bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ЭСБ (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, вар.9, 2017
Подробности о скачивании 05.01.2017, 18:30
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Кантрольная работа
па дысцыпліне “Беларуская мова: культура маўлення”
Варыянт 9

Студэнта (кі) 1 курса
групы 683371
завочнага факультэта
Шылько Арцёма Паўлавіча

Заліковая кніжка № 68337029

Праверыў(ла): Дапіра Т. П.

ДЗЯВЯТЫ ВАРЫЯНТ

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларуская нацыянальная мова і духоўная культура народа. Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Беларуская мова - мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта - «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова - матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсёды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эмацыянальна ёмістых слоў (ліпень, вясѐлка), характарыстычных фразеалагізмаў (гады ў рады, як на дзяды) і інш.
Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай моваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніцтва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыстаюцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзённа. Родная мова - гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад'емную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.
Мова - не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Разам з тым мова - прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.
Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення чалавекам рэчаіснасці. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага асваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае. Усѐ гэта найперш адлюстроўваецца ў мове: у адметнасці слоўніка, у будове слоў, сказаў. Мова - гэта не толькі сувязь паміж людзьмі, але і людзей з прыродаю як важным складальнікам культуры. Гумбальт сцвярджаў: «У кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай».
У кожнай мове ѐсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць больш, чым яны абазначалі спачатку. На працягу гісторыі развіцця многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звычаем, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі. Гэтая дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-культурны кампанент значэння моўных адзінак. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці. Так, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік, багна, багнішча, твань, тхлань, імшара і інш. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.
Мова - не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы. Гэта значыць, што сама мова як своеасаблівы код культуры ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.

Тэзісны план:

1. Беларускі народ на працягу доўгай гісторыі выпрацаваў у сваёй мове спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі.
2. Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай моваю беларусаў.
3. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры.
4. ,,У кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне… “
5. Дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-культурны кампанент значэння моўных адзінак.
6. Мова як своеасаблівы код культуры ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Без канца можна ехаць па сельскіх дарогах і ніколі не перастаць любавацца ўсім наваколлем. Мінулася невялічкае азярко, што краем падступіла да самай дарогі. Па нізкім травяністым беразе вузенькая сцяжынка вяла да прымкнутага чоўна. Так і здавалася, што тут ад шуму нашай машыны падымуцца і закружаць імклівыя куртатыя качкі. Пасля пацягнуўся шырокі поплаў з тою празрыстаю сінізною далечы, ад якой замірае сэрца. Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха.
Можа, таму беларускі чалавек прывык да роздуму і жыццёвай развагі, што спрадвеку знаўся з лясамі. Прырода ўмее гаварыць і ствараць і настрой, і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць. Як у люстэрка, глядзіцца ў прыроду чалавек і бярэ ад яе душэўнасць, і ласку, і мудрасць. Мабыць, падглядаючы іх, пісаў Якуб Колас свае “Казкі жыцця”, сабраўшы ў гэтых абразках глыбіню народнай душы.
Глядзіш і глядзіш, як мінаецца падлесак, і кожны раз усё нова, і свежа, і хораша. То мільганула палянка, то малады, радкамі пасаджаны хвойнік з мяккім сіваватым колерам шыпулек. То голы, усыпаны шышкамі дол, то параснік траў, верасоў, дзеразы.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Текст на русском языке:
Научно-исследовательское и проектно-изыскательское республиканское унитарное предприятие «Белэнергосетьпроект» является специализированной организацией по проектированию электрических подстанций и линий электропередач. Главной задачей предприятия является разработка проектно-сметной документации электросетевых объектов и проведение технической политики, направленной на реализацию основных направлений развития энергетики, повышение надежности и эффективности работы предприятий энергосистемы, обобщение и распространение передового опыта, разработку и внедрение прогрессивных методик, технологий и техники.
Научно-исследовательское и проектно-изыскательское республиканское унитарное предприятие "Белэнергосетьпроект" (в дальнейшем именуемое Предприятие) создано в 1964 году, как Белорусское отделение всесоюзного института "Энергосетьпроект".
Предприятие обладает квалифицированными инженерными кадрами электриков, технологов, строителей по воздушным линиям электропередачи, подстанций, релейной защите, автоматике и связи, диспетчерскому управлению, специалистами по технико-экономическому управлению, специалистами по технико-экономическим и сметно-финансовым расчетам.
Основными направлениями развития предприятия являются:
 повышение качества выпускаемой продукции, в соответствии с техническими нормами, сокращение сроков ее разработки за счет имеющегося опыта и автоматизированного проектирования на персональных компьютерах;
 совершенствование технологий проектирования и строительства энергетических объектов, уменьшение материалоемкости и трудозатрат в производстве строительно-монтажных работ;
 повышение квалификации инженерно-технического персонала;
 совершенствование структуры управления и контроля производства;
 дальнейшая автоматизация производственного процесса.

