1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларускі маўленчы этыкет. Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу). Мова, як вядома, з’яўляецца сродкам самавыяўлення, трансляцыі нацыянальнай культуры, сродкам сацыялізацыі. Правільная, унармаваная мова – паказчык агульнай культуры чалавека. Тое, што прынята ў паводзінах чалавека ў калектыве, у грамадстве называць этыкетам, у мове суправаджаецца “маўленчым этыкетам”. Ён выкарыстоўваецца на рытуалах сустрэч, прывітання, у час размоў па тэлефоне, малодшага са старэйшым, начальніка з падначаленым, бібліятэкара з чытачом і г.д. У беларускай мове склаліся пэўныя формулы маўленчага этыкету, якія ўтрымліваюць тыпавыя маўленчыя звароты, лексіка-сінтаксічныя канструкцыі. Больш таго, маўленчы этыкет адной і той жа сітуацыі рэгламентуецца ўзростам суразмоўцаў, іх сацыяльным становішчам, блізкасцю адносін.