bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [236]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » ИТиУвТС » Другое

К.Р. №1 вариант №14
Подробности о скачивании 03.02.2010, 14:38
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Факультэт неадрыўнага і дыстанцыйнага навучання

Спецыяльнасць: Инфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў
тэхнічных сістэмах

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ №1
Варыянт №14

Група:
Заліковая кніжка: 902422-28

Электронны адрас:

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.
Есцi, шпора, зiма, файл, майткi, дуб(чалавек), сцэнарый, харэй, памяць, база даных, кнiга, лямешка, саян, зваротак, смех, выконваць, мiкрасхема..
Агульнаўжывальныя Абмежаванага ўжытку
Есцi, зiма, памяць, кнiга, смех, выконваць. Дыялектная лексiка Спецыяльная лексiка Жаргонная лексiка
майткi, саян. файл, сцэнарый, харэй, база даных, лямешка, зваротак, мiкрасхема. Шпора, дуб(чалавек).

Заданне 2. Прывядзiце прыклад навуковага тэксту. Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б)тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.
а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi тэксту
абстрактныя назоўнiкi
назоўнiкi роднага склону
зваротныя дзеясловы
неасабова-прэдыкатыўныя словы
аддзеяслоўныя назоўнiкi
б)тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi
Апавядальныя сказы
Сказы з аднароднымi членамi, якiя ўжываюцца для класiфiкацыi або сiстэматызацыi з’яў, прыкмет, прадметаў.
Складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi
Сродкi мiжфразавай сувязi тыпу злучнiкаў i злучальных слоу
Словазлучэннi-тэрмiны
Прыназоўнікі тыпу: на працягу, па меры, адносна, у сувязі, у галіне, шляхам …

Дыэлектрыкі (ізалятары) — рэчывы, у якіх практычна адсутнічаюць свабодныя носьбіты зарадаў. Таму праз такія рэчы¬вы не можа праходзіць электрычны ток, і зарады не могуць пераходзіць ад зараджанага цела да незараджанага.
Дыэлектрыкамі з'яўляюцца ўсе неіанізаваныя газы (паветра, азот, вуглякіслы газ і інш.), некаторыя вадкасці (дыстыляваная вада, спірт і інш.) і цвёрдыя целы (шкло, эбаніт, фарфор, слюда, шоўк і інш.).
Тэрмін «дыэлектрыкі» ўведзены Фарадэем для абазначэння рэчываў, у якія пранікае электрычнае поле.
Пакуль дыэлектрык не унесены ў поле, зарады ўнутры яго размешчаны хаатычна і, значыць, не можа быць перавагі адмоўных або дадатных зарадаў у якой-небудзь частцы дыэлектрыка. Таму ён не выяўляе электрызацыі, г. зн. з'яўляецца электрычна нейтральным.
Дыэлектрык, таксама як і праваднік, электрызуецца пры ўнясенні яго ў электрычнае поле. З прычыны таго, што зарады ў атамах і малекулах звязаны сіламі прыцяжэння ў шмат разоў большымі, адносна сілам, якія дзейнічаюць на гэтыя ж зарады ў знешнім полі, гэтыя зарады могуць толькі крыху зрушыцца пад дзеяннем поля на адлегласці, меншыя за памеры самога атама. На паверхні дыэлектрыка ўзнікаюць зарады. Іх называюць, у адрозненне ад свабодных, звязанымі. На бліжэйшай да зараджанага цела паверхні дыэлектрыка ўзнікаюць зарады процілеглага знака, а на яго найбольш аддаленай частцы — аднайменныя зарады.

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Сканер - гэта ўстройства ўводу ў ЭВМ iнфармацыi, як высветлiлася, непасрэдна з папяровага дакумента. Можна ўводзiць тэксты, схемачкi, малюначкi, графiкi, фотаздымкi i iншую iнфармацыю. Сканеры з`яуляюцца важнейшым звяном электронных сiстэм валтузнi з дакументамi i неабходным дакументам любога "электроннага стала".