Тэкст на беларускай мове:
Навукова-даследчае і праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белэнергасеткапраект» з'яўляецца спецыялізаванай арганізацыяй па праектаванні электрычных падстанцый і ліній электраперадач. Галоўнай задачай прадпрыемства з'яўляецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі электрасеткавых аб'ектаў і правядзенне тэхнічнай палітыкі, накіраванай на рэалізацыю асноўных напрамкаў развіцця энергетыкі, павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці работы прадпрыемстваў энергасістэмы, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту, распрацоўку і ўкараненне прагрэсіўных методык, тэхналогій і тэхнікі.
Навукова-даследчае і праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белэнергасеткапраект" (у далейшым названае Прадпрыемства) створана ў 1964 годзе, як Беларускае аддзяленне ўсесаюзнага інстытута «Энергасеткапраект».
Прадпрыемства забяспечана кваліфікаванымі інжынернымі кадрамі электрыкаў, тэхнолагаў, будаўнікоў па паветраных лініях электраперадачы, падстанцый, рэлейнай ахове, аўтаматыцы і сувязі, дыспетчарскаму кіраванню, спецыялістамі па тэхніка-эканамічнаму кіраванню, спецыялістамі па тэхніка-эканамічных і каштарысна-фінансавых разліках.
Асноўнымі напрамкамі развіцця прадпрыемства з'яўляюцца:
 павышэнне якасці прадукцыі, якая выпускаецца, у адпаведнасці з тэхнічнымі нормамі, скарачэнне тэрмінаў яе распрацоўкі за кошт наяўнага вопыту і аўтаматызаванага праектавання на персанальных камп’ютарах;
 удасканаленне тэхналогій праектавання і будаўніцтва энергетычных аб'ектаў, памяншэнне матэрыялаёмістасці і працавыдаткаў у вытворчасці будаўніча-мантажных работ;
 павышэнне кваліфікацыі інжынерна-тэхнічнага персаналу;
 удасканаленне структуры кіравання і кантролю вытворчасці;
 далейшая аўтаматызацыя вытворчага працэсу.

1. Прагрэс - рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці.
2. Працэс - сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку.
3. Методыка - сукупнасць метадаў практычнага выканання чаго-небудзь.
4. Энергетыка - галіна народнай гаспадаркі, якая ўключае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі .
5. Аўтаматызацыя - выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванне машыны ў вытворчасці.
6. Мантаж - зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі.
7. Дыспетчар - работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта.
8. Рэле - аўтаматычны прыбор, што замыкае або размыкае электрычны ланцуг пры пэўных умовах, на якія гэты прыбор павінен рэагаваць.
9. Праект - распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-небудзь.
10. Рэалізацыя - ажыццяўленне, здзяйсненне, правядзенне ў жыццё чаго-небудзь.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль
Навуковы Публіцыстычны Афіцыйна-справавы Мастацкі Размоўны
Прыгоннае права, лічнік, рухаючыя сілы
гісторыі, магнітны зарад, які(што) называецца ў далейшым, экалагічная катастрофа Індывідуальнасць аўтара, гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі,
маладзёжная палітыка, маральная (духоўная) халера, навакольнае асяроддзе, харызматычны
лідар
Забеспячэнне аховы і абароны аўтарскіх правоў, фінансавыя інвенстыцыі,у
сувязі з цяжкім становішчам, кампенсацыя за адпачынак,
забяспечваецца права на абарону

Чорнае крыло Чарнобыля,
жылі-былі, вельмі маленькі Хвалько( са-
махвал, выхваляка),
бялявы (белабрысы),
абое рабое (аднаго поля ягады), бабуля, трымаць камень за пазухай, скок-скок, як карова языком злізала (як вадой змыла)

