bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

ИКТ (сети ИК) (з.), Белорусский язык, Контрольная работа №1, 2016
Подробности о скачивании 13.06.2016, 17:47
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў
Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, аб’ядноўваюцца ў генетычна роднасныя сем’і. Сярод 20 такіх засведчаных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская. У сваю чаргу, усе моўныя сем’і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы. Так, да канца 80 х гадоў ХХ ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх (англійская, нямецкая, дацкая, фламандская і інш.) і раманскіх (французская, іспанская, партугальская, італьянская і інш.) мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах — звыш 240 мільёнаў чалавек, ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі, славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42,5 млн.), палякі (39 млн.), сербы і харваты (17 млн.), чэхі (10 млн.), беларусы (9,3 млн.), балгары (8,9 млн.), славакі (5 млн.), славенцы (2 млн.), македонцы (1,5 млн.), лужыцкія сербы (0,1 млн.).
Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў — Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. Да ІХ ст. нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыметах: усходняя, заходняя і паўднёвая, але моўныя адрозненні паміж імі не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў.
На сучасным этапе, сярод даных падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы).
Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая (210,8 млн. чалавек з 240 млн.).
Роднасць славянскіх моў і іх блізкасць у адзінстве лексічнага складу, у фанетычнай сістэме, у марфалогіі і сінтаксісе тлумачацца перш за ўсё агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца таксама тымі пастаяннымі інтэнсіўнымі кантактамі, якія абумоўлены знешнімі геаграфічнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі фактарамі, спрыяльнымі для захавання і пераапрацоўкі тоесных і падобных адзінак, рыс, структур у моўных сістэмах славян.
Так, ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў, для ўсіх характэрна змяненне зычных [г], [к], [х] на [ж], [ч], [ш], змяненне старажытных груп зычных, аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш.
Ва ўсіх славянскіх мовах актыўна выкарыстоўваецца значная колькасць аднолькавых слоў, што абазначаюць прадметы, з’явы, паняцці, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці. Да такіх можна аднесці наступныя словы: галава, рука, маці, брат, зямля, неба, хлеб, піва, дзень, ноч, зіма, вецер, гром, дом, сцяна, каза, гара, лес, многа, мала, слова, белы, сіні і да т.п.
Адначасова кожная славянская мова мае і свае, толькі ёй уласцівыя рысы, якімі адрозніваецца ад іншых моў. У беларускай мове, напрыклад, развіўся і пастаянна папаўняецца пласт уласнай беларускай лексікі, што ўключае такія словы, як бацька, араты, певень, сківіца, чарот, навальніца, золак, ложак, шкарпэтка, сарочка, абшар, хвіліна, пакута, кратаць, сціплы, жабрацкі, выдатна, дрэнна і г.д.
У беларускай графіцы адсутнічае літара ъ, у якасці раздзяляльнага знака выкарыстоўваецца ’(апостраф): сям’я, раз’езд, п’ю. На месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч, а на месцы и заўсёды пішацца літара і, якая, дарэчы, выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 года.
Выразна выяўляецца адметнасць беларускай мовы і ў галіне фанетыкі: наяўнасць гука [ў] (на ўзвышшы, воўк, праўда); чаргаванне [л] з [ў] (гуляла — гуляў, пісала — пісаў); прыстаўныя гукі (аршаны, ільняны, вугал, гэты, вокны, гісторыя, гармата, наваколле); аканне і яканне (войска — вайсковец, дрэва — драўляны; вёсны — вясна, зелень — зялёны); дзеканне і цеканне (дзеці, дзверы, Дзмітрый, цётка, ціха, Цюмень); спецыфічныя чаргаванні [ро] — [ры], [ло] — [лы] (бровы — брыво, глотка — глытаць); падоўжаныя зычныя (калоссе, палоззе, пад печчу); афрыкаты дж, дз (дождж, сяджу, дзед).
У граматыцы беларуская мова мае наступныя асаблівасці: адсутнасць на пісьме літары й у канчатках прыметнікаў, дзеепрыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў: першы, мазгавы, віртуальны, паскораны; гук [н] не ўжываецца ў асабовых займенніках пры іх скланенні і не пішацца літара н: з ім, без яго; рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, дзеепрыметныя звароты часта замяняюцца апісальнымі канструкцыямі: Мальчик, гуляющий во дворе, был учеником нашего класса. — Хлопчык, які гуляў у двары, быў вучнем нашага класа; прыназоўнік па ўжываецца з месным склонам назоўнікаў: па вуліцах і плошчах; часткова захаваліся назоўнікі ў форме былога клічнага склону: браце, народзе, Іване і г.д.; рэдка ўжываюцца кароткія формы прыметнікаў: Як многа іх (грыбоў), і ўсе таўсматы, прыземісты, карэнкаваты, чорнагаловы, паўнацелы, як тонкі кужаль, знізу белы; на канцы дзеясловаў першага спражэння ў трэцяй асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу адсутнічае зычны т: ён піша, яна прыедзе; даволі шырока ўжываецца катэгорыя зборнасці (галлё, збожжа, бярвенне); у формах назоўнікаў роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду часцей ужываецца канчатак –у ( ю): экзамену, заліку, ганарару, юбілею, ягадніку; для вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў выкарыстоўваецца канструкцыя з прыназоўнікам за: саладзейшы за мёд, маладзейшы за мяне; ужываюцца сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам да: падысці да лесу.

