bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ПМС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа №1, вар.2, 2016
Подробности о скачивании 09.12.2016, 11:50
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Iнстытут iнфармацыйных тэхналогій



Кантрольная работа
па дысцыпліне “Беларуская мова : культура маўлення”

Студэнта 1 курса 683871 групы
завочнага факультэта
Кацара Міхаіла Аляксандравіча

Заліковая кніжка № 68387022
Дамашні адрас: 220108, г.Мінск, вул.Касманаўтаў, д.44,кв.84, тэл. 8029-546-11-87

Праверыла: Т. П. Дапiра


Мінск,2016

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне: Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Мова — жывая грамадская з’ява. Шлях развіцця яе абумоўліваецца асаблівасцямі гісторыі, жыцця народа.
Усю гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць як мінімум на тры выразныя перыяды яе развіцця.
Першы перыяд (Х—ХІVст.) — агульны для ўсіх усходніх славян — агульнаўсходнеславянскі перыяд. Гэта час існавання і развіцця старыжытнарускай, ці старажытнаўсходнеславянскай, літаратурнай мовы. На гэты час не было кнігадрукавання, таму усе пісьмовыя помнікі з’яўляюцца рукапіснымі.
Другі перыяд існавання беларускай літаратурнай мовы ахінае ХІV — ХVІІІ ст. — старажытнабеларускі перыяд. Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнай беларускай, або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV —ХV ст. на аснове ўсходнеславянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна-дыялектнай мовы ўсё больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У ХVІ ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, якая выразна адрозніваецца і ад агульнаўсходнеславянскай, і ад іншых тагачасных славянскіх моў. Старабеларуская мова з ХІV ст. з’яўлялася дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламатычнай перапісцы.
Трэці перыяд развіцця беларускай літаратурнай мовы пачынаецца з ХІХ стагоддзя і доўжыцца па наш час, гэта перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы, якая ўзнікла, у адрозненне ад амаль усіх астатніх славянскіх моў, без прамой сувязі з папярэднімі кніжнымі традыцыямі на грунце сярэднебеларускіх народных гаворак. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі былі па сутнасці страчаны, і новая літаратурная мова беларусаў пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы.
Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны з будаўніцтвам на пачатку 20-х гг. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследаванне беларускай літаратурнай мовы, выяўляліся тэндэнцыі яе далейшага развіцця.
На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні, што з'яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню яе развіцця.

Тэзісны план:
1. Мова з'яўляецца жывой грамадскай з’явай.
2. Адсутнiчае кнігадрукаванне ў Х—ХІVст.
3. Беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова.
4. Новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна-дыялектнай мовы.
5. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і грамадскіх устаноў.
6. На сучасным этапе мова выконвае свае функцыi ў розных сферах зносін паміж людзьмі.


2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Максім Багдановіч... Кароткі быў яго жыццёвы век. Ён вымяраецца дваццаццю пяццю гадамі. Многія літаратары ў такім узросце толькі пачынаюць тварыць. Ён жа закончыў. І можа таму, што прадчуваў блізкую развязку, спяшаўся працаваў, не шкадуючы сябе.
У яго не было зацягнутага перыяду вучнёўства. Пра сябе як паэта ён заявіць адразу і адразу ж упэўненай хадой пойдзе наперад, пераадольваючы цяжкасці. А іх было нямала.
Толькі пяць гадоў жыў ён на Беларусі. Астатняе жыццё прайшло па-за яе межамі. Таму родную мову, на якой рашаецца тварыць, давядзецца вывучаць па бацькавых этнаграфічных запісах ды па кнігах. І наперакор вялікадзяржаўным скептыкам, якія не прызнавалі за беларускай мовай яе самастойнасц, дакажа, што яна нiколькі не бяднейшая і не горшая за іншыя мовы, што ёй падуладны ўсе віды і жанры, зведаныя і асвоеныя высокаразвітымі літаратурамі, і што на ёй можна паспяхова перадаваць найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову. Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Объектно-ориентированный подход в программировании

