bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » История Беларуси

кантрольная па гісторыі Беларусі№1,в2
Подробности о скачивании 29.12.2010, 23:02
вар.2 СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА (КІЕЎСКАЯ РУСЬ) – АГУЛЬНАЯ ФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА ЎСХОДНІХ СЛАВЯН
1. Прычыны і працэс утварэння Кіеўскай Русі.
2. Становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы.
3. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі – Полацкае, Тураўскае і інш.

1. Прычыны і працэс ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы.
Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу - народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, пры-мала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.
Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву – Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы — варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.
Кіеўская Русь – гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і найбольш знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распараджаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі- - пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі — тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне – "тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.
Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот.
Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патрабаванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва – плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслушэнства прыводзілі сілай.
Многія гісторыкі бачаць галоўную прычыну ўтварэння Старажытнарускай дзяржавы ў развіцці феадалізму. Але наўрад ці можна гэту прычыну лічыць сур’ёзнай. Цяжка гаварыць пра наяўнасць феадалізму нават у сярэдзіне Х стагодзьдзя, калі кіеўскія князі хадзілі на зіму ў палюддзе ў залежныя землі, дзе і карміліся са сваімі дружынамі і забіралі даніну. Хутчэй за ўсё ў гэты час існавала яшчэ ваенная дэмакратыя, прыстасаваная перш за ўсё для арганізацыі набегаў на іншыя, звычайна больш багатыя, землі з мэтай захопу здабычы. Вядома, што ў той час існавала знаць, але яна не была феадальнай, бо не жыла за кошт эксплуатацыі сялянства, якое заставалася ў асноўнай масе свабоднае. Нават некаторыя сучасныя даследчыкі сумняваюцца ў тым, што да ІХ стагодзьдзя маглі быць класы і эксплуатацыя. Праўда, земляробства было галоўным заняткам несельніцтва, але яно стаяла яшчэ на нізкім узроўні і задавольвала толькі мінімальныя патрэбы сялянства і, відаць, не магло даваць яшчэ прыбавачнага прадукту. Нездарма ж заваяванныя землі абкладваліся данінай у выглядзе пушніны. А гэта гаворыць пра тое, што, нягледзячы на развіццё земляробства, у той час не трацілі свайго даволі прыкметнага значэння паляванне, бортніцтва, рыбалоўства. І сапраўды, калі лясы кішэлі зверынаю і пчоламі, а рэкі – рыбай, не мела ніякага практычнага значэння закідваць паляванне, рыбалоўства і бортніцтва. Яны і давалі прыбавачны прадукт насельніцтву і забяспечвалі пушнінай, мёдам, воскам гандаль, у першую чаргу замежны.
Вызначальную ролю ў гістарычнай плыні як гэтага, так і пазнейшага часу меў водны шлях, які атрымаў у летапісе назву “з вараг у грэкі”, бо злучаў сабою цераз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава Скандынавію і Візантыю. Уздоўж яго была сканцэнтравана асноўная маса ўсходнеславянскага насельніцтва. Таму зусім заканамерна, што гэта важная водная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся ваенныя паходы на Візантыю, і стала воссю дзяржаўнаўтваральнага працэсу. Менавіта імкненне племянной знаці да валодання гэтым шляхам і было грунтам для ўзнікнення Усходнеславянскай дзяржавы, якая атрымала ў гістарычных даследваннях не зусім правільнцю назву Кіеўскай (у крыніцах яе няма). Нездарма ж яе ўтварэнне супадае з канчатковым сфармаваннем гэтага шляха ў канцы ІХ стагодздзя, гэтак жа як і яе канчатковы распад у пачатку ХІІ стагоддзя супадае з канчатковай стратай ім свайго эканамічнага значэння.
Дзеля таго і заваёўваліся прылеглыя да воднага шляху землі, каб трымаць у сваіх руках гандаль па ім. Дзеля таго і збіралася з заваяваныз земляў шматлікае і шматплямённае войска, каб рабіць з ім паходы на Візантыю. Дасягненне ўказаных мэт і вызначыла галоўныя функцыі гэтай дзяржавы.
