bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИСиТвЭ (д.), Белорусский язык, Контрольная работа, 2013
Подробности о скачивании 30.08.2016, 20:56
Заданне 1.
Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
У канцы XVIII ст. Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі.
Пры царызме беларуская мова не мела спрыяльных умоў для свайго развіцця. У школах яна не вывучалася, друкаваць на ёй не дазвалялася. Нават назву Беларусь ужываць у афіцыйных дакументах забаранялася. Беларусы, як і іншыя народы Расійскай імперыі, знаходзіліся пад цяжкім сацыяльным і нацыянальным прыгнётам. З часу далучэння барацьба беларускага народа ўлілася ў агульнае рэчышча барацьбы народаў Расіі за сваё вызваленне ад акоў царызму. Нацыянальна-вызваленчы рух і рост самасвядомасці беларусаў садзейнічалі ўзнікненню новай беларускай літаратуры і літаратурна-пісьмовай мовы. У яе станаўленні найбольш значную ролю адыгралі творы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Францішка Багушэвіча. Яе развіццю садзейнічалі таксама ананімныя паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, публіцыстыка Кастуся Каліноўскага. Новая беларуская літаратурная мова склалася на базе фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей жывых народных гаворак.
Пачатак ХХ ст. азнаменаваўся рэвалюцыйнымі падзеямі 1905 – 1907 гг. Царскі ўрад, напалоханы рэвалюцыяй, быў вымушаны пайсці на паслабленне цэнзуры. Узніклі беларускія газеты “Наша доля”, “Наша ніва”, выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” і інш. На беларускай мове ўбачылі свет мастацкія, публіцыстычныя і навуковыя творы. Пад уплывам першай рускай рэвалюцыі развівалася літаратурная творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча і інш.
Аднак арфаграфічныя, лексічныя, арфаэпічныя і граматычныя нормы толькі выпрацоўваліся. Таму кожны пісьменнік у сваёй творчасці шырока выкарыстоўваў багацці народна-дыялектнай мовы той мясцовасці, дзе ён нарадзіўся, жыў і працаваў. Найбольш глыбокі ўплыў на развіццё і фарміраванне норм літаратурнай беларускай мовы зрабілі выдатныя беларускія пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.

Развіццё роднай мовы.
1. Беларуская мова не мела спрыяльных умоў для развіцця.
2. Барацьба за вызваленне садзейнічала ўзнікненню новай беларускай літаратуры і літаратурна-пісьмовай мовы.
3. Паслабленне цэнзуры прывяло да ўзнікнення беларускамоўных газет і выдавецтваў.
4. Пачалі выпрацоўвацца арфаграфічныя, лексічныя, арфаэпічныя і граматычныя нормы беларускай мовы.

Заданне 2.
Формы роднага склону:
отсутствие времени – адсутнасць часу, хотелось снега - хацелася снегу, не хватило цемента - не хапіла цэменту, не видно леса - не відаць лесу, нет опыта – няма вопыту.
Формы меснага склону:
находиться в Витебске – знаходзіцца ў Віцебску, встретиться на фестивале – сустрэцца на фестывалі, рисовать на снегу – маляваць на снезе, скакать на коне - скакаць на кані, стоять на мосту – стаяць на мосце.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
пойти за водой - пайсці па ваду, смеяться над соседом – смяяцца з суседа, гуще чем та - гусцейшая за тую, благодарить маму – дзякаваць маме, жениться на Анне – ажаніцца з Ганнай.

