bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ПМС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа №1, вар.3, 2016
Подробности о скачивании 03.12.2016, 02:54
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
інфарматыкі і радыёэлектронікі”
Iнстытут iнфармацыйных тэхналогій



Кантрольная работа
па дысцыпліне “Беларуская мова : культура маўлення”

Студэнта 1 курса 683871 групы
завочнага факультэта
Кацара Міхаіла Аляксандравіча

Заліковая кніжка № 68387013
Дамашні адрас: 220108, г.Мінск, вул.Касманаўтаў, д.44,кв.84, тэл. 8029-546-11-87

Праверыла: Т. П. Дапiра


Мінск,2016

1. Знайдзіце разгорнуты адказ на наступнае пытанне:
Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Слкадванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года – амаль ніводнай. Ўсе гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у 19 стагоддзі ўсё ж такі пачынаецца фарміраванне беларускай мовы, асновай якой з’явілася жывая народная мова беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак знаходзяць адлюстраванне ў ананімных творах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, а таксама ў першых працах па беларускай літаратуры і мове, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф. Багушэвічам і інш. Значны ўклад у развіцці беларускай мовы пакінуў Я. Чачот, які стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, надрукаваным у Вільні (1846 год) у зборніку народных песень. У гэтыя ж гады П. М. Шпілеўскі напісаў першую новую беларускую граматыку, на жаль, так і не надрукаваную Расійскай акадэміяй навук. Адным з першых, хто звярнуў увагу на самабытнасць беларускай мовы і яе шырокае бытаванне на Беларусі, быў І.І. Насовіч. Нягледзячы на палітыку “заходнерусізма”, ён выдае ў1870 годзе “Словарь белорусского наречія”, які змяшчаў больш за 30 тысяч слоў. Ён таксама сабраў каля трох тысяч народных прыказак, скарагаворак, замоў і іншых фальклорных набыткаў. Але адным з першых, хто гаварыў пра беларускаю мову як элемент нацыянальнай культуры, стаў Ф. Багушэвіч. Палымяны патрыёт беларускага слова зыходзіў у сваёй творчасці выключна з традыцыйнай народнай моватворчасці, фальклору і таму яшчэ больш узбагаціў літаратурную моўную спадчыну.
Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку 20 стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А.Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы. Новым этапам у яе развіцці сталі 20-я гады, калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. У выніку толікі першых крокаў у гэтым кірынку набыў прынцыповае значэнне погляд на родную мову як фундаментальную духоўную каштоўнасць народа. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічаца праца Б. А. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”.

Тэзісны план:
1. Умовы, пры якіх было кнігадрукаванне.
2. Пачатак фарміравання беларускай мовы, асновай якой з’явілася жывая народная мова беларусаў у XIX ст.
3. Інтэнсіўнае ўзбагачэнне літаратурнай беларускай мовы на пачатку XX ст.


2. Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя арфаграмы і знакі прыпынку.

Скупое зімовае сонца свеціць над Нясвіжам. У вянку старых клёнаў і ліп стаіць помнік. Павее ветрык і белыя крышталікі інею асыпаюцца на бронзавага Сымона Буднага ярка ўспыхваюць на сонцы. Cымон Будны горда трымае ў адной руцэ кнігу “Катэхізіс” а другой нібы перагортвае яе старонкі запрашае пачытаць.
Непадалёку ад помніка знаходзіцца друкарня імя Сымона Буднага. Побач славуты касцёл якому чатырыста гадоў старыя мураваныя будынкі. Здаецца на міг трапляеш у той час калі жыў у Нясвіжы чалавек які так многа зрабіў для нас беларусаў.
Сымона Буднага справядліва называюць вялікім гуманістам асветнікам філосафам філолагам гісторыкам. Прадаўжальнік справы Францыска Скарыны ён жыў у эпоху Адраджэння калі вялася барацьба новых поглядаў і ідэй з тымі што аджылі свой век. Сымон Будны выступаў супраць феадалаў якія прыгняталі народ. Ён лічыў што ўсе людзі багатыя і бедныя павінны быць роўнымі перад законам перад судом. Каб шчасліва жыць патрэбен мір. Войны падзеляў на справядлівыя калі адстойваюць сваю Радзіму і на заваёўніцкія злачынныя.

3. Падбярыце з галіновага навуковага часопіса фрагмент артыкула па спецыяльнасці і перакладзіце яго на беларускую мову. Напішыце рускі і беларускі варыянты тэксту. У перакладзеным беларускім тэксце падкрэсліце словы-тэрміны іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся слоўнікам, дайце тлумачэнні 10 з іх.

