bsuir.info
БГУИР: Дистанционное и заочное обучение
(файловый архив)
Вход (быстрый)
Регистрация
Категории каталога
Другое [37]
Белорусский язык [247]
ВОВ [92]
Высшая математика [468]
Идеология [114]
Иностранный язык [633]
История Беларуси [247]
Культурология [42]
Логика [258]
НГиИГ [116]
Основы права [8]
Основы психологии и педагогики [7]
Охрана труда [7]
Политология [179]
Социология [120]
Статистика [31]
ТВиМС [83]
Техническая механика [43]
ТЭЦ [82]
Физика [146]
Философия [169]
Химия [76]
Экология [35]
Экономика предприятия [35]
Экономическая теория [169]
Электротехника [35]
ЭПиУ [44]
Этика [5]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Файловый архив
Файлы » Общевузовские предметы » Белорусский язык

Белорусский язык 1 семестр
Подробности о скачивании 25.12.2013, 19:35
Заданне 1. Знайдзіце і складзіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце тэзісны план да яго.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ
Па падліках вучоных усяго ў свеце існуе каля 5 тысяч моў. 3 іх прыкладна дзве трэці моў не маюць пісьменнасці. Па колькасці носьбітаў адной мовы на першым месцы знаходзіцца Кітай (больш за 1 мільярд), а па колькасці моў у межах адной дзяржавы — Індыя (845 моў). Да прыкладу, у Інданезіі налічваецца каля 200 моў, у Дагестане — каля 30, у Швейцарыі 4 мовы — нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская.
Усе мовы свету ў залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рысаў падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. У сваю чаргу роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялікія групы, або сем'і, моў. Ёсць мовы, якія з прычыны свайго гістарычнага развіцця не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп. Да іх належаць японская, карэйская і інш.
Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, якая налічвае 16 моўных груп: германская (нямецкая, англійская, нідэрландская, або галандская, дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, ідыш, або новаяўрэй-ская, і інш. мовы); раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, "мёртвая" лацінская і інш. мовы); балцкая (літоўская, латышская, а таксама "мёртвыя" мовы: пруская і яцвяжская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, або пушту; асецінская, "мёртвая" скіфская і іншыя мовы); індыйская (пенджабі, бенгалі, урду, хіндзі, цыганская мова і інш., а таксама "мёртвыя" мовы — ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў.
Славяне вылучыліся з індаеўрапейскага моўнага адзінства прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. Доўгі час яны жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі. Гэты перыяд у гісторыі славян прынята лічыць агуль-наславянскім, яго мову называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова-аснова сфармавалася да сярэдзіны I ст. да н. э. Пацверджаннем агульнага перыяду ў гісторыі славян з'яўляецца той факт, што ва ўсіх сучасных славянскіх мовах існуе вялікі пласт слоў, зразумелых кожнаму славяніну. Большая частка сучасных гісторыкаў і мовазнаўцаў лічыць, што ўжо ў I ст. н.э. славяне займалі тэрыторыю паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шырыні, паміж рэкамі Дняпром і Одрай. Такое засяленне славянамі велізарных абшараў натуральна прывяло да паслаблення сувязей паміж славянскімі групамі, а нарэшце і да распаду агульнаславянскага адзінства, які адбыўся не пазней як у VI ст. н.э. У выніку чаго і склаліся тры славянскія моўныя групы — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёва-славянская.
Усходнеславянская група (руская, беларуская, украінская мовы) — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек).
Заходнеславянскую групу складаюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама "мёртвая" палабская мова.
Да паўднёваславянскай моўнай групы належаць балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і "мёртвая" стараславянская мова.
Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца пастаяннымі кантактамі. Аднак кожная асобная славянская мова мае свае ўнутраныя адметныя ўласцівасці, што вынікаюць з працяглага самастойнага жыцця славянскага племя, умоў іх эканамічнага і палітычнага існавання, характару і глыбіні сувязяў з іншымі няроднаснымі этнічнымі групамі насельніцтва.
Усе усходнеславянскія мовы маюць роднасць як генетычную, так і тыпалагічную. Але ў беларускай мове маюцца і свае адрозненні.
У сферы лексікі роднасць беларускай мовы з усімі астатнімі славянскімі мовамі праяўляецца найперш наяўнасцю агульных слоў, якія абазначаюць важнейшыя знешнія рэаліі, паняцці аб жыцці і дзейнасці славян. Назвы арганізоўваюцца ў агульныя прадметна-лагічныя тэмы:
- абазначэнне людзей (zena, жонка, жена);
- дэманаў (bog, бог);
- частак цела (noga, нага);
- пабудоў, ежы, земляробства, надвор’я, прылад працы, свойскіх жывёл, адзення, фауны, металаў, адрэзкаў часу, участкаў прасторы, адзінак вымярэння, адцягненых паняццяў, колеру і інш.
З агульнай лексічнай спадчыны ў сучасных славянскіх мовах налічваецца каля 2000 тысяч розных слоў. Падабенства стварае перадумовы для узаемапаразумення славян пры зносінах, спрыяе працэсу вывучэння розных славянскіх моў.
Тым не менш у галіне паўсядзённай лексікі для беларускай мовы ва ўсіх тэматычных групах слоў адзначаюцца свае адметныя лексічныя адзінкі:
- назвы людзей (бацька, падлетак, паляўнічы; отец подросток, охотник; отца, мамче, ловец – балг.);
- назвы птушак (шпак, певень; скворец, петух; шпак, півень – укр.);
- назвы частак цела і г.д.
Асобную даволі вялікую колькасць адметных слоў у беларускай мове складае так званая безэквівалентная лексіка, якая перакладаецца на рускую мову і іншыя славянскія мовы або словазлучэннем, або апісальнымі канструкцыямі. Напрыклад:
Брама – главный вход во двор, город, усадьбу и др. в виде двухстворчатых крытых сверху ворот.
Зацірка – мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке.
Капа – узорчатое полотняное покрывало на кровать.
Дзядзінец – огороженный двор вокруг какого-либо строения.
Цвінтар – огороженное место около церкви, церковный двор.
Гарбарня – кожевенный завод, мастерская по переработке кожи.
Цімус - самое важное, самое существенное, суть чего-нибудь.
Такім чынам, беларуская мова мае не толькі адрозненне сярод славянскіх моў, так і падабенства. Мы можам адзначыць, што яна – адна з самых развітых і багатых моў свету. Гэта мова беларускага народа: паводле статыстычных дадзеных, у нашай краіне 86,1% складаюць беларусы (перапіс 1999 г.), з іх 85,6% назвалі беларускую мову сваёй роднай. Яна прайшла доўгі і складаны шлях развіцця, зведала часы росквіту і заняпаду.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту па 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі, а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя

Родны склон
на стороне порядка - на боку парадку
перевес социализма - перавага сацыялізму
отойти от удара - адысці ад удару
прийти с магазина - прыйсці з крамы
спастись от пожара - выратавацца ад пажару

Месны склон
думать о доме - думаць пра хату
мечтать о дороге - марыць пра дарогу
гулять в лесу - шпацыраваць у лесе
работать в поликлинике - працаваць у паліклініцы
стоять на полу - стаяць на падлозе

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

грустить о прошлом = журыцца пра мінулае
прежде всего - перш за ўсё
Издеваться над слабейшим - Здеквацца са слабейшага
Болеть гриппом - Захварэць на грып
думать о будущем - думаць пра будучыню
творческая натура – схільная да творчасці натура

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

1. Публіцыстычны стыль

А) Мабільная рэклама

Мабільная рэклама, гэта значыць рэкламная камунікацыя, у якой паведамленне адрасавана карыстачу мабільнага тэлефона, у апошні час становіцца паўнапраўным удзельнікам медыяплану.

Б) Сусветная павуціна

Расійскія карыстачы "сусветнага павуціння" адзначаюць сёння дзень інтэрнэту.

В) Сацыяльная сетка

Для ўдзельнікаў сацыяльных сетак Інтэрнэт з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі пра брэнды, якія іх цікавяць.

2. Навуковы стыль

А) Галактыка

Галактыка — гіганцкая, гравітацыйна-злучаная сістэма з зорак і зорных скупнасцяў, міжзоркавага газу і пылі, і цёмнай матэрыі.

Б) Шырокалісцевыя дрэвы

Шырокалісцевыя дрэвы маюць шырокае і плоскае лісце — у якіх таўшчыня значна менш даўжыні і шырыні, звычайна якія ападаюць раз у год.

В) Рухавік унутранага згарання

Першы ў свеце аўтобус з рухавіком унутранага згарання, які працуе на бензіне, быў пабудаваны ў Нямеччыне.

3. Афіцыйна-справавы стыль

А) Абарона правоў

Прызнанне, выкананне і абарона правоў і воляў чалавека і грамадзяніна - абавязак дзяржавы.
Б) Грашовая прэмія.

