bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ПОИТ (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, вар.6, 2017
Подробности о скачивании 07.01.2018, 11:55
Преподаватель: Дапіра Таццяна Пятроўна
ШОСТЫ ВАРЫЯНТ
1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Запазычаная лексіка ў складзе беларускай мовы. Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Запазычаная беларуская лексіка – частка слоўнікавага складу мовы, якая складалася на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычынай запазычання слоў з’яўляюцца сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Пранікненне запазычанняў адбываецца або непасрэдна з моў-крыніц, або праз пасрэдніцтва іншых моў. Для беларускай мовы мовамі-пасрэднікамі з'яўляюцца руская і польская мовы, радзей – чэшская.
Запазычанні падзяляюцца на:
1. славянскія запазычанні:
 прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік, доня ‘дачка’, худоба ‘жывёла’, хлебароб (з украінскай);
 саюз, савет, подзвіг, ачаг, вопыт, упраўленне, раскладушка (з рускай);
 слодыч, маёнтак, тлусты, пагарда, скарга, вантробы, дашчэнту, кавадла, кудлаты, нэндза, страшыдла, рыдлёўка, хлопец (з польскай);
 акаянны, блаславенне, благі, воблака, вочы, глава, дзесяціна, дрэва, злак, падчарыца, продак, трэба, уладыка, храм, шлем, скрыжалі (са стараслав.).
2. неславянскія запазычанні:
 ганак, гатунак, гвалт, грунт, фунт, дах, гандаль, кошт, кафля, рахунак, фурман, шалі, шпіталь, гальштук, гаўптвахта, друк, каўнер, ланцуг, цэгла (з нямецкай);
 кавун, гарбуз, барсук, буран, аер, гайдамак, курган, тавар, саранча, туман, ізюм, баклажан, барабан, кінжал (з цюркскіх моў (пераважна з татарскай));
 клуня, жвір, дойлід, пуня свіран, кубел (з літоўскай);
 балагол, кагал, месія, пэйсы, хаўрус, хеўра (з яўрэйскай);
 аладка, агурок, камедыя, парус, карабель, граматыка, аўтаномія, клімат, бактэрыя, конус, палітыка (з грэчаскай);
 алей, апарат, шкарпэткі, акуляры, аўтар, гумар, водар, воцат, келіх, гонар, колер, дэкан, капялюш, дэлегат, кангрэс, школа, каляндар (з лацінскай);
 батон, бензін, басейн, метро, кафэ, марш, тарыф, аванцюра, асамблея, аташэ, дэпо, акампанемент, дырыжор (з французскай);
 канцэрт, лютня (з італьянскай);
 гавань, шлюпка, матрос, лоцман (з галандскай);
 морж, пельмені, пурга, тундра (з фінскай);
 інтэрв’ю, імпарт, лідар, джэм, кекс, пудзінг, гольф, джаз, клуб, мітынг, сквер, трамвай (з англійскай).
Цікавым выпадкам запазычання з’яўляецца калькаванне, пры якім сродкамі сваёй мовы ствараюцца лексемы паводле структуры замежнага слова (адбываецца памарфемны пераклад запазычаных слоў). Напрыклад, англ. skyscraper – руск. небоскрёб – бел. хмарачос, рус. осуществление – бел. ажыццяўленне, рус. беззащитный – бел. безабаронны. Калькавацца могуць не толькі асобныя словы, але і цэлыя выразы, напрыклад: public relations – сувязі з грамадскасцю, root segment – каранёвы каталог і інш.
Тэзісны план:
1. Запазычаная беларуская лексіка з'яўляецца часткай слоўнікавага складу мовы;
2. Запазычаная лексіка ў складзе беларускай мовы падзяляецца на запазычанні з славянскіх моў і запазычанні з неславянскіх моў;
3. Калькаванне з'яўляецца цікавым выпадкам запазычання.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Люблю глядзець на раку вясной, калі паводка затапляе лугі на цэлыя кіламетры, калі бурліць, віруе раз'юшаная вада, зносячы ў нізоўе ўсё, што трапілася на яе шляху: бярвенне, дошкі, змытыя кусты вербалозу, а то і дрэвы, падмытыя і вырваныя з карэннем. Люблю глядзець улетку, калі рака іскрыцца пад першымі промнямі сонца і раптам, недзе пасярэдзіне, ўзляціць над спалоханай вадою зеленаваты шчупак, ці плясне па вадзе шырокім хвастом хітры бабёр, палохаючы цікаўнага да ўсяго рыбалова. Люблю пазіраць у празрыстыя струмені восенню, калі ўсцілае раку жоўтае лісце бяроз і вольхаў, што густа стаяць абапал ракі, калі са свістам праносяцца нізка над вадою апошнія чародкі дзікіх качак і ціхі сум павуціннем павісае над пацямнелымі журботнымі паплавамі.
І цяпер, азіраючыся праз смугу часу назад, у тое шчымліва-радаснае дзяцінства, усведамляеш, якую непаўторную дабрыню і спагадлівасць дала нам усім радзіма нашых бацькоў, усведамляеш у якім неаплатным даўгу мы перад ёю.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Компьютерная техника прочно вошла в жизнь, как общества, так и отдельного образованного человека, стала помощником во многих делах, а главное, в получении необходимой и ранее трудно доступной информации. Эффективное использование этой техники невозможно без познания основ построения компьютерных сетей (КС), представления о возможностях и принципах функционирования, без навыков практической работы в сети. Если необходимо создать проект современной компьютерной сети, то Вам сначала нужно продумать все вопросы выбора типа сети, места ее расположения, необходимого оборудования, сетевого программного обеспечения. В этом выборе окажут помощь Internet, источники информации по КС