Программируемые мобильные системы

Программируемая мобильная система – электронная (радиоэлектронная) система, обладающая свойством мобильности её применения, предназначенная для осуществления контроля и управления состоянием объекта (процесса) путём совместного использования радиоэлектронных способов и технологий обработки информации с помощью встраиваемых в систему компьютерных или микропроцессорных устройств.
Объектами профессиональной деятельности специалиста являются программируемые мобильные системы в целом, или их составные функциональные части, включая специализированные электронно-вычислительные устройства (микропроцессоры), встраиваемые в аппаратные части системы и дополняющие функции системы в части обработки информации и формирования управляющих команд, а также технологии программирования встраиваемой в мобильные системы микропроцессорных устройств и компьютерных подсистем.
Наиболее популярной разработкой программного обеспечения для мобильных систем являются операционные системы на базе Android, iOS, Linux, FreeRTOS, eCOS, WindowsPhone.

Праграмуемыя мабільныя сістэмы

Праграмуемыя мабільныя сістэмі – электронныя (радыёэлектронныя) сістэмы, якія валодаюць уласцівасцямі мабільнасці яе прымянення, якая прызначаная для ажыццяўлення кантролю і кіравання станам аб'екта (працэсу) шляхам сумеснага выкарыстання радыёэлектронных спосабаў і тэхналогій апрацоўкі інфармацыі з дапамогай ўбудавальных ў сістэму кам’ютарных або мікрапрацэсарных прылад.
Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з'яўляюцца праграмуемыя мабільныя сістэмы ў цэлым, або іх складовыя функцыянальныя часткі, уключаючы спецыялізаваныя электронна-вылічальныя прылады (мікрапрацэсары), убудавальныя ў апаратныя часткі сістэмы і дапаўняюць функцыі сістэмы ў часткі апрацоўкі інфармацыі і фарміравання кіраўнікоў каманд, а таксама тэхналогіі праграмавання ўбудаванай ў мабільныя сістэмы мікрапрацэсарных прылад і камп’ютарных падсістэм.
Найбольш папулярнай распрацоўкай праграмнага забеспячэння для мабільных сістэм з'яўляюцца аперацыйныя сістэмы на базе Android, iOS, Linux, FreeRTOS, eCOS, WindowsPhone.

Мабільныя сістэмы – партатыўныя прылады, якія маюць дзве аперацыйных сістэмы: асноўную і нізкаўзроўневую. Асноўную праграмную платформу ўзаемадзеяння з карыстальнікам дапаўняе другая, нізкаўзроўневая прапрыетарных аперацыйная сістэма рэальнага часу, якая абслугоўвае радыёабсталяванне.

Аб'ект - некаторая сутнасць ў віртуальным прасторы, якая валодае пэўным станам і паводзінамі, якая мае зададзеныя значэнні уласцівасцяў (атрыбутаў) і аперацый над імі (метадаў).

Мікрапрацэсар - праграмнае кіраванае прылада для апрацоўкі інфармацыі, выкананае на вялікіх інтэгральных схемах і якое ўжываецца ў камп’ютарах і ў аўтаматызаваных механізмах.
Апаратная частка - электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія ўваходзяць у склад сістэмы або сеткі, выключаючы праграмнае забеспячэнне і дадзеныя.

Праграмаванне - гэта працэс напісання праграм на мове праграмавання.

Праграмнае забеспячэнне - гэта сукупнасць праграм, якія дазваляюць ажыццявіць на камп’ютары аўтаматызаваную апрацоўку інфармацыі.

Аперацыйная сістэма - комплекс праграм, які забяспечвае кіраванне апаратнымі сродкамі камп’ютара, які арганізуе працу з файламі і выкананне прыкладных праграм, які ажыццяўляе ўвод і выснова даных.

Android - гэта партатыўная (сеткавая) аперацыйная сістэма для камунікатараў, планшэтных кампутараў, электронных кніжак, лічбавых прайгравальнікаў, наручных гадзін, нетбуков і смартбуков, заснаваная на ядры Linux.
iOS - аперацыйная сістэма для смартфонаў, электронных планшэтаў і носных прайгравальнікаў, якая распрацоўваецца і выпускаецца амерыканскай кампаніяй Apple.
Linux - агульная назва UNIX-падобных аперацыйных сістэм на аснове аднайменнага ядра і сабраных для яго бібліятэк і сістэмных праграм, распрацаваных у рамках праекта GNU.

4. Перакладзіце словы на беларускую мову і суаднясіце іх з пэўным стылем, запоўніўшы табліцу.