Заданне 3.
Публіцыстычны стыль:
1. Адбылася чарговая сесія агульнага сходу Беларускага аддзялення Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры.
2. Магутны шторм “Святы Іуда” ў аўторак абясточыў чатыры раёны Ленінградскай вобласці.
3. На ўчарашнім пасяджэнні трэцяй сесіі Палата прадстаўнікоў разгледзела блок законапраектаў у эканамічнай сферы.
Навуковы стыль:
1. Кінетычная энергія – гэта энергія, якую маюць целы, што рухаюцца.
2. Скорасць распаўсюджвання хваль у пругкім асяроддзі не залежыць ад іх частаты.
3. Архітэктурная акустыка, акустыка памяшканняў – вобласць акустыкі, якая вывучае распаўсюджванне гукавых хваль у памяшканні, адбіццё і паглынанне іх паверхнямі, уплыў адбітых хваль на чутнасць гаворкі і музыкі.
Афіцыйна-справы стыль:
1. Неабходна зарэгістраваць вашу заяву да 25 кастрычніка 2013 года.
2. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.
3. Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю будзе выдадзена пазней.

Заданне 4.
1. Байт – байт: асноўная адзінка колькасці інфармацыі ў камп’ютарнай тэхніцы.
2. Блок-схема – блок-схема: нагляднае графічнае адлюстраванне алгарытму, калі асобныя яго дзеянні (этапы) адлюстроўваюцца пры дапамозе розных геаметрычных фігур (блокаў), а сувязі паміж этапамі указваюцца пры дапамозе стрэлак, якія злучаюць гэтыя фігуры.
3. Волна – хваля: ваганні, якія распаўсюджваюцца ў прасторы.
4. Данные – даныя: інфармацыя, якая характарызуе пэўную сістэму, з'яву, працэс ці аб'ект, прадстаўленых ў пэўнай форме і прызначаных для далейшага выкарыстання.
5. Интернет – інтэрнет: глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў.
6. Информация – інфармацыя: звесткі аб аб’ектах і з’явах навакольнага асяроддзя, іх параметрах, уласцівасцях і стане.
7. Компьютер - камп'ютар: машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.
8. Компьютерная программа - камп'ютарная праграма: паслядоўнасць інструкцый, прызначаных для выканання прыладай кіравання вылічальнай машыны.
9. Компьютерная сеть - камп'ютарная сетка: сістэма сувязі двух ці больш камп'ютараў і/ці камп'ютарнага абсталявання (серверы, маршрутызатары і іншае абсталяванне).
10. Машинный код - машынны код: сістэма каманд канкрэтнай вылічальнай машыны, якая інтэрпрэтуецца непасрэдна мікрапрацэсарам або прашыўкамі дадзенай вылічальнай машыны.
11. Мышь – мыш: прылада для перадачы інфармацыі ад чалавека да вылічальнай машыны.
12. Операционная система (ОС) - аперацыйная сістэма (АС): камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютара.
13. Переменные – пераменныя: велічыні, значэнні якіх могуць мяняцца ў час выканання дзеянняў.
14. Принтер – прынтар: прылада для хуткай і точнай раздрукоўкі інфармацыі на паперы.
15. Пробел – прабел: пусты прамежак у адзін сімвал, які выкарыстоўваецца для аддзялення аднаго слова ад другога.
16. Программирование - праграміраванне: працэс запісу гатовага, распрацаванага, абдуманага і праверанага алгарытма ў выглядзе тэкста праграмы.
17. Программное обеспечение – праграмнае забяспячэнне: агульны тэрмін для абазначэння сукупнасці камп'ютэрных праграм, працэдур і дакументацыі, якая выконвае пэўную задачу ў камп'ютэрнай сістэме.
18. Файл – файл: упарадкаваны набор запісаў або элементаў даных, які выступае як самастойны адзіны аб’ект.
19. Электромагнитная волна - электрамагнітная хваля: ваганне электрамагнітнага поля, якое распаўсюджваецца ў прасторы.
20. Язык программирования - мова праграмавання: гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютэра.