К. Маркс называў Кіеўскую дзяржаву “імперыяй Рурыкавічаў”, якая была “недарэчнай” (“несообразной”), “нязграбнай” (“нескладной”), “скараспелай” і “шматковай” (“лоскутной”). І сапраўды, яна, як і імперыя Карла Вялікага, была штучным і таму нетрывалым ваенна-адміністрацыйным аб’яднаннем. У яе наспех і насуперак іх волі і інтарэсам уключаліся племянныя землі, таму яна не мела агульнай эканамічнай базы.
Як і Полацк узвысіўся дзякуючы рачной гандлёвай магістралі, у данным выпадку Заходняй Дзвіне, так жа і шлях з “варагаў у грэкі” вызначыў значэнне як важных палітычных цэнтраў Усходняй Еўропы Кіева і Ноўгарада. Калі Ноўгарад засланяў яго з поўначы, то Кіеў – з поўдня. Паміж імі ўзнікла суперніцтва ў аб’яднаўчай палітыцы. У фокусе гэтай барацьбы адразу апынуліся і беларускія землі. Менавіта ў той час і выявілася выключнасць іх становішча: размяшчэнне на скрыжаванні водных шляхоў і ўкліньванне паміж землямі Паўночнай і Паўднёвай Русі. Абшары крывічоў і дрыгавічоў ляжалі ўздоўж вялікай воднай магістралі, і цераз іх праходзілі яе важнейшыя адрэзкі. Полацк знаходзіўся на Заходняй Дзвіне, па якой ішоў галоўным чынам міжнародны гандаль з краінамі Прыбалтыкі, а праз дрыгавіцкую зямлю пралёг прыпяцка-бугскі шлях, што вёў у Заходнюю Еўропу. Маючы важнае эканамічнае і стратэгічнае значэнне, крывіцкія і дрыгавіцкія землі адразу сталі прадметам барацьбы паміж Кіевам і Ноўгарадам. Без падначалення іх нельга было ўпэўненна валодаць усім шляхам з “варагаў у грэкі”, а гэтым самым мець першынство ў справе аб’яднання ўсіх усходнеславянскіх земляў.

2. Становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы.
Пісьмовая гісторыя Беларусі сягае далёкага IX стагодзьдзя. Паводле “Аповесьці мінулых гадой”, у 862 годзе варажскі князь Рурык, які ўладарыў у Ноўгарадзе і раздаваў гарады ў кіраванне сваім васалам, прыслаў аднаго з іх у Полацк. На той час Полацк быў ужо цэнтрам княжання крывічоў. Гэтакія ж раннія формы дзяржаўнасці мелі тады і іншыя плямённыя аб’яднанні, што насялялі Беларусь, -- дрыгавічы і радзімічы. Па нейкім часе пасля першай летапіснай згадкі Полацку на горад напалі кіеўскія князі і, нарабіўшы многа шкоды, падначалілі яго сабе. Гэтак стасункі паміж Полацкам і Кіевам яшчэ ў IX былі пазначаныя вайной.
Стаўшы цэнтрам старажытнаўкраінскай дзяржавы (Русі), Кіеў узяўся падпарадкоўваць сваёй уладзе ўсходнеславянскія плямёны на шырокіх абсягах, перадусім уздоўж шляху “з варагаў у грэкі”. Крывіцкая зямля адной з першых апынулася ў залежнасці ад Кіеву. Наступнік Рурыка, князь Алег пачаў збіраць даніну з радзімічаў. Недзе ў другой палове X стагодзьдзя пад уладу Кіеву папалі і дрыгавічы. Аднак у 970-х гадох землі крывічоў і дрыгавічоў зноў самастойныя: у Полацку княжыць Рагвалод, у Тураве – Тур. Пра гэта вядома з паведамлення, як ноўгародзкі князь Уладзімір Святаславіч сілай захапіў Полацк, знішчыў там княскую дынастыю, а потым авалодаў і кіеўскім пасадам. Так дайшло да новага аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Кіеву. Толькі ў 980-х гадах дружына Уладзіміра Святаславіча канчаткова падпарадкавала радзімічаў. Тады ж да Кіеўскай дзяржавы была далучана Берасцейская зямля і пачалася славянізацыя яцьвягскага краю.
