bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Контрольная работа, ФЗО по Бел. яз.
Подробности о скачивании 26.03.2012, 20:26
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на пытанне і складзіце да яго тэзісны план:

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да н. э. склалася славянская этнічная супольнасць – адзіны славянскі народ са сваёй культурай і мовай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы называюць праславянскай або агульнаславянскай. Гэты агульнаславянскі перыяд быў самым працяглым у гісторыі беларускай мовы. Ад яго ў мовах сучасных славян захаваліся аднолькавая лексіка, аднолькавыя фанетычныя заканамернасці і рысы граматычнага ладу. Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі развіцця беларускай мовы.
Затым у VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы і ў выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў – крывічаў, дрыгавічаў і радзімічаў. На працягу Х - ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай мовай – літаратурнай, выдатным помнікам якой з'яўляецца “Слова пра паход Ігараў.”
Трэці этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ - XVII ст.ст. Ён супадае з утварэннем і дальнейшым развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай (сфарміравалася ў ХІV - XV ст.ст. на аснове ўсходне - славянскай літаратурнай мовы). Старажытная беларуская мова з XIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе. На працягу XV - XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная - Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з'яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі (Гродна, Мінска, Полацка і т.д.). Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі).
Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Прыкладамі вучэбнай літаратуры служаць “ Грамматіка словенска” “ Лаўрэнція Зізанія (1596). Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік - Францішак Скарына, выдавецкая дзейнасць якога, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Пасля 1569 года паводле Люблінскай Уніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская.
Канец XVII - XVIII ст.ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ў народзе, якi нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.
Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. На тэррыторыі Беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной пачатковай школы. У 1840 г. Царызм спыніў дзеянне на Беларусі Статута ВКЛ, забараніў ужываць у афіцыйных дакументах назву ”Беларусь”. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было ніводнай кнігі, надрукаванай на беларускай мове. Усё прывяло да таго, што яе традыцыі па сутнасці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы. У працэссе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”. Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць В.Дуніну-Марцінкевічу, Ф.Багушевічу, Я.Баршчэўскаму. У іх творах удасканальваліся і замацоўваліся ў якасці нормы больш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсіх беларускіх гаворак. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Гарэцкі. Таксама выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы пепыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.
Наступны этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20-ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, мовай школы і навукі, мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай. Развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы.
З 30-ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 - пач. 90 -ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасць да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 - 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.
У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова працягвае ўзбагачвацца новымі сродкамі выразнасці, новай лексікай. Яна знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцці.

У прыведзеным тэксце выдзелім важныя палажэнні, падкрэслім ключавыя сказы і складзем тэзісны план. Тут можна вылучыць шэсць сэнсавых частак. Асноуную тэму і падтэмы тэксту сфармулюем наступным чынам.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
1. З ІІІ тыс. да н.э. па І тыс. н.э. складвалася і існавала славянская этнічная супольнасць.
2. У VII-ХІІІ ст.ст. складваліся асобныя славянскія народнасці, у тым ліку і беларуская:
а) “Слова пра паход Ігараў” з'яўляецца выдатным помнікам ў гісторыі літаратурнай мовы.
3. У ХІІІ-ХVII ст.ст. утвараецца і развіваецца беларуская народнасць як вядучая этнічная супольнасць у складзе ВКЛ.
4. З канца XVII ст. па XVIII ст. Беларусь уваходзіць у склад Расійскай Імперыі, пісьмовая беларуская мова аказваецца ў заняпадзе.
5. У канцы XIX-XX ст.ст. пачынаецца перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы.
6. З 20-ых г.г. па 90-ыя г.г. беларуская мова удасканальваецца і развіваецца:
а) На пачатку 20-ых г.г. беларуская мова стала мовай беларускай дзяржавы;
б) З 30-ых г.г. руская мова стала дзяржаўнай на практыцы;
в) У 1990 г. быў прыняты закон аб беларускай мове;
г) У 1991 - 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па 5 форм роднага склону і па 5 форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон
1 не отъехал от леса – не ад’ехаў ад лесу
2 сильный удар грома – моцны удар грому
3 не будет дождя –не будзе дажджу
4 нет ветра – няма ветру
5 не видно лица – не бачна твару

Месны склон
1 Рассказывал о книге – расказваў пра кнігу
2 земля в снегу – зямля ў снезе
3 был на митинге – знаходзіўся на мітынгу
4 расспрашивала о жизни – распытвала пра жыццё
5 лежат на солнце – ляжаць на сонцы
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
1 умнее сестры – разумнейшы за сястру
2 Извинить друга – прабачыць сябру
3 смеяться над тобой – смяяцца з цябе
4 спрашивает об этом – пытае пра гэта
5 зашел за мамой – зайшоў па маму

