bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

БЯПРЛ (ИТИиУТС заоч) без варианта Контрольная
Подробности о скачивании 25.10.2012, 14:52
Заданне 1.

Паходжанне беларускай мовы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва – усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.
Праіснаваўшы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую.
Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э. Мову славян гэтага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай.
У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму – шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р). Беларускі даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А. Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай).
Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў. Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).
У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш. Ужо ў VIII ст. узнік буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк (у пісьмовых помніках упамінаецца з 862 г.).
Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб’ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў.
У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднева-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў).
Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысціянска-пісьмовая культура паступова выцесніла язычнецкую культуру і іншыя сістэмы літарнага пісьма, што існавалі ва ўсходніх славян у IX ст. і, магчыма, раней.
Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (як і рускай, і ўкраінскай) звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян. Беларусы, як і іншыя ўсходнеславянскія народы, яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самабытнай культурай слова, якая асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым існавала традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў, т.зв. звычаевага права з уласцівымі ім зваротамі, выразамі. Пазней гэтыя традыцыі вуснай моватворчасці народа сутыкнуліся са стараславянскай кніжнай мовай, якая прыйшла з прыняццем хрысціянства. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных стыхій паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Яе традыцыйна называюць старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі, як “Слова аб палку Ігаравым”, творы Уладзіміра Манамаха, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш. Гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў.

Паходжанне беларускай мовы.

1. Беларуская мова – адлюстраванне асаблівасцей жыцця нашага народа.
2. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы - вынік працэсу яе развіцця, які звязаны з лесам беларускага народа, яго гісторыей.
3. Усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя:
а) сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы;
б) мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі;
в) беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і.
4. Мову славян на мяжы III і II тыс. да н. э. называюць агульнаславянскай, або праславянскай:
а) беларуская мова атрымала індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў;
б) мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце.
5. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў.
6. Асноўны этап зараджэння беларускай мовы:
а) калі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі, племянныя саюзы паступова перараслі ў феадальныя княствы;
б) моўнай адзінкай становяцца тэрытарыяльныя дыялекты;
в) пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднева-заходні і паўночна-ўсходні;
г) разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прышла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове;
д) вынікам сінтэзу вуснай моватворчасці народа і стараславянскай кніжнай мовы стала старажытная ўсходнеславянская (старажытнаруская) літаратурная мова.

Заданне 2.

Марфалагічная інтэрферэнцыя.

Родны склон

значэнне подзвігу – значение подвига

няма спакою – нет покоя

прыклад идэалу – пример идеала

водгаласы гэтага звычаю – отголоски этого обычая

у эпоху рамантызму – в эпоху романтизма

Месны склон

знаходзіцца на прыгажэйшым возеры – находится на красивейшом озере

адпачыць на пяску – отдохнуть на песке

сустрэў у лесе – встретил в лесу

расказаў аб мясцовым брыгадзіру – рассказал о местном бригадире

на калгасным трактары – на колхозном тракторе

Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

здрадзіць Айчыне – предать Отечество

дзівіцца з факта – удивляться факту

дбаць пра сябе – стараться для себя

дзякаваць сябру – благодарить друга

здзекавацца з чалавека – издеваться над человеком


Заданне 3.

1. Публіцыстычны стыль.
а) адкрыцце помніка
У Маскве рыхтуецца ўрачыстае адкрыцце помніка Янку Купале, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння паэта.
б) сустрэча кіраўнікоў краін СНД
Апошнія дні на міждзяржаўным узроўні абмяркоўвалася, дзе ж пройдзе наступная сустрэча кіраўнікоў краін СНД.
в) экспедыцыя на Эверэст
У маі 2006-го першая беларуская экспедыцыя пакарыла найвышэйшую вяршыню планеты – славуты Эверэст.