Ня варта, аднак, перабольшваць ступень інтэграванасці розных земляў у Кіеўскай дзяржаве. Гэта было штучнае вайскова-адміністрацыйнае аб’яднанне мноства этнасаў, вялізных, нават геаграфічна непадобных тэрыторый. Уплыў Кіеву не сягаў ні глыбока, ні далёка. Шматлікія плямёны працягвалі жыць сваім уласным жыццём. Кіраванне з цэнтру зводзілася да перыядычнага збору даніны ды абавязку ўдзельнічаць у ваенных паходах Кіеву.
Першай фармальную залежнасць ад цэнтру парушыла Полаччына. Сам Уладзімір выдзеліў яе ў асобную воласць, калі выслаў на бацькаўшчыну асуджаную Рагнеду з малалетнім сынам Ізяславам. Ад полацкага князя Ізяслава, што стаў вядомы як “кніжнік”, і пачалася свая княская дынастыя на Полаччыне – зямлі, якая быццам іншароднае, самадастатковае цела ніколі не злівалася з вялізнай “імперыяй Рурыкавічаў”. Смерць кіеўскага князя Ўладзіміра паслабіла цэнтральную ўладу – і гэтага было дастаткова, каб Полацк узяўся ажыццяўляць уласную палітычную праграму. Полацкі князь Брачыслаў першы стаў дамагацца пашырэння межаў сваёй дзяржавы, аб’яднання з Полаччынай іншых крывіцкіх зямель, выхаду на валокі. Праз гэта барацьба паміж Полацкам і Кіевам перайшла ў адкрытую вайну. Калі ў 1021 годзе Брачыслаў ажыццявіў паход на Ноўгарад, гэта азначала і ўдар па кіеўскім цэнтры, бо Полаччына падпарадкоўвалася Кіевам і праз Ноўгарад. Яраслаў Мудры з дружынай адразу ж прыйшоў утаймоўваць полацкага князя, але хоць нібыта перамог Брачыслава на Судоме, аддаў яму Віцебск і Ўсьвяты.
Пераемнік Брачыслава ягоны сын Усяслаў, празваны Чарадзеем, яшчэ больш паслядоўна мацаваў самастойнасць Полацкага краю. Ён узьвёў у Полацку велічны Сафійскі сабор, што павінна было сымбалізаваць роўнасць Полацку з Кіевам і Ноўгарадам. Актыўна фармуючы дзяржаўную тэрыторыю свайго княства, Усяслаў выкарыстаў зручны момант і, калі Яраславічы былі заняты міжусобнай барацьбой, ударыў па бліжэйшых гарадах Кіеўскага княства – Пскове і Ноўгарадзе. Незалежнасць сваёй зямлі палачанам неўзабаве давялося адстойваць на беразе Нямігі ў крывавай сечы, калі ў 1067 годзе кааліцыйнае войска Русі прыйшло пад Менск падначаліць неспакойнага Гарыславіча. Аднак ня ў бітве, а падманам ворагі паланілі Ўсяслава ды адправілі ў Кіеў, а ў Полацку пасадзілі свайго князя. Цудам вызвалены з вязьніцы,Усяслаў на сем месяцаў заняў кіеўскі пасад, а затым пераможна вярнуўся ў Полацк і пры падтрымцы насельніцтва аднавіў там сваё княжанне, выгнаўшы кіеўскага стаўленіка.
