bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИТиУвТС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа №1, вар.16, 2016
Подробности о скачивании 19.12.2016, 20:38
Заданне 1

Беларуская мова сярод іншых моў свету

Беларуская мова – гэта мова беларускага народа, які жыве пераважна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і складае каля 80 % яе жыхароў.
Беларуская мова належыць да славянскай групы моў, якая дзеліцца на тры падгрупы: усходнеславянскую (беларуская, руская, украінская мовы), заходнеславянскую (польская, кашубская, чэшская, славацкая, верхнелужыцкая і ніжнелужыцкая), паўднёваславянскую (балгарская, сербахарвацкая, македонская, славенская). Гэтыя групы склаліся гістарычна. Іх назвы адпявядаюць геаграфічнаму размяшчэнню моў. Хаця ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці славян, што гавараць на яе мовах, яна самая вялікая.
Прыкладна да 6 – 7 стагоддзя нашай эры славяне, якія жылі ад Дуная і Одэра до Дона і Волгі, карысталіся адной мовай, якую ў навуцы называюць агульнаславянскай або агульнаславянскай мовай-асновай.
З 6 стагоддзя пачалося выдзяленне славянскіх моўных груп і асобных славянскіх моў. З гэтага часу бярэ пачатак і ўсходнеславянская мова.
У другой палове 9 стагоддзя нашай эры з блізкіх паміж сабой плямёнаў склалася вялікая і магутная Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Дзяржаўнай мовай Кіеўскай Русі стала мова, якая сфарміравалася на аснове племянных дыялектаў і ў навуцы атрымала назву агульнаўсходнеславянскай або старажыінарускай мовы.
У эпоху Кіеўскай Русі былі закладзены асновы пісьменнасці, а з 11 стагоддзя пачала развівацца літаратурная мова, на якой створаны адзін з лепшых помнікаў старажытнасці “Слова аб алку Ігаравым” – агульны здабытак беларускага, рускага і ўкраінскага народаў, першы збор законаў Старажытнай Русі “Руская Праўда” (слова “праўда” мела значэнне “закон”), першы летапіс “Аповесць мінулых гадоў”.
З другой паловы 17 стагоддзя Кіеўская Русь распалася на асобныя феадальныя княствы. На землях сучаснай Беларусі ў той час былі такія буйныя княствы, як Полацкае, Турава-Пінскае, Навагрудскае і шэраг больш дробных. У межах княстваў фарміраваліся мясцовыя гаворкі, а з блізкіх гаворак – дыялекты. У канцы 13 – пачатку 14 стагоддзя на тэрыторыі былой Кіеўскай Русі ўтварыліся дзве дзяржавы – Вялікае княства Літоўскае і Маскоўская Русь. Землі сучаснай Беларусі і Украіны ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. З гэтага часу пачынае фарміравацца беларуская народнасць і яе мова. Мову 14 – 18 стагоддзя называюць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна склалася на аснове агульнаўсходнеславянскай мовы і мясцовых дыялектаў і ўжо ў 14 стагодзі мела ўсе асноўныя рысы, характэрныя і для сучаснай беларускай мовы.
Старажытная беларуская мова стала афіцыйнай, дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На ёй вялі справаводства, пісалі дыпламатычныя дакументы. Да нас дайшла “Літоўская метрыка” – вялікі архіў дзяржаўных актаў (каля 600 кніг), зборнік законаў і кодэкс феадальнага права “Статут Вялікага княства Літоўскага” (16 стагоддзе), роўнага якому не было ва ўсёй Заходняй Еўропе. На старажытнай беларускай мове пісалі мастацкія творы, летапісы, рэлігійныя тэксты, вучэбныя кнігі, рабілі пераклады з іншых моў.
Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачала развіваца з узнікненнем кнігадрукавання. У 1517 – 1519 гг. Францыск Скарына выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету Бібліі (“Біблію рускую”), большасць з якіх пераклаў на беларускую мову, а потым пачаў друкаваць на радзіме: надрукаваў у Вільні “Малую падарожную кніжку” (1522) і “Апостал” (1525).
Імя Францыска Скарыны залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю не толькі беларускай культуры, а і культуры ўсіх славянскіх народаў. Ён беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, ён і першы выдаўца кніг, таленавіты пісьменнік, перакладчык, выдатны вучоны – медык і батанік. Францыск Скарына – вялікі патрыёт. Ён нарадзіўся ў Полацку (каля 1490 г.) і заўсёды ганарыўся родным горадам, называў яго “слаўным горадам Полацкам”, усё жыцё прысвяціў свайму народу і Радзіме. Паслядоўнікамі яго былі Сымон Будны, які аднавіў у 1562 годзе кнігадрукаванне ў Нясвіжы, Васіль Цяпінскі, маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, якія ў 1564 г. пачалі друкаваць кнігі ў Маскве, а потым пераехалі на Беларусь, дзе працягвалі друкарскую дзейнасць, браты Мамонічы, што друкавалі ў Вільні.
Гісторыя і культура беларускага, рускага і ўкраінскага народаў цесна звязаны паміж сабой. Іх мовы маюць адзін корань развіцця – агульнаўсходнеславянскую мову, з якой узялі пачатак тры роднасныя мовы. Таму ў сучасных беларускай, рускай і ўкраінскай мовах шмат агульнага, асабліва ў лексіцы і граматыцы. Беларусы, рускія і ўкраінцы без цяжкасцей разумеюць адзін аднаго. Пра агульнасць усходнеславянскіх моў сведчыць вялікая колькасць аднолькавых слоў з адным і тым жа значэннем: зямля (бел.), земля (рус.), земля (укр.); конь (бел.), конь (рус.), кінь (укр.); пісаць (бел.), писать (рус.), писати (укр.). Але ў кожнай з гэтых моў ёсць свае адметныя рысы, якія адрозніваюць іх і ствараюць іх нацыянальную спецыфіку. Так, для беларускай мовы характэрны зацвярдзелы гук [р]: рэчка, рэзаць, рад (параўн.: рус. речка, резать, ряд; укр. річка, різаті, рядок); мяккія гукі [дз’], [ц’]: дзеці, дзверы, цесна, ціха (параўн.: рус. дети, двери, тихо; укр. діти, двері, тихо, тісно).
Беларускай і ўкраінскай мове ўласцівы прыстаўныя зычныя [в] і [г]: бел. вугаль, вуліца, вуха, гарбуз, Ганна; укр. вухо, вулиця, вугіль, гарбуз, Ганна; падаўжэнне зычных: бел. заданне, вяселле, узбярэжжа, суддзя; укр. завдання, вясілля, узберіжжа, суддя; у рускай мове няма ні прыстаўных зычных, ні падоўжаных: параўн.: ухо, улица, уголь, арбуз, Анна; задание, веселье, побережье, судья.
Некаторыя агульныя беларускія и ўкраінскія асаблівасці тлумачацца доўгім сумесным жыццём беларусаў и ўкраінцаў у складзе адной дзяржавы – Вялікім княстве Літоўскім, у 14 – 15 ст. яны нават карысталіся адной літаратурнай мовай. Гэты факт яшчэ раз падкрэслівае, што мова і гісторыя народа знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі.
Беларуская мова разам з італьянскай лічыцца адной з самых меладычных і мілагучных моў свету, і гэта нават замацавана ў пастанове ЮНЕСКА.
(Адказ на пытанне быў дадзены паводле наступнай крыніцы: Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц.Кавалёва, А.К.Юрэвіч, Ф.М.Янкоўскі і інш. – Мн., 1993.)

