bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная работа по белорусскому языку
Подробности о скачивании 25.03.2014, 10:10
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
Адказ:
Беларуская мова у XX стагоддзі
Сучасная літаратурная беларуская мова пачала складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваёй спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца
Беларускаямова.
Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненні ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласнай граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.
З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.
Уздым у 1920-я гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывёў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, на ей вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны падручнікі на беларускай мове для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу 1920-х гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.
Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 1930-я гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыянал-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларуска-рускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 1950-80-х гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыі грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.
Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.
Сітуацыя змянілася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на беларускай мове.
Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
ТЭЗІСЫ
Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства:
а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння;
б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці.
2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы:
а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”;
б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.
3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы:
а) 1917 г. – браты А. і Я. Лёсікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;
б) 1918 г. – выданне “Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме.
в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы.
4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі:
а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай;
б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння;
в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай;
г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.
5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі:
а) кампанія па “выкрыццю” “нацыянал-дэмакратаў”;
б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка;
в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.
6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай:
а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар;
б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.);
в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны.
7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы:
а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай;
б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі;
в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове.
8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы.
9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай
інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону
адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі (глядзі дадатак № 2).
Адказ:
Марфалагічная інтэрферэнцыя.
Родны склон:
1. сделан из пластика – зроблены з пластыку;
2. вывоз песка – вываз пяску;
3. нет контроля – няма кантролю;
4. критика марксизма – крытыка марксізму;
5. свойства кремния – уласцівасці крэмнію.
Месны склон:
1. думать об отце – думаць аб бацьку;
2. отдых в лесу – адпачынак у лесе;
3. вода в ведре – вада ў вядры;
4. на голубом облаке – на блакітным воблаку;
5. мечтал о компьютере – марыў аб камп’ютэры.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя.
1. пойти за хлебом – пайсці па хлеб;
2. извинить соседа – прабачыць суседу;
3. стремиться к богатству – імкнуцца да багацця;
4. жениться на Марии – ажаніцца з Марыяй;
5. издеваться над животным – здзекавацца з жывёлы.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і
афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Адказ:
Публіцыстычны стыль.
1. мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы
Па выніках сустрэчы прэзідэнтаў быў падпісаны шэраг дакументаў: мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы, консульская канвенцыя, мемарандум паміж урадамі і нацбанкамі аб выпрацоўцы мер па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу, міжурадавае пагадненне аб спрошчаным парадку праезду беларускага ўчастка аўтадарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС работнікамі і транспартнымі сродкамі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, і пратакола да дадзенага пагаднення.
2. стаўка рэфінансавання
Стаўка рэфінансавання — працэнтная стаўка, пад якую цэнтральны банк краіны выдае крэдыты камерцыйным банкам.
3. надзвычайнае здарэнне ў нацыянальным аэрапорце
Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў нацыянальным аэрапорце “Мінск”: тут адбылося загаранне ўнутры металічнага кантэйнера.
Навуковы стыль.
1. падынтэгральная функцыя f
