bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

1курс
Подробности о скачивании 06.11.2011, 11:16
Кантрольная праца

Заданне №1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларуская мовы.

У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь, латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-VII стст. пачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую народнасць.
Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш. Ужо ў VIII ст. узнік буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк (у пісьмовых помніках упамінаецца з 862 г.).

Заданне №2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
«Юнкерсы» з'явіліся раптоўна.
Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з-за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вуліцы. Некалькі доўгіх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы і рукаты баец у шапцы і цеснай старой гімнасцёрцы, сціснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулі ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спіну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка і звонка бразнула побач, і затым вуліца, шэрыя дамы і сквер патанулі ў віхуры шызага пылу.
«Паўтонная, не меней», — падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела — ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкі асфальту; у паветры пыльнымі струменямі церушыла зямля; паволі асядаючы, доўга матляліся дробныя лісткі акацый, шматкі паперы, нейкае паленае рыззё. Недзе ўгары сярод дыму і рэву матораў прагрукацеў кулямёт — ад пашкрэбанага з балконамі дома насупраць сыпнула жарствой, і вялікая, з бабовы струк, жоўтая куля, цокнуўшы па камянях, шалёна закруцілася на тратуары. На чарговым заходзе зноў раўлі пікіроўшчыкі.
Трэба было бегчы далей.
У скверы між тоненькіх дрэўцаў ужо замільгалі прыгнутыя спіны, нехта выскачыў з-за агароджы і адразу кінуўся на другі бок вуліцы. Па цёмнаму лапіку на спіне Валока пазнаў сяржанта, аддзялённага з іхняга ўзвода. Узрадаваўшыся, што наперадзе чалавек, баец ускочыў і, прыгнуўшыся, падаўся следам.
… Так, яго добра заваліла тут. Заваліла лесвіцу і склеп, уцалеў толькі змрочны закутак за прыступкамі ды якіх метры са два ля выхаду. Той бок склепа, насупраць ад увахода, быў зусім забіты цэглай, бетоннымі глыбамі; столь над ім скасабочылася, разламаўшыся на кавалкі, і з чорных шчылін дзе-нідзе тырчала ржавая арматура.

рванулі ў скверыку – взорвалис в скверике
патанулі ў віхуры- утанули в вихре
цокнуўшы па камянях – цокнув по камням
па цёмнаму лапіку – по тёмному лоскуту
ля выхаду – возле выхода
патанулі ў віхуры шызага пылу – сизого дыма
выплёўваючы з рота пясок – выплёвывая изо рта песок
кавалкі асфальту – куски асфальта
сярод дыму – среди дыма
сярод рэву – среди рёва
аддзялённага з іхняга ўзвода – отделённого от ихнего взвода
Да немца, мёртвага, у байца злосці ўжо не было – на немца, мёртвого, у бойца злости уже не было
Валока падлез да яго ў змрок і, зусім зацяўшы ў сабе падазронасць, спытаў:
— Як цябе зваць?
Валока подлез к нему в сумрак и, совсем отбросив подозрительность, спросил:
- Как тебя завут?
Зноў на імгненне сустрэліся іх вельмі сур'ёзныя позіркі, але ніводзін нічога не сказаў другому — абодва толькі слухалі, як прастор наверсе калацілі стрэлы, і стараліся як-небудзь угадаць, хто там. Толькі ўгадаць не было як.- Опять на мгновение встретились их очень серьезные взоры, но никто ничего не сказал второму - оба только слушали, как простор наверху содрагали выстрелы, и старались как-нибудь угадать, кто там. Только угадать не получалось.
Валока чуў блізкае няроўнае немцава дыханне, тупанне яго ботаў побач са сваімі, і ад гэтае блізкасці ці ад суладнасці агульных намаганняў тое варожае, што ўвесь час жыло ў ім да гэтага немца, начало меншаць, раставаць і прападаць. - Валока слышал близкое неровное дыхание немца, топанье его сапог рядом со своими, и от этой близости или от слаженности общих усилий то вражеское, что все время жило в нем к этому немцу, начало уменьшаться, таять и погибать.

Заданне №3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Таямніца паходжання – публіцыстычны стыль.
Мануэль Роза у сваёй новай кнізе даводзіць, што выкрыў таямніцу паходжання першаадкрывальніка Амерыкі.
Дапамагае зразумець – публіцыстычны стыль.
Гэтая тэорыя дапамагае зразумець, чаму Віктар здоліў пераадоліць новую хваробу.
Хоча параўнаць – публіцыстычны стыль.
Безумойна, даследчык хоча параўнаць ДНК абодвух братоў Лапецкіх, каб пераканацца ў справядлівасці сваёй тэорыі.
Магнітнае поле – навуковы стыль.
Гэта з’ява абумоўлена наяўнасцю накіраванага магнітнага поля на канцы трубкі.
Атрыманы раствор - навуковы стыль.
Наяўнасць кіслаты правяраецца апусканнем індыкатара ў атрыманы раствор.
Бітумныя эмульсіі - навуковы стыль.
Дастатковы узровень гідраізаляяцыі дасягаецца выкарыстаннем новага матэрыяла на аснове бітумных эмульсій.
Забеспячэнне бяспекі - афіцыйна-справавы стыль.
Ён не нясе адказнасць за наступствы, звязаныя з недастатковасцю мер, прынятых абанентам для забеспячэння бяспекі сродкаў ЭЦП.
Тэрмін дзеяння - афіцыйна-справавы стыль.
Пры заключэнні дадатковага пагаднення да дагавора канчатковы тэрмін дзеяння дагавора вызначаецца тэрмінам дзеяння дадатковага пагаднення.
Асноўныя тэрміны - афіцыйна-справавы стыль.
Асноўныя тэрмiны, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, i iх азначэннi.

