1. Белорусский язык 2. ИСиТ 3. Заочная сокращенная 4. Контрольная работа 5. 2012 6.
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. 5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. Узор глядзіце ў дадатку № 1.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі (глядзі дадатак № 2). Узор: задолго до восхода солнца – задоўга да ўсходу сонца; писать по адресу – пісаць па адрасе; смеяться над собой – смяяцца з сябе.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці. Узор. 1. Юбілейная выстава – публіцыстычны стыль. Папярэдняя, сапраўды юбілейная выстава адбылася ў мастака ў чэрвені на радзіме, у Гомелі, у Палацы фельдмаршала Румянцава (пасля ён належаў графу Паскевічу, а цяпер – абласному краязнаўчаму музею). 2. Ракетныя рухавікі – навуковы стыль. У ракетных рухавіках паскарэнне рабочага цела можа быць ажыццёўлена за кошт хімічнай, ядзернай, сонечнай ці электрычнай энергіі. 3. Правядзенне інвентарызацыі – афіцыйна-справавы стыль. Да пачатку правядзення інвентарызацыі ўсе расходныя і прыходныя дакументы на грашовыя сродкі здадзены ў бухгалтэрыю.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Узор: 1) сертификат – сертыфікат: а) дакумент, які пацвярджае той ці іншы факт; б) дакумент аб якасці тавару, выдадзены дзяржаўнымі інспекцыямі; 2) локальные связи – лакальныя сувязі: сувязі, якія не выходзяць за межы пэўнай тэрыторыі.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Глядзіце дадатак № 3.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці. Глядзіце дадатак № 4.
Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст). Глядзіце спіс літаратуры №№ 19 і 28.