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Вуснапаэтычная творчасць – публіцыстычны стыль.
Вуснапаэтычная творчасць з глыбокай старажытнасці і да нашага часу адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці народа.
2. Нацыянальне адраджэнне – публіцыстычны стыль.
Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння.
3. Рэспубліканскі інстытут – публіцыстычны стыль.
Дадзены зборнік змяшчае тэсты Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў па беларускай мове, прапанаваныя абітурыентам пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання ў 2005 — 2009 гадах.
4. Атамы вадароду – навуковы стыль.
Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі.
5. Арганічныя злучэнні – навуковы стыль.
Злучэнні, у склад якіх уваходзіць вуглярод, называюцца арганічнымі.
6. Працэсы абстрагавання і лагічныя меркаванні – навуковы стыль.
У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (законаў).
7. Эканамічныя праванарушэнні – афіцыйна-справавы стыль.
Суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя праванарушэнні, нясуць адказнасць на падставе адпаведных актаў заканадаўства.
8. Органы статыстыкі – афіцыйна-справавы стыль.
Ва ўсіх абласцях нашай рэспублікі, пачынаючы з 1 ліпеня 2011 года, органамі статыстыкі будзе штомесячна праводзіцца выбарачнае абследаванне ўласных дапаможных гаспадарак грамадзян, якія жывуць у сельскай мясцовасці.
9. Крымінальная справа – афіцыйна-справавы стыль.
Крымінальная справа на грамадзян, арыштаваных у г.Мінску 5 чэрвеня 2010 года, перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1) буфер обмена – буфер абмену: абсяг памяці для захавання і абмену тэкставай інфармацыі, вызначанай карыстальнікам паміж дастасаваннямі.
2) индикатор – індыкатар: а) элемент данных, які адлюстроўвае змяненне стану прылады альбо даных у працэсе працы вылічальнай сістэмы ці выканання асобнай праграмы; б) прылада для візуальнага адлюстравання інфармацыі.
3) канал – канал: аперацыя, якая злучае паслядоўныя каманды ці працэсы.
4) пользователь – карыстальнік: абанент (карыстальнік) сеткі ці сістэмы, які мае доступ да сістэмы апрацоўкі даных праз карыстальніцкую станцыю, працоўную станцыю, тэрмінал.
5) квалификация – кваліфікацыя: прафесійная сталасць работнікаў, іх падрыхтаванасць да выканання канкрэтных відаў прац, што вызначаецца наяўнасцю ведаў, навыкаў, вопыту.
6) объем – аб'ём: а) велічыня прадмета ў шырыню і вышыню, выражаная ў кубічных адзінках; б) памеры, велічыня ўвогуле.
7) отрицательный – адмоўны: а) меншы за нуль (пра велічыню, узятую са знакам мінус); б) від электрычнасці, часцінкамі якой з'яўляюцца электроны.
8) градус – градус: а)адзінка вымярэння вугла або дуг, роўная 1/360 акружнасці; б) адзінка вымярэння тэмпературы (вады, паветра).
9) фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект: паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла.
10) электрод – электрод: а) праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ; б) стрыжань, па якім падводзіцца ток пры электразварцы.
11) конденсация – кандэнсацыя: а) накапленне чаго – небудзь;
б) ператварэнне пары, газу ў вадкі стан.
12) интеграл – інтэграл: паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак.
13) нормаль – нармаль: перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.
14) модуль – модуль: лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы.
15) предел – ліміт: норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.
16) координаты – каардынаты: велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы.
17) алгоритм – алгарытм: сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класса.
18) логорифм – лагарыфм: паказчык ступені, у якую неабходна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.
19) радиоактивность – радыёактыўнасць: здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў, (урану, радыю і інш.) самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часцінкі.
20) грань - грань: а) лінія, граніца, якая раздзяляе што – небудзь; б) старана геаметрычнай фігуры; в) рабро, якое ўтвараецца на месцы перасячэння дзвух плоскасцей; г) адна плоскасць ломанай паверхні цела.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Кинематика – это раздел механики, изучающий способы описания движения и связь между величинами, характеризующими эти движения. Задачей кинематики является определение кинематических характеристик движения (координат, скоростей и ускорений) и получение уравнений зависимости этих величин от времени. Для описания движения вводится прямоугольная система координат. Чтобы найти координаты тела в любой момент времени (решить основную задачу механики), нужно знать начальные координаты и вектор перемещения тела.
Перемещением тела (материальной точки) называют направленный отрезок прямой, соединяющий начальное положение тела с его последующим положением.
Перемещение, совершаемое за единицу времени, называют скоростью тела. Быстроту изменения скорости характеризует ускорение. Перемещение, скорость и ускорение – векторные величины. При решении конкретных задач удобно пользоваться методом проекций.
Физические тела имеют определенные размеры. При решении задач по кинематике прямолинейного движения можно не интересоваться формой и размерами тела, считать их материальной точкой.

