bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИКТ (сети ИК) (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, 2017
Подробности о скачивании 17.01.2018, 23:00
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Факультэт інавацыйнага бесперапыннай адукацыі

Кантрольная работа па курсе “Беларуская мова”

Выканаў:
Студэнт I курса групы 793041
Нікалайчык Вячаслаў Сяргеевіч

Мінск, 2017
Заданне 1.Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Беларуская мова ў ХХ стагоддзі
У пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай. Агульная нераспрацаванасць мовы прывяла да недахопу словаў і выразаў для азначэння невядомых беларусам (сялянам) прадметаў і паняццяў. Такія няісныя выразы большасцю тагачасных беларускіх літаратараў і дзеячоў актыўна браліся з польскай мовы. Фарміравалася мова не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы ,– такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. Ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля – «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы.
У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, на ёй працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільёны людзей. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 20-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай, звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфаграфіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму правілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабільным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. Дарэчы, беларуская дыяспара і сёння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца». Яна была часткова змененая Я. Лёсікам ў 1925, таксама ў форме школьнай граматыкі.Абмеркаванню праекту братоў Лёсікаў была прысвечана правапісна-азбучная секцыя Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926). На падставе яе пастановаў над праектам рэформы правапісу ў 1927-1929 працавала Арфаграфічная камісія пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча. Камісія паспела падрыхтаваць і агучыць праект змяненняў беларускага правапісу (1930), але неўзабаве беларускае мовазнаўства, як і наогул беларуская навука, сталася цэлем чарговай хвалі палітычных рэпрэсій. Праект быў забаронены як «нацдэмаўскі», было забаронена карыстанне ўсімі працамі рэпрэсаваных мовазнаўцаў, у тым ліку, страцілі нарматыўнасць слоўнікі іх аўтарства. У 1931-1940 гадах выпуск кніг на беларускай мове у БССР зменшыўся з 1301 да 375, а на рускай - узрос з 38 да 362 тытулаў. Публічнае карыстанне літаратурнай беларускай мовай стала звязвацца ў грамадскай свядомасці з магчымасцю абвінавачання ў «нацдэмстве». У выніку рэпрэсій загінулі тысячы грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў асветы (толькі за адзін дзень у Мінску было расстраляна восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В.Сташэўскі, В. Маракоў, І.Харык; збіраліся матэрыялы для арышту Я.Купалы і Я.Коласа). Знішчалася беларуская творчая інтэлігенцыя. Вось як пра гэта гаворыць у сваёй публіцыстычнай кнізе «Толькі мы самі» Ніл Гілевіч: «У 1930 г. было рэпрэсіравана 35 літаратараў, у 1933 – 27, у 1935 – 50, у 1937 – 43. У выніку да 1939 г. з усяго Саюза пісьменнікаў Беларусі засталося ў жывых каля 15 душ!.. Кожныя дзевяць з дзесяці беларускіх літаратараў былі рэпрэсіраваныя, расстраляныя або сасланыя на лютую пагібель на край свету... А яшчэ мастакі, артысты, вучоныя ды проста настаўнікі, аграномы, інжынеры – толькі за тое, што карысталіся беларускай мовай.». Ва ўмовах практычнай немені дасведчаных мовазнаўчых кадраў і ў напружаным палітычным клімаце пачалася праца над новым нарматыўным руска-беларускім слоўнікам (1931), працягвалася, але негалосна, праца і над праектам правапіснай рэформы. У 1933 г.была праведзеная рэформа беларускага правапісу, а фактычна, і граматыкі. У 1938 г. выходзіць пастанова ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей».