Задача лікавага інтэгравання заключаецца ў знаходжанні інтэграла на адрэзку [a; b], калі падынтэгральная функцыя f на гэтым адрэзку зададзена таблічна.
2. працэсы абстрагавання і лагічныя меркаванні
У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (законаў).
3. агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання
З пункту гледжання сферы ўжывання ўвесь слоўнікавы склад беларускай мовы можа быць падзелены на дзве часткі: агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.
Афіцыйна-справавы стыль.
1. стан пажарнай бяспекі
Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы рэгулярна аналізуюць стан пажарнай бяспекі, прымаюць па гэтых пытаннях рашэнні, распрацоўваюць планы і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.
2. адказнасць за эканамічныя правапарушэнні
Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.
3. забеспячэнне доступу да інфармацыі
Дзяржавы-удзельнікі прызнаюць важную ролю сродкаў масавай інфармацыі і забяспечваюць, каб дзіця мела доступ да інфармацыі і матэрыялаў з розных нацыянальных і міжнародных крыніц.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка,
праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
Адказ:
1. Клавиатура – клавіятура
1) у музычных інструментах сукупнасць рычагоў – клавіш, размешчаных у вызначаным парадку; адна з асноўных частак клавішнага механізму. Складаецца звычайна з клавіш, клавіятурнай рамы, сярэдніх (восевых) і пярэдніх штыфтоў. 2) сукупнасць клавішай у якога-небудзь механізму (пішучай машынкі, лічыльнай машыны і т.п.).
2. Курсор – курсор
Сродак кіравання камп’ютэрам і запуску праграм у форме стрэлкі, якая рухаецца па экрану манітора ў адпаведнасці з тым, як карыстальнік рухае рукой “мыш”.
3. Графический редактор – графічны рэдактар
Праграма, якая дазваляе ствараць і рэдагаваць малюнкі на экране камп’ютэра: маляваць лініі, размалёўваць вобласці экрана, ствараць надпісы рознымі шрыфтамі, апрацоўваць малюнкі і т.д.
4. Алгоритм – алгарытм
Правіла дзеянняў, паслядоўнасць правядзення вылічальных аперацый, спосаб знаходжання выніку. У эканамічных задачах, якія рашаюцца з выкарыстаннем матэматычных метадаў і мадэляў, алгарытм азначае спосаб адшуквання шукаемай велічыні.
5. Файл – файл
1) сукупнасць звязаных запісаў (кластараў), якія захоўваюцца ў знешняй памяці камп’ютэра і разглядаюцца як адзінае цэлае. Адрозніваюць тэкставыя, графічныя і гукавыя файлы.
2) найменне (імя) сукупнасці дадзеных, у тым ліку дакумента на машыначытальным носьбіце (напр., дыскеце), асноўны элемент захоўвання дадзеных у камп’ютэры, які дазваляе адрозніваць гэтую сукупнасць дадзеных ад іншых, знаходзіць, змяняць, выдаляць або выконваць з ёй іншыя аперацыі.
6. Операционная система – аперацыйная сістэма
Праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі сродкамі камп’ютэра, якія прызначаныя для выканання задач карыстальніка.
7. Жесткий диск – жорсткі дыск
Магнітны дыск, у якім носьбітамі інфармацыі з'яўляюцца круглыя алюмініевыя пласціны, абедзве паверхні якіх пакрытыя пластом магнітнага матэрыялу. Гэтая пласціна або група пласцін разам з блокам счытвання/запісу размяшчаюцца ў герметычнай скрыні для абароны ад пылу, вільгаці і бруду.
8. Оптический диск – аптычны дыск
Выкананы ў форме дыска аптычны назапашвальнік, у якім запіс і счытванне дадзеных здзяйсняецца лазарам пры дапамозе промня святла.
9. Системный блок – сістэмны блок
Металічная скрыня са здымнай крышкай, якая змяшчае ў сабе састаўныя апаратныя часткі камп’этэра, злучаныя шматжыльнымі кабелямі.
10. Программное обеспечение – праграмнае забеспячэнне
Комплекс камп’ютэрных праграм, якія забяспечваюць апрацоўку або перадачу дадзеных.
11. Относительная погрешность – адносная хібнасць
Хібнасць вымярэння, выражаная адносінамі абсалютнай хібнасці да сапраўднага значэння велічыні, якую вымяраюць.
12. Монитор – манітор
У камп’ютэры прылада, на якой адлюстроўваюцца ўведзеныя дадзеныя (напр., тэкст) для візуальнага прамога іх счытвання.
13. Текстовый редактор – тэкставы рэдактар
Камп’ютэрная праграма для стварэння, апрацоўкі, фармаціравання тэкста (тэкставых дакументаў).
14. Байт – байт
Адзінка аб’ёма інфармацыі, роўная 8 бітам, дваічнае слова, здольнае запісываць і захоўваць адзін літарна-лічбавы або іншы сімвал дадзеных.
15. Модем – мадэм
Прылада для перадачы дадзеных (напрыклад, па тэлефоннай лініі), якая пераўтварае, як правіла, лічбавыя сігналы ў аналагавыя і наадварот. З дапамогай мадэма ПК падключаецца да сеткі Інтэрнэт.
16. Материнская плата – мацярынская плата
Асноўная плата камп’ютэра, на якой размяшчаюцца электронныя кампаненты, якія вызначаюць архітэктуру працэсара.
17. Драйвер – драйвер
Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.).
18. Оперативная память – аператыўная памяць
Памяць, прызначаная для часовага захоўвання дадзеных і каманд, неабходных працэсару для выканання ім аперацый. Аператыўная памяць перадае працэсару каманды і дадзеныя непасрэдна або праз кэш-памяць. Кожны байт аператыўнай памяці мае свой індывідуальны адрас.
19. Утилита – утылита
Дапаможная камп’ютэрная праграма для выканання тыповых задач, такіх, як кіраванне памяццю, барацьба з камп’ютэрнымі вірусамі, архівацыя файлаў і інш.
20. Дисплей – дысплей
Прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па
спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі
-ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Адказ:
Варыянт рускага тэксту.