Основополагающей идеей объектно-ориентированного подхода является объединение данных и действий, производимых над этими данными, в единое целое, которое называется объектом.
Функции объекта, называемые в C++ методами или функциями-членами, обычно предназначены для доступа к данным объекта. Если необходимо счи- тать какие-либо данные объекта, нужно вызвать соответствующий метод, который выполнит считывание и возвратит требуемое значение. Прямой доступ к данным невозможен. Данные сокрыты от внешнего воздействия, что защищает их от случайного изменения. Говорят, что данные и методы инкапсулированы. Термины сокрытие и инкапсуляция данных являются ключевыми в описании объектно-ориентированных языков.
Если необходимо изменить данные объекта, то, очевидно, это действие также будет возложено на методы объекта. Никакие другие функции не могут изменять данные класса. Такой подход облегчает написание, отладку и использование программы.
Типичная программа на языке C++ состоит из совокупности объектов, взаимодействующих между собой посредством вызова методов друг друга.
Когда вы подходите к решению задачи с помощью объектно-ориентированного метода, то вместо проблемы разбиения задачи на функции вы сталкиваетесь с проблемой разбиения ее на объекты. Мышление в терминах объектов оказывается гораздо более простым и наглядным, чем в терминах функций, поскольку программные объекты схожи с объектами реального мира.

Аб'ектна-арыентаваны падыход у праграмiраваннi

Асноватворнай ідэяй аб'ектна-арыентаванага падыходу з'яўляецца аб'- яднанне даных і дзеянняў, якія выконваюцца над гэтымі данымi, у адзінае цэлае, якое называецца аб'ектам.
Функцыі аб'екта, якiя называюцца ў C ++ метадамі або функцыямі-членамі, звычайна прызначаныя для доступу да даных аб'екта. Калі неабходна лiчыць якія-небудзь даныя аб'екта, трэба выклікаць адпаведны метад, які выканае счытванне і верне патрабаванае значэнне. Прамы доступ да даных немагчымы. Даныя схаваны ад знешняга ўздзеяння, што абараняе іх ад выпадковай змены. Кажуць, што даныя і метады інкапсуляваны. Тэрміны сакрыццё і інкапсуляцыя, наследаванне даных з'яўляюцца ключавымі ў апісанні аб'ектна-арыентаваных моў.
Калі неабходна змяніць даныя аб'екта, то, відавочна, гэта дзеянне таксама будзе ўскладзена на метады аб'екта. Ніякія іншыя функцыі не могуць змяняць даныя класа. Такі падыход палягчае напісанне, адладку і выкарыстанне праграмы.
Тыповая праграма на мове C ++ складаецца з сукупнасці аб'ектаў, якiя ўзаемадзейнічаюць паміж сабой з дапамогай выкліку метадаў адзін аднаго.
Калі вы падыходзіце да вырашэння задачы з дапамогай аб'ектна-арыентаванага метаду, то замест праблемы разбіцця задачы на функцыі вы сутыкаецеся з праблемай разбіцця яе на аб'екты. Мышленне ў тэрмінах аб'ектаў аказваецца значна больш простым і наглядным, чым у тэрмінах функцый, паколькі праграмныя аб'екты падобны да аб'ектаў рэальнага свету.

Даныя - паданне інфармацыі ў фармалізаваным выглядзе, якое паддаецца шматразовай інтэрпрэтацыі , прыдатным для перадачы, сувязі, або апрацоўкі.

Аб'ект - некаторая сутнасць ў віртуальным прасторы, якая валодае пэўным станам і паводзінамі, якая мае зададзеныя значэнні уласцівасцяў (атрыбутаў) і аперацый над імі (метадаў).

Метад - гэта функцыя або працэдура, якая належыць нейкаму класу ці аб'екту. складаецца з некаторай колькасці аператараў для выканання нейкага дзеяння і мае набор ўваходных аргументаў.

Iнкапсуляцыя - гэта фундаментальная аб'ектна-арыентаваная канцэпцыя, якая дазваляе ўпакоўваць даныя і паводзіны ў адзіны кампанент з раздзяленнем яго на адасобленыя часткі - інтэрфейс і рэалізацыю.

Сакрыццё - ўяўляе сабой прынцып праектавання, якi заключаецца ў размежаванні доступу розных частак праграмы да унутраным кампанентаў адзін аднаго.

Функцыі - фрагмент праграмнага кода (падпраграма), да якога можна звярнуцца з іншага месца праграмы.

Аб'ектна-арыентаванае праграмаванне - метадалогія праграмавання, заснаваная на прадстаўленні праграмы ў выглядзе сукупнасці аб'ектаў, кожны з якіх з'яўляецца экзэмплярам вызначанага класа, а класы ўтвараюць іерархію.

Адладка праграмы - этап распрацоўкі камп'ютарнай праграмы, на якім выяўляюць, лакалізуюць і ліквідуюць памылкі.

Камп'ютарная праграма - паслядоўнасць інструкцый, якія вызначаюць працэдуру вырашэння канкрэтнай задачы камп'ютарам.