Гэты тэкст адносіцца да навуковага стылю мовы.
Сканер - гэта прылада ўводу ў ЭВМ iнфармацыi, якая высвятляецца, непасрэдна з папяровага дакумента. Можна ўводзiць тэксты, схемы, малюнкi, графiкi, фотаздымкi i iншую iнфармацыю. Сканеры з`яуляюцца важнейшым звяном электронных сiстэм работы з дакументамi i неабходнай прыладай любога "электроннага стала".

Заданне 4. Складзiце тэзiсны план тэксту па спецыяльнасцi (на выбар студэнта).

Спецыяльнасць ІТіУвТС

Кіраванне ў тэхнічных сістэмах - вобласць навукі і тэхнікі, якая ахоплівае пытанні атрымання, пераўтварэння і выкарыстання інфармацыі з мэтай кіравання рознымі тэхнічнымі аб'ектамі і прыладамі. У наш час нікому не трэба тлумачыць, што такое сродкі аўтаматызацыі і які эфект прыносіць іх выкарыстанне. Без іх людзі не абыходзяцца ні ў прамысловасці і побыту, ні на транспарце, ні ў сувязі і энергетыцы. Інжынеры па ІТіУвТС займаюцца праектаваннем, вытворчасцю і эксплуатацыяй розных элементаў, прылад і сістэм аўтаматычнага і аўтаматызаванага кіравання, а таксама распрацоўкай іх праграмнага забеспячэння. Падрыхтоўка такіх адмыслоўцаў вядзецца на кафедры аўтаматычнага кіравання.
Тым з вас, хто захоча засвоіць гэтую спецыяльнасць, неабходна шматлікае вывучыць з нашай дапамогай: кампутарнае кіраванне і праектаванне, машынную графіку, базы дадзеных сістэм кіравання, электроніку і мікрасхематэхніку, элементы і прылады сістэм кіравання, тэорыю аўтаматычнага кіравання і тэлемеханіку, сістэмы кіравання станкамі з ЧПУ і робататэхнічнымі комплексамі, тэхналагічнымі працэсамі і гнуткімі вытворчасцямі. Пры падрыхтоўцы нашых курсаў вялікая ўвага надаецца элементнай базе на аснове аднакрыштальных мікрапрацэсараў, а таксама размеркаваных сістэм кіравання з выкарыстаннем кампутараў і кампутарных сетак.
Сваім студэнтам мы сур'ёзна выкладаем сучасныя мовы і сістэмы праграмавання, такія як Visual C ++, Internet-тэхналогіі, мовы праграмавання баз дадзеных (SQL, Access, Oracle), асемблеры, сістэмы аўтаматызаванага праектавання AutoCAD і Mechanical Desktop, сістэму мадэлявання электронных схем WorkBench, сістэму інжынерных і навуковых разлікаў Matlab, графічныя пакеты Adobe Photoshop і 3D Studio MAX і інш.
Кафедра аўтаматычнага кіравання падтрымлівае цесную сувязь з фірмамі Intel, Phillips і Motorola, якія забяспечваюць вучэбны працэс тэхнічнай літаратурай, апаратнымі і праграмнымі сродкамі для вывучэння мікрапрацэсарных сістэм кіравання. Гэтыя фірмы з'яўляюцца кіроўнымі распрацоўнікамі мікрапрацэсараў для ПЭВМ, аднакрыштальных мікракантролераў і сродкаў спалучэння для лакальных вылічальных сістэм, дысплеяў.
На старэйшых курсах кожны студэнт выбірае, па якой з наступных спецыялізацый ён жадаў бы працягнуць навучанне.
Спецыялізацыя "Інфармацыйныя тэхналогіі праектавання сістэм кіравання" дае веды па праграмным забеспячэнні аўтаматызаванага праектавання сістэм кіравання, машыннай графіцы, па розных інструментальных сродкам і тэхналогіям кампутарнага праектавання.
Па спецыялізацыі "Інфармацыйнае забеспячэнне складаных сістэм кіравання" асноўная ўвага надаецца інфармацыйным тэхналогіям пры праектаванні і эксплуатацыі сістэм кіравання, сучасным метадам іх аналізу і сінтэзу, аптымальнаму кіраванню і Internet-тэхналогіям.
Навучанне нашых студэнтаў будуецца ў адпаведнасці з задачамі аўтаматызацыі прадпрыемстваў радыёэлектроннага, прыборабудаўнічага, машынабудаўнічага профіля, а таксама арганізацый, якія займаюцца выпускам бытавой тэхнікі. У распараджэнні студэнтаў вучэбна-лабараторная база, створаная на аснове мікрапрацэсарнай тэхнікі і персанальных ЭВМ, узоры кіравання, распрацаваныя перадавымі прамысловымі прадпрыемствамі, сучасныя пакеты праграм. На кафедры маюцца два сучасных кампутарных класа. Адзін з іх падораны фірмай Intel, другі - Phillips. На кафедры аўтаматычнага кіравання працуюць чатыры прафесара і дзесяць дацэнтаў. Навукоўцы кафедры маюць цесныя дзелавыя кантакты з універсітэтамі ЗША, Германіі, Польшчы, Фінляндыі, Галандыі, Францыі.
Выпускнікі спецыяльнасці набываюць кваліфікацыю інжынера па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванню і могуць працаваць у сферах інфармацыйных тэхналогій праектавання і эксплуатацыі розных аўтаматызаваных сістэм кіравання, стварэнні праграмнага забеспячэння сістэм кіравання на аснове перспектыўных мікракантролераў і кампутарных сетак, а таксама банкаўскіх сістэм і сістэм кіравання прадпрыемствамі.

