bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

МиКПРЭС (з.), Белорусский язык, Контрольная работа, 2015
Подробности о скачивании 14.04.2015, 21:12
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

ФАКУЛЬТЭТ ЗАВОЧНАГА НАВУЧАННЯ

Кантрольная работа па дысцыпліне:
“Беларуская мова: культура маўлення”

Выканаў студэнт гр. 402641
Нямковіч І.У.
Праверыў
Науроцкая І.В.

Адзнака ________________

Мінск 2014
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
Паходжанне беларускай мовы.
Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
Беларуская мова сярод іншых моў свету.
Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Беларуская мова ў ХХ стагоддзі
Сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.
Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены Я. Лёсiкам, якi ў 1917 годзе апублiкаваў лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк «Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове быў выдадзены “Беларускi правапiс”. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ён здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна-абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi гаворкамi, якiя аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.
Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф. Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі
былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я. Байкова і С.М. Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба лігвістычнай геаграфіі Беларусі” ў 1928 годзе апублікаваў П.А. Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А. Бузук, Я.Ф. Карскі і іншыя, фанетыку – Я. Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.
З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.
Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе.
Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў 1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс ( замацаванне акання ва ўсіх ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, адмена перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, змяненні ў напісанні некаторых запазычаных слоў). Яна не была прынята за межамі БССР (Заходняя Беларусь), і амаль усе замежныя выданні на беларускай мове карысталіся тарашкевічаўскім правапісам. У межах Беларусі правапіс развіваўся і часткова змяняўся. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.
Уздым у 20-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.
У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.
Аднак ў 30-ыя гады працэс беларусiзацыi спыняецца. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнуць грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы. Беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 годзе выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.
У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука. Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверэнiтэту абвастрылi моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах (Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР), быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлiгенцыi, дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.
Рэферэндум 1995 года замацаваў дзяржаўнае беларуска-рускае двухмоўе ў рэспублiцы.
Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiцыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных беларуская мова стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены
шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.
Тэзісны план:
Беларуская мова складваецца на аснове жывой мовы народа.
Пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу.
Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
Працэс беларусiзацыi спыняецца.
Беларуска-рускае двухмоўе ў рэспублiцы.
Развiццё літаратуры на беларускай мове не спынілася на працягу ХХ ст.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя :

Родны склон
Няма выкладчыка – нет преподавателя
Зроблены з паперы – сделан из бумаги
Кілаграм металу – килограмм металла
Аловак студэнта – карандаш студента
Чакаць перамогі – ждать победы

Месны склон
Ляжаць на канапе – лежать на диване
Бегчы па дарозе – бежать по дороге
Працаваць у гаражы – работать в гараже
Выступіць на мітынгу – выступить на митинге
Лавіць у вадзе – ловить в воде
Сінтаксічная інтэрферэнцыя
Думкі пра спецыфіку працы - мысли о специфике работы
Хутчэй за ўсё – скорее всего
Вышэй за сястру – выше сестры
Прыйсці да возера – придти к озеру
Марыў аб падарожжы – думал о путешествии

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Публітыстычны стыль
1.«Паралельныя» назвы
Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Альтэрнатыва» распачынае грамадзкую кампанію за вяртаньне гістарычных назваў цэнтральным вуліцам Менску, калі не ў якасьці афіцыйных, дык хоць бы дадатковых.
2.Беларуская мова
Жыхарка Магілёва Вольга Семчанка адшукала сваё згубленае кацянё праз абвесткі на беларускай мове. Нескладаны тэкст, простыя беларускія словы — і маленькая котка вярнулася дахаты.
3.Чаканне наступу
У Кіеве чакаюць маштабнага наступу расейскіх войскаў на ўсходзе Ўкраіны.

Навуковы стыль
1.Ядзерная фізіка
Ядзерная фізіка нізкіх энергій даследуе працэсы, у якіх энергія ўзбуджэння атамнага ядра не перавышае некалькіх дзясяткаў мегаэлектронвольт.
2.Рух матэрыі
Рух матэрыі - усе магчымыя змены, што адбываюцца ў навакольным свеце, неад'ымная ўласцівасць матэрыі.
3.Фотаэлектрычныя прыёмнікі
Фотаэлектрычныя прыёмнікі - прыборы для рэгістрацыя аптычнага выпраменьвання, дзеянне якіх заснавана на непасрэдным уздзеянні аптычнага выпраменьвання на адчувальны элемент, яго паглынанні, электрычнай рэгістрацыі і ператварэнні ў электрычны сігнал.
Афіцыйна-справавы стыль
1. Дзяржаўны лад
Дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