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Артыкул Алены Жудро ,,У інтарэсах навукі і галіны” змешчаны на с. 3-7 часопіса ,,Энергетыка Беларусі” №10 за 2014 год. Праца напісана з нагоды 50-гадовага юбілею РУП ,,Белэнергасеткапраект”. У артыкуле вызначаны прадмет дзейнасці і асноўныя напрамкі развіцця прадпрыемства. Аўтар засяроджвае ўвагу на тым, што беларускае навукова-даследчае і праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства ,,Белэнергасеткапраект” забяспечана высокакваліфікаванымі кадрамі і з’яўляееца фінансава незалежнай арганізацыяй. Даецца ацэнка дзейнасці прадпрыемства, падкрэсліваецца, што РУП ,,Белэнергасеткапраект” валодае вялікім вопытам праектавання электрасеткавых аб'ектаў 35-750 кВ ў Рэспубліцы Беларусь. Артыкул носіць навукова-папулярны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.

7. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. пятиэтажное здание;
2. сварка;
3. два дипломных проекта;
4. двести пять сотрудников.

1. пятиэтажное здание - пяціпавярховы будынак;
Р. скл. - пяціпавярховага будынка;
Д. скл. - пяціпавярховаму будынку;
2. сварка - зварка;
Р. скл. - зваркі;
Д. скл.—зварцы;
3. два дипломных проекта - два дыпломныя праекты;
Р. скл. - двух дыпломных праектаў;
Д. скл. - двум дыпломным праектам;
4. двести пять сотрудников - дзвесце пяць супрацоўнікаў;
Р. скл. - двухсот пяці супрацоўнікаў;
Д. скл. - двумстам пяці супрацоўнікам.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

BOЖАГ, -а, м. Чeрeнoк yxвата, кoчeрги, пoмeла и т.д. І Аўгeня — шycь з заcады, нe яна — даcць вoжаг рады. Koлаc.
BЫCПА, -ы, ж. Heбoльшoй (чащe вceгo пecчаный) ocтрoв. Cпяшалicя ceяць, cпяшалicя xаваць, cпяшалicя прыпынiць xyдoбy па малавядoмыx выcпаx, на нeдаcmyпныx аcmраваx. Koлаc.
BЯTРЫCKА, -i, м. Рeзкий, xoлoдный, кoлючий вeтeр. Шчаcця мiг карomкi нe мeркнe ў cнаx рyжoвакрылыx дзiвам, калi на заxад гoнiць xмар чарoдкi вяmрыcка...Колас.
ГАЛEЦЬ*, нeзак. Cтанoвитьcя гoлым; выглядeть пycтым, гoлым. Пoдcmyп яе [вocенi] радаваў дoбрым надвoр’eм: палi дрyжна галелi, зeлянeлi аднo палocы з карmoпляю. Meлeж
ГАРБАРHЯ, -i, ж. Koжeвeнный завoд; маcтeрcкая пo пeрeрабoткe кoжи. Алe ў moй чаc кoжны малады вiлeнcкi гарбар рабiў яшчэ cвoй «фрэндар», абo вандрoўкy, з гoрада ў горад, з гарбарнi на гарбарню, для падвышэння квалiфiкацыi. Гарэцкi.
ГАРБУЗIK*, -а, м. Ceмeчкo тыквы. Hа шапцы «oжэл бялы», блiшчаць гyзiкi — чынoўнiк знoў на cквeры лyшчыць гарбyзiкi. Чарoт.
ГАФTKА, -i, ж. Hитяная или прoвoлoчная пeтля для заcтёгивания крючка в oдeждe. А ён нe mрапляў аплiкoм ў карomкiм кажyce за гафmкy — напала на яго рyкi cпeшнаcцъ. Баранавыx.
ГIЗ, -а i -y, м., разм. Boзбyждённoe cocтoяниe дoмашниx живoтныx, вызваннoe yкycами cлeпнeй. Хто нe iмчаўcя, як вoл y чаce гiзy, задраўшы xвocm, на cпаmканнe ўcякiм прыгoдамнягoдам. Koлаc.
ДАBEKУ, прыcл. Дo глyбoкoй cтарocти, дo кoнца днeй cвoиx. Плыць бы нам, маракам, плыць праз нoчы i днi, каб давeкy маmрocкай нe чyць цiшынi. Зарыцкi.
ДАKOCKI, -ак, адз. няма. Oкoнчаниe кocьбы. Xай Hача ceрабрыцца між iмшарын, злы лicmабoй нe правiць,xай дакocкi... Зyёнак.

8. Напішыце справавы ліст-прапанову аб супрацоўніцтве.