Заданне 5.
Компьютерный вирус – это небольшая программа, написанная в машинных кодах, способная внедряться в другие программы, хранящиеся на дисках запоминающих устройств компьютера.
Программа, внутри которой находится вирус, называется «зараженной». Когда зараженная вирусом программа вызывается для выполнения, на одном из этапов ее работы вирус перехватывает управление и реализует функции заложенные в него разработчиком. Обычно таких функций две: заражение других программ и дисков и поражение зараженных систем.
Условно выделяют две фазы жизни вируса: пассивную и активную.
Пассивная стадия – когда он практически не проявляет себя, стараясь оставаться незаметным для пользователей. Получая управление на этой стадии, вирус отыскивает на других дисках компьютера системные или прикладные программы и внедряется в них. Продолжительность этой фазы может быть разной: от нескольких минут до нескольких лет.
Стадию активных действий по поражению зараженных систем называют атакой вируса.

Пераклад:

Камп’ютарны вірус – гэта невялікая праграма, напісаная ў машынных кодах, якая здольна ўкараняцца ў іншыя праграмы, што захоўваюцца на дысках запамінаючых устройстваў камп’ютара.
Праграма, у сярэдзіне якой знаходзіцца вірус, называецца “зараджанай”. Калі зараджаная вірусам праграма вызываецца для выканання, на адным з этапаў яе работы вірус перахоплівае кіраванне і рэалізуе функцыі, якія заложаны ў ім распрацоўшчыкам. Звычайна такіх функцый дзве: заражэнне іншых праграм і дыскаў і паражэнне заражаных сістэм.
Умоўна выдзяляюць дзве фазы жыцця вірусаў: пасіўную і актыўную. Пасіўная стадыя – калі ён практычна не праяўляе сябе, стараючыся заставацца непрыкметным для карыстальнікаў. Атрымоўваючы кіраванне на гэтай стадыі, вірус адшуквае на іншых дысках камп’ютара сістэмныя або прыкладныя праграмы і ўкараняецца ў іх. Працягласць гэтай фазы можа быць рознай: ад некалькіх хвілін да некалькіх гадоў.
Стадыю актыўных дзеянняў па паражэнню заражаных сістэм называюць атакай віруса.

Заданне 6.
Гедрановіч, В. Асновы інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі: вучэбна-метадычны комплекс. – Мінск: Выдавецтва МІК, 2008. – 184 с.: іл.
Змяшчае канспект лекцый, тэсты для самакантроля, кантрольную работу і метадычныя рэкамендацыі па яе выкананні, пытанні да экзамена.
Можа быць выкарыстаны ў якасці вучэбнага дапаможніка па дысцыплінах “Асновы інфармацыйных тэхналогій” і “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі”

Заданне 7.
Аўтабіяграфія.
Я, Масойць А.С., нарадзілася 11 кастрычніка 1992 года ў вёсцы Быстрыца Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька – электраманцёр, маці – бібліятэкар. З 1999 па 2009 гады я вучылася ў Астравецкай сярэдняй школе. З 2009 па 2013 гады – студэнтка Аршанскага каледжа УА ВДУ імя Машэрава. Зараз працую інжынерам другой катэгорыі ў прадстаўніцтве ААА “НІАЭП” ў Рэспубліцы Беларусь.

Ліст-напамін.
Паважаны Іван Сямёнавіч!
Паведамляем Вам, што пасяджэнне садовага таварыства адбудзецца 18 жніўня 2013 года ў 15.00 гадзін у памяшканні сельскага Дома культуры па вул. Ленінская, 25.

Спіс літаратуры.
1. Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: вучэб. Дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. – Мінск: Выш. шк., 2003. – 334 с.
2. Сямешка, Л. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік / Лідзія Сямешка. – Мінск: “Сучаснае слова”, 1999. – 224 с.
3. Беларуская мова. У 2ч.: Ч. 1: Падруч. Для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я. М. Адамовіч, Л. А. Акаловіч, С. К. Берднік і інш. – Мінск: Выш. шк., 2001. – 330 с.
Категория: Белорусский язык | Добавил: alenams20
Просмотров: 1002 | Загрузок: 3
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]