Кінематыка – гэта профіль механікі, які вывучае спосабы апісання руху і сувязь паміж велічынямі, якія характарызуюць гэтыя рухі. Задачай кінематыкі з'яўляецца вызначэнне кінематычных характарыстык руху (каардынатаў, хуткасцяў і паскарэнняў) і атрыманне раўнанняў залежнасці гэтых велічынь ад часу. Для апісання руху ўводзіцца прамавугольная сістэма каардынат. Каб знайсці каардынаты цела ў любы момант часу (вырашыць асноўную задачу механікі), трэба ведаць пачатковыя каардынаты і вектар перамяшчэння цела.
Перамяшчэннем цела (матэрыяльнага пункта) завуць накіраваны адрэзак прамой, які злучае пачатковае становішча цела з яго наступным становішчам.
Перамяшчэнне, якое здзяйсняецца за адзінку часу, называюць хуткасцю цела. Шпаркасць змены хуткасці характарызуе паскарэнне. Перамяшчэнне, хуткасць і паскарэнне – вектарныя велічыні. Пры вырашэнні канкрэтных задач зручна карыстацца метадам праекцый.
Фізічныя целы маюць пэўныя памеры. Пры вырашэнні задач па кінематыцы прамалінейнага руху можна не цікавіцца формай і памерамі цела, лічыць іх матэрыяльнай кропкай.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя на вышэйшую матэматыку: метад. указанні для студ. радыётэхн. спец. В39 завочн. і дыстанц. форм навуч. В 2 ч. Ч.1 / склад. А.Ф. Барысенка, Л.А. Конюх, М.І. Кобрынец. 2-е выд., перараб. і дап. – Мінск : БДУІР, 2009. – 44с.: іл.
ISBN 978-985-488-382-3 (ч. 1)
Частка 1 прызначана для студэнтаў завочнай і дыстанцыённай форм навучання. Змяшчае асноўныя тэарэтычныя матэрыялы, агульныя рэкамендацыі для самастойнага вывучэння курса вышэйшай матэматыкі, метадычныя указанні для выканання кантрольных работ № 1-4 і прыклады рашэнняў тыпавых задач.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

1.Асабісты дакумент – заява:
Рэктару
УА “Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі”
Студэнта факультэта электрасувязі (гр.101801)
Кірыленка Сяргея Аляксандравіча
Заява
Прашу Вашага дозволу на перавод з эканамічнага факультэта дзеннай формы навучання на завочную форму навучання па гэтай жа спецыяльнасці у сувязі з сямейнымі абставінамі.

20 верасня 2011г. Подпіс

2. Справавы ліст – ліст-запытанне:

Згодна з загадам №808 ад 18.07.2008г., у нашу ўстанову была ўзята на працу Сушко Таццяна Янісаўна.
За два тыдні да пачатку адзначанай працы ў Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі яна атрымала траўму каленнага суставу.
Так як Сушко Таццяна Янісаўна да атрымання названай траўмы нідзе не працавала і ў нас таксама не мела ніякага заробку, просім растлумачыць:
1. Ці мае Сушко Таццяна Янісаўна права на атрыманне на нашым прадпрыемстве дапамогі з-за часовай непрацаздольнасці?
2. Калі ў Сушко Таццяны Янісаўны ёсць такое права, то з якога разліку неабходна налічыць дапамогу па лістку непрацаздольнасці?

Дырэктар /Чурай П.У./ Подпіс
Старшыня прафкама /Кіян С.А./ Подпіс

Літаратура:

1. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мн., 2002.
2. Ляшчынская В.А. “Студэнту аб мове”.Прафесійная лексіка. Мн., 2003.
3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мн.: РІВШ БДУ 2001.
4. Маршэўская В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Практыкум. Гродна, 2000.
5. Міхневіч А.Я. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн.: БелЭн, 1994.
6. Сцепанчук Ю.А. Беларуская мова. Спецыяльная лексіка. Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мн.,2006.
Категория: Белорусский язык | Добавил: tatsiana_sushko
Просмотров: 2668 | Загрузок: 15
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]