2. Дзяржаўная сімволіка
У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
3. Узнагароды і прэміі
Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь уяўляюць сабой вышэйшую форму заахвочвання грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прызнання іх укладу ў абарону і ўмацаванне дзяржавы, прымнажэнне эканамічнага і духоўнага патэнцыялу краіны.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.
Давление ср. — ціск м.
Ціск – фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае.
Cеть компьютерная — сетка камп'ютэрная
Камп'ю́тарная се́тка — сістэма сувязі двух ці больш камп'ютараў і/ці камп'ютарнага абсталявання (серверы, маршрутызатары і іншае абсталяванне).
Драйвер – драйвер
Камп’ютэрная праграма, якая дапамагае аперацыйнай сістэме працаваць з якой-небудзь прыладай (напрыклад, кіраваць прыладамі увода-вывада, клавіятурай, прынтэрам і г.д.).
Сервер — сервер
Kaмп'ютарная сістэма, камп'ютар, мэтай якога з'яўляецца трыманне адной ці некалькіх службаў (у ролі хосту) і задавальненне запытаў іншых камп'ютараў у камп'ютарнай сетцы.
База данных — база дадзеных (база звестак)
Набор звязаных паміж сабой дадзеных, для апрацоўкі якіх выкарыстоўваюцца спецыяльныя праграмы.
Искусственный интеллект — шту́чны інтэле́кт
Раздзел інфарматыкі, які вывучае магчымасць ажыццяўлення асэнсаваных разважанняў і дзеянняў з дапамогай вылічальных сістэм і іншых штучных прылад.
Машинный код — машынны код (уласны код)
Сістэма каманд канкрэтнай вылічальнай машыны, якая інтэрпрэтуецца непасрэдна мікрапрацэсарам або прашыўкамі дадзенай вылічальнай машыны.
Центральный процессор — цэнтральны працэсар
Частка камп'ютарнай сістэмы, якая выконвае інструкцыі праграм, і з'яўляецца асноўным элементам, які выконвае функцыі камп'ютара.
Язык программирования — мо́ва праграмава́ння
Гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютара.
Эмуляция — эмуля́цыя
Мадэляванне праграмнымі ці апаратнымі сродкамі альбо іх камбінацыяй работы іншых праграм ці прылад.
Жёсткий диск — цвёрды дыск
Энерганезалежная,перазапісвальная камп'ютарная запамінальная прылада. З'яўляецца асноўным сродкам ахоўвання дадзеных практычна ва ўсіх сучасных камп'ютарах.
Магнитная плёнка — магнітная стужка
Носьбіт інфармацыі ў выглядзе гнуткай стужкі, пакрытай тонкім магнітным напыленнем.
Поисковая система — пошукавая сістэма
Праграмна-апаратны комплекс з вэб-інтэрфейсам, які падае магчымасць пошуку інфармацыі ў Інтэрнэце.
Операционная система — аперацы́йная сістэ́ма
Комплекс камп'ютарных праграм, які кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютара.
Компьютер — камп'ютар
Машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.
Модем — мадэм
Электронная прылада, мэтаю якой з'яўляецца замена лічбавых дадзеных аналагавымі электрычнымі сігналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць дадзеныя праз тэлефонныя, тэлеграфныя і тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.

Распределённые вычисления — размеркаваныя вылічэнні
Спосаб арганізацыі вылічэнняў, пры якім прадукцыйнасць
разлікаўпавышаецца за кошт адначасовага выкарыстання множных вылічальных прыстасаванняў (напрыклад, мноства працэсараў або частак аднаго працэсара).
Бионика — біёніка
Кірунак у кібернетыцы, засяроджаны на вывучэнні асаблівасцяў будовы і жыццядзейнасці арганізмаў з мэтай стварэння больш дасканалых тэхнічных сістэм або ўстройстваў.
Системный анализ — сістэмны аналіз
Метадалогія даследавання аб'ектаў пасродкам падання іх у якасці сістэм і аналізу гэтых сістэм.
Компьютерная мышь — камп'ютарная мыш
Прыстасаванне, якое ўжываецца падчас працы з графічным інтэрфейсам камп'ютара.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Интернет — глобальная компьютерная сеть, охватывающая весь мир. Сегодня Интернет используют около 50 млн абонентов в более чем 150 странах мира. Ежемесячно размер сети увеличивается на 7—10 %. Интернет образует некое ядро, которое обеспечивает связь различных информационных сетей, принадлежащих различным учреждениям во всем мире.
Интернет, служивший когда-то исключительно исследовательским и учебным группам, чьи интересы простирались вплоть до доступа к суперкомпьютерам, становится все более популярным в деловом мире.
Кроме того, Интернет предоставляет уникальные возможности дешевой, надежной и конфиденциальной глобальной связи по всему миру. Это является очень удобным для фирм, имеющих свои филиалы по всему миру, и для структур их управления. Обычно использование инфраструктуры Интернет для международной связи обходится значительно дешевле
прямой компьютерной связи через спутниковый канал или через телефон.
В настоящее время Интернет испытывает период подъема, во многом благодаря активной поддержке со стороны правительств европейских стран и США. Ежегодно в США выделяется около 1,5 млрд дол. на создание новой сетевой инфраструктуры. Исследования в области сетевых коммуникаций финансируются также правительствами Великобритании, Швеции, Финляндии, Германии.

