bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 16
Гостей: 16
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ЭЭБ (з.), Белорусский язык, Контрольная работа №1, вар.2, 2017
Подробности о скачивании 29.03.2017, 17:58
1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходнiх славян вызначылася ў шостым - сёмым стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусi засялялi пераважна такiя славянскiя плямёны, як крывiчы, палачане (заснавалi княствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавiчы (Тураўскае княства), радзiмiчы (аселi ля ракi Сож).
У 988г. усходнiя славяне прынялi хрысцiянства. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць (на стараславянскай, цi царкоўнаславянскай, мове).
Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пiсьмовай мовы, якая iснуе паралельна са шматлiкiмi мясцовымi гаворкамi ўсходнiх славян.
У Старажытнай Русi iснавала лiтаратурнае двухмоўе. Яго прадстаўляла:
1) царкоўнаславянская (стараславянская) мова двух тыпаў:
а) уласна царкоўнаславянская мова - мова богаслужэбнай i тэматычна блiзкай да яе лiтаратуры, перакладзенай з грэцкiх крынiц або створанай у Балгарыi i iншых славянскiх краiнах, якая перапiсвалася i чыталася на Русi;
б) славяна-руская мова - мова напiсаных усходнiмi славянамi арыгiнальных твораў, у якiх пераважала царкоўнаславянская моўная аснова, але ў большай цi меншай ступенi выкарыстоўвалiся сродкi ўсходнеславянскай народнай мовы;
2) старажытнаруская лiтаратурная мова двух тыпаў:
а) мова мастацка-апавядальнай лiтаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове, але з шырокiм выкарыстаннем царкоўнаславянскiх сродкаў;
б) мова справавога пiсьменства i прыватнай перапiскi, заснаваная на жывой народнай мове ўсходнiх славян з нязначнымi царкоўнаславянскiмi элементамi.
3. Новая беларуская лiтаратурная мова
У канцы 18ст. ў вынiку трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай Беларусь была канчаткова далучана да Расiйскай імперыi. З гэтага часу афiцыйнай мовай на Беларусi стала руская. Аднак да 1830-х гадоў па-ранейшаму шырока ўжывалася i польская мова, якая захоўвалася ў справаводстве i школьным навучаннi, на ёй гаварылi i пiсалi польскiя i мясцовыя памешчыкi i арыстакраты.

Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).
Узор выканання гл. у Дататку.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца двадцаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа - закончыў. І можа таму, што прадчуваў блізкую развязку, спяшаўся, працаваў, не шкадуючы сябе.
У яго не было зацягнутага перыяду вучнёўства. Пра сябе як паэта ён заявіць адразу і адразу ж упэўненай хадой пойдзе наперад, пераадольваючы цяжкасці. А іх было нямала.
Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жыццё прайшло па-за яе межамі. Таму родную мову, на якой рашаецца тварыць, давядзецца вывучаць па бацькавых этнаграфічных запісах ды па кнігах. І наперакор вялікадзяржаўным скептыкам, якія не прызнавалі за беларускай мовай яе самастойнасці, дакажа, што яна ніколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя мовы, што ёй падуладны ўсе віды і жанры, зведаныя і асвеныя высокаразвітымі літаратурамі ,і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.
Узор выканання гл. у Дататку.
Новыя інтэрнэт праекты, вэб-прылады, тэхналогіі і праграмныя вырашэнні з'яўляюцца кожны дзень. Прафесіі, пра якія свет нават не мог падумаць 10 гадоў назад, сёння выходзяць у топ самых запатрабаваных. Адна з такіх спецыяльнасцяў — «вэб-распрацоўнік». Існуе мноства прычын, па якіх гэта прафесія сёння так папулярная. І ёсць адно простае тлумачэнне: вэб-распрацоўнікі ствараюць Інтэрнэт. Шмат людзей зацікаўлена праграмаваннем, вэб-дызайнам і інтэрнэт-маркетынгам. Кожны бізнес-праект у сетцы хоча зарабляць і рабіць гэта эфектыўна. Гэта азначае, што для стварэння такіх праектаў патрэбны кваліфікаваныя вэб-распрацоўнікі. Чым буйней праект, тым больш дасведчаных спецыялістаў патрэбна для яго рэалізацыі. Колькасць вэб-сайтаў расце велізарнымі тэмпамі. Кожную хвіліну ў сетцы з'яўляецца больш 80 новых карыстачоў. Усё гэта кажа пра адно: у свеце сёння проста неверагодны попыт на вэб-праграмістаў. Праблема дэфіцыту вэб-распрацоўнікаў цяпер назіраецца ў большасці кампаній і вэб-студый — 62%. Каб увесь час выконваць увесь аб'ём заказаў, патрэбен чалавечы рэсурс. Яго няхватка прыводзіць да таго, што ствараюцца бар'еры для далейшага развіцця сістэмы продажаў у кампаніях. На сённяшні дзень толькі чвэрць усіх вэб-студый задаволена колькасцю сваіх штатных супрацоўнікаў. Дэфіцыт вэб-распрацоўнікаў прыводзіць да яшчэ адной праблемы: кампанііне паспяваюць выконваць заказы і ўвесь час адкладаюць тэрміны рэлізу на будучыню, а гэта не толькі ўплывае на ўзровень здаволенасці кліентаў, але і вельмі часта не дае магчымасці для развіцця кліенцкага бізнесу, асабліва калі ён цалкам рэалізуецца праз інтэрнэт (напрыклад, інтэрнэт-магазіны). Невялікія студыі і фрылансеры выконваюць вялікую частку праектаў —сумарна 60,2%
Новые интернет-проекты, веб-инструменты, технологии и программные решения появляются каждый день. Профессии, о которых мир даже не мог подумать 10 лет назад, сегодня выходят в топ самых востребованных. Одна из таких специальностей — «веб-разработчик». Существует множество причин, по которым эта профессия сегодня так популярна. И есть одно простое объяснение: веб-разработчики создают Интернет. Много людей заинтересовано программированием, веб-дизайном и интернет-маркетингом. Каждый бизнес-проект в сети хочет зарабатывать и делать это эффективно. Это означает, что для создания таких проектов нужны квалифицированные веб-разработчики. Чем крупнее проект, тем больше опытных специалистов необходимо для его реализации. Количество веб-сайтов растёт огромными темпами. Каждую минуту в сети появляется более 80 новых пользователей. Всё это говорит об одном: в мире сегодня просто невероятный спрос на веб-программистов. Проблема дефицита веб-разработчиков сейчас наблюдается в большинстве компаний и веб-студий — 62%. Чтобы постоянно выполнять весь объём заказов, необходим человеческий ресурс. Его нехватка приводит к тому, что создаются барьеры для дальнейшего развития системы продаж в компаниях. На сегодняшний день только четверть всех веб-студий довольна количеством своих штатных сотрудников. Дефицит веб-разработчиков приводит к ещё одной проблеме: компании не успевают выполнять заказы и постоянно откладывают сроки релиза на будущее, а это не только влияет на уровень удовлетворенности клиентов, но и очень часто не даёт возможности для развития клиентского бизнеса, особенно если он полностью реализуется через интернет (например, интернет-магазины). Небольшие студии и фрилансеры выполняют большую долю проектов — суммарно 60,2%.
1. Інтэрнэт - сусветная сістэма з'яднаных камп'ютарных сетак для захоўвання іперадачы інфармацыі.
2. Вэб-распрацоўнік - чалавек, які займаецца стварэннем вэб-сайта.
3. Вэб-сайт — сукупнасць лагічна злучаных паміж сабой вэб-старонак.
4. Рэліз - выпуск гатовага для выкарыстання прадукту.
5. Рэсурс - усё, што выкарыстоўваецца мэтавай выявай.
6. Фрылансер — вольны працаўнік, прыватны спецыяліст, які можа адначаснавыконваць заказы для розных кліентаў.
7. Бізнес-праект – гэта абмежаванае па часе, мэтанакіраваная змена спосабаў арганізацыі з вызначанымі вымогамі да якасці вынікаў, дапушчальнымі рамкамі расходу сродкаў і рэсурсаў і характэрнай арганізацыяй па яго распрацоўцы і рэалізацыі.
8. Рэалізацыя - ажыццяўленне, прывядзенне ў выкананне якога-небудзь прадпрыемства.
9. Маркетынг - арганізацыя вытворчасці і збыту прадукцыі, заснаваная навывучэнні патрэбнасці рынку ў таварах і паслугах.
10. Праграміст — спецыяліст, які займаецца напісаннем праграм для камп'ютараў.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль
Навуковы Публіцыстычны Афіцыйна-справавы Мастацкі Размоўны