Прашу заахвоціць мэнэджара Краснова Аляксандра Алегавіча грашовай прэміяй у памеры 1000 рублёў за пашырэнне кліенцкай базы.

В) Прадукцыя ваеннага прызначэння.

Пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляюцца па кантрактах, якія складаюцца ўпаўнаважанымі арганізацыямі Бакоў, без выдачы ліцэнзій на ўвоз (вываз) прадукцыі ваеннага прызначэння.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці 20 словазлучэнняў ці слоў і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1. Адаптер – адаптар: прыстасаванне, прылада ці дэталь, прызначаныя для злучэння прылад, якія не маюць іншага сумяшчальнага спосабу злучэння..
2. Компьютер - кампутар —электронная машына, якая апрацоўвае інфармацыю ў адпаведнасці з загадзя вызначанай паслядоўнасцю каманд.
3. Сеть - сетка —сукупнасць аб'ектаў, якая ўзаемадзейнічае і злучана адзін з адным лініямі сувязі.
4. Тапалогія сеткі: набор правіл для фізічнага злучэння вузлоў сеткі і арганізацыі ўзаемадзеяння сеткавых прылад
5. Сервер — праграмна апаратны комплекс, прызначаны для цэнтралізаванага захоўвання і апрацоўкі дадзеных, падтрымкі функцыянавання асноўнага праграмнага забеспячэння
6. Канцэнтратар — (hub): сеткавая прылада, якое функцыянуе на першым узроўні эталоннай мадэлі ўзаемадзеяння адкрытых сістэм
7. Кабель - Закрыты ў ахоўную абалонку провад (некалькі правадоў), неабходны для перадачы электрычнай энергіі, для перадачы электрычных, аптычных і іншых сігналаў.
8. дыягностыка — комплекс арганізацыйных і інжынерна тэхнічных мерапрыемстваў, прызначаных для вызначэння тэхнічнага стану
9. ІЕРАРХІЯ — размяшчэнне частак ці элементаў цэлага ў парадку ад найнізкага да вышэйшага, з нарастальным значэннем і змяншаючымся лікам.
10. лічба Знак, які пазначае лік.
11. АБСТАЛЯВАННЕ — сукупнасць механізмаў, машын, прылад, прыбораў, неабходных для працы, вытворчасці

12. Оптавалакно нітка з аптычна празрыстага матэрыялу (шкло, пластык), выкарыстоўваная для пераносу святла ўсярэдзіне сябе пасродкам поўнага ўнутранага адлюстравання.
13. ДЫЯПАЗОН — межы, у якіх знаходзіцца ці можа знаходзіцца, змяняцца велічыня.
14. ЗГАСАННЕ — памяншэнне току, напругі, магутнасці электраэнергіі пры распаўсюдзе яе па правадах па меры выдалення ад крыніцы энергіі.
15. мантаж Падбор і злучэнне розных частак у адно цэлае
16. інфармацыя любыя звесткі, дадзеныя, паведамленні, якія перадаюцца пасродкам сігналаў
17. пошта - адзін з выглядаў сувязі; вузлы і аддзяленні сувязі, а таксама якія перасылаюцца імі паштовыя адпраўленні

18. Праграма — паслядоўнасць машынных каманд, прызначаная для дасягнення пэўнага выніку.
19. Радыё - прылада, якое выкарыстоўвае спосаб перадачы сігналаў на адлегласць пасродкам выпраменьвання электрамагнітных хваль
20. алгарытм — дакладнае прадпісанне выканаўцу выканаць вызначаную паслядоўнасць дзеянняў для дасягнення пастаўленай мэты за канчатковы лік крокаў.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя злучэнні, і перакладзіце яго на беларускую мову.

Зыходны тэкст
Себестоимость продукции (работ, услуг) представляет собой стоимостную оценку использованных в процессе производства продукции природных ресурсов, сырья, материалов, топлива, энергии, основных фондов, нематериальных активов, трудовых ресурсов, а также других затрат на ее производство и реализацию. В себестоимость продукции включаются затраты, непосредственно связанные с производством продукции, обусловленные технологией и организацией производства, включая расходы по контролю производственных процессов и качества выпускаемой продукции: затраты, связанные с использованием природного сырья, в части затрат на рекультивацию земель, платы за древесину, отпускаемую на корню, а также платы за воду, забираемую промышленными предприятиями из водохозяйственных систем в пределах установленных лимитов, а сверх лимитов – за счет прибыли, остающейся в распоряжении предприятия, затраты на подготовку и освоение производства.
В соответствии с “Основными положениями по составу затрат, включаемых в себестоимость продукции” затраты, образующие себестоимость продукции (работ, услуг), группируются с учетом их экономического содержания по следующим элементам: материальные затраты (за вычетом стоимости возвратных отходов); расходы на оплату труда, отчисленные на социальные нужды; амортизация основных фондов; прочие затраты. Затраты, связанные с производством и реализацией продукции, при планировании, учете и калькулировании себестоимости продукции группируются по статьям затрат.

