць інтэрнацыянальнага капітала і яго абаронцы – царскага ўраду. Гэтай ідэяй, заснаванай на недаверы да неяўрэйскага і перш за ўсё рускага пралетарыяту, і кіраваўся I з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый шэрагу гарадоў Беларусі, Літвы і Польшчы, які праходзіў у Вільні 25 – 27 верасня 1897 г. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні Бунда – «Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве. Польшчы і Расіі». Вызначаючы характар новага саюза, з'езд абвясціў, што ён будзе ўключаць у сябе ўвесь яўрэйскі пралетарыят, шырока адчыняючы дзверы кожнаму рабочаму, які жадае змагацца за лепшае жыццё. З'езд прызнаў неабходным уваходжанне Бунда ў агульнарасійскую сацыял-дэмакратычную партыю пры ўмове захавання за ім аўтаномнага становішча ў сферы абслугоўвання спецыяльных патрэб яўрэйскага пралетарыяту. Цэнтральным органам Бунда была зацверджана ўзнікшая незадоўга да гэтага газета «Арбайтэр Штыме». На з'ездзе быў выбраны таксама ЦК Бунда ў складзе А.Крэмера, А.Мутніка і В.Касоўскага (Левінсона). Адразу ж пасля з'езда ў Беларусі разгарнулася агітацыя за далучэнне да Бунда рабочых арганізацый. Восенню 1897 г. да Бунда далучылася Брэсцкая арганізацыя, якая хутка была разгромлена паліцыяй. Гомельскія сацыял-дэмакраты, баючыся расколу рабочага руху, адмовіліся далучыцца да Бунда. У Гродне адбыўся раскол. Большая частка раней адзінай рабочай арганізацыі пайшла за бундаўцамі. Узначаліў іх Гродзенскі сацыял-дэмакратычны камітэт. Меншая частка выступіла супраць эканамізму і сепаратызму Бунда і стварыла асобную арганізацыю на чале з Рабочым камітэтам. Апошні, аднак, таксама нядоўга трымаўся на платформе інтэрнацыяналізму, бо ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю, якая не жадала ўзаемадзейнічаць з расійскім пралетарыятам і яго партыяй. Не згадзіліся з уступленнем у Бунд і многія члены Мінскай яўрэйскай рабочай арганізацыі. Праціўнікі Бунда ў Мінску хутка абвясцілі аб стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Кіраўнікамі яе з'яўляліся Л.Радзівонава-Клячко, Р.Гершуні, К.Брэшка-Брашкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. Яны падтрымлівалі сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Сімферопалі і за межамі Расіі. Актывізацыя рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, стварэнне на гэтай аснове буйных агульнагарадскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый («Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» ў Пецярбургу, «Рабочага саюза» ў Маскве і інш. гарадах Расіі) ставілі на парадак дня пытанне аб стварэнні агульнарасійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Шырокае распаўсюджанне сацыял-дэмакратычных ідэй сярод рабочых у Беларусі прывяло да таго, што Мінск быў выбраны месцам для правядзення першага з'езда партыі. Гэтую прапанову выказалі кіраўнікі Бунда, у прыватнасці, яго ЦК, які ў 1897 г. пераехаў з Вільні ў Мінск. ЦК Бунда забяспечыў і яго правядзенне. Ён праходдзіў 13 сакавіка 1898 г. у доме П.В.Румянцава, чыгуначнага служачага, мясцовага сацыял-дэмакрата. З'езд абвясціў аб стварэнні Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) на аснове аб'яднання ўсіх існуючых у гэты час сацыял-дэмакратычных арганізацый у Расіі – «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа», групы «Рабочай газеты» і «Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі» (Бунда). Але фактычна партыя яшчэ не была створана. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі не мелі яшчэ статута, праграмы, не было ў іх арганізацыйнага і ідэйнага адзінства. Тым не менш рашэнні з'езда і «Маніфест РСДРП», апублікаваныя пасля з'езда, за кароткі час сталі вядомыя на ўсёй тэрыторыі Расіі, а гэта садзейнічала кансалідацыі мясцовых сацыял-дэмакратычных груп. Многія з іх сталі пераўтварацца ў партыйныя камітэты. А што ж адбывалася ў гэты час у шэрагах сацыял-дэмакратыі? У выніку арыштаў, меўшых месца ў сакавіку і ліпені 1898 г., РСДРП страціла свой ЦК і свой друкаваны орган «Рабочую газету». Пры адсутнасці праграмы і статута яна ізноў распалася на шэраг асобных самастойных арганізацый і камітэтаў. У канцы 90-х гадоў амаль усе яны вялі барацьбу толькі за паляпшэнне эканамічнага становішча і павышэнне культурнага ўзроўню рабочага класа. Такі напрамак у сацыял-дэмакратычным руху атрымаў назву «эканамізму». Падтрымліваў яго і Бунд, які ўваходзіў у склад РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Яму ўдалося ў гэтых абставінах значна ўмацаваць свае пазіцыі. Бундаўскія камітэты і групы былі створаны ва ўсіх уездных гарадах і мястэчках Беларусі. У 1901 г. IV з'езд Бунда, у супрацьвагу рашэнням I з'езду РСДРП, абвясціў сябе адзінай нацыянальнай партыяй яўрэйскага пралетарыяту ў Расіі і высунуў патрабаванне аб арганізацыйнай перабудове РСДРП на федэратыўных пачатках. На II з'ездзе РСДРП, які праходзіў у ліпені 1903 г., перамогу атрымалі іскраўцы. 3 антыіскраўскіх пазіцый на з'ездзе выступілі толькі некалькі «эканамістаў» і дэлегацыя Бунда. З'езд прыняў распрацаваную рэдакцыяй «Іскры» праграму партыі, у якой яе канчатковай мэтай абвяшчалася заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму, а бліжэйшай — звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. За гэтую праграму галасавалі і бундаўцы, але ў сувязі з адхіленнем падаўляючай большасцю дэлегатаў патрабавання аб арганізацыйнай перабудове РСДРП на прынцыпах федэрацыі, дэлегацыя Бунда заявіла аб выхадзе з партыі і пакінула з'езд. Барацьба на з'ездзе завяршылася расколам іскраўцаў па арганізацыйнаму пытанню на бальшавікоў і меншавікоў. Бальшавікі на чале з У.І.Леніным выступалі за стварэнне строга заканспіраванай і цэнтралізаванай партыі з безумоўным падпарадкаваннем ніжэйстаячых арганізацый цэнтру. Меншавікі, да якіх у хуткім часе пасля з'езда далучыўся Г.В.Пляханаў, адверглі ленінскія арганізацыйныя прынцыпы, звязваючы з імі магчымасць устанаўлення ў партыі дыктатуры цэнтра і культа правадыра. Пасля з'езда паміж бальшавікамі і меншавікамі разгарнулася безкампрамісная барацьба за кіруючую ролю ў партыі. Ленін быў вымушаны выйсці з вышэйшых органаў РСДРП. Але да канца 1904 г. яму ўдалося стварыць бальшавіцкія арганізацыйныя цэнтры, у тым ліку газету «Наперад», якія павялі барацьбу за скліканне III з'езда РСДРП. У сувязі з выхадам Бунда з РСДРП прыхільнікі «Іскры» з дапамогай ЦК разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнню на тэрыторыі Беларусі мясцовых арганізацый сваёй партыі. Нягледзячы на супраціўленне Бунда, у канцы 1903 і ў 1904 г. яны