bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИТиУвТС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, вар.4, 2017
Подробности о скачивании 17.03.2018, 16:13
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Кантрольная работа
па дысцыпліне “Беларуская мова: культура маўлення”

ВАРЫЯНТ 4

Студэнта 1 курса 24 групы
завочнага факультэта
Иванов

Заліковая кніжка №
Дамашні адрас: г.Мінск вул.,
тэл.

Праверыла:
Дапера Таццяна Пятроўна

Мінск, 2017
1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.
Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Тэзісны план:
1. Сучасная літаратурная беларуская мова сфарміравалася на аснове жывой мовы народа, сялянства.
2. 1906-1915 гг. – першая спроба замацавання асноўных норм літаратурнай беларускай мовы.
3. Выхад у свет дапаможнікаў, мэтай якіх стала кадыфікацыя правапісных і граматычных норм беларускай мовы.
4. 1920-я гады – ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі.
5. 30-ыя гады – усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі.
6. Другая палова XX ст. – функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай.

Адказ:
Сучасная літаратурная беларуская мова пачала складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваёй спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова.
Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненні ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы і публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрміналогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.
Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты.
Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі: “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік 
Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласнай граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.
З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.
Уздым у 1920-я гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывёў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільёнаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай, на ей вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны падручнікі на беларускай мове для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу 1920-х гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.
Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 1930-я гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыянал-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларуска-рускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыйна-дзяржаўная наменклатура, мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 1950-80-х гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыі грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публіцыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.
Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці.
Сітуацыя змянілася ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыццё нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлігенцыі, дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб’ем камунікацыі на беларускай мове.
Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з’ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура. Інакш кажучы, сёння беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.


2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

У (не)прыкметнай л(е,я)сной вёса(ч,ц)цы каля в(е,я)лікай ракі жыве (не)старая яшчэ жан(ь?)чына. У яе добрая а(т,д)будава(н,нн)ая ў пас(ь?)лява-е(н,нн)ы час хата якая (не)калі р(о,а)знагалоса гучала дзі(т,ц)ячымі галасамі. Цяпер тут (т,ц)ішыня. (Не)в(е,я)лікая гаспадарка і вол(ь?)ны час запоў-не(н,нн)ы ўспамінамі аб тым даўнім вае(н,нн)ым леце калі гэтая жанчына тады маладая дз(е,я)ўчына страціўшы бац(ь?)коў сабрала пад уцалелым дахам паўтузіна асірацелых на вайне дз(е,я)цей на доўгія гад(а,ы) стаўшы для іх маці стар(е,э)йшай с(е,я)строй выхавал(ь?)ніцай. Ішлі гады дзеці вучы-ліс(ь,я) сталелі і разыходзіліс(ь,я) з л(е,я)снога прыстанк(а,у) па сваі(м,х) (не,ня)зведаны(м,х) дарога(м,х). І вось настала хвіліна калі яна ра(з,с)віта-лас(ь,я) з апошнім і засталас(ь,я) ў ха(т,ц)е адна. Яна (не)шкадуе аб сваім (не,ня)лё(г,х)кім лёс(е,у) які шмат у чым вызначыла яе дабрыня што прая-вілас(ь,я) ў ця(ж,ш)кую га(д,дз)іну.
Усё далей у (не)зваротнае мінулае ад(ы?)хо(д,дз)іць гэтая самая в(е,я)лікая вайна але шрамы ад яе яшчэ часам прагляд(ы?)ваюць (у,ў) наш(а,ы)м жы(ц,цц)і. Мінула стол(ь?)кі гадоў а пам(е,я)ць аб ёй жывая (у,ў) св(е,я)домас(ь?)ці народ(а,у) у сэр(д?)цах людзей.

