Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план: 1. Паходжанне беларускай мовы. 2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы. 3. Беларуская мова сярод іншых моў свету. 4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. 5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Беларуская мова ў ХХ стагоддзi Сучасная літаратурная беларуская мова пачала складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, "мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваёй спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова. Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненні ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты "Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках "Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік "Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі "Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі: "Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча "Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала "Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласнай граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Уздым у 1920-я гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывёў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, на ей вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны падручнікі на беларускай мове для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу 1920-х гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 1930-я гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па "выкрыццю” так званых "нацыянал-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя "росквіту нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб "гарманічным” беларуска-рускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 1950-80-х гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыі грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі. Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці. Сітуацыя змянілася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на беларускай мове. Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, "інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Тэзiсы: Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. 1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства: а) працэс яе фарміравання супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння; б) у XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай па прычынах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны ў грамадскім жыцці. 2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы: а) з’яўленне першай беларускай газеты "Наша ніва”; б) суіснаванне на старонках газеты розных варыянтных форм, вытокамі якіх былі паўднёва-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. 3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы: а) 1917 г. – браты А. і Я. Лёсікі апублікавалі першы дапаможнік "Як правільна пісаць па-беларуску”; б) 1918 г. – выданне "Беларускай граматыкі для школ” Б. Тарашкевіча, у якой аўтар апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. в) выхад граматыкі Б. Тарашкевіча стаў пачаткам працэса стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. 4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі: а) беларуская мова набыла статус дзяржаўнай; б) звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння; в) каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай; г) беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. 5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі: а) кампанія па "выкрыццю” "нацыянал-дэмакратаў”; б) беларусізацыя стала кваліфікавацца як памылка; в) 1938 г. – пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. 6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай: а) нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар; б) 50-80-ыя гады – хуткае звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы (скарачэнне тыражоў беларускамоўных выданняў, перавод беларускіх школ на рускую мову навучання і г.д.); в) страта ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны. 7. канец 80-ых – пачатак 90-ых гадоў – пачатак адраджэння беларускай мовы: а) 1990 г. – беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай; б) пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі; в) павялічыўся аб’ем камунікацыі на беларускай мове. 8. 1995 г. – правядзенне рэферэндуму, вынікам якога стала дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы. 9. Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