в библиотеке. В настоящее время существуют несколько типов КС: Ethernet, TokenRing, 100VG-AnyLAN, ATM, Internet и их высокоскоростные модификации. Каждая из них обладает своими достоинствами и недостатками. Проектировать их лучше всего с помощью современных прикладных программных пакетов. Наиболее известные практически используемые специалистами-проектировщиками прикладные программные пакеты по проектированию КС: NetCracker и PacketTracer. С их помощью можно легко и удобно выбрать необходимое сетевое оборудование с учетом их совместимости по протоколам, быстродействию, количеству входов и выходов, типам КС и другим параметрам. Пакеты дают возможность сделать анимацию спроектированной сети, то есть показать процессы функционирования в динамике, как каждого устройства, так и всей сети в целом. При этом можно изменять параметры оборудования и самой сети, следить за статистическими данными прохождения информационных пакетов через то или иное сетевое оборудование. С помощью пакетов можно подобрать оборудование и способы его подключения для объединения между собой нескольких КС через спутниковую сеть, Internet, телефонную или беспроводную линию связи. Попробуйте «подружиться» с пакетами, и Вас увлечет процесс проектирования КС.
Камп’ютарная тэхніка трывала ўвайшла ў жыццё, як грамадства, так і асобнага адукаванага чалавека, стала памочнікам у многіх справах, а галоўнае, у атрыманні неабходнай і раней цяжка даступнай інфармацыі. Эфектыўнае выкарыстанне гэтай тэхнікі немагчыма без пазнання асноў пабудовы камп’ютарных сетак (КС), прадстаўлення аб магчымасцях і прынцыпах функцыянавання, без навыкаў практычнай працы ў сеткі. Калі неабходна стварыць праект сучаснай камп’ютарнай сеткі, то Вам спачатку трэба прадумаць ўсе пытанні выбару тыпу сеткі, месца яе размяшчэння, неабходнага абсталявання, сеткавага праграмнага забеспячэння. У гэтым выбары акажуць дапамогу Internet, крыніцы інфармацыі па КС у бібліятэцы. У цяперашні час існуюць некалькі тыпаў КС: Ethernet, TokenRing, 100VG-AnyLAN, ATM, і Internet іх высакахуткасныя мадыфікацыі. Кожная з іх валодае сваімі вартасцямі і недахопамі. Праектаваць іх лепш за ўсё з дапамогай сучасных прыкладных праграмных пакетаў. Найбольш вядомыя практычна выкарыстоўваюцца спецыялістамі-праекціроўшчыкамі прыкладныя праграмныя пакеты па праектаванні КС: NetCracker і PacketTracer. З іх дапамогай можна лёгка і зручна выбраць неабходнае сеткавае абсталяванне з улікам іх сумяшчальнасці па пратаколах, хуткадзейнасці, колькасці ўваходаў і выхадаў, тыпах КС і іншым параметрах. Пакеты даюць магчымасць зрабіць анімацыю спраектаванай сеткі, інакш кажучы паказаць працэсы функцыянавання ў дынаміцы, як кожнай прылады, так і ўсёй сеткі ў цэлым. Пры гэтым можна змяняць параметры абсталявання і самой сеткі, сачыць за статыстычнымі дадзенымі праходжання інфармацыйных пакетаў праз тое або іншае сеткавае абсталяванне. З дапамогай пакетаў можна падабраць абсталяванне і спосабы яго падлучэння для аб'яднання паміж сабой некалькіх КС праз спадарожнікавую сетку, Internet, або бесправадную тэлефонную лінію сувязі. Паспрабуйце «пасябраваць» з пакетамі, і Вас пацягне працэс праектавання КС.
Камп’ютарная тэхніка – гэта комплексны панятак, што апісвае ўвесь спектр вырабляных камп’ютарных сістэм, ад невялікага надалонніка дазвышмагутнага суперкампутара.
Інфармацыя – гэта звесткі, незалежныя ад формы іх уяўлення.
Камп’ютарная сетка (КС) – гэта сістэма сувязі камп’ютараў ці кампутарнага абсталявання.
Сеткавае праграмнае забеспячэнне – гэта праграмнае забеспячэнне, што дазваляе арганізаваць працу карыстальніка ў сеткі.
Internet – гэта сусветная сістэма з'яднаных камп’ютарных сетак для захоўвання і перадачы інфармацыі.
Ethernet – гэта сямейства тэхналогій пакетнай перадачы дадзеных для камп’ютарных сетак.
TokenRing – гэта пратакол перадачы дадзеных у лакальнай вылічальнай сеткі (LAN) з тапалогіяй кольца і «маркерным доступам».
Сеткавае абсталяванне – гэта прылады, патрэбныя для працы камп’ютарнай сеткі.
Анімацыя – гэта тэхналогія, якая дазваляе пры дапамозе неадушаўлёных нерухомых аб'ектаў ствараць ілюзію руху.
Дынаміца – гэта стан руху, ход развіцця, змена якой-небудзь з'явы пад уплывам дзейных на яго фактараў.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.
Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.
Стыль
Навуковы: прыгоннае права,лічнік,магнітны зарад;
Публіцыстычны: маладзёжная палітыка,чорнае крыло Чарнобылю,у сувязі з цяжкім становішчам,называны далей,экалагічная катастрофа,навакольнае асяроддзе;
Афіцыйна-справавы: забяспячэнне аховы і абароны аўтарскіх праў,фінансавыя інвестыцыі,кампенсацыя за водпуск,забяспечваецца права на абарону;
Мастацкі:індывідуальнасць аўтара,гістарычны лёс,пераплятаецца многімі ніцямі,рухаючыя сілы гісторыі,харізматычны лідар,маральная халера;
Размоўны:хвалько,карова языком злізала,абое рабое,бялявы,трымаць камень за пазухай,бабуля,жылі-былі,маленькі- прымаленькі,прыг-скок;

