1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Паходжанне беларускай мовы.
Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу). Узор выканання гл. у Дататку.
У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь, латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-VII стст. пачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую народнасць.