Навуковы: фінансавыя інвестыцыі, прыгоннае права, рухальныя сілы гісторыі, лічнік, магнітны зарад, экалагічная катастрофа.
Публіцыстычны: моладзевая палiтыка, у звязку з цяжкім становішчам, харызматычны лідар, забяспечваецца права на абарону.
Афіцыйна-справавы: забеспячэнне аховы і абароны аўтарскіх праў, моладзевая палiтыка, названы пазней, кампенсацыя за водпуск.
Мастацкі: індывідуальнасць аўтара, гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі, чорнае крыло Чарнобыля, жылі-былі, маральная халера, навакольнае асяроддзе.
Размоўны: хвалько, карова языком злізала, абое рабое, бялявы, трымаць камень за пазухай, бабуля, маленькі-прымаленькі, скок-паскок.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.
Узор выканання гл. у Дататку.
Дадзены артыкул асвятляе пытанні пра такую прафесію, як "вэб-распрацоўнік". Разглядаючы асноўныя прычыны запатрабаванасці дадзенай прафесіі, аўтар падкрэслівае яе значнасць у дадзены перыяд часу. Праблема дэфіцыту добрых спецыялістаў стаіць у многіх кампаніях на першым месцы, што прыводзіць да многіх праблем, такіх як затрымкавыкананне заказаў і тармажэнне ўсяго працэсу, а як вынік, - змяншэнне прыбылі кампаніі.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:
1. общий интерес, агульная цікавасць, агульнай цікавасцi, агульнай цікавасцi;
2. математика, матэматыка, матэматыкi, матэматыцы;
3. целых две недели, цэлых два тыдні, цэлых двух тыдняў, цэлым двум тыдням;
4. триста двадцать восемь страниц, трыста дваццаць восем старонак, трохсот дваццаці васьмі старонак, тромстам дваццаці васьмi старонкам.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.
 рубель - тоўстая жэрдка для прыціскання сена ці снапоў на возе;
 асушак - сухая скарынка хлеба;
 дзічкі - плён дзічкі;
 замужка - замужняя кабета;
 звяга - надакучлівы брэх сабакі;
 зломак - зламаная рэч;
 шпік - касцявы мозг;
 ятка – мясная крама;
 суленнік - сумленны чалавек;
 енчыць -жаласна стагнаць.

8. Напішыце распіску аб атрыманні ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўнага інвентару (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў).
Распіска
Я, Казлоў Аляксей Генадзевіч, студэнт-завочнік 1 курса ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁ ЭЛЕКТРОНІКІ", атрымаў ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўны інвентар (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў). Абавязуюся вярнуць пазначаны інвентар у прызначаны тэрмін.

4 лістапада, 2016 г. Казлоў А.Г.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова (А. Разанаў)
Мова мае важную ролю ў развіцці кожнага чалавека і народа ў цэлым. З аднаго боку – гэта сродак зносін, з другога – прыкмета ідэнтычнасці і самабытнасці народнасці. Мова яднае нас у народ, ён носіць прыгожае імя – беларусы. Але, на жаль, зараз беларуская мова не так распаўсюджана, як гэта было раней. Усё больш людзей размаўляе на расейскай мове, асаблiва моладзь. Але ж народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго Таму паўстае вялiкая праблема самога існавання нашага народа, бо гэта неразрыўна звязана з неабходнасцю захавання роднай мовы, стварэннем нацыянальнfй культуры і літаратуры.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i мудрых прыказках, у казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Патрэбна, каб беларуская мова заўсёды гучала, але не пад прымусам, а таму, што гэтага просіць душа. І гучала з пачуццём павагі, годнасці і любові да сваёй роднай мовы, сваёй Бацькаўшчыны, народа і яго культуры. А яшчэ патрэбна шмат чытаць па-беларуску, вучыць вершы і гаварыць па-беларуску. І галоўнае — не баяцца, што хтосьці не так на цябе паглядзіць, штосьці скажа, а пачаць з сябе, пачаць з пачуццяў. Галоўнае — пачуванне сябе як асобы ў гэтым свеце, таму важна не хлусіць сабе самому, рабіць усё так, як ты гэта адчуваеш. Хочаш размаўляць па-беларуску — калі ласка, але трымайся пры гэтым годна, упэўнена, заўсёды памятай, кім з’яўляешся.

ЛІТАРАТУРА

1. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы / М. В. Абабурка. – Мінск, 1994.
2. Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.
3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.
4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка [і інш. ]. – Мінск, 1992.
5. Арашонкава, Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.
6. Бадзеніч, З. І. Курс беларускай мовы / З. І. Бадзеніч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.
7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.
8. Беларускі арфаграфічны слоўнік / пад рэд. А. А. Лукашанца. – 2-е выд. – Мінск, 2010.
9. Браим, И. Культура делового общения / И. Браим. – Минск, 1998.
10. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі / А. Каляда. – Мінск, 2006.
11. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. – Мінск, 1994.
12. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – 3–е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1993.
13. Лепешаў, І. Я. Культура маўлення: дапаможнік па курсу "Стылістыка і культура мовы" для студэнтаў спецыяльнасці 1–21 05 01 “Беларуская філалогія” / І. Я. Лепешаў. – Гродна, 2007.
14. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.
Категория: Белорусский язык | Добавил: aleksei616
Просмотров: 1848 | Загрузок: 9
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]