У час нямецкай акупацыі (1941-1944) і ажыццяўлення палітыкі «вайсрутэнізацыі» нанова паўстала праблема правапісу. Друкаванне загадаў, абвестак, выпуск газет і інш. адразу запатрабавалі адзінага правапісу, тым часам рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый, прывезеныя ў Беларусь акупацыйнымі ўладамі, не пагаджаліся з усходнебеларускім «бальшавіцкім» правапісам, і многія з іх карысталіся ўласнымі правапіснымі і лексічнымі нормамі. Такі беспарадак спрычыніўся да тэрміновага выдання Краёвым выдавецтвам «Менск» правапісу Тарашкевіча (верасень 1941), першай кнігі, выпушчанай на акупаванай тэрыторыі Беларусі. Кніга выйшла вялікім накладам (20 тысяч) і прызначалася галоўным чынам для рэдакцый газет і школ. Гэта было моцна скарочанае перавыданне падручніка правапісу, выпушчанага ў Вільні (1925) Р. Астроўскім паводле прац Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Выданне правапісу выклікала новыя спрэчкі, якія доўгі час працягваліся на старонках друку. Наогул, недасканаласць правапісу і тэрміналогіі стрымлівала выданне кніг, асабліва падручнікаў, і надалей. Гэтае пытанне спрабавала развязаць Тэрміналагічная камісія (створаная ў рамках Інспектарата школ, студзень 1942), якая зацвердзіла новы правапіс у сакавіку 1943.Новы правапіс быў выпушчаны агульным накладам 150 тыс. пад аўтарствам А. Лёсіка ў Мінску (1943), у двух алфавітных сістэмах, і вядомы ў наш час як «8-е выданне правапіс Тарашкевіча», з тым, што пад 7-м выданнем у гэтай нумарацыі вядомае, відаць, г.зв. 6-е выданне правапісу Тарашкевіча, якое выйшла накладам 100 тыс. у Мінску прыблізна ў снежні 1943.Тым часам, адметнасцю тагачасных беларускіх выданняў заставаліся адвольнасць і разнастайнасць алфавітных сістэм, непаслядоўнасць правапісу і тэрміналогіі, нават у выданнях школьнага інспектарата. Новую нявызначанасць і спрэчкі ў беларускім асяроддзі выклікала (снежань 1941) ініцыятыва міністра А. Розенберга аб пераводзе беларускіх школ і друку на «лацінку». Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні «лацінкі» ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ.Адзначаецца, што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення «лацінкі», яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч). Наогул, паводле стану на сяр. 1943 на тэрыторыі Генеральнай акругі «Беларусь» выпускаліся па-беларуску 4 назвы газет і 1 часопіс. За час Другой сусветнай вайны на ўсіх землях пад нямецкім кантролем было выпушчана на беларускай мове 117 кніг і брашур, з іх 52 - толькі ў Генеральнай акрузе.
Амаль адразу па сканчэнні вайны быў узноўлены курс на ўзмацненне ролі рускай мовы і культуры. Асобныя і несістэмныя выпадкі процідзеяння гэтаму з боку кіраўніцтва БССР (напрыклад, К. Мазураў у канцы 1950-х гадоў) на агульны кірунак развіцця падзей не паўплывалі. У 2-ой палове ХХ ст. беларуская літаратурная мова існавала ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай (у савецкі перыяд было прынята гаварыць аб гарманічным развіцці беларуска-рускага двухмоўя, аб росквіце нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве). Вялікі парадокс 60-70 гадоў у тым, што ў той час, як у нас скарачалася колькасць чытачоў беларускай літаратуры, яна выйшла на сусветную арэну. Гэта быў плён нацыянальна-культурнай палітыкі 20-х гадоў.
Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы мела русіфікатарскі характар. На працягу 50-80 гадоў сфера выкарыстання беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання (усё гэта назіраем і сёння). Руская мова, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову нашай рэспублікі.
Разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем рускамоўных каналаў інфармацыі русіфікатарская палітыка прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці беларускай мовы, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці! Назіраліся такія абсурдныя з’явы, калі, скажам, бацькі (прычым нават не ваеннаслужачыя) маглі вызваліць дзіця ад вывучэння беларускай мовы па стане здароўя (не ад замежнай, а ад роднай мовы!).