Наследаванне - канцэпцыя аб'ектна-арыентаванага праграміравання, згодна з якой абстрактны тып даных можа унаследаваць даныя і функцыянальнасць некаторага існуючага тыпу, спрыяючы паўторнаму выкарыстанню кампанентаў праграмнага забеспячэння.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль
Навуковы Публіцыстыны Афіцыйна-справавы Мастацкі Размоўны
Фінансавыя інвестыцыі, прыгоннае права,назва-ны надалей, лічнік,магні-тны зарад, экалагічная катастрофа, навакольнае асяроддзе. Індывідуальнасць аўтара,гістарычны лёс,пераплятаецца многімі ніткамі, маладзёжная палі-тыка, чорнае кры-ло Чарнобыля, фі-нансавыя інвесты-цыі, прыгоннае права,у сувязі з цяжкім становіш-чам, названы нада-лей,рухаючыя сі-лы гісторыі,харыз-матычны лідэр, магнітны зарад, экалагічная ката-строфа,маральная халера, наваколь-нае асяроддзе. Забеспячэнне аховы і абаро-ны аўтарскіх правоў, мала-дзёжная палі-тыка,фінанса-выя інвесты-цыі, у сувязі з цяжкім стано-вішчам,наз- ваны надалей, кампенсацыя за адпачынак, забяспечваец-ца права на абарону эка- лагічная ката-строфа. Гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі, чорнае крыло Чарнобыля,хваль-ко, карова языком злізала, абое ра-бое, бялявы, тры-маць камень за пазухай,рухаючыя сілы гісторыі, ба-буля, жылі-былі, маленькі-прыма-ленькі,скок-скок. Хвалько, ка-рова языком злізала, абое рабое,бялявы, трымаць ка-мень за пазу-хай, харызма-тычны лідэр, кампенсацыя за адпачынак, бабуля, жылі-былі,маленькі-прымаленькі, скок-скок, ма-ральная хале-ра.

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

Індывідуальнасць аўтара, гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі, забеспячэнне аховы і абароны аўтарскіх правоў, моладзевая палітыка, чорнае крыло Чарнобыля, фінансавыя інвестыцыі, прыгоннае права, хвалько, карова языком злізала, абое рабое, у сувязі з цяжкім становішчам, белабрысы, трымаць камень за пазухай, які называецца ў далейшым, рухаючыя сілы гісторыі, харызматычны лідэр, лічнік, кампенсацыя за адпачынак, бабуля, магнітны зарад, забяспечваецца права на абарону, жылі-былі, экалагічная катастрофа, маленькі-малюпасенькая, прыг-скок, маральная халера, навакольнае асяроддзе

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Дадзены вучэбны дапаможнiк пачынае курс "Аб'ектна-арыентаванае праграмiраванне ў С ++", які быў выдадзены ў 2004 годзе. У гэтай кнізе робіцца спроба пазнаёміць чытача з праграмаваннем на прыкладзе мовы прафесійных праграмістаў С++. Гэтая мова не толькі важная сама па сабе, але і адкрывае дарогу да іншых сучасным і вельмі папулярных моў, такім як JAVA, PERL і JavaScript. Прызначана для студэнтаў тэхнічных ВНУ, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "Інфармацыйныя сістэмы", "Інфарматыка і вылічальная тэхніка", якія асвойваюць праграмаванне на мове С ++ . 
6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. Общий интерес;
2. Математика;
3. Целых две недели;
4. Триста двадцать восемь страниц.

Родны склон:
1. Агульны iнтарэс ;
2. Матэматыка ;
3. Цэлыя два тыднi ;
4. Трыста дваццаць восем старонак.

Давальны склон:
1. Агульнаму iнтарэсу;
2. Матэматыцы;
3. Цэлым дзвюм тыдням;
4 Трыста дваццаці васьмі старонкам.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне.

1. ЖАЛЯЗKА, -i, н., абл. Утюг, кoтoрый нагрeвают на oгнe. ...Даcтаe [дзeд]... баначкy ад вакcы, дзе ён xаваe трyт — падпалeны на лавe i прытyшаны xалoдным жалязкам, каб нe cатлeў cаўciм, паркалёвы лапiк. Адамчык.

2. ЗАБЕГАHЫ, -ая, -аe; разм. Уcтавший oт бeгoтни, забoт. Hараджайцеcя, нараджайцecя кoжны мecяц i кoжны год. У вачаx любiмай дзяўчыны, y вачаx cycедзяў, cябрoў, y вачаx прафecараў чынныx i забeганыx дактарoў, i ў шырoка раcкрытыx дзiцячыx вачанятаx, i ў плыткай вадзe. Панчанка.

