УСТАНОВА АДУКАЦЫI БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ IНФАРМАТЫКI I РАДЫЁЭЛЕКТРОНIKI Факультет непрерывного и дистанционного образования Специальность: Информационные системы и технологии (в бизнес-менеджменте)
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ №1 Варыянт №3
ВАРЫЯНТ 3 1. Ахарактарызуйце беларускія словы (словазлучэнні), адзначыўшы ў табліцы патрэбнае. У якасці даведкі ў дужках падаецца англійскі і / або рускі адпаведнік. Слова /слова-злучэнне з іншамоўным адпаведнікам Паводле сферы ўжывання: агульнаўжы-вальнае / спецыяль-нае (тэрмін; наменклату-рная назва; прафесіяна-лізм; жарганізм) Паводле стылістыч-най афарбоўкі: нейтраль-нае; кніжнае; размоўна-бытавое; зніжанае Наяў-насць эма-цыянальна-экспрэ-сіўнай афар-боўкі (+/-) Паводле спосабу ўтварэння (толькі для слоў): запазычанне; калька; семантычная калька; універбацыя; афіксальны спосаб; абрэвіяцыя Дынамічныя працэсы (магчымасць тэрміналагізацыі / дэтэрміналагіза-цыі; выходзіць з актыўнага ўжывання – становіцца архаізмам ці гістарызмам)
ЭВМ (скарач. ад Э(лектронная) В(ылічальная) М(ашына); ЭВМ; computer) тэрмін кніжнае абрэвіяцыя пераходзіць у клас архаізмаў (больш ужывальны адпаведнік – камп’ютар) Байнэт (Байнет; Bynet) прафесіяналізм кніжнае - універбацыя неалагiзм дэвайс (девайс; device) жарганізм размоўна-бытавое - калькаванне неалагiзм юзер (юзер; user) жарганізм размоўна-бытавое - калькаванне неалагiзм юзабельнасць (юзабельность) тэрмін кніжнае - афиксальны тэрміналагізацыя мова высокага ўзроўню (high-level language) тэрмін кніжнае - - тэрміналагізацыя
2. Адрэдагуйце тэкст, выправіўшы арфаграфічныя, граматычныя памылкі, паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку. Камп’ютар (англ. сomputer ад лац. computo ‘лічу, вылічваю’) – адна з назваў электронных вылічальных машын, прынятая ў замежнай літаратуры (пераважна ў англійскамоўнай). Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў дачыненні да персанальных ЭВМ. Камп’ютарная сетка – сукупнасць узаемадзейных камп’ютараў, злучаных паміж сабой з дапамогай лініі сувязі (кабельнай або тэлефоннай) ці радыёканалаў для абмену інфармацыяй. Для забеспячэння функцыяніравання К.с. выдзяляецца спецыяльны камп’ютар (сервер), у запамінальных прыстасаваннях якога размешчаны праграмы супольнага карыстання, базы даных і інш. Бываюць лакальныя і размеркаваныя (рэгіанальныя, глабальныя, на прыклад Інтэрнэт) сеткi. Лакальныя - аб’ядноўваюць камп’ютары, якія знаходзяцца ў адным ці некалькіх блізкаразмешчаных збудаваннях і далучаюцца да ўнутранай кабельнай сеткі непасрэдна ці праз камутатары, канцэнтратары і інш. Размеркаваныя - звычайна карыстаюцца паслугамі тэлекамунікатыўных ліній сувязі (на прыклад тэлефоннай). К.с. выкарыстоўваюцца для рашэння складаных задач навукі, тэхнікі, эканомікі, кіравання, апрацоўкі інфармацыі і інш., якія патрабуюць размеркаваных баз даных і магутных вылічальных рэсурсаў. Паводле звестак на тысяча дзевяцьсот дзевяноста восьмы год у Беларусі найбольш магутныя лакальныя К.с. створаны ў інстытутах фізікі, матэматыкі, тэхнічнай кібернэтыкі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, заалогіі, эксперыментальнай батанікі, фотабіялогіі, сацыялогіі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі нацыянальнай акадэміі навук. Яны далучаны да рэгіянальнай сеткі BASNET (скарочанае ад Belorussian Academy of Sciences Network – сетка НАН Беларусі; аб’ядноўвае ЭВМ устаноў навукі, адукацыі, культуры і інш.) і да глабальнай сеткі Інтэрнэт (паводле Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.).
3. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Інстытут адной з самых буйных у свеце кансалтынгавых кампаній McKinsey & Co склаў рэйтынг новых тэхналогій, здольных цалкам змяніць наш свет, больш за тое - пакінуць без працы вялiкую колькасць людзей. Даклад атрымаў назву «Падрыўныя тэхналогіі: дасягненні, якія зменяць жыццё, бізнес і сусветную эканоміку». Мабільны Інтэрнэт і аўтаматызацыя разумовай працы - дзве найбольш небяспечных тэхналогіі. Аўтары дакладу лічаць, што новыя прыкладанні для мабільнага Інтэрнэту і прылады для аўтаматызацыі разумовай працы змогуць выканаць велізарную колькасць функцый выкладчыкаў, інжынераў, медыцынскіх работнікаў, юрыстаў, фінансістаў і кіраўнікоў. На думку аналітыкаў, у прафесіі застануцца толькі дзве катэгорыі работнікаў - сверхпрафесiянальныя спецыялісты і поўныя бездары. Прычым першым прыйдзецца пастаянна навучацца, каб мець магчымасць кіраваць вялiкай колькасцю новых праграм і ўласна штучным інтэлектам. Дадамо да гэтага, што, на думку McKinsey & Co, на біржы працы можа апынуцца прыблізна мільярд з чвэрцю чалавек. Праўда, тут ёсць адзін нюанс. Калі-небудзь сур'ёзна казаць аб штучным інтэлекце ў якасці замены інтэлекту, так бы мовіць, натуральнаму пакуль ранавата (па матэрыялах часопіса «Планета»).
