bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [197]
Бухучет [16]
ВМиМОвЭ [4]
ОДМиТА [13]
ОЛОБД [17]
ООПиП [67]
ОС [19]
ПСОД [47]
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » ИСиТвЭ » Другое

Бел.яз.
Подробности о скачивании 23.11.2010, 11:06
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа Адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыеэлектронікі”

Кантрольная работа па курсу
"Беларуская мова"

Мікша Юлія Іванаўна
Група № 902302 , шыфр № 45

Тел. 8(025)995-72-10
Кіраўнік: Бондар Л.А.

Заданне 1
Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце
"Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет¬камі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.
Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць куль-турай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.
Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.
Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі.

Тэзісны план:
1. Народ і мову нельга ўявіць адно без аднаго.
2. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету.
3. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым.
4. Этнічная функцыя пераважае у беларускай мове над камунікатыунай.
5. Сучасная беларуская мова ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай, кожная з якіх мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання.

Заданне 2
Марфалагічная інтэрферэнцыя роднага склона:
1. у рады доўгага веку – в ряды долгого века
2. кавалак яго жыццевага шляху –кусок его жизненного пути
3. разнастайны ў сваім руху – разнообразны в в своем движении
4. прыкметы феадалізму –признаки феодализма
5. у мітуслівым бегу – в суетливом беге
Марфалагічная інтэрферэнцыя меснага склона:
1. аб мудрым чалавеку – о мудром человеке
2. на вуліцы, не ў памяшканні –на улице, не в помещении
3. едзе на трактары – едет на тракторе
4. зайшоў пры доктару – зашел при докторе
5. дзеці гулялі у садзе – дети играли в саду

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
1. думаць пра будычыню – думаць аб будычыні
2. звяртаць увагу Васілію – звяртаць увагу на Васілія
3. схадзіць па грыбы – хадзіць у грыбы
4. спадарожнічаць па лугам – спадарожнічаць па лугах
5. дзякаваць (каму) доктару – дзякаваць (каго) доктара

Заданне 3
Навуковы стыль:
Інтэрвію
1. Інтэрвію можа быць заказаным рэдакцыяй альбо прапанавана журналістам, у падрыхтаваным тэксьце магчыма мяняць пасьлядоўнасьць пытаньняў, але ў кожным разе аўтару даюць матэрыял на подпіс-візу.
Прыкмета нацыі
2. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа.
Узаемаадносіны
3. Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар.
Публіцыстычны стыль:
Аналіз падзей
1. На наш погляд, гэты сінтэз патрабуе глыбокага аналізу падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў час Першай сусветнай вайны.
Галоунае пытанне
2. Адным з галоўных пытанняў было правільна з міжнародна-прававога боку аформіць далучэнне да Беларусі і Украіны, а затым да СССР тэрыторый, на якія ўвайшла Чырвоная Армія.
Выказаць меркаванне
3. Тым самым, можна выказаць меркаванне, што забыўшыся дапісаць “Беларусь”, бальшавікі пакідалі хаты для магчымай будучай ракіроўкі.

Афіцыйна-справавы стыль:
Паступленне заявы
1. У праўком Інстытута фізіялогіі паступілі заявы ад членаў праўсаюза аб аздараўленні іх дзяцей.
Згодна з параграфам
2. Згодна з параграфам №36 калектыўнага дагавора, выдаць прэмію Кандрашовай С.Б. у сумме 7 базавых ведічын у сувязі ўступлення ў шлюб.
Уключыць у склад
3. Загадваю ўключыць у склад членаў дабравольнай дружыны Цмыга Е.В. згодна прастаўленнай заяве.