з'явіліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Мозыры, Полацку, Оршы, Горках, Копылі і інш. населеных пунктах. Узначалілі іх Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП, створаны ЦК партыі ў студзені–сакавіку 1904 г. Ва ўнутрыпартыйнай барацьбе яны яшчэ даволі доўга займалі прымірэнчую пазіцыю і толькі ў пачатку 1905 г. выказаліся за скліканне III з'езда РСДРП, гэта значыць, падтрымалі бальшавікоў. Сацыялісты ня раз рабілі памылкі, што не звяртаючы ўвагі на нацыянальную справу, аддавалі яе цалкам пад кіраўніцтва клерыкальных і буржуазных грулаў, а пасьля, бачучы ўжо сваю памылку, прабавалі прыкрыцца фальшывым і бяззьместавым плашчам касмапалітызму, адгаварываліся непрызнаньнем нацыянальнага жыцьця і нацыянальнай справы як «буржуазнай выдумкі», нібыта шкодзячай справе сацыялістычнай. Як вывад, магчыма сказать, што Правядзенне канферэнцыяў нацыянальных сацыялістычных партыяў Расійскай імперыі выклікалася неабходнасцю і ўзгадняць тактыку барацьбы і вызначаць супольную лінію ў адносінах да вялікарускіх сацыялістычных партый – РСДРП і эсэраў. Першая з іх займала выразна цэнтраліскую пазіцыю і ў сваёй праграме, прынятай у 1903 г., прызнавала толькі “абласное самакіраванне для тых мясцовасцяў, якія адрозніваюцца асобымі бытавымі ўмовамі і складам насельніцтва”. Гэтае вельмі размытае палажэннне партыйнай праграмы у кожным асобным выпадку можна было трактаваць як заўгодна. Адмаўляючы прынцып федэралізму ў дзяржаўным жыцці, расійскія эсдэкі адмаўлялі яго і ў партыйным будаўніцтве, патрабуючы, напрыклад, ад Бунду, каб той уліўся ў склад РСДРП. Эсэры, прызнаючы права народаў на аўтаномію, адмаўлялі яго для беларусаў і ўкраінцаў і, апрача таго, вялі непаслядоўную палітыку ў дачыненні да іншых народаў імперыі. І РСДРП, чыніла перашкоды прыняццю сацыялістычных партый нацыянальных меншасцей Расіі ў Інтэрнацыянал. Ніводная з гэтых партый не выказвала спецыфічна беларускіх патрэбаў – і перш за ўсё сацыяльна-эканамічных патрэбаў беларускага сялянства, культурна-нацыянальных патрэб усяе беларускае сялянскае нацыі. Польскія сацыялісты дбалі пра свае нацыянальныя інтарэсы, літоўскія — пра свае, латвійскія — пра свае, а Бунд, які меў моцныя арганізацыі ў Беларусі, не палічыў нават патрэбным уставіць слова “Беларусь” у сваю назву. Польскія ж сацыял-дэмакраты, на чале якіх стаялі Роза Люксембург і Фелікс Дзяржынскі, лічылі барацьбу за нацыянальнае вызваленьне справаю рэакцыйнаю, якая падрывае адзінства пралетарыяту ў барацьбе з буржуазіяй. Сацыяліст-беларус не мог уступіць у партыю расійскіх народнікаў. Хоць сацыялісты-рэвалюцыянеры прызнавалі права народаў Расіі на аўтаномію, у дачыненні да беларусаў і ўкраінцаў яны не маглі пазбыцца тэорыі “трыадзінага рускага народа”. Акрамя таго, эсэры былі не супраць навязаць пазямельную абшчыну і тым тэрыторыям, дзе яе практычна не было (ад Бярэзіны да Беластока). Не мог сацыяліст-беларус уступіць і ў РСДРП, бо гэтая партыя хварэла на цэнтралізм (нават за Бундам не прызнавала права на аўтаномію). Да таго ж, ні меншавікі, ні бальшавікі не мелі яснае аграрнае праграмы. (У 1917 г. бальшавікі “пазычаць” яе ў эсэраў.)