Заданне 2

Марфалагічная інтэрферэнцыя:
Родны склон:
1. по случаю праздника – з нагоды свята;
2. заведующий библиотекой – загадчык бібліятэкі;
3. анализ текста – аналіз тэксту;
4. признаки романтизма – прыметы рамантызму;
5. нет уксуса – няма воцату.
Месны склон:
1. стоять на берегу – стаяць на беразе;
2. прочитал в книге – прачытаў у кнізе;
3. жить в шалаше – жыць у шалашы;
4. написано на флаге – напісана на сцягу;
5. работали при учителе – працавалі пры настаўніку.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
1. целых три года – цэлыя тры гады;
2. делающий большой объём работы – той, хто выконвае вялікі аб’ём працы;
3. выбирая новое платье – выбіраючы новую сукенку;
4. больше двадцати лет – больш за дваццаць гадоў;
5. в сорока километрах от города – кіламетраў за сорак ад горада.

Заданне 3

Публіцыстычны стыль:
Праявіць ініцыатыву – Рабочыя фабрыкі праявілі ініцыятыву і за мінулы год пабілі ўсе працоўныя рэкорды.
Сустрэча аднакласнікаў – У нашай гарадской школе на мінулым тыдні адбылася традыцыйная сустрэча аднакласнікаў.
Дасягненне прамысловасці – У гэтым нумары нашага часопіса чытайце спецыяльны артыкул, прысвечаны дасягненням прамысловасці краін Еўропы.
Навуковы стыль:
Тэрміналогія – Тэрміналагічны слоўнік знаходзіцца адразу пасля ўводзін дадзенай курсавой працы.
Матэматычны аналіз – Матэматычны аналіз – гэта сукупнасць раздзелаў матэматыкі, прысвечаных даследаванню функцый метадамі дыферынцыяльнага вылічэння і інтэгральнага вылічэння.
Аўтарыферат дысертацыі – Аўтарэферат дысертацыі змяшчае асноўную інфармацыю навуковай працы ў сціслым выглядзе.
Афіцыйна-справавы стыль:
Зрабіць справаздачу – Адна з галоўных мэт сённяшняга сходу – зрабіць справаздачу па рэзультатах працы апошняга квартала.
Давесці да ведама – Дадзены дакумент даводзіць да вашага ведама, што вы павінны з’явіцца 22.12.2009 у раённае аддзяленне ваенкамату, што знаходзіцца па адрасу...
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад – Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад старэйшага навуковага супрацоўніка, камісія прыйшла да высновы, што дадзены супрацоўнік выканаў пастаўленую перад ім задачу.

Заданне 4

1. Свет – святло (прамяністая энергія, якая робіць навакольны свет бачным; электрамагнітныя хвалі ў інтэрвале частотаў, успрымаемых вокам);
2. Фотометрическая система – фотаметрычная сістэма (сістэма, якая вымярае толькі бачнае выпраменьванне і ацэньвае яго ў залежнасці ад уздзеяння на зрокавы апарат чалавека);
3. Первичный источник света – першасная крыніца святла (цела, якое распаўсюджвае святло);
4. Вторичный источник света – другасная крыніца святла (цела, якое толькі адлюстроўвае промні, але не распаўсюджвае іх асабіста);
5. Ватт – Ват (адзінка вымярэння энергетычнай магутнасці);
6. Сила света – сіла святла (паток святла, які створаны ў адзінкавым цялесным вугле);
7. Общая освещённость – агульная асветленасць (асветленасць, якая ствараецца некалькімі крыніцамі і вымяраецца як сума асветленасцей, створаных кожнай з іх паасобку);
8. Зеркальная поверхность – люстраная паверхня (ідэальна гладкая паверхня);
9. Интерференция – інтэрферэнцыя (складанне дзвюх хваляў, у выніку чаго ўзмацняюцца ці паслабляюцца калыханні святла);
10. Поляризация света – палярызацыя святла (выдзяленне хваляў святла, калыханні якіх адбываюцца толькі ў пэўных плоскасцях, што ляжаць у накірунку іх распаўсюджвання);
11. Первичные цвета – першасныя колеры (чырвоны, сіні і зялёны колеры);
12. Цвет – колер (адчуванне, якое выклікаецца ў вачах і мазгу чалавека святлом рознай даўжыні хваляў і інтэнсіўнасцей);
13. Насыщенность цвета – насычанасць колеру (ступень суб’ектыўнага ўспрыняцця колеравага тону; велічыня, якая паказвае адрозненне храматычнага колеру ад белага або шэрага);
14. Светлота – светлата (суб’ектыўная прымета колеру, якая характарызуе выклічаемае ім пачуццё яркасці);
15. Резкость фотографического изображения – рэзкасць фатаграфічнага выяўлення (ступень разборлівасці яго кропак, контураў і дэталяў);
16. Гранулярность изображения – гранулярнасць выяўлення (раўнамернасць структуры фатаграфічнага выяўлення, якая вымяраецца спецыяльнымі апаратамі);
17. Отбеливание – адбельванне (пераўтварэнне металічнага срэбра ў растваральныя ці нерастваральныя солі срэбра);
18. Цветные материалы – колеравыя матэрыялы (шматслойныя сістэмы, сумарная таўшчыня слаёў якіх, як правіла, большая, чым у чорна-белых);
19. Регрессия – рэгрэсія (разбурэнне схаванага выяўлення, якое адбываецца пры захаванні экспаніраванага, непраяўленага матэрыялу);
20. Фотометрия – фотаметрыя (раздзел фізікі, у якім даследуюцца велічыні, што характарызуюць выпраменьванне святла).

