Заданне 1. Гістарычныя этапы развіцця беларуская мовы. Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі. Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афыцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылевой прыналежнасці. Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў. Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову. Заданне 6. Напішыце інфарматыўныю ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашей спецыяльнасці. Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).