Патрабаванні да кантрольнай работы. Кантрольная работа павінна быць выканана ў асобным сшытку або на лістах А4 у рукапісным ці машынапісным выглядзе. На тытульным лісце абавязкова ўказваецца назва факультэта, курс і нумар групы, прозвішча, імя, імя па бацьку. У пачатку работы адзначаецца нумар варыянта. Кантрольная работа павінна быць прадстаўлена на рэцэнзію да пачатка экзаменацыйна-заліковай сесіі.