Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план.
Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Сучасная літаратурная беларуская мова пачала складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, «мужыку», які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваёй спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова. Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненні ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толь-кі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты «Наша ніва», вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках «Нашай нівы», як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік «Як правільна пісаць па-беларуску», а ў 1918 г. на яго аснове выдалі «Беларускі правапіс». У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : «Беларускі правапіс» А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласнай граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Уздым у 1920-я гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывёў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, на ей вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны падручнікі на беларускай мове для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу 1920-х гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 1930-я гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па «выкрыццю» так званых «нацыянал-дэмакратаў», да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы. Беларусізацыя стала кваліфікавацца пар-тыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 г. выходзіць пас-танова СНК і ЦК ВКП (б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах кан-курэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя «росквіту нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве», было прынята гаварыць аб «гарманічным» беларуска-рускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 1950-80-х гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыі грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі. Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці. Сітуацыя змянілася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на беларускай мове. Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэн-няў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, «інтэлектуальнасць», стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Тэзісы. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. 1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства: а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння; б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці. 2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літара-турнай беларускай мовы: а) з’яўленне першай беларускай газеты “Наша ніва”; б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. 3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя права-пісных і граматычных норм беларускай мовы: а) 1917 г. – браты А. і Я. Лёсікі апублікавалі першы дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”; б) 1918 г. – выданне «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. 4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі: а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай; б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння; в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай; г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. 5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі: а) кампанія па выкрыццю» «нацыянал-дэмакратаў»; б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка; в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». 6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай: а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар; б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.); в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны. 7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы: а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай; б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі; в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове. 8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы. 9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі. Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі (глядзі дадатак № 2).
Марфалагічная інтэрферэнцыя. Родны склон: 1. раскаты грома – раскаты грому; 2. сделан из пластика – зроблены з пластыку; 3. не хватило цемента – не хапіла цэменту; 4. свойства кремния – уласцівасці крэмнію; 5. сугробы снега – гурбы снегу.
Месны склон: 1. тоска на сердце – журба на сэрцы; 2. вода в ведре – вада ў вядры; 3. пометка в календаре – пазнака ў календары; 4. рисовать на снегу – маляваць на снезе; 5. мечтал о компьютере – марыў аб камп’ютэры.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 1. пойти за хлебом – пайсці па хлеб; 2. издеваться над младшим братом – здеквацца з малодшага брата; 3. стремиться к богатству – імкнуцца да багацця; 4. приложение к параграфу - дадатак да параграфа; 5. благодарить маму – дзякаваць маме.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
1. Медыкі раяць прайсці вакцынацыю ад грыпа, бо яна дапамагае калі не пазбегчы хваробы, то лягчэй яе перанесці, перадае БЕЛТА. 2. Стаўка рэфінансавання – працэнтная стаўка, пад якую цэнтральны банк краіны выдае крэдыты камерцыйным банкам. 3. Надзвычайнае здарэнне ў мінулую суботу было зафіксавана ў гандлёвым цэнтры «На Нямизе».
Навуковы стыль: сіла тока, паўправаднікі, падынтэгральная функцыя f.
1. У фізіцы сілай тока называюць велічыню зарада, які праходзіць праз папярэчнае сячэнне правадніка за адзінку часу. 2. Рэчывы, якія па сваёй электраправоднасці займаюць прамежкавае значэнне паміж праваднікамі і дыэлектрыкамі, называюць паўправаднікамі. 3. Задача лікавага інтэгравання заключаецца ў знаходжанні інтэграла на адрэзку [a; b], калі падынтэгральная функцыя f на гэтым адрэзку зададзена таблічна.
Афіцыйна-справавы стыль: адказнасць за эканамічныя правапарушэнні, камісія па працы з маёмасцю, спіс выкарыстоўваемых касавых апаратаў.
1. Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў зака-надаўства. 2. Ігравыя аўтаматы пастанаўленнем суда канфіскаваны ў даход дзяржавы, і адпаведна з рашэннем камісіі па працы з маёмасцю пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце перададзены для рэалізацыі ў ТД «Усходні». 3. Міністэрства па падаткам і зборам Савецкага района папярэджвае, што няпоўные або няправільныя звесткі ў спісе выкарыстоўваемых касавых апаратаў, пададзеныя інспектару, могуць стаць прычынай для распачатку судовай працы.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1. Дисплей – дысплей: - прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі. 2. Скаляр – скаляр: - велічыня (магчыма пераменная, інакш кажучы – функцыя), кожнае значэнне якой можа быць выражана адным лікам (часцей за ўсё маецца на ўвазе натуральныя лікі). 3. Модуль – модуль: - велічыня, якая характарызуе якую-небудзь ўласцівасць цвёрдага цела (модуль пругкасці); - сапраўдны лік, абсалютная велічыня адмоўнага або дадатнага ліку; - велічыня, якая ўмоўна прымаецца за адзінку, якая цэлую колькасць разоў паўтараецца ва ўсіх вымярэннях якой-небудзь мастацкай формы (вышыня калон - модуль будынка); - частка прыбора, механізму, прылады, якая выконвае пэўныя функцыі. 4. Класс – клас: - сукупнасць, група прадметаў або з'яў з агульнымі прыметамі; разрад, катэгорыя; - вялікая група людзей, якая мае аднолькавае становішча ў сістэме гра-мадскай вытворчасці і арганізацыі працы, аб'яднаная агульнасцю інтарэсаў на аснове аднолькавага стаўлення да размеркавання грамадскага багацця; - падраздзяленне навучэнцаў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання; - ступень, узровень, у залежнасці ад якіх вызначаецца месца прадмета ў шэрагу іншых падобных. 5. Субъект - суб’ект - істота, якая валодае свядомасцю і воляй, здольнасцю да мэтазгоднай дзейнасці, накіраванай на той ці іншы аб’ект. - чалавек, або група людзей, калектыў, якія выступаюць актыўнымі дзеячамі ў якім-небудзь працэсе; - асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі; - чалавек як носьбіт якіх-небудзь уласцівасцей; - чалавек, асоба; чалавек з адмоўнымі рысамі характару; - прадмет меркавання, вызначаемы прэдыкатам; - дзейнік, а таксама наогул граматычная форма, якая абазначае дзеяча. 6. Периферия – перыферыя: - агульнае абазначэнне сукупнасці знешніх прылад персанальнага камп’ютара; - знешняя частка чаго-небудзь, якая супрацьпастаўляецца цэнтру. 7. Диск – дыск: - агульная назва носьбітаў інфармацыі, вырабленых з полікарбаната з нанесеным спецыяльным пластам, які служыць для захоўвання інфармацы; - спартыўны снарад; - частка кола, на якую манціруецца шына. 8. Радикал – радыкал: - знак, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня; - устойлівая група атамаў у малекуле, якая захоўвае свой састаў пры пераходзе з аднаго хімічнага злучэння ў другое; - прыхільнік крайніх і рашучых дзеянняў, поглядаў. 9. Градус – градус: - адзінка вымярэння вуглоў або дуг, 1/360 акружнасці; - адзінка вымярэння тэмпературы якога-небудзь цела. 10. Утилита – утылита Дапаможная камп’ютэрная праграма для выканання тыповых задач, такіх, як кіраванне памяццю, барацьба з камп’ютэрнымі вірусамі, архівацыя файлаў і інш. 11) Давление – ціск: - сіла дзеяння аднаго цела на паверхню іншага; - прымус, гвалт над чыёй-небудзь воляй. 12. Опыт – вопыт: - адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і гра-мадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнан-ня; - сукупнасць ведаў і практычна засвоеных навыкаў, уменняў; - узнаўленне якой-небудзь з’явы эксперыментальным шляхам, ства-рэнне чаго-небудзь новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання; выпрабаванні; 13. Радиоактивность – радыёактыўнасць: Здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часціцы. 14. Фокус – фокус: - кропка перасячэння прамянёў праламлення або адлюстравання, якія падацюць на аптычную сістэму паралельным пучком; - выдатнае штукарства, заснаванае на падмане зроку, увагі пры дапамозе спрытнага і хуткага прыёму. 15. Фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект: - паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла. 16. Электрон – электрон: - элементарная часціца з адмоўным электрычным зарадам. 