Тэзісны план:
1. Кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў.
2. Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян сустракаюцца ў працах старажытнарымскіх і старажытнагрэчаскіх вучоных і пісьменнікаў.
3. На сучасным этапе вылучыліся асобныя падгруппы.
4. Ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць тры мовы.
5. Роднасць славянскіх моў тлумачацца агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы.
6. Ва ўсіх славянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зычных гукаў.
7. Ва ўсіх славянскіх мовах актыўна выкарыстоўваецца значная колькасць аднолькавых слоў, з якімі чалавек найчасцей сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці.
8. Выразна выяўляецца адметнасць беларускай мовы ад рускай.
9. У граматыцы беларуская мова мае свае асаблівасці.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

1. Марфалагічная інтэрферэнцыя:
свойства кремния – уласцівасці крэмнію;
нет контроля – няма кантролю;
испугаться собаки – спужацца сабакі;
потерять шинель – згубіць шынэль;
дом в лесу – дом у лесе;
лёд в ведре – лёд у вядры;
думать об отце – думаць аб бацьку;
стоять на песке – стаяць на пяску;
ехать на поезде – ехаць у цягніку.

2. Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
Вернулся из Минска – вярнуўся з Мінску;
Извинить друга – прабачыць сябру;
Благодарить соседа – дзякаваць суседу;
Пойти за молоком – пайсці па малако;
Думать о будущем – думаць пра будучыню.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Род Астрожскіх паходзіў ад князёў – публіцыстычны стыль.
Род Астрожскіх паходзіў ад князёў, што некалі валадарылі ў старажытным Тураве, Мужчыны з гэтага роду спрадвеку славіліся ваярскім майстэрствам.
Генеральны сакратар – публіцыстычны стыль.
Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэргна супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Брусэлі.
Радыкальнае абнуленне – публіцыстычны стыль.
З аднаго боку, пачатак – радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі.

Рухавік знешняга згарання – навуковы стыль.
Рухавік знешняга згарання — цеплавы рухавік, у якім крыніца цяпла або працэс згарання паліва адасоблены ад рабочага цела.
Латгальскае ўзвышша – навуковы стыль.
Латгальскае ўзвышша знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, у басейне рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзекне, вышыня да 289 м .
Палаўанская мова – навуковы стыль.
Палаўанская мова — мова палаўанцаў, афіцыйная мова дзяржавы Палаў.

Правядзенні валютных аперацый - афіцыйна-справавы стыль.
Пры правядзенні валютных аперацый паміж субектам валютных аперацый - рэзідэнтам і суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам беларускія рублі могуць быць выкарыстаны у выпадках, калі разлікі ажыццяўляюцца ў безнаяўным парадку.
Валютныя аперацыяі - афіцыйна-справавы стыль.
Грашовыя абавязацельствы па валютных аперацыях паміж суб'ектам валютных аперацый - рэзідэнтам і паміж суб'ектам валютных аперацый - нерэзідэнтам могуць быць выражаны і выкананы ў замежнай валюце.
Банкаўскі ўклад - афіцыйна-справавы стыль.
Тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Ашчадны» - тэрмін захоўвання 3 гады, магчымасць папаўнення, штомесячнага зняцця працэнтаў, магчымасць здзяйснення любых расходных аперацый праз 3 месяцы пасля адкрыцця.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
1. Программа – праграма: гэта паслядоўнасць каманд (інструкцый), якія змяшчаюцца ў памяці і выконваюцца працэсарам ў паказаным парадку.
2. Транслятор – транслятар: праграма, якая ажыццяўляе пераклад тэкстаў з адной мовы на іншую.
3. Утилита – утылита: дапаможная камп’ютэрная праграма для выканання тыповых задач, такіх, як кіраванне памяццю, барацьба з камп’ютэрнымі вірусамі, архівацыя файлаў і інш.
4. Модульная декомпозиция – модульная декампазіцыя: разбіццё праграмы на некалькі асобных файлаў, кожны з якіх вырашае асобную канкрэтную задачу.
5. Байт – байт: адзінка аб’ёма інфармацыі, роўная 8 бітам, дваічнае слова, здольнае запісываць і захоўваць адзін літарна-лічбавы або іншы сімвал дадзеных.
6. Синтаксические ошибки – сінтаксічныя памылкі: парушэнне фармальных правілаў напісання програм¬мы на канкрэтным мове, выяўляюцца на этапе трансляцыі і могуць быць лёгка выпраўленыя.
7. Каталог – каталог: гэта група файлаў на адным носьбіце, які мае сваё імя.
8. Список – спіс: структура даных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на даныя і на наступны і папярэдні элементы.
9. Алгоритмизация – алгарытмізацыі: звядзенне задачы да паслядоўным этапах дзеянняў так, што вынікі папярэдніх дзеянняў выкарыстоўваюцца пры выкананні наступных.
10. Курсор – курсор: сродак кіравання камп’ютэрам і запуску праграм у форме стрэлкі, якая рухаецца па экрану манітора ў адпаведнасці з тым, як карыстальнік рухае рукой “мыш”.
11. Алгоритм – алгарытм: гэта строгая і выразная канчатковая сістэма правіл, якая вызначае паслядоўнасць дзеянняў над некаторымі аб'ектамі і пасля канчатковага ліку крокаў якая прыводзіць да дасягнення пастаўленай мэты.
12. Массив – масіў: паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя.
13. Модуль – модуль: састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.
14. Идентификатор – ідэнтыфікатар: гэта імя праграмнага аб'екта (канстанты, зменнай, пазнакі, тыпу, функцыі, модуля, палі ў структуры).
15. Операционная система – аперацыйная сістэма: праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі сродкамі камп’ютэра, якія прызначаныя для выканання задач карыстальніка.
16. Модуль – модуль: састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.
17. Компьютерный вирус – камп’ютарны вірус: праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу.
18. Стек – стэк: структура даных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў.
19. Дисплей – дысплей: прылада ўвода, рэдагавання і візуальнага адлюстравання інфармацыі на экране без іх доўгачасовай фіксацыі.
20. Интерпретатор – інтэрпрэтатар: праграмны прадукт, які выконвае створаную праграму шляхам адначасовага аналізу і рэалізацыі прадпісаных дзеянняў.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Модулятор — устройство, изменяющее параметры несущего сигнала в соответствии с изменениями передаваемого (информационного) сигнала. Этот процесс называют модуляцией, а передаваемый сигнал модулирующим.
Модулятор является одной из составных частей передающих устройств радиосвязи, радио- и телевещания. Здесь несущими являются высокочастотные гармонические колебания, а модулирующими — колебания звуковой частоты и видеосигналы. Также применяют в радиолокации, системах кодово-импульсной связи, телеуправления и телеметрии. Модуляторы, преобразующие постоянные напряжения в переменные, применяются в усилителях постоянного тока, работающих по принципу модуляции — демодуляции, для устранения дрейфа нуля и повышения чувствительности аналоговых вычислительных устройств. Устройство, работающее по принципу модулятор-демодулятор, называется модем.