2. Навуковы стыль.
а) крыптаграфія – навука аб шыфрах
Метады і сродкі крыптаграфіі – навукі аб шыфрах – выкарыстоўваюцца для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, а таксама прыватных асоб і арганізацый.
б) аперацыйная сістэма
Аперацыйная сістэма (АС) з’яўляецца неад’емнай часткай ПЭВМ, якая забяспечвае кіраванне ўсімі апаратнымі кампанентамі і дазваляе аддзяліць астатнія класы праграм ад непасрэднага ўзаемадзеяння з апаратурай.
в) камера Вільсана
Дзеянне камеры Вільсана аснавана на тым, што іоны, створаныя зараджанай часцінкай у палеце, робяцца цэнтрамі кандэнсацыі пары.

3. Афіцыйна-справавы стыль.
а) права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне інфармацыі
Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам РБ гарантуецца права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя.
б) спыненне дагавору з прычыны сканчэння абумоўленага тэрміну
Калі адна з старон пісьмова не заявіць аб спыненні дагавору з прычыны сканчэння абумоўленага тэрміну, кантракт кожны раз аўтаматычна працягваецца на такі ж тэрмін.
в) пагадненне аб устараненні двайнога падаткаабкладання
Пры вывучэнні любого міжнароднага пагаднення, у асаблівасці пагаднення аб устараненні двайнога падаткаабкладання, перш за ўсе неабходна дакладна вызначыць сферу яго дзеяння ў двух аспектах:
- падаткі, на якія распаўсюджваецца дзеянне пагаднення;
- тэрыторыі, на якія распаўсюджваецца дзеянне пагаднення.

Заданне 4.

1. адаптер – адаптэр: электронная схема, якая дазваляе прыстасаваць адзін да аднаго ўстройства з рознымі спосабамі падачы даных.

2. билинейная фильтрация – білінейная фільтрацыя: метад спалучэння тэкстур для стварэння эфекту выявы з плаўнымі колеравымі пераходамі.

3. BIOS (англ. Basic Input-Output System — базовая система ввода-вывода, БСВВ) – BIOS (англ. Basic Input-Output System – базавая сістэма ўводу-вываду, БСУВ): праграма, якая знаходзіцца ў ПЗУ (пастаянным запамінальным устройстве) персанальнага камп’ютэра і выконваецца пры ўключэнні сілкавання.

4. буфер – буфер: зона часовага захоўвання інфармацыі, часта выкарыстоўваецца для кампесацыі розніцы хуткасцей кампанентаў сістэмы.

5. верификация программы – верыфікацыя праграмы: доказ правільнасці праграмы, г. зн. адпаведнасці праграмы яе спецыфікацыям.

6. гипертекст – гіпертэкст:
а) камп’ютэрная падача тэксту, у якой аўтаматычна падтрымліваюцца сэнсавыя сувязі паміж вылучанымі паняццямі, тэрмінамі ці раздзеламі; б) інфармацыйная праграма, якая выводзіць на экран дысплея гіпертэкст і выконвае пераходы па сэнсавым сувязям.

7. дескриптор – дэскрыптар:
а) службовая інфармацыя аб праграме, файле, даных ці іншых аб’ектах, якая вызначаецца і ствараецца аперацыйнай сістэмай ці сістэмай праграміравання і захоўваецца ў памяці; б) слова, словазлучэнне ці код мовы інфармацыйна-пошукавых сістэм, якія выкарыстоўваюцца для апісання асноўнага зместу дакумента.

8. емкость памяти – емістасць памяці: максімальная колькасць інфармацыі, якая можа захоўвацца ў запамінальным устройстве.

9. жесткий магнитный диск – жорсткі магнітны дыск: магнітны дыск які ўяўляе сабой плоскі дыск з алюмініевага сплаву, паверхня якога пакрыта магнітным матэрыялам.

10. импликация – імплікацыя: двумесная лагічная аперацыя, вынікам якой з’яўляецца лагічнае значэнне “мана” толькі, калі першы аргумент мае значэнне “мана”, а другі – “ісціна”. Пры ўсіх астатніх спалучэннях значэнняў аргументаў вынікам імплікацыі з’яўляецца значэнне “ісціна”.

