bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИТиУвТС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, вар.6, 2016
Подробности о скачивании 16.01.2017, 22:04
ШОСТЫ ВАРЫЯНТ

Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Запазычаная лексіка ў складзе беларускай мовы.
Складзіце да яго тэзісны план (тэзісы дзеяслоўнага ладу).

Запазычаная лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычыны запазычання слоў – сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Папаўненне лексікі іншамоўнымі словамі адбываецца непасрэдна з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў двума шляхамі: вусным (у выніку непасрэдных моўных зносін) і пісьмовым (праз кнігі, газеты, афіцыйныя дакументы, пераклады, прыватную перапіску). Адрозніваюць запазычанні з неславянскіх і са славянскіх моў.
Пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнеславянскага адзінства. Да даўніх запазычанняў адносяцца ў асноўным словы з неславянскіх моў – з грэчаскай, літоўскай, цюркскіх моў (пераважна з татарскай), італьянскай, французскай, нямецкай. У наш час запазычаная лексіка з неславянскіх моў трапляе ў беларускі слоўнік пераважна праз рускую і польскую, радзей праз чэшскую мову.
Значную частку іншамоўных слоў у беларускай мове складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з польскай, рускай і ўкраінскай.
Пранікненне слоў з польскай мовы пачалося яшчэ ў старажытныя часы (прыкладна з другой паловы XVI ст.). Гэты працэс асабліва актывізаваўся ў XVII ст., калі частка беларускіх зямель аказалася ў залежнасці ад Рэчы Паспалітай. Ён працягваўся і ў больш позні час (ХІХ–XX стст.).
Самую вялікую па колькасці слоў групу складаюць запазычанні з рускай мовы. Адны з іх узяты без змен марфемнай будовы, другія – са зменамі, трэція створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх слоў.
У выніку цеснага кантакту беларускага народа з украінскім у беларускай мове трапілася ўзбагачэнне лексікі ўкраінізмамі, найбольш інтэнсіўна гэта адбывалася з першай паловы XVII ст. пасля перамяшчэння цэнтра праваслаўнай культуры з Вільні ў Кіеў. Пранікненню ў беларускую мову ўкраінскіх слоў садзейнічалі пісьменнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на беларускіх землях. Традыцыі ўкраінскай мовы аказаліся больш устойлівымі ў беларускім народна-гутарковым маўленні, чым у літаратурнай мове.
Значную частку запазычаных слоў у беларускай мове складаюць інтэрнацыялізмы – словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, пашыраныя не менш чым у трох няроднасных мовах (параўн.: бел. тэатр, ням. Тhеаtеr, англ. theatre, франц. theatre, ісп. tеаtrо, пол. tеаtr, балг. театър, серб. Театр). Інтэрнацыянальная лексіка выкарыстоўваецца ва ўсіх стылях сучаснай беларускай мовы, але часцей за ўсё ў навукова-тэхнічнай літаратуры.

Тэзісны план:
1.) Папаўненне лексікі іншамоўнымі словамі адбываецца з моў-крыніц і праз пасрэдніцтва іншых моў.
2.) Пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову з неславянскіх моў пачалося ў часы ўсходнеславянскага адзінства.
3.) Пранікненне слоў з польскай мовы пачалося яшчэ ў старажытныя часы.
4.) Самую вялікую па колькасці слоў групу складаюць запазычанні з рускай мовы.
5.) Ў беларускую мову пранікаюць ўкраінскія словы.
6.) Значную частку запазычаных слоў у беларускай мове складаюць інтэрнацыялізмы.