Тэзісны план тэксту
1. Кіраванне ў тэхнічных сістэмах – неабходная вобласць навукі і тэхнікі у наш час.
2. Студэнтам па спецыяльнасці ІТіУвТС неабходна засвоіць мноства складаных прадметаў.
3. Студэнтам сур'ёзна выкладаюцца сучасныя мовы і сістэмы праграмавання.
4. Кафедра аўтаматычнага кіравання падтрымлівае цесную сувязь з фірмамі Intel, Phillips і Motorola.
5. На старэйшых курсах кожны студэнт выбірае, па якой з наступных спецыялізацый ён жадаў бы працягнуць навучанне:
а)Інфармацыйнае забеспячэнне складаных сістэм кіравання;
б) Інфармацыйныя тэхналогіі праектавання сістэм кіраванння.
6. Навучанне студэнтаў будуецца ў адпаведнасці з задачамі аўтаматызацыі прадпрыемстваў.
7. Выпускнікі спецыяльнасці набываюць кваліфікацыю інжынера па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванню.

Заданне 5. Знайдзiце ў тэксце памылкi. Выпраўце iх.

Iнфармацыённая тэхналогiя апрацоўкi данных прымяняецца для вырашэння добра структураванных задач, па якiм маюцца неабходные уваходные даные, вядомы алгарытмы i iншыя стандартныя працэдуры iх апрацоўкi.
Гэта тэхналогiя выкарыстоўваецца на узроуне аперацыйнай дзейнасьцi персанала нявысокай квалiфiкацыi у мэтах аўтаматызацыi нейкiх руцiных аперацый. Пагэтаму увядзенне iнфармацыйных тэхналогiй i.сiстэм на гэтым ўзроўне значна уздымуць прадукцыйнасць працы.

Iнфармацыйная тэхналогiя апрацоўкi данных выкарыстоўваецца для вырашэння высокаструктураваных задач, па якiм маюцца неабходныя уводныя данныя, вядомы алгарытмы i iншыя стандартныя працэдуры iх апрацоўкi.
Гэта тэхналогiя выкарыстоўваецца на узроўні аперацыйнай дзейнасцi персанала невысокай квалiфiкацыi у мэтах аўтаматызацыi нейкiх складаных аперацый. Таму ўвядзенне iнфармацыйных тэхналогiй i сiстэм на гэтым ўзроўні значна ўздымуць прадукцыйнасць працы.