У непрыкметнай лясной вёсачцы, каля вялікай ракі, жыве не старая яшчэ жанчына. У яе добрая адбудаваная ў пасляваенны час хата, якая некалі разнагалоса гучала дзіцячымі галасамі. Цяпер тут цішыня. Невялікая гаспадарка і вольны час запоўнены ўспамінамі аб тым даўнім ваенным леце, калі гэтая жанчына, тады маладая дзяўчына, страціўшы бацькоў, сабрала пад уцалелым дахам паўтузіна асірацелых на вайне дзяцей на доўгія гады, стаўшы для іх маці, старэйшай сястрой, выхавальніцай. Ішлі гады, дзеці вучыліся, сталелі і разыходзіліся з ляснога прыстанку па сваіх нязведаных дарогах. І вось настала хвіліна, калі яна развіталася з апошнім і засталася ў хаце адна. Яна не шкадуе аб сваім нялёгкім лёсе, які шмат у чым вызначыла яе дабрыня, што праявілася ў цяжкую гадзіну.
Усё далей у незваротнае мінулае адыходзіць гэтая самая вялікая вайна, але шрамы ад яе яшчэ часам праглядваюць у нашым жыцці. Мінула столькі гадоў, а памяць аб ёй жывая ў свядомасці народу, у сэрцах людзей.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Процессоры на базе архитектуры Cortex-M3 разрабатывались с целью обеспечить как можно более быстрое и простое создание эффективного программного кода без использования ассемблерных вставок, при этом от программиста не должно было требоваться очень глубокого знания особенностей архитектуры процессора для создания приложений средней сложности. Данные процессоры используют упрощенную стековую модель программирования, в которой удалось совместить стандартные команды ARM с несколько переработанными и адаптированными к ядру ARM идеями, применявшимися в 8- и 16-разрядных микроконтроллерах, доказавшими свою высокую эффективность. В то же время аппаратное реализованное управление прерываниями позволяет создавать очень простые обработчики прерываний без использования ассемблерных вставок или каких-либо манипуляций с регистрами.


Працэсары на базе архітэктуры Cortex-M3 распрацоўваліся з мэтай забяспечыць як мага хутчэйшае і простае стварэнне эфектыўнага праграмнага кода без выкарыстання асэмблерных уставак, пры гэтым ад праграміста не павінна было патрабавацца вельмі глыбокіх ведаў асаблівасцяў архітэктуры працэсара для стварэння прыкладанняў сярэдняй складанасці. Дадзеныя працэсары выкарыстоўваюць спрошчаную стэкавую мадэль праграмавання, у якой атрымалася сумясціць стандартныя каманды ARM з некалькі перапрацаванымі і адаптаванымі да ядра ARM ідэямі, якія ўжываліся ў 8- і 16-разрадных мікракантролерах, што даказалі сваю высокую эфектыўнасць. У той жа час апаратнае рэалізаванае кіраванне перапыненнямі дазваляе ствараць вельмі простыя апрацоўнікі перапыненняў без выкарыстання асэмблерных уставак ці якіх-небудзь маніпуляцый з рэгістрамі.

1. Працесар — электронны блок або інтэгральная схема (мікрапрацэсар), якая выконвае машынныя інструкцыі (код праграм), галоўная частка апаратнага забеспячэння кампутара ці праграмуемага лагічнага кантролера. Часам завуць мікрапрацэсарам ці проста працэсарам.
2. Праграмны код — тэкст кампутарнай праграмы на якой-небудзь мове праграмавання ці мове разметкі, які можа быць прачытаны чалавекам. У абагульненым сэнсе — любыя ўваходныя дадзеныя для транслятара.
3. Стэк — абстрактны тып дадзеных, які ўяўляе сабой спіс элементаў, арганізаваных па прынцыпе «апошнім прыйшоў — першым выйшаў».
4. Мікракантролер — мікрасхема, прызначаная для кіравання электроннымі прыладамі.
5. Асэмблер — транслятар зыходнага тэксту праграмы, напісанай на мове асэмблера, у праграму на машыннай мове.
6. Апрацоўнік перапыненняў — адмысловая працэдура, якая выклікаецца па перапыненні для выканання яго апрацоўкі. Апрацоўнікі перапыненняў могуць выконваць мноства функцый, якія залежаць ад чынніку, якая выклікала перапыненне.
7. Рэгістр працэсара — блок ячэяк памяці, які ўтварае звышхуткую аператыўную памяць усярэдзіне працэсара; выкарыстоўваецца самім працэсарам і вялікай часткай недаступны праграмісту: напрыклад, пры выбарцы з памяці чарговай каманды яна змяшчаецца ў рэгістр каманд, да якога праграміст звярнуцца не можа.
8. Архітэктура працэсара — колькасны складнік кампанентаў микраархітэктуры вылічальнай машыны (працэсара кампутара) (напрыклад, рэгістр сцягоў ці рэгістры працэсара), разгляданая IT-адмыслоўцамі ў аспекце прыкладнай дзейнасці.
9. Праграміст — адмысловец, які займаецца напісаннем праграм на мове праграмавання.
10. Разраднасць (бітнасць) у інфарматыцы — колькасць разрадаў (бітаў) электроннага (у прыватнасці, перыферыйнага) прылады ці шыны, адначасова апрацоўваных гэтай прыладай ці перадатных гэтай шынай.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.


