Заданне1 1Мова – гэта аснова культуры. Беларуская мова – аснова нацыянальнай культуры беларусаў. У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вяліх груп – інда-еўрапейскую. Інда-еўрапейская сям’я налічвае 16 моўных груп. 2Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. 3У VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. На працягу Х – ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай мовай, выдатным помнікам якой з’яўляецца “Слова пра паход Ігараў.” Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы. 4 Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ – XVII ст. ст. Ён супадае з утварэннем і далейшым развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV – XV ст. ст.на аснове ўсходне – славянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна – дыялектнай мовы ўсе больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У XV ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, выразна адрозніваючыся і ад агульнай усходнеславянскай. Старажытная беларуская мова з XIV ст. з’яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламтычнай перапісцы. На працягу XV – XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная – Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з’яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі (Гродна, Мінска, Брэста. , Магілёва, Полацка). Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі). Прадалжала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (Хроніка Быхаўца, Баркалабаўскі летапіс). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з’яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Прыкладамі вучэбнай літаратуры служаць “ Грамматіка словенска” “ Лаўрэнція Зізанія (1596), слоўнікі Л. Зізанія, Памвы Бярынды.!!!!!! 5 Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў славянскі сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік – Францішак Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. 6 Пасля 1569 года ВКЛ паводле Люблінскай уніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы i культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская. 7 Канец XVII - XVIII ст. ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ў народзе, якi нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор. 8 Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. Гэта не прынесла беларускаму народу спрыяльных умоў для нармальнага развіцця яго нацыянальнай культуры, мовы. На тэррыторыі беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной нават пачатковай школы. У 1840 г. царызм спыніў дзеянне на Беларусі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588, ліквідаваў грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараніў ужываць у афіцыйных дакументах назву ”Беларусь”. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся звычайна за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі па сучаснсці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна – дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. У працэсе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”. Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць Вікенцію Дуніну – Марцінкевічу, Францішку Багушевічу, Янку Лучыне, Адаму Гурыновічу, Альгерду Абуховічу, Кастусю Каліноўскаму. У іх творах удасканальваліся і замацоўваліся ў якасці нормы больш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсіх беларускіх гаворак. 8 На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Лучынка”, “Беларус” і інш. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння. 9 Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 –ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў , мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. З 30 –ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 пачатку 90 гг. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 – 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы. 10 У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова працягвае ўзбагачвацца новымі сродкамі выразнасці, новай лексікай як за кошт выкарыстання ўласных рэсурсаў, так і шляхам запазычання з іншых моў. Яна знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцці.
План 1 Індаеўрапейская мова – мова-крыніца 2 Перыяд агульнаславянскай мовы 3 “Слова пра паход Ігараў” –помнік першапачатковага этапа ў гісторыі літаратурнай мовы 4 ХІІІ – ХVII ст. – перыяд старабеларускай мовы 5 Пачатак кнігадрукавання на старабеларускай мове 6 Выцясненне беларускай літаратурнай мовы з грамадскага жыцця 7 Заключны перыяд у гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы 8 Развіццё новай беларускай лiтаратурнай мовы 9 Беларуская мова - мова дзяржаўных і гаспадарчых устаноў 10 Удасканаленне і развіцце беларускай мовы.
Заданне2 Родны склон: 1. сделан из металла – зроблены з металлу; 2. вывоз песка – вываз пяску; 3. нет контроля – няма кантролю; 4. отсутствие инструмента - адсутнасць прылады; 5. свойства алюминия – уласцівасці алюмінію.
Месны склон 1. думать о брате – думаць аб брату; 2. работа в поле – праца ў полі; 3. вода в ведре – вада ў вядры; 4. книга в сумке - кніга ў торбе; 5. мечтал о подвиге – марыў аб подзвіге.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 1 думать о результатах – думаць пра вынікі 2 вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку 3 говорить о путях решения проблемы - казаць пра шляхі рашэння праблемы. 4 она сходила за грибами - яна сыходзіла за грыбамі. 5 пригласил поговорить о нашем деле - запрасіў пагаварыць пра нашу справу.