Стыль
Навуковы Публіцыстыны Афіцыйна-справавы Мастацкі Размоўны
Фінансавыя інвестыцыі, прыгоннае права,назва-ны надалей, лічнік,магні-тны зарад, экалагічная катастрофа, навакольнае асяроддзе. Індывідуальнасць аўтара,гістарычны лёс,пераплятаецца многімі ніткамі, маладзёжная палі-тыка, чорнае кры-ло Чарнобыля, фі-нансавыя інвесты-цыі, прыгоннае права,у сувязі з цяжкім становіш-чам, названы нада-лей,рухаючыя сі-лы гісторыі,харыз-матычны лідэр, магнітны зарад, экалагічная ката-строфа,маральная халера, наваколь-нае асяроддзе. Забеспячэнне аховы і абаро-ны аўтарскіх правоў, мала-дзёжная палі-тыка,фінанса-выя інвесты-цыі, у сувязі з цяжкім стано-вішчам,наз- ваны надалей, кампенсацыя за адпачынак, забяспечваец-ца права на абарону эка- лагічная ката-строфа. Гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі, чорнае крыло Чарнобыля,хваль-ко, карова языком злізала, абое ра-бое, бялявы, тры-маць камень за пазухай,рухаючыя сілы гісторыі, ба-буля, жылі-былі, маленькі-прыма-ленькі,скок-скок. Хвалько, ка-рова языком злізала, абое рабое,бялявы, трымаць ка-мень за пазу-хай, харызма-тычны лідэр, кампенсацыя за адпачынак, бабуля, жылі-былі,маленькі-прымаленькі, скок-скок, ма-ральная хале-ра.

Индивидуальность автора, историческая судьба, переплетается многими нитями, обеспечение охраны и защиты авторских прав, молодежная политика, черное крыло Чернобыля, финансовые инвестиции, крепостное право, хвастун, корова языком слизала, два сапога пара, в связи с тяжелым положением, белобрысый, держать камень за пазухой, именуемый в дальнейшем, движущие силы истории, харизматичный лидер, числитель, компенсация за отпуск, бабуля, магнитный заряд, обеспечивается право на защиту, жили-были, экологическая катастрофа, маленький-премаленький, прыг-скок, нравственная холера, окружающая среда.

Індывідуальнасць аўтара, гістарычны лёс, пераплятаецца многімі ніткамі, забеспячэнне аховы і абароны аўтарскіх правоў, моладзевая палітыка, чорнае крыло Чарнобыля, фінансавыя інвестыцыі, прыгоннае права, хвалько, карова языком злізала, абое рабое, у сувязі з цяжкім становішчам, белабрысы, трымаць камень за пазухай, які называецца ў далейшым, рухаючыя сілы гісторыі, харызматычны лідэр, лічнік, кампенсацыя за адпачынак, бабуля, магнітны зарад, забяспечваецца права на абарону, жылі-былі, экалагічная катастрофа, маленькі-малюпасенькая, прыг-скок, маральная халера, навакольнае асяроддзе

5. Напішыце анатацыю на артыкул па спецыяльнасці, змешчаны ў галіновым навуковым часопісе, фрагмент з якога перакладзены ў заданні №3.

Дадзены тэкст з’яўляецца дапаможнiкам абітурыентам, якія мараць стаць праграмістамі, але не выбралі кірунак. У гэтай выразцы змяшчаецца інфармацыя, якая пакажа абітурыенту тое, што яму неабходна ведаць пра будучую прафесію. гэтая прафесія не толькі новая, але і адкрывае новыя межы выкарыстання мабільных прылад. Прызначана абітурыентам, якія шукаюць тэхнічныя ВНУ, якія навучаюць па спецыяльнасцях "Праграмуемыя мабільныя сістэмы", якія асвойваюць праграмаванне на розным мовах праграмавання. 
6. Перакладзіце на беларускую мову і пастаўце ў форму роднага і давальнага склонаў наступныя выразы:

1. Абсолютное большинство;
2. Физика;
3. Четыре напечатанных журнала;
4. Пятьсот сорок семь рублей.

Пераклад на беларускую мову:
1. Абсалютная большасць;
2. Фізіка;
3. Чатыры надрукаваных часопіса;
4. Пяцьсот сорак сем рублёў.

Родны склон:
1. Абсалютнай большасці;
2. Фізікі;
3. Чатырох надрукаваных часопісаў;
4. Пяцісот сарака сямі рублёў.

Давальны склон:
1. Абсалютнай большасці;
2. Фізіцы;
3. Чатыром надрукаваным часопісам;
4. Пяцістам сарака сямі рублям.

7. Карыстаючыся слоўнікам безэквівалентнай лексікі, выпішыце 10 адзінак, патлумачце іх значэнне.

1. МАХА, -і, ж., абл. Крыло ветряной мельницы. Але сонца села, толькі робіцца ўсе большым і большым, абліваючы чырванню верхавіны дубоў, ветраковыя махі і статак курганоу. Лынькоў.