Месны склон: 1. декрет о мире – дэкрэт аб мiры 2. идти с отцом – iдцi з татам 3. картофель в мешке – бульба у мяшку 4. мечтать о книжке – марыць аб книжцы 5. на синем облаке – на сiнiм воблаку Родны склон: 1. сделан из металла – зроблены з металу 2. возле шкафа – каля шкафу 3. нет денег – няма грошау 4. отрицание вандализма – адмауленне вандалiзму 5. свойства кремния – уласцівасці крэмнію Сінтаксічная інтэрферэнцыя: 1. думаць о девушке – думаць пра дзяучыну 2. пойти за грибами – пайсцi па грыбы 3. извинить другу – прабачыць сябру 4. смеяться над другом – смяяцца з сябра 5. стремиться к известности – iмкнуцца да знакамiтасцi.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Навуковы стыль: 1. Сукупнасць інстытутаў Сукупнасць звязаных паміж сабой інстытутаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у межах асаблівых рынкаў і выконваюць пэўныя функцыі, утвараюць інфраструктуру 2. Аналітычная функцыя Функцыя завецца аналітычнай ў кропцы, калі існуе некаторая наваколле гэтай кропкі, у якой функцыя адназначная. 3. Схемы электрычная Малюнак схемы электрычнай прынцыповай з пазіцыйным пазначэннем ўсіх яе элементаў і пералік элементаў да яе. Публіцыстычны стыль: 1. Стаўка рэфінансавання Стаўка рэфінансавання — працэнтная стаўка, пад якую цэнтральны банк краіны выдае крэдыты камерцыйным банкам 2. Сацыялагічныя даследаванні Гэта пацвярджаюць як сацыялагічныя даследаванні так і маніторынг дзеянняў сяброў і саюзнікаў ЗША. 3. Прыгнечаны народ Прыцягальная сіла яго для працоўных і прыгнечаных народаў усяго свету невымоўна вырасла і ўзрастае з кожным днём Афіцыйна-справавы стыль: 1. Беларуская журналiстыка За шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё беларускай журналiстыкi, рэдакцыйна-выдавецкай справы аб'явiць Падзяку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь работнiкам установы Адмiнiстрацыi 2. Спецыяльныя прэмii Пагадзiцца з рашэннем савета фонду па падтрымцы культуры i мастацтва i прысудзiць за высокiя творчыя дасягненнi ў 2004 годзе спецыяльныя прэмii 3. Галоўны корпус У сувязі з аварыйным станам грузапад'ёмнага ліфта ў галоўным корпусе абавязваю правесцi рамонтныя работы ў галоўным корпусе
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1. Дисплей – дысплей Прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі. 2. Драйвер – драйвер Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.). 3. Модем – мадэм Прылада для перадачы дадзеных (напрыклад, па тэлефоннай лініі), якая пераўтварае, як правіла, лічбавыя сігналы ў аналагавыя і наадварот. З дапамогай мадэма ПК падключаецца да сеткі Інтэрнэт. 4. Монитор – манітор У камп’ютэры прылада, на якой адлюстроўваюцца ўведзеныя дадзеныя (напр., тэкст) для візуальнага прамога іх счытвання. 5. Относительная погрешность – адносная хібнасць Хібнасць вымярэння, выражаная адносінамі абсалютнай хібнасці да сапраўднага значэння велічыні, якую вымяраюць. 6. Системный блок – сістэмны блок Металічная скрыня са здымнай крышкай, якая змяшчае ў сабе састаўныя апаратныя часткі камп’этэра, злучаныя шматжыльнымі кабелямі. 7. Оптический диск – аптычны дыск Выкананы ў форме дыска аптычны назапашвальнік, у якім запіс і счытванне дадзеных здзяйсняецца лазарам пры дапамозе промня святла. 8. Операционная система – аперацыйная сістэма Праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі сродкамі камп’ютэра, якія прызначаныя для выканання задач карыстальніка. 9. Файл - файл Сукупнасць звязаных запісаў, якія захоўваюцца ў знешняй памяці камп’ютэра і разглядаюцца як адзінае цэлае. Адрозніваюць тэкставыя, графічныя і гукавыя файлы. 10. Деньги – грошы Спецыфічны тавар, які з'яўляецца ўніверсальным эквівалентам кошту іншых тавараў або паслуг. 11. Инфляция – iнфляцыя Павышэнне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі. 12. Предложение – прапанова Паняцце, якое адлюстроўвае паводзіны таваравытворцы на рынку, яго гатоўнасць вырабіць (прапанаваць) якую-небудзь колькасць тавару за пэўны перыяд часу пры пэўных умовах. 