У 1960-я гады з'явіліся распрацоўкі, аўтары якіх ужо тэарэтычна абгрунтоўвалі неабходнасць русіфікацыі беларускага народа (у ліку іншых нярускіх народаў), ставячы мэту інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер жыцця народаў СССР і стварэння адзінага савецкага народа. Гэтая тэорыя была ўхвалена ХХІV з'ездам КПСС (1971), і сталася дырэктывай практычнай дзейнасці партыі.У выніку, пад пачатак 1980-х гадоў беларуская мова, фармальна застаючыся роднай мовай беларускага народу, была адсунутая з прыярытэтнай ролі ў яго культурным развіцці, і практычна не існавала ў дзяржаўным апараце, сістэме адукацыі, была фактычна ператвораная ў мову фальклору. Удзел кніг і брашур на беларускай мове ў агульнай выдавецкай прадукцыі БССР зменшыўся (за перыяд 1950--1985) з 85 % да 9 %. У 1985 на аднаго жыхара Беларусі прыходзілася ў сярэднім 0,5 беларускамоўнай кнігі. Слабасць беларускай нацыянальнай свядомасці вяла да таго, што гэтыя захады сустракаліся пераважна з абыякавым, а часам і з ухвальным стаўленнем грамадства. З іншага боку, «празмерная» зацікаўленасць дрэнным становішчам беларускай мовы магла быць ацэненая як «беларускі нацыяналізм» (як, напрыклад, выступленні А. Белакоза ў 1960-х гадоў або мінскі гурток пач. 1970-х гадоў). Усё ж, пачынаючы з канца 1950-х гадоў, часу пэўнага паслаблення палітычнага кантролю, беларуская грамадскасць не раз выказвала сваю заклапочанасць існуючым становішчам і яго развіццём, як галосна, так і негалосна (дыскусія ў газеце «Літаратура і мастацтва», у тым ліку, выступленні Б. Сачанкі, 1957--1961, самвыдатаўскі «Ліст да рускага сябра» А. Каўкі, 1976 і інш.).
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У 1990 годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай у адпаведнасці з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», які прадугледжваў яе аднаўленне найперш у сферы адукацыі і афіцыйна-справавога ўжытку. Актыўна распачалося выдавецтва тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі, вытворчасці, сельскай гаспадаркі і г. д. Значна паспрыялі павышэнню ролі беларускай мовы ў грамадстве інтэлігенцыя, установы культуры, адукацыі.
Аднак ужо 14 мая 1995 года адбыўся агульнарэспубліканскі рэферэндум, па выніках якога быў прыняты закон аб набыцці рускай мовай аднолькавага статусу дзяржаўнасці з беларускай. На паперы замацавана двухмоўе, а ў рэальнасці беларуская мова не з’яўляецца сродкам зносін нацыі, не выкарыстоўваецца ў розных сферах жыцця. Рэферэндум паказаў, на якім узроўні культурнага развіцця знаходзіцца наша грамадства! Ва ўсіх славянскіх краінах у якасці адзіных дзяржаўных моў юрыдычна зацверджаны мовы тытульных нацый. Выключэнне складае Беларусь. (Паразважаць пра сучасны стан беларускай мовы, прычыны яе незапатрабаванасці; прывесці вытрымкі з артыкула Н. Гілевіча «Яшчэ раз: за што змагаемся?»). Нельга лічыць сябе адукаваным чалавекам, не валодаючы роднай мовай! На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Наша мова ўключана ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Некаторыя даследчыкі прагназуюць менавіта такі, ірландскі, шлях развіцця беларускай мовы (юрыдычна абедзве мовы маюць раўнапраўны статус, а фактычна адбываецца скарачэнне функцый роднай мовы аж да змярцвення).
Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, на ёй выдаюцца энцыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і самабытная мастацкая літаратура. У 80-я гг. ХХ ст. творы Васіля Быкава былі самымі перакладальнымі ў свеце на замежныя мовы. Аднак гэтага, безумоўна, недастаткова. Як слушна заўважыў Б. Плотнікаў, «аніводная цывілізацыя не можа дапусціць страты ўжо зафіксаванага ў літаратуры, на пісьме інтэлектуальнага і духоўнага багацця, якое разышлося па ўсім свеце і вывучаецца не толькі беларусамі. Пры глыбокім і арганічным укараненні роднай мовы ў жыццё беларусаў не толькі павялічыцца колькасць прыхільнікаў беларускай мовы, але і істотна ўзвысіцца іх чалавечая годнасць у нацыянальным абліччы».