2. Рэформа 1861 г. была першай з цэлага шэрагу рэформаў (земская, ваенная, судовая, школьная i iнш.), якiя праводзiлiся ў 60-70-я гг. ХІХ ст. Яны спрыялі пэўнай лібералізацыі грамадскага жыцця ў Расіі, паступоваму ўключэнню ў яго былых прыгонных рабоў. Аднак у Беларусі i Лiтве гэтыя рэформы або не праводзіліся наогул, або ўводзiлiся ў абмежаваным выглядзе. Прычына хавалася ў расійска-польскім супрацьстаянні, якое рэзка абвастрылася на пачатку 60-х гг. ХІХ ст. Гэта быў час уздыму вызваленчага руху ў Польшчы, Беларусi i Лiтве. Ужо з канца 50-ых гадоў царскiя ўлады ў гэтым рэгiёне адчувалi рост варожасцi да сябе з боку карэннага насельнiцтва. Ужо ў пачатку рэвалюцыі высветлілася, што ў ёй вядуць барацьбу тры лагеры: манархічны, ліберальна–буржуазны, рэвалюцыйна–дэмакратычны . У кансерватыўна-манархічным лагеры асаблівую актыўнасць праяўлялі Расійская манархічная партыя, Саюз рускага народа, Усерасійскі саюз зямельных уласнікаў. Падобнага тыпу палітычныя арганізацыі пачалі ўзнікаць і на тэрыторыі Беларусі. Яны адлюстроўвалі інтарэсы буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага і каталіцкага духавенства, чыноўнікаў . Усерасійская палітычная стачка, Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. падштурхнулі гэтыя сілы да ўтварэння сваіх палітычных арганізацый. У Расійскай імперыі такая палітычная партыя была ўтворана 8 лістапада 1905 г. – Саюз рускага народа. Яшчэ раней, у красавіку 1905 г. ўзнікла Руская манархічная партыя. У лістападзе 1905 г. аформіўся і Усерасійскі саюз зямельных уласнікаў. На тэрыторыі Беларусі ў гады першай расійскай рэвалюцыі самай буйной і ўплывовай арганізацыяй правых сіл стаў Саюз рускага народа. Аддзелы і пададдзелы гэтай партыі дзейнічалі ў многіх населеных пунктах Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў . Разам з СРН на тэрыторыі беларускіх губерняў дзейнічалі і іншыя манархічныя партыі і арганізацыі. Так, у Пінску і Бабруйску ў гады першай рускай рэвалюцыі існавалі Саюзы рускіх людзей, пасля ўтварэння ў Маскве Усерасійскага саюза зямельных уласнікаў, на тэрыторыі Паўночна–Заходняга края практычна на правах яго філіяла пачаў функцыянаваць Беларускі саюз зямельных уласнікаў. Ідэалогія СРН увабрала ў сябе асобныя палажэнні розных дактрын. Асноўныя лозунгі былі атрыманы ў спадчыну ад тэорыі афіцыяльнай народнасці. У той жа час актыўна выкарыстоўвалася славянафільская тэрміналогія. Праграма СРН была даволі глыбока распрацаванай і з’яўлялася ўзорнай для ўсіх арганізацый падобнага тыпу. На першым месцы ў ёй стаяла патрабаванне захавання пануючага становішча праваслаўнай царквы. СРН лічыў самадзяржаўе неадменным. Прычым тэрмін «самадзяржаўе» разумеўся імі як неабмежаваная і незалежная манархічная ўлада, як залог магутнасці Расійскай імперыі. Таму СРН жадаў бачыць урад «толькі праваслаўным і карэнна рускім», заканадаўчую Дзяржаўную думу яны не прызнавалі. СРН прапанаваў узнавіць практыку склікання Земскіх Сабораў «з праваслаўных рускіх людзей». Ускраінай называлася Літва, Беларусь жа адносілася да карэнных рускіх земляў. СРН прытрымліваўся прынцыпа адзінай і непадзельнай Расіі .