bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Бел.яз
Подробности о скачивании 26.05.2013, 23:33
Заданне 1. Знайдіце і запішіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складіце да яго тэзісны план.

Гісторыя паходжання беларускай мовы

Беларуская мова з'яўляецца адной з трох усходнеславянскіх моў, у гэтую ж групу ўваходзяць руская і ўкраінская мовы. Выкарыстоўваецца фактычна толькі ў Беларусі і з'яўляецца дзяржаўнай мовай.
Беларуская мова была ўтворана са старажытнарускай мовы ў 14 стагоддзі. У яе склад увайшлі наступныя гаворкі: дрыгавічоў, старажытных радзімічаў, полацкіх крывічоў, смаленскіх, а таксама, магчыма, паўночнікаў.
Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.
На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.
Развіццю літаратурнай беларускай мовы спрыяла тое, што яе ўжывалі ў якасці дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай беларускай мовы аказаў заснавальнік кнігадрукавання на беларускай мове Францыск Скарына (прыблізна каля 1490-1541г.г.), ён пераклаў на беларускую мову Біблію.
У 16 стагоддзі беларускую мову ўжо ўжываюць у свецкім, дзелавым, рэлігійным жыцці. Але ўжо ў канцы 16 стагоддзя ў сувязі з каланізацыяй пачынаецца выцясненне беларускай мовы польскай. З 1696 года польскі сойм афіцыйна забараняе беларускую мову як у дзяржаўным ужыванні, так і ў справаводстве, яго працягваюць выкарыстоўваць толькі пры вусных зносінах. Аб'яднанне Беларусі з Расіяй у 1795 годзе спрыяла таму, што самасвядомасць беларускага народа пайшла на ўздым, а гэта падрыхтавала неабходную глебу для фарміравання новай літаратурнай беларускай мовы. А пасля таго, як адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, беларускі народ атрымлівае права на тое, каб карыстацца беларускай мовай ва ўсіх сферах культуры і дзяржаўнасці.
Для пісьма ў беларускай мове выкарыстоўваюць кірыліцу. Раней часам выкарыстоўвалі лацінку. У сучасным беларускім алфавіце 32 літары, ён быў складзены мовазнаўцам Б.А.Тарашкевічам, які з'яўляецца аўтарам «Беларускай граматыкі для школ», што была выпушчана ў 1918 годзе. З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.
Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” у 1928 годзе апублікаваў П.А.Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А.Бузук, Я.Ф.Карскі і іншыя, фанетыку – Я.Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.
Уздым у 20-ыя годы беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.
У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Тэзісны план

1. Беларуская мова з'яўляецца адной з трох усходнеславянскіх моў.
2. Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi.
3. На тэрыторыi Беларусi iснавалi буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi.
4. Вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай беларускай мовы аказаў заснавальнік кнігадрукавання на беларускай мове Францыск Скарына.
5. У 16 стагоддзі беларускую мову ўжо ўжываюць у свецкім, дзелавым, рэлігійным жыцці.
1). Канцы 16 стагоддзя ў сувязі з каланізацыяй пачынаецца выцясненне беларускай мовы польскай.
2)Аб'яднанне Беларусі з Расіяй у 1795 годзе спрыяла таму, што самасвядомасць беларускага народа пайшла на ўздым.
3)Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыi, беларускай мовай карыстаюцца ва ўсіх сферах культуры і дзяржаўнасці.
6. У сучасным беларускім алфавіце 32 літары, ён быў складзены мовазнаўцам Б.А.Тарашкевічам, які з'яўляецца аўтарам «Беларускай граматыкі для школ»
7. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі.
8. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі(па 5 форм роднага склону і па 5 форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнціі.

Родны склон:
Не было марозу – не было мароза
Няма канца краю- не конца края
Прайшли каля саду – пройшли возле сада
Не чувать была спеву – не слышно было пения
Была зроблена з воску – была сделана с воска

Месны склон:
Было бачна на беразе – было видно на берегу
На двары каля хаты – на дворе возле дома
Недзе там на версу- где-там на верху
У кустах алешнику- в кустах олешника
Спыниуся каля возера – остановился возле озера

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
Думау пра мацi – думал об матери
Падышой да возера - подошел к озеру
Вяртауся з лесу – возвращался с леса
Марыу пра адпачынак – мечтал об отдыхе
дзякаваць сыну - благодарить сына

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Публіцыстычны стыль.
1. Беларусь сардэчна вітае
Беларусь сардэчна вітае Свята славянскага пісьменства і славянскіх культур.
2.духоўныя арыенціры
Кожны народ мае свае духоўныя арыенціры, каб не збіцца з правільнага шляху на крутых паваротах гісторыі.
3.свята нараджае спадзяванне
Гэта свята нараджае спадзяванне, што агульны клопат і намаганні ў справе адраджэння і ўмацавання славянскіх культур дапамогуць акрыяць і нашай беларускай мове і культуры

Навуковы стыль.
1. Свая спецыфіка
Свая спецыфіка ўласціва і словаўтваральным працэсам у беларускай мове другой паловы ХХ стагоддзя
2. для аналізу асаблівасцей
Зыходным пастулатам для аналізу асаблівасцей словаўтваральных працэсаў у беларускай літаратурнай мове другой паловы ХХ стагоддзя з’яўляецца палажэнне
3.папаўнення лексічнага складу мовы
Словаўтварэнне - асноўны спосаб папаўнення лексічнага складу мовы і служыць патрэбам намінацыі.