Да канца жыцця Ўсяслава Полацк упарта бараніў сваю незалежнасць. Асаблівай жорсткасцю да Полаччыны вылучаўся Ўладзімір Манамах, які ў 1070 – 1080-х гадах ажыццявіў шэраг спусташальных паходаў на беларускія землі. Кааліцыйнае войска, у складзе якога былі і полаўцы, зруйнавала ваколіцы Полацку, знішчыла Менск на Менцы, аднак стольны горад захапіць не здолела. Полацк заставаўся няскоранай выспай незалежнасці, супернікам Кіеву і Ноўгараду. Упартае проціборства надоўга зрабілася вызначальным у яго дачыненнях з Кіевам. Летапісцы і праз стагодзьдзе не прыміналі адзначыць: “І ад таго меч уздымаюць Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў”.
За часы Ўсяслава Чарадзея Полацкая зямля стала буйной еўрапейская дзяржавай. Ахапляючы землі Падзвіння і Верхняга Панямоння яна займала амаль палову сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. На поўначы Полацкае княства межавала з Ноўгарадзкай зямлёй, на ўсходзе – з Смаленскай, на поўдні – з Тураўскай, а на захадзе – з літвой, земгаламі ды іншымі балцкімі і фінскімі плямёнамі. Уладанні полацкіх князёў разлягаліся далёка ўніз па Дзвіне, сягаючы амаль узбярэжжа Балтыйскага мора.
Акрамя Полацкай дзяржавы ў ХІ – ХІІ стагодзьдзях на тэрыторыі Беларусі існавалі Смаленскае, Тураўскае, Берасцейскае, Гарадзенскае, Новагародскае ды іншыя княствы. Смаленская зямля займала абшар Верхняга Падняпроўя (да Друці) ды вышнявінаў Дзвіны і Сажа. Разам з Полаччынай гэты крывіцкі край утвараў рэгіён этнічнага і моўнага адзінства. Тураўская зямля абыймала басейн Прыпяці з гарадамі Тураў, Слуцк, Пінск, Клецк, Берасцейская – Пабужжа (Берасце, Дарагічын, Камянец, Кобрын), а Новагародскае і Гарадзенскае княствы – Беларускае Панямонне. Частка этнічнага беларускіх земляў уваходзіла ў Кіеўскае (Мазыр, Брагін) ды Чарнігаўскае (Гомель, Рэчыца, Чачэрск) княствы. Па-рознаму складваліся дачыненні гэтых княстваў з Кіевам. Полацк, як адзначалася вышэй, практычна ад пачатку жыў асобным, самастойным жыццём, а калі Кіеў сілай саджаў на полацкі стол свайго князя, Усяславічы пры актыўнай падтрымцы насельніцтва выганялі яго ды аднаўлялі сваё княжанне.
Апрача самога Полацку ўпартую барацьбу супраць Кіеву ў ХІІ вялі таксама воласці, што выдзеліліся з Полацкай зямлі – Менск, Ізяслаў (Заслаўе), Барысаў, Друцак, Лагойск. Сын Усяслава Глеб Менскі ўзяўся актыўна адваёўваць падпарадкаваныя Кіеву беларускія землі. За гэта кіеўскі князь Уладзімір Манамах двойчы (у 1116 – 1119 гадах) пасылаў на яго кааліцыйнае войска, пакуль палонны менскі князь не быў вывезены ў Кіеў, дзе і памёр. Такую форму барацьбы з непакорнай Полаччынай неаднойчы выкарыстоўвалі кіеўскія ўладары: яны перасялілі да сябе на поўдзень жыхароў знішчанага Друцку, выслалі далёка ў Візантыю ўсіх князёў полацкай дынастыі. Апошняга ў 1129 годзе дамогся Манамахаў сын Мсціслаў. Праз два гады пасля таго, як вялікі супольны паход амаль усіх усходнеславянскіх земляў на Полаччыну не супакоіў полацкіх князёў, пяцёра Ўсяславічаў былі вывезены з Полацку і высланы да візантыйскага імператара ваяваць супраць арабаў, а на полацкі пасад пераможцы зноў пасадзілі Манамахавіча. Нават няўхільна распадаючыся, Кіеўская дзяржава імкнулася захоўваць падпарадкаванне ўсіх земляў адзінаму цэнтру. Імперскія дамаганні Кіеву выяўляліся як у ідэалогіі літаратурных твораў і летапісаў, гэтак і ў выпуску манет ды пячатак з вобразам Хрыста, у выявах кіеўскіх князёў на мініятурах у імператарскім адзенні. Але сапраўднай імперыяй Кіеўская Русь так і не стала.