Заданне 6. Перакладзiце тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Прадметам электроннай тэхнікі з'яўляецца тэорыя і практыка ўжывання электронных, іонных і полуправадніковых прыбораў у прыладах, сістэмах і абсталяваннях у розных вобласцях народнай гаспадаркі. Гнуткасць электроннай апаратуры, высокія хуткадзейнасці, дакладнасць і адчувальнасць адчыняюць новыя магчымасці ў шматлікіх накірунках навукі і тэхнікі.

Радыё (ад лацінскага "radiare" - выпраменьвальнік, выпускаць прамяні) –

1. спосаб бяздротавай перадачы паведамленняў на адлегласць з дапамогай электрамагнітных хваль (радыёхваль), вынайдзеных рускім навукоўцам А.С.Паповым у 1985 годзе;
2. вобласць навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем фізічных з'яў, якія ляжаць у аснове гэтага спосабу, і з яго выкарыстаннем у сувязі, вяшчанні, тэлебачанні, лакацыі і г.д.

Радыё, як ужо было сказана вышэй, адкрыў вялікі рускі навуковец Аляксандр Сцяпанавіч Папоў. Датай вынаходства радыё прынята лічыць 7 мая 1895 г., калі А.С.Папоў выступіў з публічным дакладам і дэманстрацыяй працы свайго радыёпрыёмніка на паседжэнні Фізічнага аддзялення Рускага фізіка-хімічнага грамадства ў Пецярбургу.
Развіццё электронікі пасля вынаходства радыё можна падзяліць на тры этапы: радыётэлеграфны, радыетэхнічны і этап электронікі.
У першы перыяд (каля 30 гадоў) развівалася радыётэлеграфія і распрацоўваліся навуковыя асновы радыётэхнікі. З мэтай спрашчэння дэталей радыёпрыёмніка і павялічванні яго адчувальнасці ў розных краінах вяліся інтэнсіўныя распрацоўкі і даследаванні розных тыпаў простых і надзейных прылад для выяўлення хвалявання высокай частаты - дэтэктараў.

Прыклады магчымай інтэрферэнцыі:

…Прадметам электроннай тэхнікі з'яўляецца тэорыя і практыка ўжывання электронных, іонных і полуправадніковых прыбораў у прыладах, сістэмах і абсталяваннях у розных вобласцях народнай гаспадаркі…

у – сінтаксічная (в)
гаспадаркі – фанетычная (падмена выбухнога <г> фрыкатыўным)
вобласцях – фанетычная (шапялявае вымаўленне <c’>,<ц’>)
прадметам – сінтаксічная (прэдметам)
во'бласцях – акцэнталагічная (вабласця'х)

З мэтай спрашчэння дэталей радыёпрыёмніка і ўзмацненні яго адчувальнасці ў розных краінах вяліся інтэнсіўныя распрацоўкі і даследаванні розных тыпаў простых і надзейных прылад для выяўлення хвалявання высокай частаты - дэтэктараў.

З мэтай – сінтаксічная (с целью)
вяліся – марфалагічная (зваротны дзеяслоў на –ся (велись))

Тэрміны:
Радыё - спосаб бяздротавай перадачы паведамленняў на адлегласць з дапамогай электрамагнітных хваль (радыёхваль), вынайдзеных рускім навукоўцам А.С.Паповым у 1985 годзе;
Радыё - вобласць навукі і тэхнікі, звязаная з вывучэннем фізічных з'яў, якія ляжаць у аснове гэтага спосабу, і з яго выкарыстаннем у сувязі, вяшчанні, тэлебачанні, лакацыі і г.д.;
Дэтэктары - прылады для выяўлення хвалявання высокай частаты

Категория: Другое | Добавил: Kot
Просмотров: 2556 | Загрузок: 8
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]