2. ЖОРНЫ, -аў, адз. няма. Ручная мельница. Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна... Быкаў.

3. ДРАНІК, -а, м. Оладья или блин из тёртого картофеля. Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаешь, друг мой дарагі, дранікі са свежай смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанкі.

4. КАНАПЛЯНКА, -і, ж., разм. Посконный платок фабричного изготовления. Спачатку страсянула касынку, а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч

5. КАПТУР, -а, м. Конусообразный навес над чем-либо. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім бляшаным каптуром. Колас.

6. ВАЗОЎНЯ, -і, ж. Сарай для телег. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Чорны. Павісні пад сумам, поўня, і асвятлі душу... Вазоўня, наша вазоўня, прысніся свсгшну Тамашу. Сіпакоў.

7. ЦУКРОЎНЯ, -і, ж. Предприятие по производству сахара. Алесь лазіў па сходах, мастках і кацельных памяшканнях цукроўні. Караткевіч.

8. ДАПЫТНІК, -а, м. Человек, проводящий допрос. Глянуўшы на старога, ён [Сурвльчык] выйшаў, іна яго месцаўвайшоў другі дапытнік. Чорны.

9. ЖЫТНІЦА, -ы, ж., разм. Ржаная солома. Арудуючы здаравеннымі трохрагоеыімі віламі, Волька па-мужчынску падхопліеала імі жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч.

10. ЖВІРОЎКА, -і, ж. Вид охотничьего ружья из дамасской стали. І калі паліцыя ў сяло прыязджала — [стары] выкрадаўся першым, і хаваў жвіроўку, іў дупло раіў мне хаваць і мае вершы. Танк.

8. Напішыце свайму кіраўніку дакладную запіску аб неабходнасці прыняць адміністрацыйныя меры да супрацоўніка, які парушыў правілы тэхнікі бяспекі.

Дакладная запіска - гэта інфармацыйна-даведачны дакумент, які адрасаваны кіраўніку, начальніку аддзела, iншым упаўнаважаным асобам. У ёй грунтоўна выкладаецца якое-небудзь пытанне з высновамі і прапановамі складальніка і перасьледуецца мэта заахвоціць кіраўніцтва да прыняцця пэўнага рашэння.


Участак №7 Прорабу участка №7
ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА ААТ “Белліфт”
15.11.2016 №2 А. С. Урбану
г. Мінск

Аб парушэнні правілаў тэхнікі бяспекі

Я, Кацар Міхаіл Аляксандравіч, меў магчымасць назіраць грубае парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі 11.11.2016 электраманцера 6 разраду, Іванова Сяргея Пятровіча, які працаваў у прямкі без спецыяльнага адзення і сродкаў індывідуальнай абароны.
Прашу прынять адміністрацыйныя меры для супрацоўніка.

15 лістапада 2016 г. М. А. Кацар

9. Напішыце сачыненне-разважанне на прапанаваную цытату:
Часта ў горкім роздуме дакараю я сам сябе і сяброў-літаратараў за лайдацтва наша, за незразумелае раўнадушша да сівой даўніны і забытай славы. У адным Полацку “спіць” цэлая бібліятэка гістарычных раманаў. Ды якіх!.. (Г. Бураўкін)

Мова, на мой погляд, адна з найважнейшых прыкмет нацыі. Дзякуючы сваёй мове, народ выражае сябе найпаўней і найдакладней. Я лiчу, что такія рэчы, як народ і мова нельга ўявіць адно без аднаго. Таму
аўтар гэтых радкоў дакарае за тое, што не ведае, як літаратуры яшчэ паўплываць на беларусаў, каб яны зразумелі, дзе іх сапраўднае, а дзе навязанай, і як прымусіць беларусаў чытаць сваю літаратуру, якая напісана на сваёй мове, шанаваць мову, мінулае, гісторыю і культуры, і сваю свабоду.
Абыякавасць - тыповая беларуская рыса, устояная стагоддзямі, Бураўкін не ведае, як гэта паказаць народу, натхніць іх на паўстанне тыпу, каб яны паднялі свае дупы і сталі думаць і жыць для сябе без гэтых кайданоў дзяржавы, Для сябе і для краіны, а не для дзяржавы.
Бо ў нас магутная і багатая гісторыя, якая забытая з-за слепаты вачэй і навязвання моў. Ён не ведае, як даць гэта зразумець людзям праз літаратуру. I я не магу не пагадзіцца, таму лiчу, што родную мову трэба берагчы, часцей выкарыстоўваць яе ў маўленнi, каб яна ніколі не знікла.
Категория: Белорусский язык | Добавил: rayzm
Просмотров: 1700 | Загрузок: 7
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]