3. КАРЖАК, -а, м., разм. Кряжистое дерево. Мацнейшае дрэва глушыла слабейшае i само iшло ўгару, а пад iм слабейшае гнулася ў каржак, пускала рост у бакi i глушыла суседа. Чорны.

4. ЛАСКАВЕЦЬ, незак., разм. Делаться ласковее, добрее. [Дзед] лаяў нас невядома за што. Але потым ласкавеў. Гарэцкi. Калi шчаслiва ласкавее i добрыцца цнатлiвы смех, — нашто, скажыце, як завея, як асуджэнне — слова «грэх»?Сiпакоў.

5. ЛАСТАВЯНЯ, -няцi, н. Птенец ласточки. ...Ледзь чутна папiсквалi ў злепленым пад самым. вiльчыкам гняздзечку ластавяняты... Навуменка. Ах, во яно што! Гэта ж ластавяняты, якiя так прывыклi да гнязда, усё яшчэ па звычцы ныраюць з двара ў цемнаваты лаз. Сiпакоў.

6. MАПА, -ы, ж. Географическая карта. Пан Студнiцкi кроiць мапу, крэмзае задачы... Колас. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху i вузейшы знiзу, ляжаў на мапе кавалак зямлi... Караткевiч.

7. НАВЯЗАЦЬ, зак., разм. Взять на привязь. [Мацi] сама адвяла каня ў аселiчку да ракi, навязала ў белай дзяцельнiцы, папыталася, цi напаiў, едучы цераз рэчку... Пташнiкаў.
8. НIЯКАВЕЦЬ, незак. Чувствовать себя неловко, неудобно. Бледны тварам, кволы з выгляду, з тонкімі рысамі, з зачэсанымі назад каштанавымi валасаш хлопец пачаў нiякавець. Мележ.
9. ПАДСТОЛЛЕ, -я, н. Пространство под потолком. На мiг малiнавым святлом ён [прамень] на падстоллi заiскрыць, то ўспыхне светлым матылём, то здасца — крылле зашумiць. Броўка.

10. ПАПАХАДЗIЦЬ, зак., разм. Ходить длительное время. Хоць i папахадзiў Аляксей па паскоцiне, але ўсё ж знайшоў каня за кустамi шыпшыннiку. Грахоўскi. Колькi я папахадзiў раней гэтаю зялёнаю вулiцаю! Сiпакоў.

8. Напішыце распіску аб атрыманні ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўнага інвентару (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў).

Распіска — дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей (грошай, рэчаў, кніг і інш.).
У праве распіска з'яўляецца адным з відаў пісьмовых доказаў. Яна — сродак уліку матэрыяльных каштоўнасцей або сведчанне таго, што пэўны дакумент уручаны ў тэрмін і па прызначэнні



Распiска

Я, Сяргей Таццяна Iгараўна, атрымаў ад гарадской турысцкай базы ў часовае карыстанне спартыўнага інвентару (5 палатак, 15 спартыўных касцюмаў, 15 рукзакоў, 15 компасаў). Абавязуюся вярнуць спартыўны інвентар суму 23 кастрычнiка 2016 г.

3 кастрычнiка 2016 г. Сяргей Т. I.

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату:
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова (А. Разанаў)

Мова , на мой погляд, адна з найважнейшых прыкмет нацыі. Дзякуючы сваёй мове, народ выражае сябе найпаўней і найдакладней. Я лiчу, что такія рэчы, як народ і мова нельга ўявіць адно без аднаго. Таму што яна суправаджае нас паўсюль: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у падручніках і цудоўных творах літаратуры, так сама проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі. Я мяркую, што любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Сваёй унутранай культурай бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям. Кожны чалавек павінен ведаць роднае слова, плённа вывучаць яго.
Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Ёсць людзі, якія вельмі любяць, шануюць сваю родную мову і вельмі часта размаўляюць на ёй нават тады, калі ёй ўжо амаль ніхто не карыстаецца. Любяць за тое, што яна прыгожая і мілагучная. За тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце. I я не магу не пагадзіцца, Таму лiчу, што родную мову трэба берагчы, часцей выкарыстоўваць яе ў маўленнi, каб яна ніколі не знікла.
Категория: Белорусский язык | Добавил: rayzm
Просмотров: 1368 | Загрузок: 8
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]