Тэзісны план:
1. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
2. Граматыка Тарашкевіча, рэпрессіі 30-х гадоў.
3. Беларуская мова у перыяд Вялікай Айчыннай Вайны.
4. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
5. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):
1. От сильного холода – ад моцнага холаду;
2. Испугался тени – спалохаўся ценю;
3. Раскаты грома – раскаты грому;
4. Не хватает голоса – не хапае голасу;
5. После боя – пасля бою.
Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):
1. Живет в лесу – жыве ў лесе;
2. Встречается в быту – сустракаецца у быце;
3. Оценка в табеле – адзнака ў табелі;
4. О талантливом писателе – аб таленавітым пісьменніку;
5. Во множественном числе – у множным лiку;
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
1. Думать о схеме генератора – думаць пра схему генератара;
2. Разговаривал о жизни с другом – размаўляў пра жыцце з сябрам;
3. Издеваться над парнем – здзеквацца з хлопца;
4. Брат женился на Оксане – брат ажаніўся з Аксанай;
5. Писать о природе – пісаць пра прыроду.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Публіцыстычны стыль: Пальма першынства, чарговае пасяджэнне РВК, музычная палітра.
1. Егіпецкі Міністр турызму Мунір Фахры Абдэль Нур заявіў, што Егіпет спадзяецца ў бліжэйшы час вярнуць сабе пальму першынства ў турбізнэсе.
2. На чарговым пасядженні раеннага выканаўчага камітэта разгледжаны наступныя пытанні: аб рабоце па паряджанні пажараў і гібелі людзей на іх,дзейнасці пазаштатных фарміраванняў, аглядзе супрацьпажарнага стану населеных пунктаў.
3. У музычную палітру аркестра арганічна ўпісываюцца ліра і дуда.
Навуковы стыль: Мануфактурная вытворчасць, каталог, экліптыка.
1. У XVII ст. на змену цэхавай арганізацыі прамысловай вытворчасці прыходзіць мануфактурная вытворчасць, якая стала пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі.
2. Каталог — аб’ект у файлавай сістэме, які спрашчае арганізацыю файлаў. Раней часта выкарыстоўвалася слова дырэкторыя.
3. Экліптыка (ад лац.: (linea) ecliptica) — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца.
Афіцыйна-справавы стыль: заява, рапарт, распіска.
1. Прашу даць мне адпачынак без захавання зарплаты на 20 кастрычніка 2017 у сувязі з сямейнымі абставінамі.
2. З удзячнасцю пацвярджаем атрыманне Вашага запыту і хочам запэўніць, што мы зацікаўленыя ў наладжванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Вамі.
3. Я, спецыяліст па кадрах ЗАТ «Авангард», Сяргееў Анатоль Міхайлавіч, працоўную кніжку Пятрова Пятра Пятровіча, серыя ПК № 12658070, для захоўвання і вядзення атрымаў 2016/05/09.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1. Клавиатура – клавіятура:
У музычных інструментах сукупнасць рычагоў – клавіш, размешчаных у вызначаным парадку; адна з асноўных частак клавішнага механізму. Складаецца звычайна з клавіш, клавіятурнай рамы, сярэдніх (восевых) і пярэдніх штыфтоў. 2) сукупнасць клавішай у якога-небудзь механізму (пішучай машынкі, лічыльнай машыны і т.п.).
2. Графический редактор – графічны рэдактар:
Праграма, якая дазваляе ствараць і рэдагаваць малюнкі на экране камп’ютэра: маляваць лініі, размалёўваць вобласці экрана, ствараць надпісы рознымі шрыфтамі, апрацоўваць малюнкі і т.д.
3. Алгоритм – алгарытм:
Правіла дзеянняў, паслядоўнасць правядзення вылічальных аперацый, спосаб знаходжання выніку. У эканамічных задачах, якія рашаюцца з выкарыстаннем матэматычных метадаў і мадэляў, алгарытм азначае спосаб адшуквання шукаемай велічыні.