Пераклад на беларускую мову

Інтэрнэт - глабальная камп’ютарная сетка, якая ахоплівае ўвесь свет. Сёння Інтэрнэт выкарыстоўваюць каля 50 млн абанентаў у больш чым 150 краінах свету. Штомесяц памер сеткі павялічваецца на 7-10%. Інтэрнэт ўтварае нейкае ядро, якое забяспечвае сувязь розных інфармацыйных сетак, якія належаць розным установам ва ўсім свеце.
Інтэрнэт, які служыў калісьці выключна даследчым і навучальным групах, чые інтарэсы прасьціраліся аж да доступу да суперкамп’ютарах, становіцца ўсё больш папулярным у дзелавым свеце.
Акрамя таго, Інтэрнэт падае унікальныя магчымасці таннай, надзейнай і канфідэнцыйнай глабальнай сувязі па ўсім свеце. Гэта з'яўляецца вельмі зручным для фірмаў, якія маюць свае філіялы па ўсім свеце, і для структур іх кіравання. Звычайна выкарыстанне інфраструктуры Інтэрнэт для міжнароднай сувязі абыходзіцца значна танней прамой камп’ютарнай сувязі праз спадарожнікавы канал або праз тэлефон.
У цяперашні час Інтэрнэт адчувае перыяд ўздыму, шмат у чым дзякуючы актыўнай падтрымцы з боку ўрадаў еўрапейскіх краін і ЗША. Штогод у ЗША вылучаецца каля 1,5 мільярда даляраў, на стварэнне новай сеткавай інфраструктуры. Даследаванні ў вобласці сеткавых камунікацый фінансуюцца таксама ўрадамі Вялікабрытаніі, Швецыі, Фінляндыі, Германіі.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.
Культін Н. Б. Delрhi6. Праграмаванне на ОblесtРаsсаl.—СПб.: БХВ-Пецярбург, 2ОО1. — 528 с.; мл.
Афармленне, выдавецтва “БХВ-Пецярбург”, 2001
Кніга з'яўляецца кіраўніцтвам па праграмаванні ў асяроддзі Delрhi 6. У ёй разглядаецца ўвесь працэс стварэння праграмы: ад распрацоўкі алгарытму і дыялогавага акна да адладкі і стварэння даведачнай сістэмы. Матэрыял ўключае шэраг тым, якія, як правіла, застаюцца за рамкамі кніг, адрасаваных пачаткоўцам праграмістам: апрацоўка знакавай інфармацыі, выкарыстанне дынамічных структур, праца з файламі, стварэнне даведачнай сістэмы. Разглядаюцца пытанні працы з графікай, мультымедыя і базамі дадзеных. Прыведзена апісанне працэс са стварэння анімацыі ў Масrоmediа Рlash 5, стварэнне даведачнай сістэмы пры дапамозе праграмы Мicrоsoft НТМL. НelрVorkshор. Кніга адрозніваецца даступнасцю выкладу, вялікай колькасцю навочных прыкладаў і адрасавана студэнтам, школьнікам старэйшых класаў і ўсім якія вывучаюць праграмаванне ў навучальнай установе або самастойна.
Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст)
Асабісты дакумент (заява)

Дырэктару ААТ “Магол”
Іванову Івану Іванавічу
Аператара халодна-штамповачнага абсталявання
Нямковіча Ігара Ўладзіміравіча

Заява

Прашу даць першую частку працоўнага водпуску 12 дзён з 14 жніўня 2014 г

Подпіс
27.07. 2014г

Справавы ліст(пацвярджэнне)

Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі. Дзякуем за хуткае выкананне заказу.
Мы атрымалі Ваша пісьмо, у якім Вы паведамляеце, што зрабілі ўсю патрабаваную працу і адправілі яе нам электронным лістом
Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

Літаратура

1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.
3. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.
4. Далка В.Д., Дзеравянка А.С., Кравец О.Г., Ціманоўская Л.Е. Мадэлі і структуры дададзных. Вучэбны дапаможнік – Харкаў: ХДПУ, 2000. – 241с.
5. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мінск 2002.
6. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных
документов: Учебное пособие. М., 1997.
Категория: Белорусский язык | Добавил: magguro
Просмотров: 1434 | Загрузок: 8
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]