Заданне №4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1) Вектор – вектар: адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак;
2) производная – вытворная: велічыня, утвораная ад іншых форм;
3) интеграл –інтэграл: паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак;
4) касательная – датычная: прамая лінія, якая мае адзін агульны пункт з крывой, але не перасякае яго;
5) ось – вось: прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-небудзь цела;
6) кривая – крывая: непрамая лінія;
7) нормаль – нармаль: перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку;
8) проекция – праекцыя: адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці;
9) прирост – прырост: павелічэнне ў колькасных адносінах, прыбаўленне;
10) модуль – модуль: лік , на які трэба памножыць лагарыфм адной сістэмы, каб атрымаць лагарыфм другой сістэмы;
11) логорифм – лагарыфм: паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік;
12) точка – пункт: месца, якое не мае вымярэнняў, не падлягае вызначэнню;
13) уравнение – раўнанне: матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь;
14) функция – функцыя: залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе;
15) равенство – роўнасць: алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных паміж сабой ;
16) алгоритм –алгарытм: сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа;
17) аргумент – аргумент: незалежная пераменная велічыня;
18) скаляр – скляр: велічыня, кожнае значэнне якой, у адрозненне ад вектара, характарызуецца адным сапраўдным лікам;
19) координаты – каардынаты: велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжання пункта на плоскасці або ў прасторы;
20) предел – ліміт: норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь.

Заданне №5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.
Экономика социальных наук, связанных с производством, распределением, обменом и потреблением товаров и услуг. Экономисты обращают внимание на то, каким образом отдельным лицам, группам, предприятиям и правительству стремиться к достижению эффективных экономических целей, которые они выбирают.
Экономика делится на две основные области. Во-первых, теория цены или микроэкономика объясняет, как взаимодействие спроса и предложения на конкурентном рынке создает множество индивидуальных цен, ставок заработной платы, прибыли, и аренда изменения. Как говорят экономисты, они максимизируют полезность.
Во-вторых, согласно Кейнсу, инвестиционная деятельность определяется также нормой процента по займам, осуществляемым предприятиями с целью полного или частичного финансирования своих инвестиций. Чем выше норма процента, тем ниже уровень совокупных инвестиций, и, следовательно, национальный продукт и занятость. Таким образом, существует причинная зависимость между процентом и занятостью.

Эканоміка сацыяльных навук, звязаных з вытворчасцю, размеркаваннем, абменам і спажываннем тавараў і паслуг. Эканамісты звяртаюць увагу на тое, якім чынам асобным асобам, групам, прадпрыемствам і ўраду імкнуцца да дасягнення эфектыўных эканамічных мэтаў, якія яны выбіраюць.
Эканоміка дзеліцца на дзве асноўныя вобласці. Па-першае, тэорыя цэны або мікраэканомікі тлумачыць, як узаемадзеянне попыту і прапановы на канкурэнтным рынку стварае мноства індывідуальных цэнаў, ставак заработнай платы, прыбытку, і арэнда змены. Як кажуць эканамісты, яны максімізуе карыснасць.
Па-другое, згодна з Кейнса, інвестыцыйная дзейнасць вызначаецца таксама нормай адсоткі па пазыках, што ажыццяўляюцца прадпрыемствамі з мэтай поўнага або частковага фінансавання сваіх інвестыцый. Чым вышэй норма працэнта, тым ніжэй узровень сукупных інвестыцый, і, такім чынам, нацыянальны прадукт і занятасць. Такім чынам, існуе прычынная залежнасць паміж адсоткам і занятасцю.

Заданне №6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Індыкатыўная анатацыя на падручнік “История экономических учений.” Городецкий В. К.
Падручнік складаецца з 18 частак, кожная з якіх апісвае пэўны гістарычны этап развіцця эканамічнай думкі. У кнізе сцісла выкладзены біяграфіі самых вядомых асоб, якія паўплывалі на гісторыю эканамічных вучэнняў, гэтак жа прыведзены агульныя апісанні іх прац.
Дадзены падручнік у большай ступені прызначаны для студэнтаў вышэйшых эканамічных устаноў.

Заданне №7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Распіска
Я, Цыганок Вольга Пятроўна, студэнт 1 курса завочнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі 18 кастрычніка 2011 года атрымаў ад загадчыцы склада інстытута Сідаравай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 кастрычніка ўсё атрыманае вярну на склад.

18 кастрычніка 2010 г (подпіс)

Спіс літаратуры:
1. Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987.
2. Веселов П.В. Как составіть служебный документ. М.: Экономіка, 1982.
3. Лепешаў У.Я., Малажай Г.М., Панючыц К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.
4. Сямешка Л.У., Шкарба У.Р., Бадзевіч З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996
Категория: Белорусский язык | Добавил: mulan2508
Просмотров: 1910 | Загрузок: 22
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]