bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная работа, ФЗО по Бел. яз.
Подробности о скачивании 04.05.2012, 17:52
№1.
Беларуская мова сярод іншых моў свету
У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялікія групы, або сем'і, моў.
Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем'яў Еўразіі — індаеўрапейскую. (У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання.) Па ступені роднасці індаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на асобныя групы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп гэтай сям'і. Гэта: германская група (нямецкая, англійская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румын-ская, малдаўская і інш.), кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская і інш.), балтыйская група (літоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы — пруская і яцвяжская), іранская група (персідская, таджыкская, курдская і інш.), індыйская група (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мёртвая мова — санскрыт) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям'і.
Славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства, лічаць гісторыкі, недзе на пачатку III тысячагоддзя да н. э. Затым доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян — агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскай або агульнаславянскай мовай-асновай. Яе носьбіты старажытныя славяне (праславяне) не ведалі яшчэ пісьменнасці. Праславянская мова і стала родапачынальніцай усіх сучасных славянскіх моў.
Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення, а гэта вяло да паслаблення сувязей паміж імі, а затым —да распаду (прыкладна ў VI ст. н. э.) агульнаславянскага моўнага адзінства. Пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп, асобных славянскіх моў.
Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона славянскага моўнага дрэва падзяляецца на тры часткі, у якіх групуюцца:
1) усходнеславянскія мовы,
2) заходнеславянскія мовы,
3) паўднёваславянскія мовы.
Кожная з гэтых частак мае розную колькасць адгалінаванняў. Усходнеславянскую ўтвараюць тры аеноўныя адгалінаванні: беларуская, руская і ўкраінская мовы.
Усходнеславянская група — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (ў свеце налічваецца каля 220 млн славян. Яны жывуць на велізарнай тэрыторыі Еўропы і Азіі. Гэта асноўнае насельніцтва Польшчы, Балгарыі, рэспублік былой Югаславіі, Чэ-хіі, Славакіі, Беларусі, Расіі, Украіны. Жывуць славяне і ў іншых краінах свету).
На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сёння здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранёў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Усё гэта водгалас старажытных сувязей, былой блізкасці продкаў славян. Але ж праславянская мова, зразумела, не была аднастайнай на ўсёй тэрыторыі, відавочна, яна мела дыялектныя адрозненні. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у межах праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце. Сведчанне таму — шматлікія рысы, якія звязваюць яе, з аднаго боку, з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (на-прыклад, на фанетычным узроўні: поўнагалоссе (ва ўсіх усходнеславянскіх мовах), аканне (у беларускай і рускай мовах), а з другога — з мовамі заходніх славян, разам з якімі зведала яна такія агульныя моўныя працэсы, як дзеканне, цеканне, страту мяккага [р'], падаўжэнне зычных і інш. Многа агульнага ў лексіцы, граматыцы мае беларуская мова з мовамі паўднёвых славян.
Стан вывучэння беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дае магчымасці канчаткова вызначыць месца «прабеларусаў» у праславянскай моўнай прасторы, але верагодна, што яно знаходзілася хутчэй за ўсё ў цэнтры, чым на перыферыі.

Беларуская мова ўваходзіць у адну з самых вялікіх сем'яў Еўразіі — індаеўрапейскую.
1. Вытокі паходжання роднай мовы.
... агульны перыяд у гісторыі славян — агульнаславянскі.
2. Дапісьмавы перыяд развіцця славянскіх каранёу нашай мовы.
... сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай.
3. Паходжанне сучаснай мовы беларусаў.
Усходнеславянская група — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы...
4. Сучасны гістарычны падзел славянскіх груп моў.
...большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце.
5. Становішчабеларускай мовы ў сучасным славянскім свеце.

№2
1. Разговаривать по телефону – размаўляць па тэлефоне.
2. Курс по выбору – курс па выбары.
3. Рассказывать по плану – расказваць па плане
4. Идти по лесу – ісці па лесе.
5. О зимнем вечере – аб зімовым вечары.
1. Каля высокага лесу – около высокого леса.
2. Стол з дубу – стол из дуба.
3. Дасягнуць поспеху – достигнуть успеха.
4. Эпоха капіталізму – эпоха капитализма.
5. Радаснага настрою – радостного настроения.
1. Пойти за водой – пайсці за вадой.
2. Смеяться над чудаком - смяяцца з дзівака.
3. Сын похож на отца – сын падобны да бацькі.
4. Старше брата – старэйшы за брата.
5. Болеть гриппом – хварэць на грып.
№3
1. Духоўныя арыенціры – публіцыстычны стыль.
Кожны народ мае свае духоўныя арыенціры, каб не збіцца з правільнага шляху на крутых паваротах гісторыі.
2. Выканаўчыя і распарадчыя органы – афіцыйна-справавы стыль.
мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы рэгулярна аналізуюць стан пажарнай бяспекі, прымаюць па гэтых пытаннях рашэнні, распрацоўваюць планы і ажыццяўляюць мерапрыемствы па забяспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі.(Закон РБ “Аб пажарнай бяспецы”.)
3. Прыемы стварэння мастацкага вобраза – навуковы стыль.
Троп (ад грэч. tropos – зварот) – адзін з найважнейшых прыемаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае вельмі актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з’явы.