11. интегрированное программное обеспечение – інэграванае праграмнае забеспячэнне: набор праграмных модуляў, аб’яднаных зручнымі сродкамі перадачы даных ад модуля да модуля і аднатыпным карыстальным інтэрфейсам.

12. контроллер – кантролер: спецыялізаваны працэсар, які аўтаматычна кіруе працай ці дапасоўвае працу падключаных да яго ўстройстваў.

13. операционная система – аперацыйная сістэма: комплекс праграм, якія арганізоўваюць вылічальны працэс у вылічальнай сістэме.

14. пакет – пакет: а) порцыя даных, якая перадаецца як адно цэлае; б) сукупнасць праграм, якія выконваюцца камп’ютэрам у рэжыме пакетнай апрацоўкі.

15. паскаль – паскаль: мова праграміравання высокага ўзроўню.

16. пиксель – піксель: кропка на паверхні экрана (кропка на плоскасці). З пікселяў і складаецца ўся выява.

17. сегментация – сегментацыя: а) дзяленне памяці, праграмы, даных на сегменты; б) спосаб размеркавання памяці аперацыйнай сістэмай.

18. скрипт – скрыпт: праграма, якая аўтаматызуе некаторую задачу, якую без сцэнарыя карыстальнік рабіў бы ўручную, выкарыстоўваючы інтэрфейс праграмы.

19. файл – файл: інфармацыя, якая размяшчаецца на вонкавых запамінальных устройствах, забяспечваецца ідэнтыфікатарам і афармляецца як адзінае цэлае сродкамі аперцыйнай сістэмы ці мовы праграміравання.

20. транзакция – транзакцыя: сукупнасць аперацый з базай даных, якія павінны быць выкананы абавязкова дарэшты, каб база даных апынулася ў несупярэчлівым стане.

Заданне 5.

Исходный текст.
Немногие организации имеют сети, составленные из оборудования, например, только IBM или DEC. Дни сетей от одного производителя миновали. Нормой сегодняшнего дня являются неоднородные (гетерогенные) сети. Если рассмотреть более сложные образования, получающиеся в результате объединения отдельных сетей в единую большую сеть, то становится понятным то множество проблем, связанных с проектированием, администрированием и управлением такой гетерогенной интерсетью.
Приобретенные компьютеры и ОС отвечают, как правило, индивидуальным потребностям группы пользователей. Например, инженерный отдел мог выбрать рабочие станции SPARC фирмы Sun Microsystems, соединенные сетью Ethernet, потому что им нужны были приложения, работающие только в среде UNIX. Разделение файлов при этом реализовывалось с помощью TCP/IP и NFS. В отделе продаж той же самой организации уже могли быть куплены компьютеры PS/2, установлена сеть Token Ring и операционная система NetWare для решения их собственных задач: ведения базы данных о клиентах, подготовки писем, разработки коммерческих предложений. Затем в рекламном отделе были выбраны компьютеры Macintosh, наилучшим образом подходящие для создания презентационных материалов. Macintosh'и соединены посредством LocalTalk. Отдел, отвечающий за автоматизацию предприятия, должен интегрировать все эти плохо совместимые системы в единый прозрачный организм.