Заданне 4
1. Информатика - інфарма́тыка : гэта навука пра метады атрымання, назапашвання, захоўвання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання інфармацыі. Яна ўлучае дысцыпліны, якія нейкім чынам датычаць апрацоўкі інфармацыі ў вылічальных машынах і вылічальных сетках: як абстрактныя, накшталт аналізу алгарытмаў, гэтак і даволі пэўныя, напрыклад, распрацоўка моў праграмавання.
2. Компилятор - кампілятары :транслятары, што выконваюць поўную трансляцыю ўсёй праграмы (часта ў некалькі крокаў) і на выхадзе выдаюць вынік у выглядзе выканальнага файла. Пасля гэтага выканальны файл можна запускаць без паўторнай трансляцыі.
3. Интерпритаторы - інтэрпрэтатары :транслятары, якія праводзяць трансляцыю праграмы крок за крокам, і выконваюць яе таксама пакрокава. Пры наступным запуску інтэрпрэтатару даводзіцца выконваць усе крокі інтэрпрэтацыі і выканання зноў.
4. Поиск данных - пошук дадзеных : вывучэнне алгарытмаў для пошуку, назапашвання і апрацоўкі інфармацыі ў дакументах і базах дадзеных.
5. База данных - база дадзеных: набор звязаных паміж сабой дадзеных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы. Карыстальнікі баз дадзеных звычайна могуць выконваць з імі наступныя дзеянні: дадаць новы запіс, змяніць існуючы запіс, выдаліць існуючы запіс, выканаць пошук па існуючых запісах.
6. Компьютер - камп'ютэр: машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.
7. Дискета - дыскета: партатыўная запамінальная прылада, якая выкарыстоўваецца для шматразовага запісу і захоўвання дадзеных, прызначаных для апрацоўкі на камп'ютары.
8. Загрузка операционной системы - загрузка аперацыйнай сістэмы : гэта працэс запуску аперацыйнай сістэмы пасля уключэння камп'ютара.
9. Загрузочная последовательность - загрузачная паслядоўнасць : гэта сукупнасць аперацый, якія выконвае камп'ютар пасля уключэння, каб загрузіць аперацыйную сістэму.
10. Математическая логика – матэматычная логіка: раздзел матэматыкі, які вывучае матэматычныя доказы і пытанні асноваў матэматыкі.
11. Жидкокристаллический монитор - вадкакрысталічны манітор, (дысплей) – плоскі манітор на аснове вадкіх крышталяў.
12. Матрицы - матрыца : табліца пэўных элементаў (найчасцей - лікаў). Матрыцы выкарыстоўваюцца для вырашэння сістэм лінейных ураўненняў і для лінейных пераўтварэнняў.
13. Мультимедиа - мультымедыя : адначасовае выкарыстанне розных формаў падання інфармацыі і яе апрацоўкі ў адзіным аб'екце-кантэйнеры.
14. Дизайн - дызайн : гэта творчы мэтад, працэс і вынік мастацка-тэхнічнага праектаваньня прамысловых вырабаў, іх комплексаў і сыстэмаў, арыентаванага на дасягненьне найболей поўнай адпаведнасьці ствараемых аб'ектаў і асяродзьдзя ў цэлым магчымасьцям і патрэбнасьці чалавека, як утылітарным, так і эстэтычным.
15. Дизайнер - дызайнэр : чалавек або кампанія, які займаецца дызайнам.
16. Интерфейс - інтэрфе́йс : сукупнасць сродкаў і метадаў узаемадзеяння паміж элементамі сістэмы.
17. Интернет - інтэрнэ́т: глабальная тэлекамунікацыйная сетка інфармацыйных і вылічальных рэсурсаў,.
18. Компьютерная сеть - камп'ютарная сетка: мноства злучаных паміж сабой самастойных камп'ютараў. Камп'ютары лічацца злучанымі, калі яны могуць абменьвацца інфармацыяй. Пад самастойнасццю маецца на ўвазе, што адзін кампутар не можа гвалтоўна кіраваць іншым.
19. Адрес электронной почты - адрас электроннай пошты : з'яўляецца камунікацыйным інтэрфейсам карыстача інтэрнэт.
20. Реферат - рэферат: а) кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.;
б) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад.

Заданне 5
Информатика – это отрасль науки, изучающая информационные процессы в различных областях знаний. Предметом информатики является выявление и изучение свойств информации, а также вопросов, связанных с ее сбором, хранением, поиском, переработкой, преобразованием, распространением и использованием в различных сферах деятельности.
Информация стала товаром первой необходимости, но ее все возрастающий объем не позволяет воспринять и сориентироваться в ней должным образом.
Определяющей областью в процессе деятельности человека является организационное управление, понимаемое как процесс целенаправленного воздействия на объект, организующий его функционирование по некоторой заданной программе.
Жизненный цикл объекта связан с внешними событиями и операциями, выполняемыми исполнителями в составе ПРОЦЕССА.
Считается, что внедрение ИТ повысит результативность решений, принимаемых на всех уровнях управления.
Темпы оснащения вычислительной техникой всех аспектов человеческой деятельности, развитие, совершенствование и усложнение компьютерных технологий остро ставят вопрос об уровне подготовки кадров, работающих в области эффективного применения компьютерных информационных систем.

