bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [248]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [248]
Культурология [42]
Логика [259]
НГиИГ [120]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [85]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [170]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

к\р
Подробности о скачивании 11.04.2011, 13:37
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў XX стагоддзі.

Беларуская мова ў XX стагоддзі
Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі. У далёкія ад нас часы беларускія землі насялялі народы розных сацыяльных і этнічных груп, звязаных з адметнымі культурнымі асаблівасцямі і веравызнаннямі, але дзяржаўнай стала беларуская, зацверджаная Статутам ВКЛ 1566 года. На гэта не аказала рашаючага ўплыву забарона яе ў справаводстве Варшаўскім сеймам 1696 года, калі тэрыторыя беларусі знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, і ўваходжанне беларускіх земляў у Расійскую імперыю (пасля трох падзелау РП: 1772 года, 1793 года і 1795 года).
У вусным маўленні беларускай мовай карысталіся ўжо ў XIII стагоддзі, а ў літаратурна-пісьмовы ўжытак яна ўвайшла з XIV стгоддзя. Новую эру ў моўнай патрэбнасці простага народа адкрывае біблейская традыцыя, паводле якой беларускі першадрукар францішак Скарына канстатаваў: “Чалавек жыве не толькі хлебам або лекамі, але больш за ўсё ўсякім словам” (Апостал). Слова як моўная адзінка здаўна выражала і выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі.
Няма патрэбы апісваць стан беларускай мовы ў розныя перыяды яе ўнутраннага развіцця і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Важна адзначыць перавагу стану беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская.
У сувязі з павевам часу першапачаткова ў нас была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці народа. беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год), у якім адпаведна з Канстытуцыяй БССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Улады пачалі размаўляць на беларускай мове… На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую.
За беларускую літаратурную мову цяпер сталі прымаць і так званую “трасянку”, і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на беларускіх землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.
Для таго, каб сталі рэальнымі перспектывы развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба перш за ўсё вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.
Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статута ВКЛ 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай. На жаль, абвяшчэнне ў нас дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя улады не кажуць услых, а факты - упартая рэч: ідзе скарачэнне беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх, не праводзіцца і беларусізацыя ў вышэйшых навучальных устанровах рэспублікі Беларусь… Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца і тым, што значная частка беларускай моладзі захапляецца вывучэннем замежных моў - англійскай, нямецкай, французскай і іншымі, забываючы ці ігнаруючы родную мову.
Для ўзняцця прэстыжу беларусукай мовы неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Для ажыццяўлення прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове неабходна засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы.

Тэзісны план
Беларуская мова ў XX стагоддзі
1. Каб асэнсаваць стан і месца беларускай мовы ў XX стагоддзі, неабходна звырнуцца да яе гісторыі.
2. Слова як моўная адзінка выражае паняцці рознага зместу (прадметы, працэсы, з’явы), а ў шырокім значэнні мова - сродак зносін паміж людзьмі.
3. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, пасля прыняцця Закону “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 год).
4. Пасля рэферэндуму 14 мая 1995 года грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - рускую і беларускую.
5. З’явы адносна існавання ў Беларусі дзвюх дзяржаўных моў не даюць станоўчых вынікаў.
6. Для развіцця беларускай літаратурнай мовы і яе культурнай ролі ў беларускім грамадстве, трэба вызначыць яе моўную аснову з улікам ўласнай моватворчасці, сувязі і ўзаемаддзеяння з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі.
7. Мова - гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалогічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіначнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (родны склон):
амплитуд тока - амплітуд току;
резонанс напряжения - рэзананс напругу;
теория волновода - тэорыя хвалявода;
каскад радиоприёмника - каскад радыёпрыемника;
действия ума - дзеянні розуму.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (месны склон):
говорить о настройке - гаварыць аб настройцы;
находиться в фазе - знаходзіцца ў фазе;
режим в генераторе - рэжым у генератары;
описывать в движении - апісваць у руху;
лежать на пути - ляжаць на шляху.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
Обратить внимание на выходное напряжение. Звярнуць увагу на выхадны напруг.
Думать о схеме динатронного генератора. Думаць пра схему дынатроннага генератара.
Он сходил за решением уравнения. Ён схадзіў па рашэнне ўраўнення.
Дым из кухни не переставал поступать в комнату. Дым з кухні не пераставаў трапляць у пакой.
Он вчера вернулся из Гродно. Ён ўчора вярнуўся з Гродна.