13. Силлогизм - ciлагiзм Разважанне, якое складаецца з трох простых атрыбутыўных выказванняў: двух пасылак і аднаго заключэння 14. Доход – даход Грашовыя сродкі або матэрыяльныя каштоўнасці, атрыманыя дзяржавай, фізічным або юрыдычнай асобай у выніку якой-небудзь дзейнасці 15. Фирма – фiрма Арганізацыя, якая валодае адным ці некалькімі прадпрыемствамі і выкарыстоўвае эканамічныя рэсурсы для вытворчасці тавараў і аказання паслуг, з мэтай атрымання прыбытку 16. Кредит – крэдыт Грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць паміж суб'ектамі эканамічных адносін з нагоды руху кошту 17. Рынок – рынак Сістэма эканамічных адносін, якія ўзнікаюць на аснове ўстойлівых эканамічных адносін вытворцаў тавараў і паслуг і спажыўцоў. 18. Монополия – манаполiя Фiрма, дзеючая ва ўмовах адсутнасці значных канкурэнтаў 19. Тарифная система – тарыфная сiстэма Cукупнасць нарматываў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя заработнай платы работнікаў розных катэгорый 20. Платёжный баланс – аплатны баланс Статыстычны справаздачу, дзе ў сістэматызаваным выглядзе прыводзяцца сумарныя даныя аб знешнеэканамічных аперацыях дадзенай краіны з іншымі краінамі свету за пэўны перыяд часу.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
В индуктивном умозаключении связь посылок и заключения опирается не на закон логики, а на некоторые фактические или психологические основания, не имеющие чисто формального характера. В таком умозаключении заключение не следует логически из посылок и может содержать информацию, отсутствующую в них. Достоверность посылок не означает достоверности выведенного из них индуктивно утверждения. Индукция дает только вероятные, или правдоподобные, заключения, нуждающиеся в дальнейшей проверке. Индукция не дает полной гарантии получения новой истины из уже имеющихся. Максимум, о котором можно говорить, это определенная степень вероятности выводимого утверждения. Так, посылки и первого и второго индуктивного умозаключения истинны, но заключение первого из них истинно, а второго – ложно. Рассуждения, ведущие от знания о части предметов к общему знанию обо всех предметах определенного класса, – это типичные индукции. Перавод: У індуктыўнай выснове сувязь пасылак і заключэння абапіраецца не на закон логікі, а на некаторыя фактычныя або псіхалагічныя падставы, якія не маюць чыста фармальнага характару. У такой выснове заключэнне не варта лагічна з пасылак і можа змяшчаць інфармацыю, якая адсутнічае ў іх. Дакладнасць пасылак не азначае дакладнасці выведзенага з іх індуктыўна зацвярджэння. Індукцыя дае толькі верагодныя, або праўдападобныя, заключэннi, якія маюць патрэбу ў далейшай праверцы. Індукцыя не дае поўнай гарантыі атрымання новай праўды з ужо наяўных. Максімум, аб якім можна казаць, гэта пэўная ступень верагоднасці выводзіцца зацвярджэння. Так, пасылкі і першай і другой індуктыўнай высновы праўдзівыя, але заключэнне першага з іх праўдзiва, а другога - фальшыва. Развагі, якія вядуць ад веды аб частцы прадметаў да агульнага ведаў аб усіх прадметах пэўнага класа, - гэта тыповыя індукцыі.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Індыкатыўная анатацыя на параграф «6.5 Эфект маштабу» з падручнiка «Мiкраэканомiка» Пiндайк Р., Рубенфельд Д. – Москва, 1992 г. – 183 с. Параграф уяўляе сабой апiсанне станоўчага і адмоўнага эфекту маштабу, іх ўздзеянне на эканоміку. Параграф не падзелены на падпункты. Для нагляднасці маюцца табліцы і малюнкі. Параграф прызначаны для азнакамлення студэнтаў са з'явай эфекту маштабу.
Я, Рамейка Пiлiп Юр’евич, нарадзіўся 1990 года ў горадзе Мінску ў працоўнай сям’і. Мой бацька, Рамейка Юрый Мар’янавiч, працуе машынiстам, маці, Рамейка Любоў Уладзiмiраўна – iнжынерам. У 1998 годзе я пайшоў у сярэднюю школу №8 горада Мінска. У 2007 годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж, які скончыў у 2011 годзе па квалiфiкацыi тэхнік-механік. У 2011 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Цяпер з’яўляюся студэнтам першага курса завочнага аддзялення. Не жанаты, дзяцей не маю.
17 снежня 2011 г. Подпiс
Справавы ліст. Ліст-просьба
Дырэктару УО «МГАК» Кiрыленка В.Г. ад навучэнца группы 11ГП Рамейка Ф.Ю. Заяўленне Прашу вызвалiць мяне з апошнiх 2-х пар у сявязi з наведваннем стаматолага.
17 снежня 2011 г. Подпic
Спiсак лiтаратуры: 1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998. 2. Дьячков М.В. Проблемы двуязычия (многоязычия) и образования. М., 1991. 3. 15. Граматыка беларускай мовы. У 2-х т. Мн., 1962-1966. Дадатковая лiтаратура: 1. Базылёв Н.И. , Гурко С.П. «Экономическая теория». Минск, 2000 г. 2. Малыхина, Г. И. Логика / Г. И. Малыхина. – Минск, 2010.