Са смерцю Мсціслава Манамахавіча ў 1132 годзе пачаўся поўны развал вялізнай Кіеўскай дзяржавы. Даўно адасобленыя воласці сталі хутка ператварацца ў самастойныя княствы. Выгнаўшы чужога князя, палачане ў тым жа годзе ўзялі сабе на пасад Усяслававага ўнука Васільку, і гэтак незалежнасць Полацку аднавілася. А праз колькі гадоў з вяртаннем двух з пяці сасланых князёў Гарыславічаў ды зваротам Полацку адабраных раней земляў (апрача Копысі і Воршы) і векавая барацьба Полацку з Кіевам фактычна скончылася.
Смаленск прыйшоў да самастойнасці іншым шляхам. Адрозна ад Полацку ён практычна ніколі не ваяваў супраць Кіеву. Калі ў 1120-х гадах тут усталявалася мясцовая дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам, Смаленшчына выдзелілася ў самастойную зямлю. Гэты князь усяляк аберагаў свае ўладанні ад ваенных спусташэнняў. Дзеля таго, каб перадахіліць уварванні чужога войска ў княства, ён заўсёды шукаў кампраміс. Ня ведала Смаленшчына і ўнутраных разладаў. Таму калі Полацкая зямля, знясіленная войнамі з Кіевам ды міжусобным змаганнем, зусім аслабела, Смаленскае княства, наадварот, увабралася ў сілу.
У другой палове ХІІ стагодзьдзя Смаленск стаў дамагацца ўплыву на суседнія Полацкую ды Ноўгарадскую землі ды пашырэння сваёй тэрыторыі за іх кошт. На захадзе ва ўладанні смаленскіх князёў уваходзілі Крычаў, Амсцілаў, Прапошаск (цяпер Слаўгарад), а з 1116 году – і адабраныя ў Глеба Менскага Копысь ды Ворша. Калі ў 1150 – 1160-х гадах Полацк і Менск былі заняты ўпартай барацьбой за лідэрства і палачане звярнуліся па дапамогу да смаленскага князя, той удала выкарыстаў гэта для ўмяшання ва ўнутранныя справы Полаччыны. Расплатай за дапамогу сталася страта новых тэрыторый: з 1165 году ў Віцебску пачаў княжыць Давыд Расціславіч з Смаленску. Часова ў залежнасць ад Смаленску трапіў і Друцак.
Толькі ў канцы ХІІ стагодзьдзя дайшло да палітычнай кансалідацыі Полаччыны. У 1180 годзе ўсе князі полацкай дынастыі разам з чарнігаўцамі і ноўгарадцамі рушылі на залежны ад Смаленску Друцак і вярнулі яго ў склад сваіх земляў. У 1195 годзе ў выніку ваеннага канфлікту Полацк сілай адабраў у смаленцаў і Віцебск. А пры канцы ХІІ стагодзьдзя Смаленск зусім перастаў дамагацца ўладанняў полацкіх князёў.