Афіцыйна-справавы стыль.
1. Закон рэгулюе
Закон рэгулюе асноўныя механізмы ажыццяўлення адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь
2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначае прынцыпы дзяржаўнай палітыкі, узаемаадносіны, правы і абавязкі дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян у галіне адукацыі.
3. Расходы на аплату
Расходы на аплату за карыстанне жылымі памяшканнямі, тэхнічнае абслугоўванне, аплату камунальных паслуг, аплату паліва, звязаныя з
утрыманнем дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, апякунскіх сем’ях і прыёмных сем’ях, падлягаюць кампенсаванню грамадзянам, на выхаванні якіх яны знаходзяцца, за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці(фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на баларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1. Антивирусная программа – антывірусная праграма:
камп’ютарная праграма, якая знаходзіць і выдаляе вірусы.
2. Байт – байт:
інфармацыйны запіс, які складаецца з васьмі бітаў і ўяўляецца сабой адзінае цэлае.
3. Бит – біт:
мінімальная (атамарная) адзінка інфармацыйнага запісу, якая прымае, напрыклад, значэнні: нуль і адзін.
4. Винчестер – вінчэсцер:
накапляльнік на жорсткіх магнітных дысках.
5. Вирус компьютерный – вірус камп’ютарны:
камп’ютарная праграма, якая служыць для парушэння работы камп’ютараў, якая можа самастойна размнажацца, пераносіць сябя на дыскі.
6. Генератор случайных чисел – генератар выпадковых лічбаў:
праграма выдачы псеўдавыпадковых лічбаў з імітацыяй зададзенага закона размеркавання.
7. Граф – граф:
фігура, якая складаецца з канечнай колькасці кропак (вяршынь графа) і адрэзкаў (дуг графа), якія аб’ядноўваюць вяршыні.
8. Джойстик –джойсцік:
маніпулятар, які ўяўляе сабой свободна рычаг, які свабодна перасоўваецца ў двух вымярэннях, з дапамогай якога можна кіраваць работай некаторых камп’ютарных праграм.
9. Диаграмма – дыяграма:
графічнае ўяўленне дадзеных у відзе плоскіх або аб’ёмных фігур.
10. Дисководы – дыскаводы:
электрамеханічныя прылады для запісу і счытвання інфармацыі з магнітных дыскаў .
11. Информатика – інфарматыка:
а) сфера чалавечай дзейнасці, звязаная са стварэннем і прымяненнем сістэм апрацоўкі інфармацыі, уключаючы сродкі вылічальнай тэхнікі, іх праграмнае і матэматычнае забеспячэнне;
б) навука, якая вывучае інфармацыю і яе ўласцівасці.
12. Клавиатура – клавіятура:
прылада, якая служыць для ўводу ў камп’ютар сімвольнай інфармацыі.
13. Компьютерная (вычислительная) сеть – камп’ютарная (вылічальная) сетка:
сукупнасць камп’ютараў, кабеляў, сеткавых адаптэраў, мадэмаў і іншых сеткавых прылад, якія працуюць пад кіраўніцтвам агульнай сеткавай аперацыйнай сістэмы.
14. Контроль доступа – кантроль доступу:
папярэджанне несанкцыяніраванага доступу да абароненых дадзеных.
15. Коэффициент вариации – каэфіцыент варыяцыі:
адносіны сярэднеквадратычнага ўхілу да матэматычнага чакання выпадковай велічыні.
16. Линейное программирование – лінейнае праграміраванне:
Клас задач матэматычнага праграміравання пры ўмове, што мэтавая функцыя, а таксама роўнасці і няроўнасці, якія абмяжоўваюць мноства рашэнняў, - лінейныя.
17. Математическая статистика – матэматычная статыстыка:
навука аб матэматычных метадах сістэматызацыі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных вывадаў на аснове тэорыі вераятнасцей.
18. Микросхема – мікрасхема:
Складаны электронны прыбор, реалізаваны ў выглядзе паўправадніковага крыстала.

19. Драйвер – драйвер
Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.).
20. Мультимедиа – мудьтымедыя:
Камп’ютарная тэхналогія, якая дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя віды ўяўляемай інфармацыі: традыцыйныя (тэкст, табліцы, ілюстрацыі) і новыя (мова, музыка, фрагменты відэафільмаў, тэлекадры, анімацыі і інш.).


Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі
-ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Интернет — глобальная компьютерная сеть, охватывающая весь мир. Сегодня Интернет используют около 50 млн абонентов в более чем 150 странах мира. Ежемесячно размер сети увеличивается на 7—10 %. Интернет образует некое ядро, которое обеспечивает связь различных информационных сетей, принадлежащих различным учреждениям во всем мире.
Интернет, служивший когда-то исключительно исследовательским и учебным группам, чьи интересы простирались вплоть до доступа к суперкомпьютерам, становится все более популярным в деловом мире.
Кроме того, Интернет предоставляет уникальные возможности дешевой, надежной и конфиденциальной глобальной связи по всему миру. Это является очень удобным для фирм, имеющих свои филиалы по всему миру, и для структур их управления. Обычно использование инфраструктуры Интернет для международной связи обходится значительно дешевле прямой компьютерной связи через спутниковый канал или через телефон.
В настоящее время Интернет испытывает период подъема, во многом благодаря активной поддержке со стороны правительств европейских стран и США. Ежегодно в США выделяется около 1,5 млрд дол. на создание новой сетевой инфраструктуры. Исследования в области сетевых коммуникаций финансируются также правительствами Великобритании, Швеции, Финляндии, Германии.
Пераклад

Інтэрнэт - глабальная камп’ютарная сетка, якая ахоплівае ўвесь свет. Сёння Інтэрнэт выкарыстоўваюць каля 50 млн абанентаў у больш чым 150 краінах свету. Штомесяц памер сеткі павялічваецца на 7-10%. Інтэрнэт ўтварае нейкае ядро, якое забяспечвае сувязь розных інфармацыйных сетак, якія належаць розным установам ва ўсім свеце.
Інтэрнэт, які служыў калісьці выключна даследчым і навучальным групах, чые інтарэсы прасьціраліся аж да доступу да суперкамп’ютарах, становіцца ўсё больш папулярным у дзелавым свеце.
Акрамя таго, Інтэрнэт падае унікальныя магчымасці таннай, надзейнай і канфідэнцыйнай глабальнай сувязі па ўсім свеце. Гэта з'яўляецца вельмі зручным для фірмаў, якія маюць свае філіялы па ўсім свеце, і для структур іх кіравання. Звычайна выкарыстанне інфраструктуры Інтэрнэт для міжнароднай сувязі абыходзіцца значна танней прамой камп’ютарнай сувязі праз спадарожнікавы канал або праз тэлефон.
У цяперашні час Інтэрнэт адчувае перыяд ўздыму, шмат у чым дзякуючы актыўнай падтрымцы з боку ўрадаў еўрапейскіх краін і ЗША. Штогод у ЗША вылучаецца каля 1,5 мільярда даляраў, на стварэнне новай сеткавай інфраструктуры. Даследаванні ў вобласці сеткавых камунікацый фінансуюцца таксама ўрадамі Вялікабрытаніі, Швецыі, Фінляндыі, Германіі.

Заданне 6. Напішіце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя на параграф “Дынамічныя структуры дадзеных” з кнігі
Далека В.Д. , Дзеравянка, А.С ,Кравец А.Г. , Цімановскай Л.Я Мадэлі і структура дадзеных: Вучэбны дапаможнік – Харкаў: ХДПУ, 2000. – 241 с.
Аўтар дадзенай работы Л.Я.Ціманоўская, дацэнт кафедры “Вылічальная тэхніка і праграміраванне” прыводзіць класіфікацыю структур дадзеных, дае абшырную інфармацыю аб фізічным і лагічным уяўленні структур дадзеных усіх класаў памяці ЭВМ. Прыведзена дастаткова вялікая колькасць алгарытмаў выканання асабліва важных аперацый, рэалізаваных у выглядзе працэдур і функцый напісаных на Turbo Pascal, якія могуць быць прыменены ў якасці паўдказкі пры самастойных нарыхтоўках студэнтаў і праграмістаў.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне. Ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Асабісты дакумент (заява)

Начальнiку Сенненскага РВЭС
Іванову Івану Іванавічу
Пагарэльскай Вiкторыi Вiктарауны

Заява
27.12. 2012г

Прашу даць першую частку працоўнага водпуску 12 дзён з 14 студзеня 2013 г

Подпіс
1.12.2012г.
Ліст-просьба

Паважаны Іван Іванавіч,
Дзякуй, за наведванне нашага веб-сайта. Спадзяёмся, што Вы знайшлі ўсё, што шукалі і Вам спадабаўся наш веб-сайт.
Каб павысіць якасць абслугоўвання нашых пакупнікоў, мы просім аб зваротнай сувязі. Калі ласка, знайдзіце час, каб запоўніць прымацаваны файл і раскажыце нам аб вашым вопыце на нашым сайце. Мы хочам быць упэўнены, што адказваем усім патрэбам і просім вашай дапамогі.

З павагаю,
Вiкторыя

Літаратура

1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.
3. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.
4. Далка В.Д., Дзеравянка А.С., Кравец О.Г., Ціманоўская Л.Е. Мадэлі і структуры дададзных. Вучэбны дапаможнік – Харкаў: ХДПУ, 2000. – 241с.
5. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мінск 2002.
6. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных
документов: Учебное пособие. М., 1997.
Категория: Белорусский язык | Добавил: pogorelskaya_vv
Просмотров: 1692 | Загрузок: 15
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]