2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Люблю глядзець на раку вясной, калі паводка затапляе лугі на цэлыя кіламетры, калі бурліць, віруе раз'юшаная вада, зносячы ў нізоўе ўсё, што трапілася на яе шляху: бярвенне, дошкі, змытыя кусты вербалозу, а то і дрэвы, падмытыя і вырваныя з карэннем. Люблю глядзець улетку, калі рака іскрыцца пад першымі промнямі сонца і раптам, недзе пасярэдзіне, ўзляціць над спалоханай вадою зеленаваты шчупак, ці плясне па вадзе шырокім хвастом хітры бабёр, палохаючы цікаўнага да ўсяго рыбалова. Люблю пазіраць у празрыстыя струмені восенню, калі ўсцілае раку жоўтае лісце бяроз і вольхаў, што густа стаяць абапал ракі, калі са свістам праносяцца нізка над вадою апошнія чародкі дзікіх качак і ціхі сум павуціннем павісае над пацямнелымі журботнымі паплавамі.
І цяпер, азіраючыся праз смугу часу назад, у тое шчымліва-радаснае дзяцінства, усведамляеш, якую непаўторную дабрыню і спагадлівасць дала нам усім радзіма нашых бацькоў, усведамляеш у якім неаплатным даўгу мы перад ёю.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову (0,5 старонкі ліста фармату А4, шрыфт Times New Roman 14 пт, інтэрвал 1.0). Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Научные электронные библиотеки: актуальные задачи и современные пути их решения.

Для современного общества важнейшими ценностями становятся информация и знание (информационный ресурс), которые являются наиболее значимыми факторами развития каждого человека в отдельности и государства в целом, определяющими их благосостояние. Сохранение и развитие информационного ресурса, а также предоставление доступа к нему, является ключевой задачей любого развитого государства. В связи с этим в последнее время мировое сообщество на самом высоком уровне уделяет всё большее внимание вопросам развития электронных библиотек как одного из наиболее эффективных способов сохранения национального культурного и научного достояния.
Активно обсуждаются и постепенно начинают разрабатываться новые информационные технологии, способные в близкой перспективе оказать существенную поддержку учёным, исследователям, студентам, учащимся. Среди таких технологий чаще всего называют облачные информационные сервисы, системы научных коммуникаций, мобильные приложения, развитые системы поиска, персональные устройства чтения, системы автоматизированного перевода и интерпретации и другие. Представляется, что при успешном воплощении этих технологий в жизнь и их массовом применении они будут способны оказать серьёзное влияние на доступность информационного ресурса, а, следовательно, способствовать повышению качества образования и серьёзным прорывам в научной сфере.

Навуковыя электронныя бібліятэкі: актуальныя задачы і сучасныя шляхі іх вырашэння.

Для сучаснага грамадства найважнейшымі каштоўнасцямі становяцца інфармацыя і веданне (інфармацыйны рэсурс), якія з’яўляюцца найбольш значнымі фактарамі развіцця кожнага чалавека паасобку і дзяржавы ў цэлым, што вызначаюць іх дабрабыт. Захаванне і развіццё інфармацыйнага рэсурсу, а таксама прадастаўленне доступу да яго, з’яўляецца ключавой задачай любой развітай дзяржавы. У сувязі з гэтым у апошні час сусветная супольнасць на самым высокім узроўні надае ўсё большую ўвагу пытанням развіцця электронных бібліятэк як аднаго з найбольш эфектыўных спосабаў захавання нацыянальнага культурнага і навуковага набытку. Актыўна абмяркоўваюцца і паступова пачынаюць распрацоўвацца новыя інфармацыйныя тэхналогіі, здольныя ў блізкай перспектыве аказаць істотную падтрымку навукоўцам, даследчыкам, студэнтам, навучэнцам. Сярод такіх тэхналогій часцей за ўсё называюць хмарныя інфармацыйныя сэрвісы, сістэмы навуковых камунікацый, мабільныя прыкладання, развітыя сістэмы пошуку, персанальныя прылады чытання, сістэмы аўтаматызаванага перакладу і інтэрпрэтацыі і іншыя. Уяўляецца, што пры паспяховым увасабленні гэтых тэхналогій у жыццё і іх масавым ужыванні яны будуць здольныя аказаць сур’ёзны ўплыў на даступнасць інфармацыйнага рэсурсу, а, такім чынам, спрыяць павышэнню якасці адукацыі і сур’ёзным прарывам у навуковай сферы.