17. Эмиссия – эмісія: - выпусканне электронаў паверхняй цвёрдага цела пры яе бам-бардзіроўцы электронамі; - выпуск каштоўных папер. 18. Грань – грань: - лінія, граніца, якая падзяляе што-небудзь; - адна плоскасць ломанай паверхні цела, старана геаметрычнай фігуры; - адрэзак або лінія, якія ўтвараюцца на месцы перасячэння дзвух плос-касцей. 19. Указатель – указальнік: - спасылка на пачатак масіва дадзеных у праграмаванні; - надпіс, стрэлка; прыбор або іншае прыстасаванне, якія паказваюць што-небудзь; - даведачная кніга або даведачны спіс у кнізе. 20. Оператор – аператар: - у праграмаванні – набор інструкцый у праграме, якія выконваюцца кампілятарам; - урач-хірург, якрі праводзіць аперацыі; - спецыяліст, які кіруе працай якой-небудзь складанай прылады, ме-ханізма.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Если вы имеете опыт продолжительной работы с ПК, то, возможно, уже сталкивались с компьютерными вирусами или хотя бы слышали о них. Компьютерный вирус – это программа, производящая в вашем ПК действия, в которых вы не нуждаетесь и о которых не подозреваете. Главной особенностью является способность к «размножению», т.е. к созданию множества готовых к дальнейшей работе экземпляров вируса. Являвшиеся первоначально вполне невинным развлечением скучающих программистов компьютерные вирусы сегодня стали настоящим бедствием для пользователей ПК: количество и типы таких программ растут с ужасающей скоростью, а сами вирусы в ряде случаев приобрели весьма неприятные свойства – некоторые из них способны уничтожать файловую структуру дисков со всеми катастрофическими для пользователя последствиями. В литературе описывается беспрецедентный случай, когда вирус за три дня (с 2 по 4 ноября 1988г.) вывел из строя фактически всю компьютерную сеть США. Были парализованы компьютеры Агентства национальной безопасности, стратегического командования ВВС США, локальные сети всех крупных уни-верситетов и исследовательских центров. Лишь в последний момент удалось спасти систему управления полётом космических кораблей Шаттл. Положение было настолько серьёзным, что к расследованию немедленно приступило ФБР. Виновником катастрофы, причинившей ущерб более 100 миллионов долларов, оказался студент выпускного курса Корнельского уни-верситета Р. Моррис, придумавший достаточно хитрую разновидность вируса. Он был исключён из университета с правом восстановления через год и при-говорён судом к уплате штрафа в 270 тысяч долларов и трем месяцам тюремного заключения.
Пераклад:
Калі вы маеце вопыт прадаўжальнай працы з ПК, то, магчыма, ужо сутыкаліся з камп’ютэрнымі вірусамі або хоць бы чулі аб іх. Камп’ютэрны вірус – гэта праграма, якая выконвае ў вашым ПК дзеянні, у якіх вы не маеце патрэбы і аб якіх не падазруеце. Галоўнай асаблівасцю з’яўляецца магчымасць да «размнажэння», значыць да стварэння мноства гатовых да далейшай рабоце экзэмпляраў віруса. Камп’ютэрныя вірусы сёння сталі сапраўднай бядой для карыстальнікаў ПК, так як спачатку з’явіліся зусім нявіннай забавай сумуючых праграмістаў: колькасць і тыпы такіх праграм растуць з жахлівай хуткасцю, а самі вірусы ў радзе здарэнняў набылі надта непрыемныя асаблівасці – некаторыя з іх здатныя знішчаць файлавую структуру дыскаў з усімі катастрафічнымі для карыстальніка вынікамі. У літаратуры апісваецца беспрэцэдэнтны выпадак, калі вірус за тры дні (з 2 па 4 лістапада 1988г.) вывеў са строю фактычна ўсю камп’ютэрную сетку ЗША. Былі паралізаваны камп’ютэры Агенцтва нацыянальнай бяспекі, стратэ-гічнага камандавання ВПС ЗША, лакальныя сеткі ўсіх буйных універсітэтаў і даследавальных цэнтраў. Толькі ў апошні момант удалося выратаваць сістэму кіравання палётам касмічных караблёў Шатл. Становішча было настолькі сур’ёзным, што да раследавання неадкладна прыступіла ФБР. Віноўнікам катастрофы, які учыніў шкоду больш 100 мільёнаў долараў, аказаўся студэнт выпускнога курса Карнэльскага ўніверсітэта Р.Мо-рыс, які прыдумаў дастаткова хітрую разнавіднасць віруса. Ён быў выключаны з універсітэта з правам аднаўлення праз год і прыгавораны судом да выплаты штрафу ў 270 тысяч долараў і трох месяцаў турэмнага зняволення.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
1С: Прадпрыемства 8.1. Практычны дапаможнік распрацоўніка. Прыкла-ды і тыпавыя прыёмы / М.Г. Радчанка. – М.: 1С-Паблішынг, 2009. – 416 с.