Заданне 5

(русская версия)
Основную часть информации человек получает через органы зрения, и носителем этой информации является излучение, называемое светом. Благодаря действию света, человек видит окружающий его мир, то есть воспринимает зрительные образы предметов.
Не зная основных свойств света, невозможно понять телекоммуниуационныя процессы, особенно те из них, что связаны с цветным изображением. Поэтому мы посчитали нужным очень коротко, почти на уровне определений напомнить о некоторых из них, играющих наиболее важную роль в цветных изображениях, тем, кто успел подзабыть сведения, полученные в школе.
Ещё с древних времён учёных всего мира интересовали природа и свойства света.
Поскольку свет обладает одновременно как корпускулярными, так и волновыми свойствами, для объяснения одних явлений можно пользоваться представлениями о свете как о волнах, а для объяснения других – как о потоке частиц (120 слов).

(пераклад)
Асноўную частку інфармацыі чалавек атрымлівае праз органы зроку, і носьбітам гэтай інфармацыі з’яўляецца выпраменьванне, якое называецца святлом. Дзякуючы ўздзеянню святла, чалавек бачыць навакольны свет, гэта значыць успрымае зрокавыя вобразы прадметаў.
Не ведаючы асноўных уласцівасцей святла, немагчыма зразумець тэлекамунікацыйныя працэсы, асабліва тыя з іх, што звязаны з колеравым выяўленнем. Таму мы палічылі патрэбным вельмі сцісла, амаль на ўзроўні азначэнняў напомніць пра некаторыя з іх, што граюць найбольш істотную ролю ў каляровых выяўленнях, тым, хто паспеў прызабыць звесткі, атрыманыя ў школе.
Яшчэ са старажытных часоў вучоных усяго свету цікавілі прырода і ўласцівасці святла.
Паколькі святло валодае адначасова як карпускулярнымі, так і хвалявымі ўласцівасцямі, для тлумачэння адных з’яў можна карыстаца ўяўленнямі пра святло як пра хвалі, а для тлумачэння іншых – як пра паток часціц (121 слова).

Заданне 6

Учебник В.Л. Бройдо «Вычислительные системы, сети и телекоммуникации: Учебник для вузов», М., 2003.
Анатацыя на беларускай мове да параграфа “Інфарматыка і вылічальныя сістэмы”:
Дадзены параграф будзе асабліва карысным для студэнтаў, якія вывучаюць матэматыку, інфарматыку і камунікацыі розных відаў, а таксама для слухачоў інстытута павышэння кваліфікацыі, аспірантаў і выкладчыкаў, якія забяспечваюць навучальны працэс па дадзеных дысцыплінах.
У параграфе прыведзена падрабязная класіфікацыя сучасных метадаў і тэхнічных сродкаў перадачы інфармацыі і яе апрацоўкі, якая будзе вельмі карысная для спецыялістаў, звязаных з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, і для шырокага кола карыстальнікаў кампьютэраў.
Інфармацыя ў параграфе выкладзена папулярнай мовай, таму можна сказаць, што матэрыял разлічаны ў тым ліку і на чытачоў без адпаведнай тэхнічнай адукацыі.


Заданне 7

Заява

Дырэктару сярэдняй школы № 14
Пятрову Пятру Пятровічу
Іванова Івана Іванавіча,
які пражывае ў г.Мінску,
вул. Кахоўская, д.1, кв.11,

Заява

Прашу дазволіць мне датэрміновую здачу выпускных экзаменаў за курс сярэдняй адукацыі.

22 лютага 2010 Іваноў


Ліст-запрашэнне

Паважаны Сяргей Сяргеевіч

Танцавальны калектыў “Глорыя” запрашае Вас прысутнічаць у якасці пачэснага госця на юбілейным вечары, прысвечаным пятнаццацігоддзю творчай гісторыі нашага калектыва.
Мерапрыемства адбудзецца 26 студзеня а шостай гадзіне вечара ў актавай зале механіка-матэматычнага факультэта БДУ.
Будзем вельмі рады Вас бачыць у гэты важны для нас дзень!
З павагай, калектыў ансамбля “Глорыя”.
Категория: Белорусский язык | Добавил: artmal
Просмотров: 966 | Загрузок: 4
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]