Інфарматыка - гэта галіна навукі, якая вывучае інфармацыйныя працэсы ў розных абласцях ведаў. Прадметам інфарматыкі з'яўляецца выяўленне і вывучэнне ўласцівасцяў інфармацыі, а таксама пытанняў, злучаных з яе зборам, захоўваннем, пошукам, перапрацоўкай, пераўтварэннем, распаўсюдам і выкарыстаннем у розных сферах дзейнасці.
Інфармацыя стала таварам першай неабходнасці, але яе ўсё нарастальны аб'ём не дазваляе ўспрыняць і зарыентавацца ў ёй належным чынам.
Вызначальнай вобласцю падчас дзейнасці чалавека з'яўляецца арганізацыйнае кіраванне, якое разумеецца як працэс мэтанакіраванага ўздзеяння на аб'ект, што арганізуе яго функцыянаванне па некаторай зададзенай праграме.
Жыццёвы цыкл аб'екта злучаны з вонкавымі падзеямі і аперацыямі, выкананымі выканаўцамі ў складзе ПРАЦЭСУ.
Лічыцца, што ўкараненне ІТ павялічыць выніковасць рашэнняў, якія прымаюцца на ўсіх узроўнях кіравання.
Тэмпы абсталявання вылічальнай тэхнікай усіх аспектаў чалавечай дзейнасці, развіццё, удасканаленне і ўскладненне кампутарных тэхналогій востра ставяць пытанне пра ўзровень падрыхтоўкі кадраў, якія працуюць у вобласці эфектыўнага ўжывання кампутарных інфармацыйных сістэм.

Заданне 6

С.Гланц. Медико – биологическая статистика.
Пер.с англ. –М., Практика, 1998. – 459 с.
В книге описаны все основные методы, которыми пользуется современная статистика, как параметрические, так и непараметрические: анализ различий, связей, планирование исследования, анализ выживаемости. Просто и наглядно - при этом вполне строго - автор описывает принцип каждого метода, дает четкую схему применения, обязательно указывает на на ограничения и возможные ошибки. Изящные иллюстрации и остроумный разбор примеров, взятых из медицинских публикаций, делают чтение легким и увлекательным. Врачам - практикам книга поможет грамотно, критически читать медицинскую литературу. Для врачей-исследователей книга станет руководством по планированию, проведению и обработке результатов исследований.

С.Гланц. Медыка-біялагічная статыстыка.
Пер. з англ. – М., Практыка, 1998. – 459 с.

У кнізе апісаны ўсе асноўныя метады, якімі карыстаецца сучасная статыстыка, як параметрычныя, так і непараметрычныя: аналіз адрозненняў, сувязяў, планаванне даследавання, аналіз выжывальнасці. Проста і навочна - пры гэтым цалкам строга - аўтар апісвае прынцып кожнага метаду, дае выразную схему ўжывання, абавязкова паказвае на на абмежаванні і магчымыя памылкі. Вытанчаныя ілюстрацыі і дасціпны разбор прыкладаў, узятых з медыцынскіх публікацый, робяць чытанне лёгкім і займальным. Лекарам - практыкам кніга дапаможа пісьменна, крытычна чытаць медыцынскую літаратуру. Для лекараў-даследнікаў кніга стане кіраўніцтвам па планаванні, правядзенню і апрацоўцы вынікаў даследаванняў.

Заданне 7
Справавы ліст
Дырэктару
ДНУ “Інстытут Фізіялогіі ДАН Беларусі”
Прафесару Улашчыку У.С.
Загадчыка лабараторыі клінічнай і прыкладной фізіялогіі Мядзведзева А.С

Службовая запіска
Дзеля афармлення дакументацыі і гадавой праваздачы лабараторыі клінічнай і прыкладной фізіялогіі патрэбны наступныя канцтавары:
• Файлы -1 упакоўка;
• Бумага фармат А4 – 1 упакоўка;
• Карандашы – 10 штук.

Загадчык лабараторыі (подпіс) Мядзведзев А.С

Асабісты дакумент
Дырэктару
ДНУ “Інстытут Фізіялогіі ДАН Беларусі”
Прафесару Улашчыку У.С.
Тэхніка-праграміста Мікшы Ю.І.

Заява
Прашу ўключыць мяне ў спіскі жадаючых наведваць Дварэц воднага спорту з красавіка 2009 года.
Час наведвання : аўторак з 19 45

21.04.2009 г. ( подпіс)

Категория: Другое | Добавил: Michun
Просмотров: 1525 | Загрузок: 19
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]