4. Вызначце стыль перкладзенага на беларускую мову тэксту Задання 3, назавіце стылістычныя (лексічныя, марфалагічныя, сінтакічныя) сродкі атрыманага беларускамоўнага тэксту, прывядзіце прыклады з яго. Вынікі занясіце ў прыведзеную табліцу. Для паспяховага вызначэння стылю падумайце, каму тэкст адрасаваны (ці патрэбна спецыяльная падрыхтоўка для яго разумення, наколькі шырокая аўдыторыя можа ім зацікавіцца), з якой мэтай напісаны тэкст, да якога жанру можа належыць і ў якім выданні змешчаны. Стыль Моўныя сродкі лексічныя марфалагічныя сінтаксічныя Публіцыстычны Адна з самых буйных у свеце, дзве найбольш небяспечных тэхналогіі, пакуль ранавата - уласна-ацэначная лексіка;
поўныя бездары – фразеалагiзм;
Мабільны Інтэрнэт і аўтаматызацыя разумовай працы - дзве найбольш небяспечных тэхналогіі. Аўтары дакладу лічаць, што новыя прыкладанні для мабільнага Інтэрнэту і прылады для аўтаматызацыі разумовай працы змогуць – паўторы; Назоўнікі на –асць, -ства, -нне, -э(е)нне: колькасць, прыкладанне, магчымасць
Прыстаўкі: сверхпрафесiянальныя.
Суфiксы -цы(я), -iст: аўтаматызацыя, спецыялісты Уводныя словы: На думку аналітыкаў, праўда, дадамо да гэтага.
5. Складзіце анатацыю (да чатырох сказаў) на беларускай мове на прапанаваны рускамоўны артыкул. У артыкуле разглядаецца праблема развіцця кібернетыкі на тэрыторыі СССР на стадыі яе зараджэння ў 1950-я гг. Асаблівая ўвага надаецца асобам, якія ўнеслі ўкладанне ў развіццё гэтага навуковага напрамкі, якія паўплывалі на развіццё кібернетыкі і ўкаранення яе ў грамадскае і палітычнае жыццё. У артыкуле выкладзены погляды грамадства на новы напрамак навукі, настроі грамадства ў адносінах да дадзенага кірунку. Пададзеныя агульныя вынікі найбуйнейшых даследаванняў і спроб прымянення кібернетыкі.
6. Напішыце тэкст-разважанне (да 10 сказаў) як адказ на прапанаванае пытанне, выкарыстаўшы наступныя граматычныя сродкі (мінімум па адным разе кожны): складаны бяззлучнікавы сказ; пабочная канструкцыя; дзеепрыслоўны зварот; дзеепрыметнікавы зварот. Падкрэсліце ў тэксце пералічаныя сродкі мовы. Мова - гэта сродак, якi выкарыстоўваецца кожны дзень, кожным чалавекам для выражэння узнiкшых у галаве думак, пачуццяў. Пісьменная, звязаная гаворка дазваляе дакладна і ясна перадаць іншым людзям інфармацыю, якую чалавек хоча данесці. Прадстаўнікам такіх прафесій, як настаўнікі, палітыкі, прадстаўнікі медыя, неабходна валодаць мовай на высокім узроўні, таму што яны ўвесь час знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з вялікай колькасцю людзей. Але чаму мы на практыцы сутыкаемся з напаўпісьменных прамовай вышэйзгаданых прафесій? На маю думку, недастатковае наданне ўвагі вывучэнню мовы са школьных гадоў прыводзіць да такіх наступстваў. Людзям, вывучыўшым другiя навукi, здаецца, што яны ўмеюць на падсьвядомым узроўні выразна і пісьменна выказваць свае думкі, што гэтаму не трэба вучыцца, што гэта прыходзіць само сабой. У далейшым у чалавека становіцца менш часу і зацікаўленасці ў вывучэнні мовы, у выніку чаго мы сутыкаемся ў напаўпісьменнымі прамовай вялікай колькасці людзей, у тым ліку і людзей, якія працуюць на аўдыторыю. Але мова не стаіць на месцы і ўвесь час развіваецца: з'яўляюцца новыя словы, тэрміны, знікаюць невыкарыстоўваныя словы, складваюцца новыя фразеалагізмы, жаргоны і іншыя сродкі перадачы гаворкі. Гэтыя з'явы адбываюцца ў сувязі са зменай, развіццём чалавека, з'яўленнем новых вынаходак, зменай пакаленняў, новых напрамкаў у мастацтве, навуцы, культуры. Чалавек жыве ў грамадстве, а значыць павінен умець ўзаемадзейнічаць з ім, для чаго неабходна пастаянна ўдасканальвацца ў галіне пісьменнай гаворкі.