Мадулятар - прылада, што змяняе параметры апорнага сігналу ў адпаведнасці са зменамі перадаваемага (інфармацыйнага) сігналу. Гэты працэс называюць мадуляцыяй, а перадаваны сігнал мадулюючым.
Мадулятар з'яўляецца адной з складовых частак перадаючых устройстваў радыёсувязі, радыё- і тэлевяшчання. Тут апорнымі з'яўляюцца высокачашчынныя гарманічныя ваганні, а мадулююць - ваганні гукавой частаты і відэасігналы. Таксама ўжываюць у радыёлакацыі, сістэмах кодава-імпульснай сувязі, телеуправления і тэлеметрыі. Мадулятары, пераўтваральныя пастаянныя напружання ў зменныя, прымяняюцца ў узмацняльніках пастаяннага току, якія працуюць па прынцыпе мадуляцыі - дэмадуляцыі, для ліквідацыі дрэйфу нуля і павышэння адчувальнасці аналагавых вылічальных прылад. Прылада, якое працуе па прынцыпе модулятор-дэмадулятара, называецца мадэм.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя на Канспект лекцый па курсе "Асновы алгарытмізацыі і праграмавання» для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў і ўсіх формаў навучання. - Мн .: БДУІР, 2004. - 89 с.: іл. 4.
Агульны курс праграмавання мяркуе знаёмства з прыладай ПЭВМ, тэорыяй кадавання і захоўвання дадзеных у памяці; вывучэнне і замацаванне навыкаў распрацоўкі вылічальных алгарытмаў рашэння задач; вывучэнне мовы праграмавання Сі; засваенне аперацыйных сістэм, вывучэнне і засваенне розных тэхналогій праграмавання пры вырашэнні канкрэтных задач.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).
Асабісты дакумент.
Аўтабіяграфія
Я, Вайтовіч Алясандр Пятровіч, нарадзіўся 2 мая 1993 года ў Мінску, ў працоўнай сям’і. Зараз жыву разам з бацькамі і сястрой. У 1999 годзе я паступіў ў школу №34 горада Мінска. У 2009 годзе паступіў у Мінскі Вышэйшы радыётэхнічны каледж, які скончыў у 2013 годзе па спецыяльнасці тэхнік па тэлекамунікацыям. У 2014 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Не жанаты, дзяцей не маю.
24 мая 2015 г. Подпіс

Справавы ліст.
Запрашэнне
Паважаны Дзмітрый Міхайлавіч!
Адміністрацыя Савецкага АДА запрашае Вас прыняць уздел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, якая адбудзецца 23 лютага 2015 г. ў 14.00 у актавай зале школы №68.
Дырэктар Савецкага АДА
Азарэвіч А.А.
Категория: Белорусский язык | Добавил: crazymakak
Просмотров: 1383 | Загрузок: 6
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]