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Шумчык Ф. С. «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.» г.Мінск, установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж», 2013, с.150.
Дадзены артыкул падымае даволі актуальную тэму ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Тут распавядаецца аб камп’ютарнай тэхніцы, якая трывала ўвайшла ў наша жыццё, але артыкул папярэджвае аб тым что эфектыўнае выкарыстанне гэтай тэхнікі было б немагчымым без пазнання асноў пабудовы камп’ютарных сетак. Таму артыкул прапануе нам «пасябраваць» з пакетамі, каб дасягнуць працэсу праектаваньня камп’ютарных сетак. Падобныя тэмы важны як для простых навучэнцаў і студэнтаў, так і для навукоўцаў і даследчыкаў. Пры падрабязным разглядзе становіцца ясна, што яны аказваюць непасрэдны ўплыў на якасць адукацыі і дабрабыт дзяржавы ў цэлым.

6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:
1. офицерская шинель;
2. тревога;
3. два неизданных романа
4. девятьсот семнадцать компьютеров.

Па-руску/Пераклад
офицерская шинель афіцэрскi шынель
тревога трывога
два неизданных романа два нявыдадзеныя раманы
девятьсот семнадцать компьютеров дзевяцьсот сямнаццаць камп’ютараў

Склон
Родны/Давальны
афіцэрскага шынялю афіцэрскаму шынялю
трывогi трывозе
двух нявыдадзеных раманаў двум нявыдадзеным раманам
дзевяцiсот сямнаццацi камп’ютараў дзевяцiстам сямнаццацi камп’ютарам

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

АЛІВА – Змазачныя алей;
БЕЗМЕЖ – Бязмежны прастор;
ВЫШЫВАНКА – Кашуля c вышыўкай;
ГМАХ – Вялікі вышынны будынак;
ДРАНІК – Аладкі або блін з цёртай бульбы;
ЕКАТАЦЬ – Лямантаваць, крычаць, вішчаць ад болю;
ЖУЖАЛЬ – Вадкая гразь;
ЗАМУЖКА – Замужняя жанчына;
ІМШАРА – Моховое балота;
КАБЕТА – Замужняя жанчына.