Тураўская воласць з часоў Уладзіміра Святаславіча ўваходзіла ў Кіеўскую зямлю (раней залежала ад Полацку), але так і не злілася з ёю. За стагодзьдзе пасля смерці Яраслава Мудрага Тураў каля 40 гадоў пражыў асобна ад Кіеву. У сярэдзіне ХІІ стагодзьдзя ў часы крывавага змагання за вялікакняскі стол шмат цярпела і Тураўшчына. У 1142 годзе кіеўскі князь Усевалад параздаваў сваім братам гарады Берасце, Дарагічын, Клецк, Рагачоў, Чартарыйск, а ў 1150-х гадах за тураўскія землі змагаліся ўладзіміра-суздальскія і кіеўскія князі. Толькі ў 1158 годзе калі ў Тураве княжыў Юры Яраславіч, гэты горад адстаяў сваю самастойнасць, вытрымаўшы десяцітыднёвую аблогу. Тут усталявалася свая княская дынастыя нашчадкаў Святаслава Ізяславіча. Развіццё зямлі больш-менш стабілізавалася. Як і Смаленшчына, Тураўшчына ня зведала знясільвальных міжусобіц. У 1180-х гадах з яе складу вылучылася Пінскае княства са сваёй дынастыяй.
За Берасцейшчыну, якая да сярэдзіны ХІІ стагодзьдзя ўваходзіла ў Тураўскае княства, спачатку вялі барацьбу Кіеўская дзяржава ды Польшча, затым – князі кіеўскія, турава-пінскія і галіцка-валынскія. На пачатку ХІІІ стагодзьдзя Берасцейская зямля была ўлучана ў Галіцка-Валынскае княства. Яшчэ раней апошняе пашырыла сфэру свайго ўплыву і на Новагародскую зямлю.
На мяжы ХІІ і ХІІІ стагодзьдзяў старажытныя княствы, што займалі тэрыторыю Беларусі, амаль знікаюць са старонак летапісаў. Тураўшчына і Полаччына былі падзелены на мноства малых удзелаў і аслабленыя. Праўда, Полацкая зямля, відаць, усё ж пераадолела цяжкі палітычны крызіс. Пра стабілізацыю ўнутранага жыцця ў ёй сведчыць трыццацігадовае княжанне князя Валодшы (Уладзіміра Полацкага). Край перажываў бурнае развіццё гаспадаркі, удзельныя князі ізноў кіраваліся агульнымі інтарэсамі зямлі. Аднак якраз тады на захадзе Полацкай зямлі з’явіліся сілы, якія ў ХІІІ стагодзьдзе змянілі палітычную карту Ўсходняй Еўропы.

3. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі – Полацкае, Тураўскае і інш.
На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага кня-стваў.
Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала По-лацкае княства.
Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".
Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.
У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усе-валад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немнзе снопы стелют головамн, молотят цепамн булатны-мн, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом былн посеяны, а костьмн сынов русскнх". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.
Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.
Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Ба-ляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму — у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. 3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.
У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь
Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.
У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў "вялікае патрэбе". Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М.Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. "Менавіта ў Полацкай зямлі, - сцвярджае ён, - раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся".
Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. І хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і болып звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага — галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.
Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву".
Да сярэдзіны XIII ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з
яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў. Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полылчай, Візантыяй і Блізкім'Усходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы, адзначае М.Ермаловіч, не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі. Так што няма падстаў гаварыць аб феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.
Адначасова тут ва ўмовах скрыжавання этнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арыгінальная культура. Археолаг Ф.Д.Гурэвіч піша, што ў ёй дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская культура. Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзены першаасновы беларускай народнасці. Яшчэ болып смелыя высновы робіць М.Ермаловіч. Ён піша, што ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які "стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці". Гэтыя высновы з'яўляюцца дыскусійнымі. 3 імі нельга пагадзіцца цалкам. Але наяўнасць розных пунктаў гледжання па такіх актуальных пытаннях садзейнічае паглыбленаму вывучэнню нашай мінуўшчыны.

Категория: История Беларуси | Добавил: koster06
Просмотров: 3307 | Загрузок: 41 | Комментарии: 3
Всего комментариев: 3
0  
3 viper   (13.01.2014 02:51) [Материал]
Спасибо!)

0  
2 ArtyhaSC   (02.12.2013 13:56) [Материал]
Молодчик.Спасибо!

0  
1 lehafizik   (06.02.2011 14:00) [Материал]
Спасибо!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]