Заданне 3. Падбярэце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Заламаў каўнер - публіцыстычны.
Пругкі вецер, якога сёння няма, але які абавязкова шумеў тады, заламаў каўнер лёгкага паліто, по-летняму ўскінутага на плечы.
Чыстым юнацкім сэрцам - публіцыстычны.
Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчывам знайсці лепшую дарогу ў жыцці, лепшую за тую, дарогу, па якой ішлі вашы дзяды і бацькі.
Думкі патрыярхаў сумлення - публіцыстычны.
Вельмі шкада, што ў наш час амаль на нішто зведзены старадаўні звычай зажаць на прыклад, пазіцыю народных аўтарытэтаў, думкі патрыярхаў сумлення, якія значылі калісьці не менш, чым высокія афіцыйныя аўтарытэты.

Закон гідрастатыкі - навуковы.
Архімеда закон, асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на ўсякае цела, апушчанае ў вадкасць (або газ) дзейнічае выштурхная сіла (пад’ёмная сіла).
Дыялектычнага ўзаемадзеяння - навуковы.
Грамадская свядомасць фарміруецца на аснове дыялектычнага ўзаемадзеяння ўсіх бакоў грамадскага жыцця.
Фразелагічная норма - навуковы.
Фразеалагічная норма - гэта традыцыйнае, замацаванае моўнай практыкай, аднатыпнае і раўнацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае.