8. Напішыце ліст-запытанне да фірмы-партнёра пра пастаўкі новай прадукцыі.

Начальніку кампаніі «A1Q1»
Мароз Е. Л.
Ад кіраўніка кампаніі «Itransition»
Давыдаў Б. Д.

Добры Дзень, Алена Леанідаўна. Мы жадаем замовіць у вашай кампаніі пробныя партыі тавару з двух камплектаў тэхнікі і абсталявання, якія былі прапанаваны з вашага боку на рэгіянальнай выставе «Свет IT-2017».
Калі вы згодныя, просім паведаміць ўмовы пастаўкі і зручныя для вас тэрміны. Гарантуем своечасовую аплату. Спадзяемся, што гэта стане пачаткам нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Нашы кантакты: г. Мінск, вул. Кульман, 1, офіс 13, 220055.

З павагай, Барыс Дзмітрыевіч.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.
Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена,
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані – з вузялкамі ўпартасці. (Н. Гілевіч)

Напэўна кожны з нас, прачытаўшы гэтыя радкі, безумоўна, па-рознаму зразумее тое, аб чым хацеў сказаць і, нават, нагадаць нам Ніл Гілевіч. Але ў дадзены момант мне пашанцавала падзяліцца сваім меркаваннем на гэты конт.
Спачатку, каб зразумець радкі, дадзеныя у заданні, я вырашыла прачытаць увесь верш. Потым я зразумела: уся галоўная думка аўтара крыецца, менавіта, у гэтых чатырох радках. Ніл Гілевіч нагадвае нам аб тым, што мы ўзышлі зусім не з насення, што ветрам занесена і што “мы не дзікай травы самарослыя парасткі”. Гэта кажа аб тым, што мы не павінны забываць нашых продкаў, нашы карані, і, тым самым, нашу багатую гісторыю. Бо было б гэта ўсё, што мы зараз маем, без такіх вядомых асоб нашай гісторыі, як Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі і іншых? У маіх думках, адказ не. Не дарма, з самога дзяцінства нашы бацькі і настаўнікі распавядаюць і вучаць любіць нас нашу гісторыю. Але Ніл Гілевіч кажа нам у сваіх радках, не толькі пра тое, каб мы памяталі аб вядомых асобах якія прынеслі вялікі ўклад у нашу гісторыю, але і аб простых звычаях, традыцыях беларускага народа і, нарэшце, роднай мовы. З пакалення ў пакаленне, беларусы дамагаліся сваёй незалежнасці, свабоды, дабра і праўды. Што вы адчуваеце, калі чытаеце нешта Купалы, Коласа, Танка. Барадуліна? А калі вам распавядаюць пра Каліноўскага, вядомага самаадданага патрыёта і іншых, не мала вядомых дзяржаўных деячаў, змагароў за справядлівасць? Вас не перапаўняе гонар? Мяне, безумоўна, так!
Я лічу, што не варта забываць адкуль, і дзякуючы каму, чаму мы ўзышлі. Інакш, такім чынам, мы загубім свае карані, і пра будычыню можна не марыць. Самі падумайце, якая могла быць будучыня без мінулага? І не проста мінулага, а вельмі багатага, на мой погляд, мінулага.

Літаратура:

1. Наўроцкая І. В. Беларуская мова: культура маўлення – БДУІР: кафедра агульна адукацыйных дысцыплін, 2013 – 103 с.

2. Шкраба І.Р. Самабытнае слова слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) – Мінск: “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1994 – 207 с.

3. Шумчык Ф. С. Беларуская мова. Прафесійная лексіка – г.Мінск, установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж», 2013 – 150 с.

Інтэрнэт-рэсурсы:

4. Ассістэнтус. Ліст запытанне – [Электронны рэсурс] – Рэжым доступу: https://assistentus.ru/forma/pismo-prosba/
Категория: Белорусский язык | Добавил: MOPECAXAPA
Просмотров: 1159 | Загрузок: 5
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]