№4.
1. Вычислительная сеть – вылічальная сетка: спосаб аб’яднання ЭВМ
( вылічальных комплексаў) з дапамогай базавай сеткі перадачы дадзеных.
2. Внутренняя схема – унутраная схема: фізічная структура дадзеных.
3. Вложенные множества – укладзеныя мноствы: сукупнасць мностваў, дзе ўсякая пара мностваў ці не перасякаецца, ці адно з мностваў пары ўтрымлівае іншае.
4. Ввод данных, ввод – увод дадзеных, увод: аперацыя чытання дадзеных са знешняга носьбіта дадзеных і наступны запіс іх у асноўную памяць.
5. Бытовой робот – бытавы робат: робат, які аўтаматызуе аперацыі, звязаныя з бытам чалавека і з багатай разнастайнасцю сферай яго абслугоўвання.
6. Библиотека стандартных программ – бібліятэка стандартных прагрвм: набор гатовых праграм для рашэння тыпавых задач на ЭВМ.
7. Базовая сеть передачи данных – базавая сетка перадачы дадзеных: ядро вылічальнай сеткі; складаецца з каналаў і вузлоў сувязі.
8. Словарь – слоўнік: структура дадзеных ці нфармацыйная сістэма, якая забяспечвае дотуп да інфармацыі па тэкставаму імені.
9. Словарь данных – слоўнік дадазеных: каталог усіх тыпаў дадзеных, які ўтрымлівае іх імёны і структуры.
10. Скорость передачи данных – хуткасць перадачы дадзеных: аб’ем інфармацыі, якая перадаецца між асноўнай памяццюЭВМ і канструкцыяй знешняй памяці за адзінку часу.
11. Системный процесс – сістэмны працэс: працэс апрацоўкі дадзеных, у выглядзе якога функцыянуюць пэўныя кампаненты кіруючай праграмы.
12. Система телеобработки данных – сістэма тэлеапрацоўкі дадзеных: сістэма, прызначаная для апрацоўкі дадзеных, што перадаецца па каналах сувязі.
13. Синтаксис – сінтаксіс: сістэма правіл запісу паведамленняў на некаторай мове.
14. Элемент – элемент: састаўная частка складанага цэлага.
15. Фасет – фасет: любая з асноўных катыгорый прадметаў ці іх іменаў, што выкарыстоўваюцца у дадзенай галіне навукі, тэхнікі ці практычнай дзейнасці.
16. Точность поиска – дакладнасць пошуку: характарыстыка, якая паказвае, на колькі выдаваемыя інфармацыйна-пашуковай сістэмай дакументы адпавядаюць запыту.
17. Удалённый ввод заданий – выдалены ўвод заданняў: увод заданняў вылічальнай сістэме сродкамі тэлеапрацоўкі.
18. Супервизор – спервізар: частка кіруючай праграмы, якая каардынуе размеркаванне рэсурсаў вылічальнай сістэмы.
19. Синтагма – сінтагма: двухслоўнае спалучэнне, члены якога суадносяцца як вызначаны ці які вызначае.
20. Семантика – семантыка: сістэма правілаў і пагадненняў, якая вызначае тлумачэнне і наданне сэнсу канструкцыям мовы.

№5
Тэкставыя рэдактары дазваляюць атрымліваць любую якасць падрыхтоўкі дакументаў: і машынапісную, і друкарскую. для тэкставых рэдактараў распрацаваны і выкарыстоўваюцца шрыфты, якія цудоўна імітуюць нават каліграфічны почырк.
Да цяперашняга часу выдомыя два віды тэкставых рэдактараў:рэдактары, якія забяспечваюць машынапісную якасць дакументаў, і рэдактары, якія забяспечваюць друкарскую якасць. Рэдактары першага віду былі створаны для аперацыйных сістэм тыпу – MS-DOS. Мы будзем называць іх тэкставымі рэдактарамі пад DOS. Яны выкарыстоўваюць тэкставы рэжым работы экрана і роўнашырынны шрыфт (падобна пішучым машынкам). У адрозненне ад пішучых машынак можна выкарыстоўваць розныя атрыбуты шрыфту (тоўсты, курсіў, падкрэслены і інш.). Мы разгледзім два рэдактары гэтага віду: тэкставы рэдактар МІМ (МикроМир-88)для КНВТ “Карвет”; тэкставы рэдактар пакета Microsoft Words 2.0 (пад DOS). Тэкставыя рэдактары другога віду дазваляюць выкарыстоўваць усе магчымасці сучасных наборных машын, уключаючы выбар разнастайных прапарцыянальных шрыфтоў (гарнітур і кегляў), водступаў, інтэрвалаў і дат.п.