СРН не дапускаў магчымасці прадстаўлення нацыянальным рэгіёнам самавызначэння ў якой бы то ні было форме . У сферы аграрных адносін СРН дамагаўся пашырэння сялянскага землеўладання за кошт дзяржаўных зямель, у апошнім выпадку, за кошт куплі – продажу праз казну дабраахвотна прададзеных памешчыцкіх зямель. Пераважная колькасць членаў арганізацыі былі сялянамі, значна менш рамеснікаў, наёмных рабочых, дробных гандляроў. У той жа час вярхушку састаўлялі прадстаўнікі інтэлігенцыі, дзяржаўныя служачыя, купцы, землеўласнікі, духавенства . На Беларусі ў ходзе рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. на палітычнай арэне паказаў сябе і ліберальна-буржуазны лагер. Аднак беларуская буржуазія ў гэтым лагеры не мела сваіх моцных пазіцый. Яна знаходзілася, з аднаго боку, пад моцным уціскам рускага капіталу, а з другога, – яўрэйскага і польскага. Таму вымушана была не заўсёды дакладна фармуляваць сваю палітычную праграму. Многія яе прадстаўнікі ўцягваліся ў дзейнасць агульнарасійскіх ліберальных партый – Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэты), Саюза 17 кастрычніка (акцябрысты). Партыі ліберальна- буржуазнага лагера абапіраліся на мясцовых памешчыкаў, буржуазію, шляхту і інтэлігенцыю. «Саюз 17 кастрычніка» – палітычная партыя, названая ў гонар Маніфеста ад 17 кастрычніка 1905 г. Арганізацыйнае афармленне пачалося ў канцы кастрычніка 1905 г. і завяршылася на першым з’ездзе (8 – 12.02.1906 г. у Маскве). Сацыяльны састаў – чыноўнікі, памешчыкі, буйная гандлёва-прмысловая буржуазія . У Беларусі арганізацыi «Саюза 17 кастрычніка» пачалі адчыняцца ў снежні – лютым 1906 г.. Яны ўтварыліся ў Вільні, Гродна, Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Бабруйску, Лепелі і іншых гарадах . Можна вызначыць колькасць акцябрыстаў у Беларусі прыблізнай цыфрай у 5 тыс.чалавек. Невялікую колькасць беларускіх акцябрыстаў можна растлумачыць як канкурэнцыяй з боку чарнасоценцаў, так і тым, што ў Беларусі не было земстваў і вялікіх індустрыяльных цэнтраў. Таму сацыяльную базу «Саюза 17 кастрычніка» тут састаўлялі пераважна рускія чыноўнікі, праваслаўнае духавенства і стаарабрадцы. У некаторыя аддзелы запісваліся сяляне і нават рабочыя. Бліжэйшыя задачы акцябрысты бачылі ў барацьбе «усімі культурнымі і мірнымі сродкамі як з элементамі, якія мараць аб вяртанні да старога рэжыму… так і з крайнімі элементамі, якія гвалтоўнай дзейнасцю перашкаджаюць правядзенню ў жыццё вялікай рэформы… заахвочваюць нас да анархіі», а таксама садзейнічалі ўсімі мерамі хуткаму правядзенню канстытуцыйнага манархічнага ладу на асновах Маніфеста 17 кастрычніка. У сувязі з гэтым яны патрабавалі забяспечыць грамадскія правы на свабоду слова, друку, сходаў і выступалі за ўвядзенне грамадскай роўнасці незалежна ад пола, нацыянальнасці і веравызнання. У той жа час «Саюз 17 кастрычніка» жадаў захавання моцнай манархічнай ўлады. Цар павінен быў застацца «вярхоўным правадыром свабоднага народа». Кансерватары выступалі за захаванне адзінства Расійскай імперыі, супраць ідэі аўтанамізацыі, але «з прызнаннем за асобнымі нацыянальнасцямі самага шырокага права на захаванне і абарону іх культурных патрабаванняў, дапусцімых ідэяй дзяржаўнасці і інтарэсамі іншых нацыянальнасцей» . Яны прапанавалі замацаваць надзельную зямлю ў прыватную маёмасць сялян, ураўняць іх у правах з іншымі катэгорыямі насельніцтва. У якасці выключэння ў праграме партыі прадугледжвалася прымусовае адчужэнне часткі прыватнаўласніцкіх зямель на ўмовах справядлівага ўзнагароджвання. Своеасабліва хацелі акцябрысты вырашыць аграрнае