Стыль
Навуковы
Навуковы
Навуковы
Навуковы
Навуковы
Лічнік
Магнітны зарад
Індывідуальнасць аўтара
Гістарычны лёс
Прыгоннае права
Рухаючыя сілы гісторыі
Харызматычны лідар
Экалагічная катастрофа Маральная халера
Навакольны свет
Забеспячэнне аховы і абороны аўтарскіх правоў
Маладзёжная палітыка
Фінансавыя інвестыцыі
У сувязі з цяжкім становішчам
Названы ў далейшым
Кампенсацыя за адпачынак
Забяспечваецца права на абарону
Чорнае крыло Чарнобыля
Абое рабое
Трымаць камень за пазухай Карова языком злізала

Пераплятаецца многімі ніткамі
Хвалько
Белабрысы
Бабуля
Жылі-былі
Вельмі маленькі
Прыг-скок

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Артыкул «Працэсары Cortex-M3» кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Муісенка А.А., аспіранта Крайнык Я.М. змешчаны у лабараторным практыкуме па вывучэнні мікракантролераў ARM Cortex-M3 за 2014 год с 
5-7. У артыкуле «Працэсары Cortex-M3» разглядаецца прычына іх стварэння, а так сама іх добрыя якасці, эфектыунасць працы з кодам праграм.


6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. избирательный округ - выбарчая акруга, выбарчай акругі, выбарчай акрузе.
2. электротехника – электратэхніка, электратэхнікі, электратэхніцы.
3. два лучших студента - два лепшых студэнта, двух лепшых сяброў, двум лепшым сябрам.
4. шестьсот девяносто восемь приборов - шэсцьсот дзевяноста восем прыбораў, шасціста дзевяноста васьмі прыбораў, шасцістам дзевяноста васьмі прыборам.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

1. АДРАНАК, -нку, м., абл. Утренняя пастьба коров. У такі час ціха на дварэ, і, павячэраўшы, высыпаюць на лаўкі і прызбы ўсе ў Сцешыцах - гамоняць на ўсю вёску, забыўшыся, што сцямнела і што заўтра трэба рана ўставаць, да дня яшчэ, каб падаіць і выгнаць кароў на адранак. Пташнікаў.
2. БЛЯХА, -і, ж. Кровельное железо. Один лист такого железа. З-пад накрытай гарэлай бляхаю павеці вылез стары ў лапленых-пералапленых портках і наўздзіў белай кашулі з крухмальным каўняром. Лужанін.
3. ВЕСНІЦЫ, -ніц, адз. няма. Ворота во двор или со двора в огород, поле. У весніцах стары цвыркун пілуе марш на скрыпцы. Вітка.
4. ГАФТКА, -і, ж. Нитяная или проволочная петля для застёгивания крючка в одежде. А ён не трапляў апліком ў кароткім кажусе за гафтку - напала на яго рукі спешнасць. Баранавых.
5. ДЗІЧЫХА, -і, ж. Самка дикого кабана. Дзік ходзіць з дзічыхай, за ім - табун воўчы. Купала.
6. ЕКАТАЦЬ, незак., разм. Вопить, кричать, визжать от боли. Далёка-далёка екаталі сабакі. Дайнека. Верашчаў, крычаў, екатаў, прасіўся недзе Цяўлік. Стральцоў.
7. ЖВІРОЎКА, -і, ж. Вид охотничьего ружья из дамасской стали. І калі паліцыя ў сяло прыязджала - [стары] выкрадаўся першым, і хаваў жвіроўку, і ў дупло раіў мне хаваць і мае вершы. Танк.
8. ЗАЗУБЕНЬ, -бня, м., абл. Рыболовный крючок. Ды дзе там будзе брацца што на яго зазубень, калі Вінцэнты часта не толькі пра рыбу, але і пра чарвяка забываўся. Калюга.
9. ІМШАРА, -ы, ж. Моховое болото. ...Ад доўгаўскага поля [хутар] адлучала вялікая імшара, зарослая карлікавымі бярозкамі і сасонкамі. Броўка.
10. КАМПАНАВАЦЬ, незак., разм. Быть в дружеских отношениях, водить компанию. Грэшны я, сакалы мае: і турэцкі бог не захоча з Антосем кампанаваць. Колас.