№6.
Анатацыя на кнігу М.Болдрынаі Д.Лівайна “Супраць інтэлектуальнай Манаполіі”.
Эканамісты, аўтары кнігі, сцвярджаюць, што тэхналагічны і інтэлектуальны прагрэс магчымы толькі ў выпадку пазбягання прынцыпу абароны інтэктуальнай ўласнасці.
Сутнасць іх разважанняў наступная: капірайты і патэнты не з’яўляюцца састаўной часткай натуральнага механізму канкурэнцыі. Яны – прадукт заканадаўчы і з’явіліся ў выніку дзеяння лідэраў рынку, зацікаўленых у скарачэнні канкурэнцыі. Каб чалавецтва магло паспяхова развівацца, неабходна калі не татальнае адмаўленне абароны інтэлектуальнай маёмасці, то маштабная і каардынальная рэформа. Па меркаванні аўтараў кнігі, кожны перыяд гісторыі азначаны тэхналагічнымі прарывамі, адбываўся тады, калі абарона інтэлектуальнай маёмасці адсутнічала.
З гэтым цяжка не згадзіцца. Сітуацыя назіралася ў працэсе ўтварэння Інтэрнэта – на сенняшні дзень найбольш удалыя тэхналагічныя навінкі выводзяць кампаніі, якія не займаюцца абаронай сваіх аўтарскіх правоў. Лагічнасць разважанняў наступная: кожны жыхар планеты са сваёй кішэні аплочвае камусьці патэнты і аўтарскія правы. Адпаведная частка закладзена ў кошт большасці тавараў - ад камп’ютэрных праграм да лекаў. Аднак, гэтая частка завышана і фаактычна ідзе не ў кішэні стваральнікаў новых ідэй і вынаходнікаў, а структурам, якія займаюцца аховай інтэлектуальнай маёмасці. Адсюль і высокая цана лягальна вытворчай прадукцыі.

№7
Асабісты дакумент
Дэкану факультэта
беларускай філалогіі
і культуры БДПУімя М.Танка
прафесару Міхалевічу І.І.
студэнта 41 групы
Іванова Пятра Сяргеевіча
заява.
Прашу дазволіць мне праходзіць педагагічную практыку ў сярэдняйшколе №52 г.Мінска ў сувязі з тым, што я працую ў гэтай школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Да заявы дадаецца даведка з месца працы.
25студзеня 2009г. П.С.Іваноў

Газета “Веснік”
Газета зарэгістравана Міністэрствам працы РФ
па справах друку, тэлерадыевяшчання і СМІ.
Пасведчанне ПІ №77-12496 ад 24.04. 2002
Начальніку ўпраўлення выканання пакаранняў
ДУ МЮ РФ па Уладзімірскай вобласці
394043, г. Уладзімір, вул.К.Маркса, 12а
Сяргееву Івану Мікалаевічу
Ніканава Пятра Сямёнавіча
Адрас для карэспандэнцыі:
344000, Уладзімір, а/с 15
Запыт
на прадастаўленне інфармацыі

У адпаведнасці з арт.38-40 Закона “Аб СМІ” просім вас паведаміць аб усіх фактах адмаўлення ад харчавання асуджаных, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Варонежскай вобласці, з 1 ліпеня 2007г. Просім указаць ўсе аб’екты, што знаходзяцца ў ведамстве Упраўлення выканання пакаранняў, а таксама тыя, у якіх мелі месца факты адмаўлення харчавання і аб’явілі галадоўку.
Указаныя звесткі неабходныя рэдакцыі газеты для падрыхтоўкі адной з нашых публікацый.
Просім Вас даслаць адказ на адрас для карэспандэнцыі: 344000, Уладзімір, а/с 15.
З павагай
Рэдактар газеты
Ніканаў П.С. подпіс
Категория: Белорусский язык | Добавил: galkinss
Просмотров: 1586 | Загрузок: 13
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]