Дырэктару завода «Машцягач»
Іванову А. Б.
г. Мінск
Камерцыйная прапанова

Паважаны Анатоль Барысавіч!

Наша фірма ўжо дзесяць гадоў займаецца збытам аўтазапчастак для будаўнічай спецтэхнікі і грузавых машын па ўсёй Беларусі. Мы наладзілі эфектыўную дылерскую сетку і забяспечваем каля ста аўтамагазінаў і рамонтных майстэрняў прадукцыяй айчынных і замежных вытворцаў.
Прапануем Вам узаемавыгаднае супрацоўніцтва па рэалізацыі Вашага тавару.
У выпадку станоўчага рашэння просім Вас звязацца з намі па ўказаных тэлефонах або электроннай почце.
Для заключэння дагавора ў хуткім часе накіруем да Вас свайго прадстаўніка.

З павагай
Генеральны дырэктар ААА «Мара» Пятроў Р.Т.

05.11.2016 г.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.
Не варта ламаць коп’і, адмыкаць адчыненыя дзверы ні абаронцам роднай мовы, ні яе праціўнікам – трэба і тым, і другім часцей і ўважлівей чытаць класікаў (Б. Сачанка).
Несумненна, аўтар гэтага выказвання мае рацыю. Але давайце перш-наперш разбярэмся, адкрыўшы ,,Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” І. Я Лепешава, што значаць выразы ,,ламаць коп’і “ і ,,адмыкаць адчыненыя дзверы”.Такім чынам, Адмыкаць адамкнёныя (адчыненыя) дзверы - настойліва даказваць, сцвярджаць тое, што даўно ўсім вядома і не выклікае пярэчанняў.
Ламаць (паламаць) коп’і - горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-небудзь, адстойваючы чые-небудзь. інтарэсы.
Абодва фразеалагізмы паказваюць, у якой няпростай сітуацыі апынулася беларуская мова. Сапраўды, лёс нацыянальнай мовы беларускага народа на працягу доўгага часу быў і застаецца незайздросным: на роднай зямлі яна займае месца падчаркі. І хоць у нашай краіне на афіцыйным узроўні гавораць аб дзвюх дзяржаўных мовах, на самай справе ў цяперашні час беларуская мова не ў пашане: нават у школе на вывучэнне замежнай мовы адводзіцца больш гадзін, чым на вывучэнне беларускай. насельніцтва ў сваім паўсядзённым ужытку выкарыстоўвае рускую мову. Яна пануе на радыё, тэлебачанні, у справаводстве… А беларуская мова некалькі год назад, па дадзеных ЮНЕСКА, аднесена да моў, якія могуць у хуткім часе знікнуць зусім.
Аўтар дае нам параду: трэба ўважлівей чытаць класікаў.А класікі – гэта Янка Купала, Я. Колас, Максім Багдановіч.Ўсім сваім жыццём і творчасцю яны паказалі прыклад самаадданага служэння Радзіме, народу, мове. Спачатку ўспомнім Янку Купалу і яго верш ,,Ворагам Беларушчыны “:
Чаго вам хочацца, панове?
Які вас выклікаў прымус
Забіць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?

Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён не краў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова,
З якім радзіўся, падрастаў.
Якуб Колас адзаначаў: "Руская мова не можа выклікаць у такім поўным аб'ёме, калі я пішу, тых адчуванняў, тых пачуццяў і тае каларытнасці, якія ўласцівы беларускай мове, беларускім малюнкам, у якім дае беларуская мова, што з малаком маці ўвайшла ў маю натуру".
А Максім Багдановіч, пасля смерці маці адарваны ад зямлі Беларусі, змог на чужыне вывучыць беларускую мову па кнігах, што былі ў бібліятэцы бацькі, па казках і песнях, што гучалі з вуснаў цёткі, па часопісах, прысланых з роднай старонкі.
,,Трэба часцей і ўважлівей чытаць класікаў… “ і не толькі самім сабе, а ўголас на плошчах і вуліцах, у трамваях і аўтобусах, у школах і ва ўніверсітэтах і паказваць прыгажосць, сакавітасць, мілагучнасць і напеўнасць роднай мовы. І тады, я спадзяюся, сітуацыя адносна мовы зменіцца: яна загучыць на ўсю моц. Родная мова на роднай зямлі. І нікому нічога ўжо не трэба будзе даказваць.
Категория: Белорусский язык | Добавил: temich27
Просмотров: 2160 | Загрузок: 13
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]