4. Файл – файл:
1) сукупнасць звязаных запісаў (кластараў), якія захоўваюцца ў знешняй памяці камп’ютэра і разглядаюцца як адзінае цэлае. Адрозніваюць тэкставыя, графічныя і гукавыя файлы.
2) найменне (імя) сукупнасці дадзеных, у тым ліку дакумента на машыначытальным носьбіце (напр., дыскеце), асноўны элемент захоўвання дадзеных у камп’ютэры, які дазваляе адрозніваць гэтую сукупнасць дадзеных ад іншых, знаходзіць, змяняць, выдаляць або выконваць з ёй іншыя аперацыі.
5. Операционная система – аперацыйная сістэма:
Праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі сродкамі камп’ютэра, якія прызначаныя для выканання задач карыстальніка.
6. Жесткий диск – жорсткі дыск:
Магнітны дыск, у якім носьбітамі інфармацыі з'яўляюцца круглыя алюмініевыя пласціны, абедзве паверхні якіх пакрытыя пластом магнітнага матэрыялу. Гэтая пласціна або група пласцін разам з блокам счытвання/запісу размяшчаюцца ў герметычнай скрыні для абароны ад пылу, вільгаці і бруду.
7. Оптический диск – аптычны дыск:
Выкананы ў форме дыска аптычны назапашвальнік, у якім запіс і счытванне дадзеных здзяйсняецца лазарам пры дапамозе промня святла.
8. Системный блок – сістэмны блок:
Металічная скрыня са здымнай крышкай, якая змяшчае ў сабе састаўныя апаратныя часткі камп’этэра, злучаныя шматжыльнымі кабелямі.
9. Программное обеспечение – праграмнае забеспячэнне
Комплекс камп’ютэрных праграм, якія забяспечваюць апрацоўку або перадачу дадзеных.
10. Компьютер – камп'ютэр:
Прылада або сістэма, здольная выконваць строга вызначальную паслядоўнасць аперацый, якая называецца праграмай.
11. Монитор – манітор:
У камп’ютэры прылада, на якой адлюстроўваюцца ўведзеныя дадзеныя (напр., тэкст) для візуальнага прамога іх счытвання.
12. Текстовый редактор – тэкставы рэдактар:
Камп’ютэрная праграма для стварэння, апрацоўкі, фармаціравання тэкста (тэкставых дакументаў).
13. Байт – байт:
Адзінка аб’ёма інфармацыі, роўная 8 бітам, дваічнае слова, здольнае запісываць і захоўваць адзін літарна-лічбавы або іншы сімвал дадзеных.
14. Модем – мадэм:
Прылада для перадачы дадзеных (напрыклад, па тэлефоннай лініі), якая пераўтварае, як правіла, лічбавыя сігналы ў аналагавыя і наадварот. З дапамогай мадэма ПК падключаецца да сеткі Інтэрнэт.
15. Материнская плата – мацярынская плата:
Асноўная плата камп’ютэра, на якой размяшчаюцца электронныя кампаненты, якія вызначаюць архітэктуру працэсара.
16. Драйвер – драйвер:
Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.).
17. Бит – біт:
Мінімальная адзінка колькасці інфармацыі ў ЭВМ, роўная аднаму двайковаму разраду.
18. Утилита – утылита:
Дапаможная камп’ютэрная праграма для выканання тыповых задач, такіх, як кіраванне памяццю, барацьба з камп’ютэрнымі вірусамі, архівацыя файлаў і інш.
19. Дисплей – дысплей:
Прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.
20. Мультиплексор – мультыплексар:
Функцыйная прылада, якая дае магчымасць двум ці болей каналам перадачы даных супольна выкарыстоўваць адзін сродак перадачы даных.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
ПРОТОКОЛ НТТР
Формат HTTP-ответа.
Формат ответа очень похож на формат запроса. Он также имеет заголовок и тело, разделяющиеся пустой строкой. Заголовок также состоит из основной строки и строк параметров, но формат основной строки отличается от таковой в заголовке запроса. Основная строка запроса состоит из 3-х полей, разделенных пробелами:
- Версия протокола – аналогичен соответствующему параметру запроса.