пытанне ў Беларусі. Яны прапанавалі выкарыстаць прускі шлях: прымусова выкупіць землі польскіх памешчыкаў . Беларусаў акцябрысты не лічылі асобным народам. У 1906 г. пры актыўным удзеле акцябрыстаў у Беларусі ўтварылася краявая кансерватыўна-манархічная палітычная партыя – Рускі ўскраінны саюз. Канчаткова Рускі ўскраінны саюз аформіўся ў кастрычніку 1906 г. у выніку ўзгадненняў мясцовых акцябрыстаў з СРН. Аддзелы РУС былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У канцы 1905 г. у Гродне ўзнік аддзел Партыі правага парадка, які аб’ядноўваў каля 60 – 70 чалавек. Яна прадстаўляла галоўным чынам рускіх чыноўнікаў. У пачатку наступнага года пачаў арганізоўвацца аналагічны аддзел у Мінску. Праграма Партыі правага парадка нічым не адрознівалася ад праграмы «Саюза 17 кастрычніка». У лютым 1906 г. яе гродзенская арганізацыя аб’ядналася з мясцовымі акцябрыстамі. На рубяжы 1905 – 1906 гг. у Вільні ўзнікла спецыфічная краявая арганізацыя акцябрысцкага накірунку – таварыства «Селянін». У яго члены прымаліся асобы сялянскага паходжання, а таксама людзі іншых саслоўяў, якія з’яўляліся хрысціянамі і спачувалі «правядзенню ў жыццё асноўных пачаткаў Маніфеста 17 кастрычніка» . Кадэты – гэта канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, партыя «народнай свабоды». Арганізацыйна аформлена падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. На другім з’ездзе ў студзені 1906 г. адбылося канчатковае канстытуіраванне партыі. На ім было прынята рашэнне дадаць да асноўнай назвы партыі «канстытуцыйна-дэмакратычная», словы партыя «народнай свабоды» . У партыю кадэтаў уваходзілі прадстаўнікі інтэлігенцыі, частка памешчыкаў, сярэдняя гарадская буржуазія. У рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. у мясцовыя партыйныя арганізацыі ўваходілі і прадстаўнікі сацыяльных нізоў: рабочыя, рамеснікі, служачыя, сяляне . На Беларусі ў 1905 – 1907 гг. арганізацыі кадэтаў утварыліся ў Магілёве, Вільні, Гродне, Беластоку, Мінску, Пінску, Віцебску. Дакладных звестак па іх колькаснаму складу няма. Вядома, што іх колькасць на Беларусі была вельмі малой Найбольш аптымальным варыянтам грамадскага прагрэсу кадэты лічылі капіталізм. Яны выступалі супраць гвалтоўных сацыяльных пераваротаў, патрабавалі замены неабмежаванага самадзяржаўнага рэжыму канстытуцыйна-парламенцкай манархіяй англійскага тыпу. Праводзілі ідэю аб падзеле заканадаўчай, выканаўчай, судовай улад, патрабавалі стварэння адказнага перад парламентам урада, рэформы суда, мясцовага самакіравання, выступалі за ўвядзенне ў Расіі ўсеагульнага выбарчага права, ажыццяўленне дэмакратычных свабод – сумлення, слова, друку і інш. Лічылі, што Расія павінна быць унітарнай дзяржавай з правам культурнага, нацыянальнага самавызначэння для ўсіх народаў, якія засялялі імперыю. У аграрным пытанні кадэты патрабавалі надзяляць зямлёй беззямельных і малазямельных сялян за кошт дзяржавы, удзельных манастырскіх зямель, а таксама часткі памешчыцкіх зямель, якія былі адчужаны за выкуп . У адносінах да нацыянальнага пытання кадэты адстойвалі лозунг культурна-нацыянальнага самавызначэння . Кадэты віталі скліканне заканадаўчай Дзяржаўнай думы, патрабавалі склікання Устаноўчага сходу, які павінен быў прыняць канстытуцыю краіны. Магчыма зрабиць