Пераклад на беларускую мову
Сабекошт прадукцыі (работ, паслуг) уяўляе сабой вартасную ацэнку выкарыстаных у працэсе вытворчасці прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, асноўных фондаў, нематэрыяльных актываў, працоўных рэсурсаў, а таксама іншых затрат на яе вытворчасць і рэалізацыю. У сабекошт прадукцыі ўключаюцца затраты, непасрэдна звязаныя з вытворчасцю прадукцыі, абумоўленыя тэхналогіяй і арганізацыяй вытворчасці, што ўключае ў сябе расходы па кантролю за вытворчымі працэсамі і якасцю прадукцыі, што вырабляецца; затраты, звязаныя з выкарыстаннем прыроднай сыравіны, у частцы затрат на рэкультывацыю зямель, аплаты за драўніну, якая прадаецца на кораню, а таксама аплаты за ваду, якая забіраецца прамысловымі прадпрыемствамі з водагаспадарчых сістэм у межах усталяваных лімітаў, а звыш лімітаў – за кошт прыбытку, які застаўся ў распараджэнні прадпрыемства; затраты на падрыхтоўку і асвойванне вытворчасці.
У адпаведнасці з “Усноўнымі палажэннямі па складу затрат, якія ўключаюцца ў сабекошт прадукцыі” затраты, якія ствараюць сабекошт прадукцыі (работ, паслуг), групіруюцца з улікам іх эканамічнага зместу па наступных элементах: матэрыяльныя затраты (за вылікам кошту зваротных адходаў), расходы на аплату працы, адлічэнні на сацыяльныя патрэбы; амартызацыя асноўных фондаў; іншыя затраты. Затраты, звязаныя з вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі, пры планаванні, уліку і калькуляцыі сабекошту прадукцыі групіруюцца па пунктах затрат.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецяльнасці.

Інфарматыўная анатацыя да тэксту “Эканамічны прагрэс і роля дзяржавы” у кнізе Строуп Р., Гвартні Дж. ”Азбука эканомикі”. – М.: KOLONNA PUBLICATIONS, 1996. – 70 с.
Раздзел прысвечаны апісанню ролі дзяржавы ў дасягненні эканамічнага прагрэсу..
Асноўная задача радзела кнігі – разгледзець розныя магчымасці ўплыву дзяржавы на эканоміку пры дапамозе інвестыцый, пераразмеркавання сродкаў, цантралізаванага планавання і інш., а таксама аб ролі палітычных фактараў у гэтым працэсе.
Прапануюцца канкрэтныя сітуацыі з падрабязным іх разглядам, вырашэннем. Раздзел напісаны даступнай моваю, цікавы, арыгінальны. У раздзеле размешчаны дадатковыя пытанні аб асаблівасцях уплыву дзяржавы на нацыянальную эканоміку. Асобна разглядаецца пытанне аб падаткаабкладанні. У гэтым раздзеле можна знайсці шмат карыснай інфармацыі па праблемах ролі дзяржавы ў развіцці нацыянальнай эканомікі.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент і адзін справавы ліст.
Асабісты дакумент

Распіска
г.Мінск "22" кастрычніка 2003 г.

Я, Астроўская Алена Кірылаўна, атрымала ад Каліноўскага Віктара Анатольевіча 542000 беларускіх рублёў (пяцьсот сорак дзве тысячы беларускіх рублёў).

Подпіс ____________________

Справавы ліст

Паважаны Юры Віктаравіч!

Мы азнаёміліся з рэкламай і праграмай вашага Выставачнага цэнтра, якія былі апублікаваныя ў “Эканамічнай газеце” ад 05 снежня 1994 года, і накіроўваем заяўку на ўдзел ў веснавой экспазіцыі Цэнтра.
Просім уключыць наша прадпрыемства ў лік дзельнікаў выстаўкі.

Дырэктар Дз. П. Сяргееў
Категория: Белорусский язык | Добавил: xenitron
Просмотров: 1949 | Загрузок: 8
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]