bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ТОБ, заочка ИИТ, контрольная №1, 2012.
Подробности о скачивании 25.10.2012, 18:29
Заданне №1
Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.
Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё. Да лiку такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, што iснавалi ва ўсiх славян у IX стагоддзi.
Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.
На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.
У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае. ВКЛ узнiкла як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навагрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iншыя) i на працягу XIV стагоддзя ўся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная. Этнiчную большасць у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў.
На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. У той час яе называлi “просто мова”, але можна сустрэць i тэрмiны “просто молва” i “лiтоўская”. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. На ёй iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI стагоддзя – тэксты Святога Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый (Лiтоўская метрыка, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага). У апошнiм даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная ўнiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока прадстаўлены тут усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэалiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з’яў бытавога характару.
Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стагоддзях беларускае свецка-мастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы, мемуары, гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы, вершы, творы палiтычнай сатыры i iншыя.
Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма. Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.
Аднак далейшае развiццё беларускай народнасцi i яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву. Польшча пачала ажыццяўляць вялiкадзяржаўную палiтыку ў адносiнах да Вялiкага княства Лiтоўскага. Яна выяўлялася найперш у iмкненнi падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэннi каталiцызму, польскай культуры, мовы.
З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы.. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца ў XVII стагоддзi. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi свецкай лiтаратуры, выцясняе беларускую з прыватнага пiсьмовага ўжытку. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi .Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай. У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца. Ад XVII-XVIII стагоддзяў дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.
У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.
Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.
Менавiта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзi навукоўцаў- беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы.
Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам так званага славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.
Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. У гэты час выходзяць i iншыя дапаможнiкi: “Беларускi правапiс” А.Луцкевiча i Я.Станкевiча, граматыка П.Пачобкi, i iншыя. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ён здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна-абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi гаворкамi, якiя аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.
Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” у 1928 годзе апублікаваў П.А.Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А.Бузук, Я.Ф.Карскі і іншыя, фанетыку – Я.Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.
З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.
Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе.
Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс ( замацаванне акання ва ўсіх ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, адмена перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, змяненні ў напісанні некаторых запазычаных слоў). Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Яна не была прынята за межамі БССР (Захадняя Беларусь) і амаль усе замежныя выданні на беларускай мове карысталіся тарашкевічаўскім правапісам (крыху ўдасканаленым). У межах Беларусі правапіс развіваўся і часткова змяняўся. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.
Уздым у 20-ыя годы беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.
У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.
Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.
У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука. Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверынiтэту абвастрылi, як нiколi раней, моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлiгенцыi, дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.
Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.
Тэзісны план:
1. На стан и развіцце мовы паўплывалi важныя падзеi.
2. Помнiкi адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi.
3. Усходнеславянскiх плямёны захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў.
4. Старабеларуская мова – афiцыйная дзяржаўная мова ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.
5. Выцясненне беларускай мовы з прыватнага пiсьмовага ўжытку.
6. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супадае з перыядам так званага славянскага Адраджэння.
7. Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы.
8. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
9. Насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы.

Заданне №2
Родны склон:

1. сделан из металла – зроблены з металлу;
2. вывоз песка – вываз пяску;
3. нет контроля – няма кантролю;
4. критики дарвинизма – крытыкі дарвінізму;
5. свойства алюминия – уласцівасці алюмінію.

Месны склон:

1. думать о брате – думаць аб брату;
2. работа в поле – праца ў полі;
3. вода в ведре – вада ў вядры;
4. на маленьком островке – на маленькім астраўку;
5. мечтал о подвиге – марыў аб подзвіге.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

1. послать за сыном – паслаць па сына;
2. извинить друга – прабачыць сябру;
3. стремиться к совершенству – імкнуцца да дасканаласці;
4. позвонить из автомата – пазваніцъ з аўтамата;
5. шутить над коллегой – жартаваць з калегі.

Заданне №3
1) Публіцыстычны стыль.
Ісці ў нагу з часам - Сапраўды ў нагу з часам ідзе наш айчынны завод "Луч".
Энергічны старт - Энэргічны старт дала каманда бягуноў з Нігерыі.
Цяжкое паражэнне - Каманда Беларусі па футболе атрымала цяжкое паражэнне ад партугальцаў.
2) Навуковы стыль.
Прамы вугал - У дадзенага трохвугольника адзін вугал яўляецца прамым.
Зрабіў адкрыцце - Акадземік Паўлаў зрабіў адкрыцце ў галіне рэфлексаў.
Мае сімптомы - Хвароба мае сімптомы звычайнай прастуды
3) Афіцыйна-справавы.
Падпісаны дакумент - Сення ў Белам доме падпісаны дакумент, які забараняе ўжыванне цыгарэт у людных месцах.
Прайшла канферэнцыя - У маі тут прайшла вельмі насычаная канферэнцыя.
Граматай узнагароджана - Прадстаўніца Рэспублікі на Алімпійскіх гульнях Дзіяна Сазанавец была ўзнагароджана ганаровай граматай.
Заданне №4
Вектор – вектар:
адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;
производная – вытворная:
велічыня, утвораная ад іншых форм;
интеграл –інтэграл:
паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак;
касательная – датычная:
прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яго;
ось – вось:
прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-небудзь цела;
кривая – крывая:
непрамая лінія;
нормаль – нармаль:
перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку;
проекция – праекцыя:
адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці;
прирост – прырост:
павелічэнне ў колькасных адносінах, прыбаўленне;
модуль – модуль:
лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;
логорифм – лагарыфм:
паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік;
точка – пункт:
месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню;
уравнение – раўнанне:
матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь;
функция – функцыя:
залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе;
равенство – роўнасць:
алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных паміж сабой ;
алгоритм –алгарытм:
сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа;
аргумент – аргумент:
незалежная пераменная велічыня;
скаляр – скляр:
велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам;
координаты – каардынаты:
велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжання пункта на плоскасці або ў прасторы;
предел – ліміт:
норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.

