Заданне 1: Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: Заданне 2: Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі Заданне 3: Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).