Пераклад на беларускую мову.
Мала якія арганізацыі маюць сеткі, складзеныя з абсталявання, напрыклад, толькі IBM ці DEC. Дні сетак ад аднаго вытворцы скончыліся. Нормай сенняшняга дня з’яўляюцца неаднародныя (гетэрагенныя) сеткі. Калі разгледзець больш складаныя ўтварэння, якія атрымліваюцца ў выніку аб’яднання асобных сетак ў адзіную вялікую сетку, тады робіцца зразумелым тое мноства праблем, звязаных з праектаваннем, адміністраваннем і кіраваннем такой гетэрагеннай інтэрсеткай.
Набытыя камп’ютэры і АС адказваюць, як правіла, індывідуальным патрэбнасцям групы карыстальнікаў. Напрыклад, інжынерны аддзел мог выбраць рабочыя станцыі SPARC фірмы Sun Microsystems, злучаныя сеткай Ethernet, таму што ім патрэбны былі дадаткі, якія працуюць толькі ў асяроддзі UNIX. Падзел файлаў пры гэтым рэалізаваўся з дапамогай TCP/IP і NFS. У аддзеле продажаў той жа самай арганізацыі ўжо маглі быць куплены камп’ютэры PS/2, устаноўлена сетка Token Ring і аперацыйная сістэма NetWare для вырашэння іх уласных задач: вядзення кліенцкай базы даных, падрыхтоўкі пісьмаў, распрацоўкі камерцыйных прапаноў. Потым у рэкламным аддзеле былі выбраны камп’ютэры Macintosh, якія найлепшым чынам падыходзяць для стварэння прэзентатыўных матэрыялаў. Macintosh'ы злучаны пры дапамозе LocalTalk. Аддзел, які адказвае за аўтаматызацыю прадпрыемства, павінны інтэграваць усе гэтыя дрэнна сумяшчальныя сістэмы ў адзіны празрысты арганізм.

Заданне 6.

Інфарматыўная анатацыя да тэксту “Мова сцэнарыяў JavaScript” у кнізе А.Ю. Гаеўскага, В.М. Раманоўскага 100% самавучыцель па стварэнню Web-старонак і Web-сайтаў. HTML і JavaScript. – М.: Технолоджи – 3000, 2005. – 464 с.: іл.

Артыкул прысвечаны гісторыі ўзнікнення і развіцця такой мовы праграміравання як JavaScript і складаецца з трох раздзелаў: “Уводзіны ў JavaScript”, “Аб’ектная мадэль JavaScript”, “Апрацоўка падзей”.
У артыкуле даецца падрабязная характарыстыка JavaScript, падкрэсліваецца агульнае і рознае паміж мовамі JavaScript і Java. Аўтары адзначаюць, што ў працэсе свайго развіцця JavaScript выйшаў з рамак асобна ўзятага браузэра і пачаў выконваць таксама функцыі сервернай часткі. У якасці прыкладу прыведзена тэхналогія ASP (Active Server Pages) распрацоўкі Microsoft. Мэта артыкула – раскрыць наступныя пытанні: прызначэнне і магчымасці JavaScript, а таксама прынцыпы выкарыстання і галіна скарыстання дадзенай мовы.
Артыкул прызначаецца як вопытным Web-дызайнерам, так і пачаткоўцам гэтай сферы.


Заданне 7.

Асабісты дакумент.

Дэкану ФДПіПА БДУІР
дацэнту Смірновай Г.Ф.
студэнта І курса завочнай формы навучання
Пятрова А.А.
заява.

Прашу Вас даць мне магчымасць тыдневага водпуску для паездкі дамоў у сувязі з сямейнымі абставінамі.

дата подпіс

Справавы ліст.

Спадар Іваноў!

Я зацікаўлены ў Вашай вакансіі на пасаду праграміста, якая адпавядае маім прафесійным навыкам, і накіроўваю копію свайго рэзюмэ для Вашага разгляду.
Валодаю вялікім вопытам праграміравання на C++ (Win32 API/MFC, COM/ATL, праца з базамі даных), СКБД MS SQL Server, Oracle, Informix. Сярэдні ўзровень – Delphi, PHP.
Калі ў Вас есць нейкія пытанні, якія датычацца любых аспектаў маей працоўнай біяграфіі, звяртайцеся да мяне ў любы зручны для Вас час.
З задавальненнем прыму прапанову сустрэцца з Вамі і расказаць некалькі болей аб тым, якую карысць, на мой погляд, я змог бы прынесці Вашай фірме.
Надзвычай удзячны Вам за інтарэс і ўвагу, праяўленыя да майго ліста. Спадзяюся на адказ на маю прапанову.

З павагай,
Канстанцін.
Категория: Белорусский язык | Добавил: Gosteg
Просмотров: 1198 | Загрузок: 12
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]