Захоўваць процівапажарны рэжым - афіцыйна-справавы.
Каб пазбегнуць пажару ў школах, неабходна захоўваць строгі процівапажарны рэжым.
Неабходная абарона - афіцыйна-справавы.
Не з’яўляецца адміністратыўным правапарушэннем дзеянне, якое было дзейснена ў стане неабходнай абароны.
Адміністратыўнае правапарушэнне - афіцыйна-справавы.
Адміністратыўнае правапарушэнне прызнаецца сканчаным з моманту здзяйснення дзеяння.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1. легенда - легенда:
а) суправаджальны тэкстдля апісання графічнага аб’екта, размяшчаецца пад малюнкам ці каля яго; б) спіс умоўных абазначэнняў на графіку, малюнку;
2. активация - актывацыя : прадстаўленне працэдуры шляхам спецыяльнага выкліку гэтай працэдуры;
3. активная программа - актыўная праграма:
а) праграма, якая загружана ў асноўную памяць, і якой перададзна кіраванне мікрапрацэсарам; б) праграма, з якой у дадзены момант працуе карыстальнік у сістэме з некалькімі праграмамі;
4. акцет - акцет: восем бітаў;
5. алфавит - алфавіт: концае мноства сімвалаў, што прымяняюцца ў мовах праграміравання;
6. буфер экрана - буфер экрана: памяць для захавання сімвалаў экрана;
7. верхний регистр - верхні рэгістр: стан клавіатуры, які адпавядае прапісным сімвалам, напрыклад А, Б, С;
8. вирус -вірус: праграма, якая сябе ўбудоувае ў аператыўную сістэму і псуе файлы або замінае працы;
9. удалять - выдаляць: знішчаць тэкст, файл або частку дакумента змэтай назаўсёды выдаліць гэту інфармацыю;
10. команда отмены - каманда адмены: каманда для вяртання да апошніх выкананых аперацый;
11. цепочка - ланцуг: паслядоўнасць элементаў ланцуговага спісу - кожны элемент указвае на наступны элемент;
12. лексема - лексема: мінімальная адзінка мовы, якая мае значэнне;
13. модулятор - мадулятар: функцыянальная прылада, якая дзяйсняе мадуляцыю сігнала да яго перадачы;
14. модуль исполнительный - модуль выканаўчы: праграма, якая знаходзіцца ў асноўнай памяці;
15. мультидоступ - мультыдоступ: магчымасць падтрымкі сістэмай некалькіх карыстальнікаў, якія працуюць адначасова;
16. нерабочий - непрацоўны: прылада, якая не функцыянуе;
17. фрейм - фрэйм: у экспертных сістэмах мінімальная структура інфармацыі аб факце;
18. подсказка - падказка: функцыя сістэмы па аказанні карыстальніку дапамогі шляхам вываду на экран дапаможнай інфармацыі ў выглядзе меню або апісання дзеянняў;
19. распределять - размяркоўваць:
а) размяшчаць што-небудзь па некалькі пунктаў; б) сродак размяркоўвання;
20. эталон - эталон: пункт апоры, ад якога пачынаюцца вымярэнні.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Общие принципы остаются без изменения, вне зависимости от характера движения. Нужно изменить смысл величин, входящих в выражение, а именно: вместо омических сопротивлений следует говорить о комплексных сопротивлениях, обозначаемые как Z, Z1, Z2 и т.д. Сила, воздействующая на подвижную систему, создаётся за счёт взаимодействия тока, протекающего в подвижной катушке громкоговорителя с постоянным магнитным полем, находящимся в катушке.
При определённой частоте (составляющей около 100 Гц) происходит механический резонанс подвижной системы.
Второй особенностью механической колебательной системы является то, что резонансная частота, сохраняющаяся с высокой степенью постоянства, независимо от изменяющихся условий, например температуры. Для этого нужно сделать детали механической колебательной системы из материала с малым температурным коэффициентом расширения. В качестве примера электромеханической системы, рассмотрим систему с камертоном.
Электромагнит воздействует на одну из ножек стального камертона. В камертоне возникают вынужденные колебания, происходящие симметрично. Колебания второй ножки изменяют магнитный поток, пронизывающий обмотку электромагнита, и в этой обмотке находится ЭДС, поступающая на выход.

Пераклад:
Агульныя прынцыпы застаюцца без змен, незалежна ад характару руху. Трэба змяніць сэнс велічын, якія ўваходзяць у выраз, а менавіта: замест амічных супраціўленняў неабходна гаварыць пра комплексныя супраціўленні, якія абазначаюцца як Z, Z1, Z2 і г.д. Сіла, якая ўздзейнічае на рухомую сістэму, ствараецца за кошт узаемадзеяння току, які працякае ў рухомай шпульцы гучнагаварыцеля з рухомым магнітным полем, які знаходзіцца ў шпульцы.
Пры пэўнай частаце (якая складае каля 100 Гц) адбываецца механічны рэзананс рухомай сістэмы.
Другой асаблівасцю механічнай вагальнай сістэмы з’яўляецца тое, што рэзанансная частата, якая захоўваецца з высокай ступенню пастаянства незалежна ад ўмоў якія змяняюцца, напрыклад тэмпературы. Для гэтага патрэбна зрабіць дэталі механічнай вагальнай сістэмы з малым тэмпературным каэфіцыентам расшырэння. У якасці прыкладу электрамеханічнай сістэмы разгледзім сістэму з камертонам.
Электрамагніт уздзейнічае на адну з ножак камертона. У камертоне з’яўляюцца вымушаныя ваганні, якія адбываюцца сіметрычна. Ваганні другой ножкі змяняюць магнітны паток, які пранізвае абмотку электрамагніта, і ў гэтай абмотцы знаходзіцца ЭРС, якая трапляе на выхад.

Категория: Белорусский язык | Добавил: tatyana-vysockay
Просмотров: 2679 | Загрузок: 26
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]