Заданне 3 публіцыстычны стыль 1 Апазіцыйныя дэпутаты – публіцыстычны стыль Апазіцыйныя дэпутаты заблакавалі прэзідыум парламента Украіны. 2 Прэзідэнцкая кампанія – публіцыстычны стыль Прэзідэнцкая кампанія пачнецца не пазней за 6 лістапада. 3 Палітычны курс - публіцыстычны стыль Іспанія змяняе палітычны курс.
навуковы стыль 1 Намінальнае напружанне - навуковы стыль Намінальнае напружанне - значэнне напругі, пазначанае на кандэнсатары, пры якім ён можа працаваць у зададзеных умовах на працягу тэрміну службы з захаваннем параметраў у дапушчальных межах. 2 Паслядоўная індуктыўнасць - навуковы стыль Эквівалентная паслядоўная індуктыўнасць абумоўлена ўласнай індуктыўнасцю абкладак і вывадоу кандэнсатара. 3 Электралітычныя кандэнсатары - навуковы стыль Старыя электралітычныя кандэнсатары выпускаліся ў герметычным корпусе і не мелі ніякіх абарон ад выбуху.
афіцыйна-справавы стыль 1 Выканаў план - афіцыйна-справавы стыль Завод выканаў план,прапанаваны ў сакавіку 2012 года 2 Закупка капіравальнай тэхнікі – афіцыйна-справавы стыль Усе сродкі, выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту, былі пераведзены на закупку капіравальнай тэхнікі. 3 Пастаўшчык адмовіўся - афіцыйна-справавы стыль Пастаўшчык адмовіўся ад рэкамендаваных прапаноў. Заданне 4 1 Резистор— рэзістар пасіўны элемент электрычнага ланцугу, у ідэале характарызавальны толькі супрацівам электрычнаму току, гэта значыць для ідэальнага рэзістара ў любы момант часу павінен выконвацца закон Ома для ўчастка ланцуга. 2 Подстрооечный резиистор - падстроечны рэзістар пераменны рэзістар, прызначаны для налады радыёэлектроннай прылады ў працэсе яе мантажу або рамонту. 3 Реостат – рэастат электрычны апарат, прызначаны для рэгулявання і атрымання патрабаванай велічыні супраціву. 4 Конденсаатор – кандэнсатар прылада для захавання электрычнай энергіі. 5 Диод - дыёд шырокі клас двухполюсных прылад, якія аб'яднае прыкмета уніпалярнасці электраправоднасці. 6 Индуктивность - Індуктыўнасць каэфіцыент прапарцыйнасці паміж магнітным струменем і велічынёй току. 7 Транзистор – Транзістар трохэлектродны паўправадніковы электронны прыбор, у якім ток у ланцугу двух электродаў кіруецца трэцім электродам. 8 Биполярный транзистор - Біпалярны транзістар трохэлектродны паўправадніковы прыбор, разнавіднасць транзістара. Электроды падключаны да трох паслядоўна размешчаных слаёў паўправадніка з чаргуючамся тыпам прымеснай праводнасці. 9 Полевой транзистор - Палявы транзістар паўправадніковы прыбор з токаправодным каналам, ток у якім кіруецца электрычным полем. 10 Тиристор - Тыры́стар паўправадніковая прылада, якая выканана на аснове монакрышталя, паўправадніка з чатырохслаёвай структурай р-n-p-n-тыпу 11 Интегральная схема - Інтэгральная схема мікраэлектронная прылада, электронная схема адвольнай складанасці (крышталь), зробленая на паўправадніковай падкладцы (пласціне або плёнцы), змешчаная ў неразборны корпус, або без яго, у выпадку ўваходжання ў склад мікразборкі. 12 Антенна - Антэна прыбор, які ужываецца для рэгістрацыі электрамагнітнага выпраменьвання ў радыёдыапазоне 13 Полупроводник - Паўправаднік цвёрды матэрыял, які валодае адначасова двума тыпамі праводнасці — электроннай і дзіркавай. 14 Рэле - Рэле электрамеханічная прылада, прызначаная для камутацыі электрычных ланцугоў пры зададзеных зменах электрычных або неэлектрычных уваходных велічынь. 