Кніга «1С: Прадпрыемства 8.1. Практычны дапаможнік распрацоўніка. Прыклады і тыпавыя прыёмы» з'яўляецца кіраўніцтвам, якое дапаможа авало-даць прыёмамі распрацоўкі і мадыфікацыі рашэнняў у асяроддзі 1С: Прадпрыем-ства серыі 8.1. Выданне гэтай кнігі прымеркавана да выхаду новай версіі платформы 1С: Прадпрыемства 8.1. На прыкладзе распрацоўкі прыкладнога рашэння разглядаецца структура аб'ектаў сістэмы, іх прызначэнне і тэхналогія выкарыстання. Аперацыі прыводзяцца на ўбудаванай мове з выкарыстаннем мовы запытаў, якія падрабязна пракаментаваныя. Кнігай можна карыстацца як практычным кіраўніцтвам і ў якасці даведніка. Апошнія раздзелы ўтрымлі-ваюць паказальнік метадаў распрацоўкі, якія абмяркоўваюцца ў кнізе. Кніга будзе карысная як пачатковым карыстачам, не знаёмым з сістэмай 1С: Прадпрыемства, так і дасведчаным распрацоўнікам.
Я, Лемеш Марына Аляксандраўна, нарадзілася 27 снежня 1990 г. у горадзе Жыткавічы Гомельскай вобласці. У 1997 годзе паступіла у сярэднюю школу № 3 горада Жыткавічы. У 2001 годзе перайшла ў другі клас з інфарматыка-матэматычным уклонам. Скончыўшы адзінаццать класаў школы ў 2008 годзе, паступіла у Мінскі Дзяржаўны Вышэйшы Радыётэхнічны каледж на спецыяльнасць Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. У 2012 годзе пасля чатырох курсаў каледжа абараніла на выдатна дыплом. У гэтым жа годзе выйшла замуж і паступіла на завочнае аддзяленне Інстытута інфармацыйных тэхналогій. Паралельна з навучаннем працую у фірме «Місофт НВП» праграмістам.
28 сакавіка 2013 года __________________ М.А. Лемеш
Справавы ліст.
Запрашэнне
Паважаны Юрый Міхайлавіч! Запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі "Рашэнні 1С для бізнэсу: эфектыўнае кіраванне і ўлік", якая будзе праходзіць 27-28 сакавіка 2013 года. Месца правядзення канферэнцыі: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, д. 116, г. Мінск. Мэта канферэнцыі: інфармаванне ўдзельнікаў аб магчымасцях сучасных рашэнняў для эфектыўнага кіравання і ўліку на платформе "1С: Прадпрыемства 8" для прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, транс-парту, будаўніцтва, аптовага і рознічнага гандлю, сферы паслуг і ўстаноў адукацыі, а таксама аб новых дасягненнях вядучых партнёраў фірмы "1С" па аўтаматызацыі прадпрыемстваў.