Память компьютера делится на внутреннюю и внешнюю. Внутренняя состоит из двух частей – оперативной и постоянной. Внутреннюю память, предназначенную для временного хранения информации (программ и данных пользователя), называют оперативным запоминающим устройством – ОЗУ (в англоязычной терминологии – RAM).
ОЗУ состоит из отдельных ячеек-регисторов. Каждая такая ячейка имеет свой адрес – целое число, однозначно определяющее ячейку. Информацию, хранящуюся в ячейке, называют содержимым этой ячейки. Таким образом, каждая ячейка памяти характеризуется адресом и содержимым. Для адресации ячеек памяти используются восьмеричные или шестнадцатеричные числа. Внутреннюю память, предназначенную для постоянного хранения и многократного использования системных программ, разнообразных констант, не подлежащих изменению, называют постоянным запоминающим устройством – ПЗУ (в англоязычной терминологии – ROM). ПЗУ является энергонезависимым устройством.
Варыянт беларускага тэксту

Памяць камп’ютэра дзеліцца на ўнутраную і знешнюю. Унутраная складаецца з дзвюх частак – аператыўнай і пастаяннай. Унутраную памяць, прызначаную для часовага захоўвання інфармацыі (праграм і дадзеных карыстальніка), называюць аператыўнай прыладай, якая запамінае – АЗП (у англамоўнай тэрміналогіі – RAM).
АЗП складаецца з асобных вочак-рэгістараў. Кожнае такое вочка мае свой адрас – цэлы лік, які адназначна вызначае вочка. Інфармацыю, якая захоўваецца ў вочку, называюць змесцівам гэтага вочка. Такім чынам, кожнае вочка памяці характарызуецца адрасам і зместам. Для адрасавання вочак памяці выкарыстоўваюцца васьмярычныя або шаснаццацірычныя лікі. Унутраную памяць, прызначаную для пастаяннага захоўвання і шматразовага выкарыстання сістэмных праграм, разнастайных канстант, якія не падлягаюць змене, называюць пастаяннай прыладай, якая запамінае – ПЗУ (у англамоўнай тэрміналогіі – ROM). ПЗУ з’яўляецца энэрганезалежнай прыладай.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на
любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Адказ:
Індыкатыўная анатацыя на параграф “Персанальны камп’тэр тыпу IBM” з падручніка “Інфарматыка і вылічальная матэматыка” Быкадорава Ю.А., Кузняцова А.Ц., Шэрбафа А.І. – Мінск : Народная асвета, 2000. – 336 с. : іл.
Параграф уяўляе сабой апісанне персанальнага камп’ютэра тыпу IBM. Параграф падзелены на чатыры раздзелы, кожны з якіх расказвае пра састаўныя часткі камп’ютэра. Для нагляднасці ў параграфе змешчаны схемы і табліцы. Параграф прызначаецца для тых, хто хоча пазнаёміцца з будовай камп’ютэра і прызначэннем яго састаўных частак.
Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія,
даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Адказ:
Асабісты дакумент.
Аўтабіяграфія
Я, Іванова Наталля, нарадзілася 5 кастрычніка 1993 года ў горадзе Віцебску ў працоўнай сям’і. Мой бацька, Іваноу Іван, дырэктар фірмы, маці, Іванова Людміла – лекарам. У 2000 годзе я паступіла ў школу №45 горада Віцебска. У 2009 годзе паступіла у Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж, які скончыў у 2013 годзе па спецыяльнасці тэхнік-праграміст. У 2013 годзе паступіла у Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Цяпер з’яўляюся студэнтам-завочнікам першага курса. Не замужам, дзяцей не маю.
18 сакавіка 2014 г. Подпіс
Справавы ліст.
Запрашэнне

Паважаны Міхаіл Міхайлавіч!
15 ліпеня 2014 года адбудзецца сход акцыянераў карпарацыі “ITFirm”. Месца правдзення – галоўны офіс кампаніі, які змяшчаецца па адрасу г. Мінск, вулица Заслаўская 15.
На сходзе будзе выбраны склад савета дырэктароў, будуць падведзены вынікі развіцця і эканамічнае становішча на канец мінулага года, а таксама абмеркаваны перспектывы і канцэпцыі развіцця прадпрыемстваў карпарацыі на наступны год.
Просім Вас прыняць удзел у сходзе і з’явіцца 15 ліпеня 2014 года ў 16:00 па вышэйназванаму адрасу.

Асноўная літаратура

1. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970. – 112 с.
2. Лепешаў У.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. 1969. – 89 с.
3. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997 – 230 с.
4. Яўневіч М.С. Беларуская мова. Мн.: Вышэйшая школа. 1991. – 465 с.
5. Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускамоўнай інтэрферэнцыі / Склад. А.І. Манько, П.І.Малько. Горкі, 1999. – 392 с.
6. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У.В. Анічэнкі. Мн., 1992. – 678 с.
7. Антонюк Л.А. Белорусская научная терминология: (Формирование, структура, функционирование). Мн., 1987. – 230 с.
8. Шотт. – Минск : Асар, 2004. – 525 с.

Дадатковая літаратура

1. 1. Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. – 72 с.
2. Наркевіч А. Моўны стандарт і штамп. Характар сувязі і праяўленняў // Роднае слова. 1997 – 67 с.
3. Шакун Л. Карані нашай мовы // Роднае слова. 1996 – 112 с.
4. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. – 67 с.
Категория: Белорусский язык | Добавил: Natallia5
Просмотров: 1577 | Загрузок: 14
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]