Iнфармацыя - звесткі аб навакольным свеце і працэсах, якія ў ім працякаюць і ўспрымаюцца чалавекам або спецыяльнымі ўстройствамі (спецыяльны тэрмін).
Рэсурс - 1. запасы, крыніцы чаго-небудзь; 2. Тэхнічныя магчымасці чаго-небудзь.
Фактар - Прычына, рухаючая сіла якога-небудзь працэсу, што вызначае яго характар або асобныя рысы.
Электронны - Звязаны з выкарыстаннем уласцівасцей электронаў, заснаваны на іх уласцівасцях.
Тэхналогія - Сукупнасць вытворчых метадаў і працэсаў у пэўнай галіне вытворчасці, а таксама навуковае апісанне спосабаў вытворчасці.
Перспектыва - пераноснае значэнне, звычыйна Будучыня, планы, віды на будучае.
Студэнт - Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.
Сэрвіс - Абслугоўванне насельніцтва, задавальненне яго бытавых патрэбнасцей, а таксама сукупнасць арганізацый, якія займаюцца абслугоўваннем бытавых патрэб людзей і стварэннем розных выгод для іх.
Сістэма - Спалучэнне заканамерна звязаных паміж сабой элементаў, якія складаюць нешта цэласнае, адзінае.
Персанальны - Які датычыцца толькі пэўнай асобы ці выкарыстоўваецца ёю.
Iнтэрпрэтацыя - Агульнанавуковы метад з фіксаванымі правіламі перакладу фармальных знакаў і паняццяў на мову змястоўнага ведаў.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль
Навуковы прыгоннае права, лічнік, магнітны зарад;
Публіцыстычны маладзёжная палітыка, у сувязі з цяжкім становішчам, называны далей, экалагічная катастрофа, навакольнае асяроддзе, чорнае крыло Чарнобылю;
Афіцыйна-справавы фінансавыя інвестыцыі, кампенсацыя за водпуск, забяспечваецца права на абарону, забяспячэнне аховы і абароны аўтарскіх праў;
Мастацкі рухаючыя сілы гісторыі, індывідуальнасць аўтара, харізматычны лідэр, гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніцямі, маральная халера;
Размоўны жылі-былі, маленькі- прымаленькі, хвалько, карова языком злізала, абое рабое, бялявы, трымаць камень за пазухай, бабуля, прыг-скок.

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.


5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.
Узор выканання гл. у Дататку.

Дадзены артыкул падымае даволі актуальную тэму ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Тут распавядаецца аб пытаннях развіцця электронных бібліятэк і падобных ім тэхналогіях. Артыкул закранае значэнне інфармацыі ў сучасным свеце, а таксама спосабы яе захоўвання і доступу да яе. Падобныя тэмы важныя як для простых навучэнцаў і студэнтаў, так і для навукоўцаў і даследчыкаў. Пры падрабязным разглядзе становіцца ясна, што яны аказваюць непасрэдны ўплыў на якасць адукацыі і дабрабыт дзяржавы ў цэлым. 
6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. офицерская шинель - афіцэрскi шынель;
2. тревога - трывога;
3. два неизданных романа - два нявыдадзеныя раманы;
4. девятьсот семнадцать компьютеров - дзевяцьсот сямнаццаць камп’ютараў.

Склон
Родны Давальны
афіцэрскага шынялю афіцэрскаму шынялю
трывогi трывозе
двух нявыдадзеных раманаў двум нявыдадзеным раманам
дзевяцiсот сямнаццацi камп’ютараў дзевяцiстам сямнаццацi камп’ютарам


7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне. Вусна падрыхтуйце адказ на пытанне пра асаблівасці беларускай лексічнай сістэмы.

1. ГMАX - бoльшoe выcoтнoe зданиe;
2. ДРУЖБАK - закадычный дрyг;
3. ЦЕНЯВАЦЬ - сокращая путь, идти напрямик;
4. ТАНДЭТНЫ - низкого качества;
5. ГУMOBIKI - рeзинoвыe cапoги;
6. ЗГРЫЗOTА - дyшeвныe мyки, пeрeживания;
7. БРАTKI - анютины глазки;
8. ГАРTOЎHЫ - крeпкoй закалки;
9. СКАВЫШ - сквозной ветер с характерным звуком, напоминающим завывание;
10. ПАЎТРАЦЯ - два с половиной.