Заданне №5

Средства защиты информации - это совокупность инженерно-технических, электрических, электронных, оптических и других устройств и приспособлений, приборов и технических систем, а также иных вещных элементов, используемых для решения различных задач по защите информации, в том числе предупреждения утечки и обеспечения безопасности защищаемой информации.
В целом средства защиты информации в части предотвращения преднамеренных действий в зависимости от способа реализации можно разделить на группы:
Технические (аппаратные) средства защиты информации. Это различные по типу устройства (механические, электромеханические, электронные и др.), которые аппаратными средствами решают задачи защиты информации, например, такую задачу, как защита помещения от прослушивания. Они либо препятствуют физическому проникновению, либо, если проникновение все же состоялось, доступу к информации, в том числе с помощью ее маскировки. Первую часть задачи решают замки, решетки на окнах, защитная сигнализация и др. Вторую - генераторы шума, сетевые фильтры, сканирующие радиоприемники и множество других устройств, «перекрывающих» потенциальные каналы утечки информации (защита помещения от прослушивания) или позволяющих их обнаружить.

Сродкі абароны інфармацыі - гэта сукупнасць інжынерна-тэхнічных, электрычных, электронных, аптычных і іншых прылад і прыстасаванняў, прыбораў і тэхнічных сістэм, а таксама іншых рэчавых элементаў, якія выкарыстоўваюцца для рашэння розных задач па абароне інфармацыі, у тым ліку папярэджанні ўцечкі і забеспячэнні бяспекі інфармацыі, якая забаронена.
У цэлым сродкі абароны інфармацыі ў сэнсе прадухілення наўмысных дзеянняў у залежнасці ад спосабу рэалізацыі можна падзяліць на віды:
Тэхнічныя (апаратныя) сродкі абароны інфармацыі. Гэта розныя па тыпе прылады (механічныя, электрамеханічныя, электронныя і інш.), якія апаратнымі сродкамі вырашаюць задачы абароны інфармацыі, напрыклад, такую задачу, як абарона памяшкання ад праслухоўвання. Яны або перашкаджаюць фізічнаму пранікненню, або, калі пранікненне ўсё ж адбылося, не даюць доступу да інфармацыі, у тым ліку з дапамогай яе маскіроўкі. Першую частку задачы вырашаюць замкі, рашоткі на вокнах, ахоўная сігналізацыя і інш. Другую - генератары шуму, сеткавыя фільтры, якія скануюць радыёпрымачы і мноства іншых прылад, «што перакрываюць» патэнцыйныя каналы ўцечкі інфармацыі (абарона памяшкання ад праслухоўвання) ,ці якія дазваляюць іх выявіць.

Заданне №6
Індыкатыўная анатацыя на падручнік Шыпачова В.С. "Вышэйшая матэматыка". Год выдання: 1990.-479с.
У кнізе выкладзены элементы тэорыі мностваў і рэчыўных лікаў, лікавыя паслядоўнасці і тэорыя межаў, аналітычная геаметрыя на плоскасці і ў прасторы, асновы дыферэнцыяльнага і інтэгральнага вылічэнняў функцый адной і некалькіх зменных, элементы вышэйшай алгебры, тэорыя шэрагаў і звычайныя дыферэнцыяльныя раўнанні. Тэарэтычны матэрыял ілюструецца вялікай колькасцю прыкладаў.

Заданне №7
Распіска
Я, Каліта Алена Віктараўна, 19 лютага 2011 года атрымала ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 3 000 000 (тры мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 19 чэрвеня 2011 года.



19 лютага 2011 г. Подпіс

Ліст-запрашэнне
Глыбокапаважаны Сідараў Ігар Міхайлавіч!
Аргкамітэт міжнароднай матэматычнай канферэнцыі “Хуткія крокі 2012” паведамляе, што Ваш даклад уключаны ў праграму работы канферэнцыі, якая адбудзецца 26-28 сакавіка 2012года ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі (220013, Мінск, вул. П. Броўкі - 6).

Калі Вы паведаміце пра час прыбыцця, мы будзем рады сустрэць Вас на чыгуначным вакзале горада Мінска.

Парадак канферэнцыі:
26 сакавіка (панядзелак) – прыезд і размеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Рэгістрацыя ў аўд. 307 галоўнага корпуса ўніверсітэта.
27 сакавіка (аўторак) – 10.00 – 13.00. Адкрыцце канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне.
Категория: Белорусский язык | Добавил: tob
Просмотров: 1537 | Загрузок: 17
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]