- Код ошибки – кодовое обозначение «успешности» выполнения запроса. Код 200 означает «все нормально» (OK).
- Словесное описание ошибки – «расшифровка» предыдущего кода. Например, для 200 это OK, для 500 – Внутренняя ошибка сервера.
Наиболее употребляемые параметры http-ответа:
- Подключение – аналогичен соответствующему параметру запроса.
- Content-Type («тип содержимого»), содержащий обозначение типа содержимого ответа.
- В зависимости от значения Content–Type браузер воспринимает ответ как HTML-страницу, картинку gif или jpeg, как файл, который надо сохранить на диске и предпринимает соответствующие действия.
Возможность пересылки через Интернет информации всех типов явилась революцией, но вскоре была обнаружена и другая возможность. Если можно переслать через Web любой текст, то почему нельзя переслать текст, создаваемый программой? При этом возникает море открывающихся возможностей. Простой пример: можно использовать программу, выводящую текущее время, так, чтобы читатель видел правильное время при каждом просмотре страницы. Несколько умных голов в Национальный центр разработки приложений для суперкомпьютеров – NCSA,увидевших такую возможность, придумали CGI.
CGI – это набор правил, по которым программы на сервере могут через веб-сервер посылать данные клиентам. Спецификация CGI сопровождалась изменениями в HTML и HTTP, вводившими новую характеристику, известную как формы.
Если CGI позволяет программам посылать данные клиенту, то формы расширяющие эту возможность, позволяют клиенту посылать данные для этой CGI-программы. Распространенные приложения CGI включают в себя:
- Динамический HTML. Целые сайты могут генерироваться одной CGI-программой.
- Поисковые механизмы, находящие документы с задаваемыми пользователем словами.
- Гостевые книги и доски объявлений, в которые пользователи могут добавлять свои сообщения.
- Бланки заказов.
- Анкеты.
- Извлечение информации из базы данных размещаемой на сервере.
Все они дают возможность соединения CGI с базой данных, что нас особенно интересует.
Пераклад
ПРАТАКОЛ НТТР
Фармат HTTP-адказу.
Фармат адказу вельмі падобны на фармат запыту. Ён таксама мае загаловак і цела, падзеленыя пустым радком. Загаловак таксама складаецца з асноўнай радкі і радкоў параметраў, але фармат асноўны радкі адрозніваецца ад такой у загалоўку запыту. Асноўная радок запыту складаецца з 3-х палёў, падзеленых прабеламі:
- Версія пратаколу – аналагічны адпаведнаму параметры запыту.
- Код памылкі – кодавае пазначэнне «паспяховасці» выканання запыту. Код 200 азначае «усё нармальна» (ОК).
- Слоўнае апісанне памылкі – «расшыфроўка» папярэдняга кода. Напрыклад, для 200 ГЭТА OK, для 500 – Унутраная памылка сервера.
Найбольш ужывальныя параметры HTTP-адказу:
- Падлучэнне – аналагічны адпаведнаму параметры запыту.
- Content-Type (“тып змесціва”), які змяшчае пазначэнне тыпу змесціва адказу.
- У залежнасці ад значэння Content-Type браўзэр ўспрымае адказ як HTML-старонку, карцінку GIF або JPEG, як файл, які трэба захаваць на дыску і прадпрымае адпаведныя дзеянні.
Магчымасць перасылкі праз Інтэрнэт інфармацыі ўсіх тыпаў з’явілася рэвалюцыяй, але неўзабаве была выяўлена і іншая магчымасць. Калі можна пераслаць праз вэб любы тэкст, то чаму нельга пераслаць тэкст, ствараемы праграмай? Пры гэтым узнікае мора адчыняючыхся магчымасцяў. Просты прыклад: можна выкарыстоўваць праграму, якая выводзіць бягучы час, так, каб чытач бачыў правільны час пры кожным праглядзе старонкі. Некалькі разумных галоў у Нацыянальным цэнтры распрацоўкі прыкладанняў для суперкампутараў – NCSA, ўбачыўшых такую магчымасць, прыдумалі CGI.