8. Напішыце заяву аб дазволе здаць датэрмінова экзамены з адной магчымай прычыны: 1) дэкрэтны адпачынак; 2) неабходнасць санаторнага лячэння; 3) камандзіроўка за мяжу і г.д.

Дэкану факультэта кампутарных тэхналогій
Беларускага Дзяржаўнага Інстытута
Іванову І. І.

Заява
Прашу дазволіць мне датэрміновую здачу зімовай сесіі ў сувязі з дэкрэтнага адпачынку. Навучаюся на платнай аснове і на завочным аддзяленні. Аплата за бягучы семестр ўнесена. Кантрольныя работы здадзены па графіку і залічаны. Акадэмічнай запазычанасці за папярэднюю сесію не маю.
30 лістапада 2017 г. Пятроў П.П.
9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.
…хвала і бясконцая пашана мудрасці! Яна – маці ўсіх спраў (Ф. Скарына)

Я магу ўявіць толькі свой пункт гледжання, падаўшы астатняе на Ваша меркаванне і разважанне. Мудрасць - гэта разуменне жыццёвых каштоўнасцяў і інтуітыўнае прадбачанне таго, як будуць развівацца падзеі. Наяўнасць жыццёвага вопыту, уменне выкарыстоўваць наяўныя веды, няхай нават не вельмі глыбокія, дазваляе быць мудрым. Гэта праяўляецца ва ўчынках, рашэннях.
Мы набіраемся жыццёвага вопыту яшчэ з малых гадоў нашага жыцця. Пачынаючы з маленства, мы вывучаем гэты свет праз уласныя адчуванні. Тады мы толькі пачынаем разумець, што нельга ці дрэнна. Мы расцем, усведамляючы пэўныя прынцыпы і правілы гэтага свету. Мудрасць - гэта не толькі разнабаковыя веды, але і веданне, як па-майстэрску імі скарыстацца.
На жаль, спачатку ствараецца такое ўражанне, што веды і мудрасць маюць шмат агульнага. Валодаючы ведамі, чалавек не абавязкова будзе мудрым. Мудрасць - здольнасць у любым чалавеку, у любым з'яве знайсці нешта, чаму варта павучыцца. Шлях да мудрасці ляжыць праз развіццё, пазнанне новага, самаўдасканаленне, атрыманне новай цікавай інфармацыі, адным словам, цікавасцю да ўсяго навакольнага свету. Але нават імкнучыся дзейнічаць такім чынам, малаверагодна, што вы спазнаеце сакрэт мудрасці. Гэта толькі пачатковы этап яе спасціжэння.

ЛІТАРАТУРА

1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск, 1994.
2. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У. Азарка, 
А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. – Мінск, 2004.
3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А. Антанюк. – Мінск, 1987.
4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ / У.В. Анічэнка [і інш. ]. – Мінск, 1992.
5. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / 
Г.У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.
6. Бадзеніч, З.І. Курс беларускай мовы / З.І. Бадзеніч, Л.І. Сямешка, 
І.Р. Шкраба. – Мінск, 1996.
7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.
Категория: Белорусский язык | Добавил: SilentNoise
Просмотров: 877 | Загрузок: 2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]