7. 8. Напішыце ліст-запытанне да фірмы-партнёра пра пастаўкі новай прадукцыі.

Наша кампанія зацікаўлена ў набыцці оптам прадукцыі Вашай фабрыкі. Просім даць інфармацыю аб кошце прадукцыі, звесткі аб умовах супрацоўніцтва і тэрмінах выканання замовы. Прайс-ліст, звесткі аб умовах супрацоўніцтва і тэрмінах выканання замовы просім выслаць на e-mail [email protected].

8. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату, выкарыстоўваючы наступныя сродкі: дзеепрыметны, дзеепрыслоўны звароты, пабочныя канструкцыі, бяззлучнікавыя сказы. Падкрэсліце іх у тэксце. Пажаданы аб’ём працы – ад 10 сказаў.

Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена,
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані – з вузялкамі ўпартасці. (Н. Гілевіч)

Якiя праніклівыя строкi. Усяго пара дзесяткаў слоў, а ўздымаецца даволi непростая i надзвычай актуальная тэма. У кожным з нас павінна жыць памяць аб светлых вобразах нашых дзядоў i продкаў. Не павінна забыцца, сцерціся з памяці і бацькоўская вера, матчына мова, народныя звычаі, традыцыі. Без ведання гістарычнага мінулага не можа быць ні сучаснасці, ні будучыні. Мінулае - гэта карані нашага тысячагадовага радавога дрэва. I трэба ахоўваць, берагчы не толькі свае радавое дрэва, але і кожную яго галіну, тоячую ў сабе памяць далёкіх продкаў, павінна вечна шумець сакавітым лісцем.
Кожны яшчэ ў школе быў азнаёмлены з дзейнасцю нябеснай заступніцы Беларусі Ефрасінняй Полацкай, з творчым запалам славутага пісьменніка, мастака, прапаведніка Кірылы Тураўскага. Эпоху Адраджэння нельга ўявіць без першаасветніка, друкара, рэфарматара мовы, лекара і батаніка Францішка Скарыны, багатая спадчына якога і сёння служыць ідэі нацыянальнага адраджэння. Яркім прыкладам служэння Айчыне з'яўляюцца жыццё і дзейнасць Льва Сапегі, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Лявонція Карповіча, Лаўрэнція Зізанія. Нязгасныя імёны Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча складаюць гонар і славу нашага народа. Выдатныя пісьменнікі, дзяржаўныя дзеячы, змагары за свабоду і незалежнасць Беларусі сеялі на зямлі зярняты вечнага дабра і праўды, паказваючы ўзоры мужнасці і самаахвярнасці. Нагадваючы гэтыя імёны гордасцю поўніцца сэрца. Значыць, мы "не без роду, не самарослыя", значыць ёсць у нас спадчына, багатая, цікавая і разнастайная. 
ЛІТАРАТУРА

1. http://www.skarnik.by/
2. https://ru.wiktionary.org/
3. http://www.classes.ru/all-byelorussian/dictionary-russian-byelorussian2-term-2800.htm
4. http://mova.na.by/mova/hramatyka_ru.html
5. http://naked-science.ru/article/top/samye-vazhnye-nauchnye-dostizh
6. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987.
7. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994.
8. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005.
9. Беларуская мова: прафесійная лексіка / Ф. С. Шумчык – Мінск, 2013
10. Самабытнае слова (слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі) / І. Шкраба – Мінск, 1994
11. Наўроцкая І. В. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова: Культура маўлення” / І. В. Наўроцкая– Мінск, 2013.
12. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мінск.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006.
13. Беларускі арфаграфічны слоўнік / пад рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск, 2010.
14. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск, 2008.
Категория: Белорусский язык | Добавил: astar
Просмотров: 1894 | Загрузок: 5
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]