15 Микрофон - Мікрафон электраакустычная прылада, якая пераўтварае гук у электрычны сігнал. 16 Триод - Трыёд электронная лямпа з трыма электродамі — катодам, анодам і кіравальнай сеткай. 17 Клистрон - Клістрон электравакуумны прыбор, у якім пераўтварэнне пастаяннага патоку электронаў у пераменны адбываецца шляхам мадуляцыі хуткасцяў электронаў электрычным полем ЗВЧ і наступнай групоўкі электронаў у згусткі у прасторы дрэйфу, вольным ад ЗВЧ поля. 18 Короткое замыкание - Кароткае замыканне электрычнае злучэнне дзвюх кропак электрычнага ланцуга з рознымі значэннямі патэнцыялу. 19 Трансформатор - Трансфарма́тар статычная электрамагнітная прылада для ператварэння пры дапамозе электрамагнітнай індукцыі пераменнага электрычнага току аднаго напружання ў пераменны ток другога напружання пры нязменнай частаце і без істотных страт магутнасці. 20 Дросель – дросель катушка індуктыўнасці, якая валодае высокім супрацівам пераменнаму току і малым супрацівам пастаяннаму. Заданне 5 При определённой частоте происходит механический резонанс подвижной системы. Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном. Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход.
Пераклад: Пры вызначанай чашчыні адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы. Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з'яўляецца тое, што рэзанансная чашчыня, якая захоўваецца з высокай ступенню сталасці, незалежна ад зменлівых умоў, напрыклад тэмпературы. Для гэтага трэба зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з матэрыялу з малым тэмпературным каэфіцыентам пашырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы, разгледзім сістэму з камертонам. Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак сталёвага камертону. У камертоне ўзнікаюць змушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны струмень, які працінае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, што паступае на выхад. Заданне 6 Анатацыя да главы 2 “ Ремонт и обслуживание телевизионной аппаратуры ” у падручніке Місюля П.І. Техническое обслуживание и ремонт бытовой радиоаппаратуры – Мн.:ВШ, 2002. – 320 с. У артыкуле рязглядаюцца тэлевізійныя прыёмнікі каляровага і чорна-белага малюнка, іх схемы, канструкцыі. Прыводзяцца агульная методыка пошуку няспраўнасцяў у іх, характэрныя няспраўнасці. Апісваецца методыка налады каляровых тэлевізараў. Рас-аглядала прыёмныя тэлевізійныя антэны, кабельнае тэлебачанне, пошук дэфектаў. Маецца даведачны матэрыял па тэлевізараў каляровага малюнка, па прыёмным антэнах . Глава разлічана на навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, можа быць выкарыстана навучэнцамі каледжаў, тэхнікумаў, пры падрыхтоўцы рабочых на вытворчасцi, а таксама радыёаматарамі.
Заданне 7
Аўтабіяграфія Я, Шыцік Аляксандр Леанідавіч, нарадзіўся 11 лютага 1992 г. у г.Смаргонь, Рэспубліка Беларусь. Зараз жыву у горадзе Мінск. У перыяд з 1998 па 2008 гг. навучаўся ў сярэдняй школе №5 г.Смаргоні. Паводле асноўнай навучальнай дзейнасці займалаўся гульнёй на музычных інструментах, выступаў у аркестры рускіх народных інструментаў імя М. Агінскага. Скончыўшы школу, паступіў у Маладзечанскі дзяржауны палітэхнічны каледж на спецыяльнасць Тэхнічная эксплуатацыя радыёэлектронных сродкаў. Праз чатыры гады навучання, 25 чэрвеня 2012 г., скончыў каледж і атрымаў дыплом дзяржаўнага ўзору. З 1 жнівеня 2012 г. працую наладчыкам ТА на заводзе ЗПП, ОАО “Інтеграл”.