CGI – гэта набор правілаў, па якіх праграмы на сэрвэры могуць праз вэб-сервер пасылаць дадзеныя кліентам. Спецыфікацыя CGI суправаджалася зменамі ў HTML-і HTTP, уводзіўшымі новую характарыстыку, вядомую як формы.
Калі CGI дазваляе праграмам пасылаць дадзеныя кліенту, то формы пашыраючыя гэтую магчымасць, дазваляюць кліенту пасылаць дадзеныя для гэтай CGI-праграмы. Распаўсюджаныя прыкладанні CGI ўключаюць у сябе:
- Дынамічны HTML. Цэлыя сайты могуць генеравацца адной CGI-праграмай.
- Пошукавыя механізмы, якія знаходзяць дакументы з задаванымі карыстальнікам словамі.
- Гасцявыя кнігі і дошкі аб’яваў, у якія карыстальнікі могуць дадаваць свае паведамленні.
- Бланкі заказаў.
- Анкеты.
- Выманне інфармацыі з базы дадзеных якая размяшчаецца на серверы.
Усе яны даюць магчымасць злучэння CGI з базай дадзеных, што нас асабліва цікавіць.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Паскаль : тэорыя і практыка праграміравання : вучэб.-метад. Дапам. / Г. А. Расолька, Ю. А. Крэмень. – Мінск : БДУ, 2008. – 392 с.
У вучэбна-метадычным дапаможніку апісваюцца асноўныя сінтаксічныя канструкцыі мовы Паскаль. Падрабязна разглядаюцца такія агульныя для ўсіх моў праграміравання тэмы, як структуры даных, класічныя кіруючыя канструкцыі, рэкурсіі, структурнае, модульнае, аб’ектна-арыентаванае праграміраванне і інш.
Прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.
Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Аўтабіяграфія.
Я, Нікалайчык Вячаслаў Сяргеевіч, нарадзіўся 29 студзеня 1988 года ў г. Рыга, Латвія, у сям’і ваеннага і бібліятэкара. У 1994 годзе сям’я пераехала ў Беларусь. Мой бацька, Нікалайчык Сяргей Дзмітрыевіч, 1955 года нараджэння, мае дзве вышэйшыя адукацыі, з’яўляецца пенсіянерам. Маці, Нікалайчык Галіна Мікалаеўна, 1958 года нараджэння, таксама з’яўляецца пенсіянеркай.
У 1994 годзе я пайшоў вучыцца ў сярэднюю школу № 2 горада Ваўкавыска, 11 класаў якой скончыў у 2005 годзе. У гэтым жа годзе я паступіў у ВДКС у г. Віцебск, які скончыў у 2008 годзе па спецыяльнасці Тэхнічная эксплуатацыя сетак тэлекамунікацый.
У 2017 годзе я паступіў на завочную форму навучання ў БДУІР па спецыяльнасці “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў эканоміцы”. Працую ў РУП “Белтэлекам” г. Ваўкавыск.
Жанаты.
Мой адрас: г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная 19, кв. 7.
Ліст – напамін.
Дырэктару ААТ «Курс»
А.А. Клім
Паведамляем Вам, што спадар Лоеў Н.С. прыбудзе ў Мінск 15 сакавіка. Ласкава просім Вас арганізаваць сустрэчу і зарэзерваваць нумар у гасцініцы на 2 дні. Спадар Лоеў Н.С. прыбудзе самалётам рэйс 1893.
Таксама мы былі бы ўдзячныя, калі б Вы арганізавалі для яго сустрэчу з Вашымі кліентамі падчас яго візіту.
З павагай,
Генеральны дырэктар
ААТ “Мэта” Скурат В.І.
Літаратура
1. Грабчыкаў С.М. Беларуска-рускі слоўнік. - Мн.: Нар. асвета, 1991.
2. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў 1 курса БДУІР. - Мн.: ДБУІР, 2002.
3. Лепешаў У.Я., Малажай Г.М., Панючыц К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.
4. Сямешка Л.У., Шкарба У.Р., Бадзевіч З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996
Категория: Белорусский язык | Добавил: psixopad
Просмотров: 1065 | Загрузок: 1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]