вывад, што умацаванне палітычных пазіцый стрымлівалася адсутнасцю беларускай палітычнай партыі. “Наша Ніва” цалкам замяніць партыю не магла. Палітычны кантакт з шырокімі коламі насельніцтва быў страчаны. Месца сацыяльна-палітычнай праграмы беларускага руху заняла праграма нацыянальная. Між тым толькі спалучэнне нацыянальнай ідэалогіі з папулярнымі сацыяльнымі лозунгамі дазваляла разлічваць на стварэнне шырокай сацыяльнай базы беларускага руху. Лібералізм, які спрыяў далучэнню да беларускага Адраджэння прадстаўнікоў вышэйшых колаў грамадства, не мог стаць асновай масавага руху, паколькі ў Беларусі, як ужо адзначалася, так і не сфармаваўся моцны сярэдні клас. Кансерватыўная ідэалогія толькі эпізадычна мела дачыненне да беларускага руху. Што датычыць сацыялізму, які хутка павялічваў колькасць сваіх прыхільнікаў, то ў Беларусі сацыялістычная ідэалогія распаўсюджвалася пераважна як польская, жыдоўская і вялікаруская. Сацыялістычны рух быў прадстаўлены ППС, БУНДам, меншавікамі і бальшавікамі. Гэтыя партыі разам з вельмі ўплывовай Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР) праблему беларускага нацыянальна-культурнага і палітычнага Адраджэння ігнаравалі. Адсутнасць беларускай партыі, якая б паспрабавала спалучыць папулярныя сацыялістычныя лозунгі з нацыянальнай ідэяй, рабіла беларускі рух аўтсайдэрам у міжпартыйным і міжнацыянальным спаборніцтве за ўплывы сярод насельніцтва.
Вывад. Падзеі першай паловы 60-ых г. 19 ст. моцна паўплывалі на далейшую эвалюцыю працэсу культурнага накаплення. Адмена прыгоннага ладу і паўстанне прыспешылі працэс дэмакратызацыі грамадства Беларусі, які, паводле Міхала Ромэра,генетычна звязаны з нацыянальным Адраджэннем. Маніфест 19 лютага 1861 г. нанёс моцны ўдар па саслоўнай структуры грамадства. Паўстанне 1863-1864 гг. паспрыяла палітычнай актывізацыі сацыяльных нізоў незалежна ад таго, на чыім баку яны знаходзіліся. Яно ж прыспешыла працэс ліквідацыі прыгонніцтва ў Беларусі і Літве. Аднак дэмакратызацыя адбывалася ва ўмовах рэзкага ўзмацнення палітыкі русіфікацыі. Адзінай магчымасцю легальнай грамадскай дзейнасці станавіўся ўдзел у гэтай палітыцы. Частка сацыяльных нізоў насельніцтва Беларусі пайшла па гэтым шляху. А вось большасць мясцовай шляхты ў сваіх культурных патрэбах пачала арыентавацца на Польшчу, г.зн., што палітычная паланізацыя гэтай часткі грамадства больш актыўна дапаўнялася паланізацыяй культурнай. Усё гэта прычынілася да выразнага крызісу ліцвінскай традыцыі. Затое заходняруская традыцыя атрымала нават урадавую падтрымку. Беларусь стала арэнаю дзейнасці шматлікіх партый – польскіх, расійскіх, літоўскіх, яўрэйскіх. Гэта былі пераважна сацыялістычныя палітычныя арганізацыі: Польская сацыялістычная партыя, Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы; Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы; Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Лiтве, Польшы i Расii (Бунд). У 1902 г. аформілася расійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), у 1903 г. – Расійская сацыял-дэмакратычная партыя, якая адразу ж падзялілася на фракцыі меншавікоў і бальшавікоў, а ў 1904 г. – Латвійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (пачаткі яе мы бачым яшчэ ў 1893 г., калі Ян Райніс прывёз з Нямеччыны сац